Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
I сеў на калодзе
У добрай выгодзе:
I табачкі занюхаў, I добрых людзей паслухаў.
Хадзіла брумка каля лаўкі Ды насіла брумка абаранкі. Ды вы тую брумку даганіце, Ды тыя баранкі адбярыце.
140
Ішоў каток з падпечча, Нёс шубку авеччу.
Ішоў каток з падлаўя, Нёс шубку баранню.
Ішоў каток з падполля, Нёс шубку саболлю.
Пайшоў каток у лясок, Прынёс каток піражок.
Ці самому есці, Ці дзіцяці прынесці?
141
Пайшоў каток у лясок Па сухія дроўцы, Напаткаў ён казачка, Чорненькія броўцы.
Апсік, каток, па платку, Збіраючы драматку, Каток з платка зваліўся I дрымоткі забыўся.
142
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ці самому з’есці, Ці Танечцы прынесці? Я й сам разок укушу, I дзіцяці аднясу.
143
Люлі-люлі-люлі,
Ай, псік, каток, пад масток, Злаві рыбку за хвасток I сам разок укусі, I Светачцы прынясі.
144
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ці самому есці, Ці котачцы несці?
А я сам раз укушу, A то катку занясу.
145
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Hi самому есці, Hi малому несці.
Укусіў адзін разок I панёс дадому Дзіцяці малому.
Пайшоў каток Пад масток, Злавіў рыбку За хвасток.
Hi самому есці, А ні дзеткам несці. А-а, люлі!
Апсік, каток, He бурчы, Маіх дзеткаў He будзі, А-а, люлі!
Палез каток На дулі, А з дулі Зваліўся, На смерць каток Забіўся.
А-а, люлі!
147
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток.
«I сам не знаю, дзе дзець: Ці самому з’есці, Ці дзіцяці прынесці?
I сам разок укушу, I дзіцяці прынясу».
[ Andante J
A-a, a-a, каткі два, Харошыя абодва. Люлі-люлі-люлі, Палез кот у дулі, Памарозіў лапкі, Скочыў на палаткі. Сталі лапкі грэцца, Недзе катку дзецца.
149
А-а, а-а, люлі, Палез кот па дулі. 3 дулі зваліўся, Крэпка пабіўся. Памарозіў лапкі, Палез на палаткі. Сталі лапкі грэцца, Недзе катку дзецца. Каток у мякіну, Анютка ў пярыну.
Хадзіў коцік па плату, Памарозіў лапкі.
Сталі лапкі грэцца, Катку недзе дзецца. А-а, а-а, дзіця спаць, А я буду калыхаць.
151