• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Метрарытмічная арганізацыя песень даволі аднапланавая. Пераважаюць цотныя метры, у асноўным 2/4 (некаторыя напевы, запісаныя на 4/4, хутчэй за ўсё двухчвэртныя). 3 усіх песень, што публікуюцца ў томе, толькі тры заснаваны на трохчвэртным метры (434, 504, 593), і метр адной мае складаную структуру — 7/4, якая атрымалася ў выніку праслойвання асноўнай тэкставай страфы рэфрэнам «ду-ду» (475).
    Рытмы ў песнях таксама простыя, цыклічнага тыпу. Сустракаюцца фігуры пункцірнага рытму, але ў адрозненне ад калыханак амаль ніколі не выкарыстоўваецца адваротны пункцірны рытм.
    Многія дзіцячыя песні маюць маршавую рытміку. Сувязь дзіцячай песні з рухам, хадзьбой падкрэслівалася многімі збіральнікамі. Некаторыя з іх пры абазначэнні тэмпу і дынамікі абмяжоўваліся азначэннямі накшталт «хадзьбой», «паходна» і г. д. Цікавыя ў гэтых адносінах два варыянты песні «Ой, у лесе пры даліне» (431 і 433), якая ў іншых запісах, некалькі змененых у тэкставых адносінах, бытавала на Беларусі як салдацкая. У названых вышэй дзіцячых варыянтах таксама прыкметна адчуваецпа каларыт салдапкіх маршавых песень з тыповым для іх унутраным рэфрэнам
    «гэй-гэй» перад пачаткам другой паўстрафы. Хутчэй за ўсё вытокі падобных песень — у жанры жартоўных прыпевак, якія з цягам часу маглі трансфармавацца ў залежнасці ад патрабаванняў адпаведна салдацкай або дзіцячай аўдыторыі.
    Як і ў калыханкі, у дзіцячыя песні пранікаюць іншы раз незвычайныя для іх стылю мелодыі. Шляхі пранікнення іх самыя розныя, але характэрна, ікто ўсе такія песні паведамляюцпа збіральнікам дарослымі выканаўцамі. Даволі тыповая ў гэтых адносінах песня «Сядзеў я на пні», якую мы прыводзім у двух варыянтах — 552 і 553. У іх незвычайны для дзіцячай песні некалькі зацяжны характар распеву, які змяняе асноўную метрыку.
    Напевы народных дзіцячых песень з усімі іх інтанацыйнымі і рытмічнымі асаблівасцямі не зазналі ў сучасных умовах асаблівых змен. Іншая справа, што іх некалькі адцясяяе зараз прафесійная песня для дзяцей, якую развучваюць у школах і дзіцячых садах. Але і яна карыстаецца папулярнасцю ў той меры, у якой абапіраецца на абароты, натуральныя і даступныя дзіцячаму ўзросту. ІІраўда, можна адзначыць схілыіасць сучаснай дзіцячай песнятворчасці да лірычнай тэматыкі, працяглых і ўнутрана сабраных напеваў. Але побач з імі ўсё роўна бытуе песня радасная і задзёрыстая. напорыстая і смяшлівая, якая тоіць у сабе невычэрпныя запасы дзіцячай ветлівасці і аптымізму.
    Д з і ц я ч ы я пры пеўкі. Гэты меладычны тып дзіцячай песнятворчасці наўрад ці патрабуе асабліва падрабязнага разгляду. Яго ладамеладычная аснова прыведзена ў прыкл. 3. Варыяцыі гэтай асновы заключаюцца ў вычляненні асобных яе ячэек, секундавай або тэрцовай. Можа таксама быць пераўтворана і якасная велічыня ўказаных інтэрвалаў: малая секунда і вялікая тэрцыя. У моманты асабліва афектаваных спеваў можа пашырацца і квартовая рамка, інтэрвалы атрымліваюць некалькі «змазаны» выгляд.
    Характар ладавай структуры песні і ўвогуле яе гукавысотныя параметры шмат у чым залежаць ад навыкаў, якія вызначаюцца ўзростам «выканаўцы», а таксама яго настроем. Іншы раз песня інтануецца па схеме самага прымітыўнага гукавога комплексу — на гуку адной вышыні. Наўрад ці мы маем тут справу з ладам, але важнейшая яго прыкмета — настойлівае сцвярджэнне пэўнага гукавысотнага цэнтра — у наяўнасці. Тым больш, што рытмічна і структурна такія мелодыі-«ніткі» дастаткова арганізаваныя.
    Метрарытміка прыпсвак яшчэ больш выразная, акцэнтаваная і цыклічная, чым у песнях. Гэта н*атуральна. Пры «заніжаных патрабаваннях» да мелодыкі асноўная цяга выразнасці падае на рытм, не ўлічваючы, зразумела, тэксту, роля якога ў прыпеўках галоўная.
    Асноўная сфера дзеяння тэрцовасекундавай ладапапеўкі або яе элементаў—забаўлянкі, заклічкі, дражнілкі, песенныя эпізоды ў казках і
    гульнях. Аднак яна нярэдка пранікае ў калыханкі і дзіцячыя песні. У поўным выглядзе гэтую папеўку мы сустракаем у калыханках 196, 197, 198. Праўда, тут яна не выглядае ў поўным сэнсе прыпеўкай, таму што метрарытмічныя ўмовы, у якіх яна выкарыстоўваецца, маюць канкрэтныя жанравыя рысы — гэта калыханка.
    Больш у характары ўласна прыпевак песні ў тэрцовай гукавой ячэйцы (466, 476) і асабліва ў секундавай (419). Гэта тыповыя прыпеўкі, што падкрэсліваецца іх мерным цыклічным рытмам.
    У сваю чаргу ў жанры, для якіх больш характэрны прыпеўкі, нярэдка трапляюць мелодыі калыханкавага або песеннага тыпу. Прадстаўлены ў даным томе матэрыял можа нават стварыць уражанне, што такія мелодыі пераважаюць. Але, як мы ўжо гаварылі раней, многія лічылкі, дражнілкі і да іх падобныя не суправаджаюцца нотнымі запісамі па прычыне іх стандартнасці. Мелодыі «нестандартныя» прыводзяцца намі з улікам таго, што ўсе яны ўяўляюць сабой заканамерны працэс жанравага ўзаеыаабмену. Тым болып што і сярод дарослых, і сярод дзяцей усюды сустракаюцца асабліва адораныя і ініцыятыўныя выканаўцы, якія імкнуцца да ўзбагачэння і разнастайнасці рэпертуару.
    У раздзеле забаўлянак напеў яўна тыпу калыханак мае забаўлянка 333. Больш ці менш блізкая да песеннага тыпу забаўлянка 360. Аднак яе метрарытмічная структура ў спалучэнні з інтанацыямі, якія маюць тэндэнцыю да аднапланавасці (чаргаванне паступова ўзыходзячага з паступова зыходзячым меладычным рухам), — у стылі прыпевак. У варыянце гэтай песні (361) поўнасцю вытрымана аднанакіраванасць інтанацый, і таму ён успрымаецца тыповай прыпеўкай. Такімі з’яўляюцца і астатнія прыклады гэтага раздзела. Тут дарэчы заўважыць, што ў адрозненне ад калыханак і песень для меладычнай структуры прыпевак не характэрны кантрастныя эпізоды. Тыповая форма іх або аа (361, 390, 403), або аааа (317).
    У раздзеле заклічак і прыгавораў змешчаны ўзоры з даволі развітай ладавай і рытмічнай структурай. Але па агульнаму каларыту яны цалкам адпавядаюць свайму функцыянальнаму прызначэнню: прыгаворваць, або, як іншы раз гавораць дзеці, «варажыць», «заварожваць».
    Лічылкі і дражнілкі,— бадай, найменш «распяваемыя» жанры дзіцячай творчасці. Іх больш ахвотна скандуюць, хоць і ў гэтым скандаванні можна прасачыць элементы вакалізацыі. У томе дражнілкі і гульні прыводзяцца ў найбольш тыповых сваіх узорах. Тут цыклічная паслядоўнасць ідэнтычных папевак часта парушае квадратнасць формы, якая выглядае так: аааа ... a (998).
    У гульнях у залежнасці ад іх сюжэта могуць быць выкарыстаны і прыпеўкі, і песні. Першыя з іх у форме лічылак і заклічак (928, 945, 947, 995
    і інш.). Другія могуць мець даволі развіты сюжэт і адпаведна форму (932). Іншы раз такія гульнёвыя песні з’яўляюцца асновай для дзіцячых карагодаў (927), якія маюць шмат агульнага з карагодамі дарослага рэпертуару. У гульні адна і тая ж песня можа паўтарацца некалькі разоў («Гусі-лебедзі», «Ваўкі і авечкі»).
    * * *
    У гэтым томе складальнікі імкнуліся даць характарыстыку меладычнага зместу беларускай дзіцячай песнятворчасці па ўсіх яе раздзелах, уключаючы як буйныя, жанравыя (калыханкі, песні і г. д.), так і больш дробныя, тэматычныя («Пра камара», «Пра козліка» і г. д.). Асобная ўвага пры гэтым надавалася поўнаму славесна-музычнаму ўяўленню аб той ці іншай песні. 3 гэтай мэтай песні, якія маюць музычны запіс, вынесены ў пачатак раздзелаў і тэматычных груп, хоць у тэкставых адносінах яны часам прадстаўляюць меншую цікавасць.
    Большая частка меладычных прыкладаў аднагалосная, што адлюстроўвае сапраўдны стыль народнай дзіцячай песнятворчасці. Шматгалосныч фактуры. якія прыведзены ў некаторых зборніках, асабліва ў А. Грыневіча, безумоўна, з’яўляюцца аўтарскай апрацоўкай, а таму намі не ўлічваліся. Пакінутыя эпізоды двухгалосся, акрамя сапраўдных выпадкаў падгалосачнага стылю, могуць трактавацца таксама як сукупнасць варыянтаў аднаго і таго ж меладычнага эпізоду.
    Некалькі слоў аб запісах, якія былі ажыццёўлены ў апошнія гады з дапамогай магнітафона і якія зроблены ў асноўным ад інфарматараў-дзяцей. Пры расшыфроўцы такіх запісаў шмат у чым прыходзілася ўлічваць узроставыя асаблівасці выканаўцаў: неўзмацнелыя галасы, групавую няспетасць і, наогул, не заўсёды наяўнасць, асабліва сярод дзяцей малодшага ўзросту, трывалых інтанацыйных навыкаў. Як указвалася вышэй, шматгалоссе ў дзіцячым хоры мае часта выпадковы, «стыхійны» характар (інтанацыйна і рытмічна). Іншы раз пры харавым выкананні якой-небудзь аднагалоснай мелодыі атрымліваецца такая шчыльная фактура, што цяжка вызначыць, які голас вядучы.
    Побач са стыхійным шматгалоссем для дзіцячага выканання ўласціва таксама стыхійная імправізацыйнасць, г. зн. імправізацыйнасць, якая з’яўляецпа вынікам недастатковага замацавання ў памяці дзіцяці асноўнага напеву песні. У выніку можа змяняцца ў розных куплетах сам напеў, але часцей ў яго ўводзяцца папеўкі або цэлыя меладычныя пабудовы з іншых, блізкіх па сэнсу песень. У маленькіх выканаўцаў калыханак гэтая «стыхійная» імправізацыйнасць прыводзіць нярэдка да паяўлення скразной музычнай формы, калі амаль уся песня будуецца на розных меладычных строфах (203).
    Пазафункцыянальнае (а адсюль пазавобразнае) выкананне некаторых песень парушае часта іх сапраўдны тэмп у асноўным у бок паскарэння. Асабліва гэта датычыць калыханак.
    Даводзіцца сутыкацца з тэндэнцыяй паступовага (ад куплета да куплета) інтанацыйнага і рытмічнага спрашчэння. Так, адваротныя рытмы ў пачатку песні змяняюцца затым звычайнымі, сіметрычнымі (42, 141). Па ходу выканання іншы раз змяняецца танальны ўзровень (як правіла, адбываецца спаўзанне голасу ўніз).
    Выкарыстаныя ў томе нотныя матэрыялы, якія публікаваліся рансй, патрабавалі ў радзе выпадкаў рэдакцыйных правак. Такія з іх, як прывядзенне да агульнапрынятай у пяперашні час нотнай арфаграфіі, выпраўленне яўных памылак друку, а таксама дэталізацыя рытмічнай факгуры напеву ў адпаведнасці з характарам метрыкі верша па ўсіх яго строфах, намі не агаворваліся.
    Акрамя гэтых правак узнікла неабходнасць унясення карэктываў і ў сам кантэкст некаторых песень. Так, у першакрыніцы не заўсёды былі вытрыманы прапорцыі паміж напевам і падтэкстоўкай: адсутнічалі неабходныя паўтарэнні меладычных пабудоў у адпаведнасці са структурай тэхставай страфы або, наадварот, паўтаралася ўжо вядомае ў кампазіцыйных адносінах.