• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Акрамя паўторнасці гукавых ячэек, трэба звярнуць увагу на прыём паступовага пашырэння высотнага дыяпазону напеву. Асабліва гэта паказальна на прыкладзе напеваў, якія маюць ясную двухчасткавую структуру (аавв). Так, у песні 8 тэрцовая ячэйка ў першай частцы змяняецца квінтовай у другой. У песнях 80, 150, 186 у другой частцы напеву паяўляецца субкварта, якая прыкмстна актывізуе меладычны рух, робіць яго больш пругкім, мэтанакіраваным.
    Асаблівую паэтычнасць і нейкую празрыстасць надаюць напевам калыханак кадэнцыйныя завяршэнні не на першай, а на якой-небудзь іншай ступені. Гэта можа быць другая ступень (306), квінта ладу (199), але асабліва характэрны завяршэнні на тэрцовым гуку (141, 231 і інш.). Апошняя асаблівасць збліжае калыханкі з напевамі веснавых песень.
    Уся інтанацыйная структура калыханак мае тэндэнцыю да мяккіх абаротаў, пазбаўленых востранапружаных інтэрвалаў. Нават вялікую секст}' вельмі рэдка можна сустрэць у гэтых напевах. Секунда, тэрцыя, кварта, квінта з параўнальна вузкімі высотнымі зонамі — пераважная сфера гукавой шкалы калыханак.
    Для мінору больш тыповым з’яўлясцца натуральны ўводны тон. Распевы ў асноўным на два-тры гукі, прычым пераважна ў зыходзячым напрамку.
    Усе гэтыя мелодыка-рытмічныя сродкі служаць асновай для беларускіх калыханак, сярод якіх нярэдка можна знайсці сапраўдныя шэдэўры народнай музычнай культуры.
    П е с н і. У адрозненнс ад калыханак гэта зусім іншы свет пачуццяў, ведаў і ўяўленняў, іншы музычны стыль са сваім колам выразных сродкаў, супрацьлеглых шмат у чым таму, што характэрна для калыханак.
    Галоўнай асаблівасцю гэтай песнятворчасці з’яўляецца тое, што яна наскрозь аптымістычная, бязвоблачная і жыве сённяшнімі настроямі і кло-
    патамі дзіцяці. Тут адсутнічаюць сумненні і клопаты пра заўтрашні дзень, погляд у будучыню, які характэрны для калыханак. Дзеці спяваюць у асноўным тады, калі ім весела, радасна. Таму і песня іх, як правіла, перапоўнена бадзёрымі і задорнымі эмоцыямі.
    Галоўныя персанажы дзіцячых песень— зайка, камар, сарока, чыжык — самі па сабе займальная кампанія, з якой адбываюцца цікавыя і часта вельмі смешныя здарэнні. I хоць дзіця разумее, што ўсё гэта няпраўда, але інстынктыўна адчувае жыццёвую падаснову падзей.
    He ўсе дзіцячыя песні выконваюцца дзецьмі. Тут таксама значная доля ўдзелу дарослых. Яны спяваюць для маленькіх дзяцей, якія яшчэ самі не могуць пець, але якія ўжо выйшлі з таго ўзросту, калі іх люляюць або «забаўляюць». Спяваюць і старэйшым дзецям, раскрываючы паступова тэматычную разнастайнасць і тэхнічныя складанасці выканання.
    Выконваюцца дзіцячыя песні, як мы казалі, пераважна «на волі». Таму характар іх чысты, адкрыты. з яснымі. чоткімі інтанацыямі. Спевы «пад нос» не ўносяць у гэты характар асаблівых змен, выключаючы, зразумела, дынаміку.
    Амаль усе песні гэтай групы адносяцца да жанраў «рухаючай дынамікі», г. зн. структура іх, агульная, метрарытмічная і ў нейкай меры інтанацыйная, падпарадкоўваецца пэўным рухаючым працэсам. Аднак у адрозыенне ад калыханак гэтыя працэсы маюць не столькі плаўны, размераны, колькі выразна акцэнтаваны маторны характар. Дзеці вельмі любяць спяваць, бегаючы падскокам, гойдаючыся на дошцы або проста маршыруючы гуртам. Дыханне ў гэтых умовах свабоднае і здольна ахапіць як шырокі гукавысотны дыяпазон, так і ўсе галоўныя і другарадныя акцэнты мелодыкі. Таму даволі часта дзіцячыя спевы набліжаюцца да скандыравання (асабліва ў прыпеўках).
    Бадзёры, вясёлы характар песень гэтай групы з явіўся прычынай таго, што яны ў адрозненне ад калыханак пераважна мажорпыя. 3 усіх песень, якія прыведзены ў томе, мінорных каля 20 працэнтаў.
    Мажор у асноўным іанійскі, але вельмі часта сустракаецца і міксалідзійскі. Даволі працяглыя гукарады напеваў і знаходжанне тонікі ў сярэдзіне іх іншы раз ствараюць уяўленне ладавай пераменнасці ў міксалідзійскім ладзе. Апошні як бы распадаецца на два іанійскія тэтрахорды. Міксалідзійская сепціма ў гэтым выпадку знаходзіцца ў ніжняй палавіне гукараду і ледзь улоўліваецца:
    Іншы раз ніжні гук у гэтым ладзе адсутнічае. Але і тады завяршэнне на тоніцы робіць уражанне палавіннай кадэнцыі.
    Сустракаецца пераменнасць паралельных танальнасцей (440). Але ў адрозненне ад пераменнасці ў развітай народнай лірычнай песні пераход з адной танальнасці ў другую ў дзіцячых напевах носіць характар супастаўлення, што падкрэсліваецца галоўным чынам структурна: пачатковая будова напеву ў адным ладзе (або зоне ладу, як у песні 441), завяршаючая — у другім.
    У адрозненне ад калыханак тут сумяшчэнне гукавысотных зон адбываецца не знізу ўверх, а зверху ўніз. Тыповым прыкладам падобнай ладамеладычнай структуры з'яўляюцца песні 4 І8, 547 і інш.
    У асноўнай масе песень танальна-гукавы ўзровень вытрымліваецца, як правіла, з пачатку да канца. Болынасць ладоў мае квінтовую і актаўную структуры. Апошняя не была характэрнай для калыханак, у якіх наогул пазбягалі напружаных паследаванняў. Стварэнне ладавага напружання ад ніжняй тонікі да верхняй у песнях — звычайная з’ява. Іншы раз тут можа сустракацца поўнае або частковае праходжанне па ўсёй гаме.
    Ладавае напружанне адчуваецца і ў напевах, гукарады якіх маюць толькі адну, верхнюю тоніку. Іншымі словамі, усё ладамеладычнае развіццё накіравана ўверх, што даволі рэдка сустракаецца ў звычайнай народнай песні (544).
    Напевы, у якіх ладавае развіццё мае спакойны характар, у большасці адносяцца да песень, што выконваюцца дарослымі, якія як бы па інерцыі пераносяць у гэтыя песні многія рысы калыханак і забаўлянак. Напрыклад, песня «Жыў-быў, ды няма» (475) з яе манатонным паўтарэннем адной і той жа гукавой (тэрцовай) ячэйкі сапраўды набліжаецца да калыханак.
    Акрамя ладавых сумяшчэнняў у дзіцячых песнях сустракаюцца і сапраўдныя мадуляцыі, г. зн. пераходы ў другі лад з дапамогай храматычна змененага гуку. Такія песні бясспрэчна нясуць на сабе адбітак танцавальных жанраў, для якіх падобная мадуляцыя (як правіла, на квінту ўверх) надзвычай характэрна. Падобны тып мадуляцыі сустракаем у танцах «Бульба», «Янка» і ў дзіцячай песні 433. У апошняй нават многія інтанацыі тыпова танцавальнага характару.
    Значная роля ў мелодыцы дзіцячых песень належыць абаротам з субквартай. Квартовы ход у іх мае актыўны характар. Часта сустракаюцца паследаванні на гуках трохгучча, у першую чаргу танічнага. Багацце квартова-квінтовых і тэрцовых абаротаў садзейнічае яснай ладавасці песні і яе схільнасці да ўтварэння гарманічных комплексаў.
    Болып, чым у беларускі.х песнях іншых жанраў, тут выяўляюцца функцыі ладу. Асабліва падкрэсліваюцца аўтэнтычныя абароты. У гэтых адносінах дзіцячыя песні вельмі блізкія да пссень валачобных:
    $Л Пій і
    Меладычная лінія таксама даволі ўстойлівая ў сваім развіцці. Пераважаюць паслядоўныя, гамападобныя рухі. Асабліва часта выкарыстоўваецца папеўка, якая ўключае паступовы рух ад тонікі да квінты ладу або ад квінты да тонікі. Трыхордавасць інтанацый выяўлена слабей, чым у калыханках. Але таксама, як і ў апошніх, нярэдка сустракаюцца кадэнцыі на тэрцыі. Наогул у адносінах да сваіх ладамеладычных сродкаў дзіцячыя песні даволі ўстойлівыя канструктыўна і выразныя ў выяўленні асноўных і пабочных раздзелаў структуры. Рэдкія выпадкі інтанацыйнай імправізацыйнасці (594, 596 і інш.) звязаны з абрадавымі функцыямі песні, дакладней, з удзелам дзяцей у абрадзе дарослых, адкуль і ідуць пэўпыя ўплывы. У першую чаргу гэта датычыцца момантаў шырокіх глісанда як спецыфічнага выразнага прыёму, дзіцячай песні неўласцівага.
    Але затое вельмі часта ў дзіцячай песні сустракаецца рэпетыцыйнасць на адным гуку (432, 445, 542 і інш.). Тут таксама шмат агульнага з мелодыямі танцавальнага тыпу, звязанымі з маторыкай і выразнасцю інтанацыйнага развіцця. Дзеці асабліва ахвотна скандуюць тэксты нават там, дзе гэта не прадугледжана, адначасова ўчашчаючы рытм і ўзмацняючы дынаміку выканання песні.
    Структуры дзіцячых напеваў уласціва строгая квадратнасць. У нотных запісах гэтыя напевы выглядаюць 4—8-тактавымі пабудовамі, якія падзелены на дзве роўныя часткі. Мяжа паміж часткамі перыяду падкрэслена або фактурна (паўза, змена рытмікі), або часцей за ўсё інтанацыйна (пачынаецца кантрастны тэматычны матэрыял).
    Двухі трохчасткавыя пабудовы сустракаюцца рэдка (439, 484). Адначасткавыя ж будуюцца па схемах аавв, авав, аавс, аа і некаторых іншых, менш распаўсюджаных. Тыя часткі гэтых структур, якія паўтараюцца, амаль не адчуваюць варыяцыйных змен, і падобныя паўтарэнні з’яўляюцца фактарам яшчэ большага члянення формы.
    Парушэнне квадратнасці формы мае характар знешніх рэфрэнаў. У агульнай масе песень яны нешматлікія, але даволі каларытныя. У песні «Ішоў казёл мастом» (477) да кожнага двухтакта асноўнай структуры дабаўлена па такту рэфрэна, якія парушаюць квадратнасць, але не ліквідуюць сіметрычнасць формы. 5' гэтым — адно з адрозненняў выкарыстання
    знешніх рэфрэнаў у песні і ў калыханцы. У апошняй гэтыя дадаткі з’яўляюцца болып ці менш самастойнымі часткамі структуры, якія маюць адвольныя прапорцыі і іншы раз месцазнаходжанне.
    Часам знешні рэфрэн у песні па сваіх памерах можа быць рсўны з асноўнай сінтагмай, ствараючы ў гэтым выпадку квадратнасць болып высокага парадку (замест чатырох тактаў — восем). Калі гэты рэфрэн ідзе за кожкай палавінай асноўнай сінтагмы, ён як бы асімілюецца ў ёй, уваходзячы ў адзін меладычны паток і ўтвараючы адпаведна 2-ю і 4-ю фразы меладычнага перыяду (554). Алс такі рэфрэн можа быць і цалкам вынесены за межы асноўнай сінтагмы, утвараючы нешта накшталт прыпеву да яе (416 і 542). Тэматычны матэрыял такога прыпеву часта кантрастуе з асноўнай часткай.
    Акрамя агульнараспаўсюджаных сінтаксічкых уставак накшталт «гэй «люлі», дзіцячая песня выкарыстоўвае і спецыфічныя для яе словы. Такімі з’яўляюцца або імітацыя жывёльных і птушыных гукаў: «чэ-чэ», «чы-чы . «бэ-бэ», або перайманне гукаў якіх-небудзь музычных інструментаў: «бомбом», «дылі-дылі». У апошнім выпадку імітацыя ў тэксце суправаджаоцца нярэдка імітацыяй музычнай (416).
    Асабліва часта ў дзіцячых песнях фігуруе інструмент дуда з адпаведнай імітацыяй — «ду-ду». Сувязь гэтых песень з песнямі дударскімі з дарослага рэпертуару з’яўляецца безумоўнай. Да таго ж у адносінах апошніх яшчэ да гэтага часу не высветлена пытанне, ці перайшлі яны поўнасцю ў дзіцячы рэпертуар, ці застаюцца пакуль бліжэйшым рэзервам для яго.