• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    315
    Ладачкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах.
    Боты паскідалі, Кругом паляталі, Сталі сакатаці, Каб ім есці даці.
    Прынясу ім жыта — Будуць птушкі сыты. Пасыплю гароху, Хай ядуць патроху.
    Ды пасыплю грэчкі, Хай нясуць яечкі. Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.
    316
    Ладкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варота У чырвоных ботах. Сталі шчабятаці, Што каму даці.
    Адна кажа:— Піражок, А другая:— Кока 3 вароніча вока.
    317
    z ,
    A вы, ба _ бач _ кі^ вы не бі це _ ся;
    Ладу-ладу-ладкі, Пабіліся бабкі За камок цеста Пасярод места. А вы, бабачкі, Вы не біцеся, Купіце піражок, Памірыцеся.
    319
    Ла _ду ла —ду " лад кі; па -6* Л1 -ся	кі
    За камок цеста Пасярод места, За скарыначку Сярод рыначку.
    320
    Ладу-ладу-ладкі, Пабіліся бабкі За камок цеста Пасярод места, За хлеба скарынку Пасярод рынку. А вы, бабачкі, Вы не біцеся, Купіце піражок, Памірыцеся.
    321
    Ладу-ладу-ладкі, Пабіліся бабкі За камочак цеста Ды пасярод места; Селі у запечку, З’елі перапечку. Засталіся крошкі, Іх паелі кошкі.
    Ладу-ладу-ладкі, Паедзем да бабкі На камок цеста Пасярод места.
    323
    Лады-лады-ладкі, Малыя рабяткі Гарох малацілі — Цапы паламілі. Лады-лады-ладкі! — Дзе былі? — У бабкіі — Што елі? — КашкуІ — А што пілі? — Бражку! Кашка ■— масляная, Бражка — смашненькая. Папілі, паелі — Дамоў паляцелі, На вароты селі, «Ладушкі» запелі.
    324
    Ладу-ладу-ладкі, Паповы рабяткі Гарох малацілі, Цапы паламалі, Папу не сказалі. Поп лез з печы, Прабіў плечы, А баран з-пад печы 3 крутымі рагамі, А дзед на парозе 3 мяккім пірагом, А маленькі хлопчык
    Узлез на істопачку, У дудачку йграець I малага забаўляець.
    325
    Лады-лады-ладкі! Паповы рабяткі Гарох малацілі, Цапы паламалі, На клець паскідалі. Поп рассярдзіўся, 3 палацей зваліўся. Пападдзя — з печкі, Пабіла плечкі.
    Курыца — з падпечкі, Пабіла гаршчэчкі.
    Жыд з полкі Рассыпаў іголкі.
    326
    Ладу-ладу-ладкі! Паповы рабяткі У поле ганялі, Гарох малацілі, Цапы паламалі, За сець пакідалі, Папу не сказалі. Поп рассярдзіўся, 3 печкі зваліўся, А пападдзя — з ложку, Зламіла ножку.
    327
    А ладачкі-ладачкі! Паповы рабятачкі Гарох малацілі,
    Цапы паламалі, За авін пакідалі. Поп сварыўся, 3 палаць зваліўся; Пападдзя — з печы, Пабіла плечы. Пятух на ямкі Пабіў склянкі. Кот на пячы Прадаець калачы; Ен зваліўся з пячы, Ен пабіў калачы.
    328
    Кацюты, кацюты, Ладушкі-ладкі.
    — Дзе былі? — У бабкі. — Што рабілі? — Муку малолі. — Дзе падзелі? — Мышкі з’елі. — Куды паняслі? — Сюды, сюды, сюды.
    329
    Ладкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі На бабіны грушкі. Грушкі пасохлі, Птушкі падохлі.
    330
    Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
    Коці, коці лапкі, Паедзеш да бабкі, Бабка дасць піражок, А дзядуня шаляжок I табачкі ражок.
    I табачкі нюх-нюх, За горачку трух-трух.
    332
    Лады-лады-ладкі, Паеду да бабкі. Бабка дасць піражка I табачкі з ражка.
    Гойда, гойда, гайдамаш, Паедземо на кірмаш, На кірмашы цукерачкі, булкі. Што Надзейцы купіці?
    Цукерачка мала, На булачку грошай не стала.
    334
    Г Allegro J
    —Чэ_	са _ро _ка;
    -Бы_ да у ва_на нг та -ку^
    а дзе быяа	да _лё_ха?
    мя ~лл _ді _дя	а _са_ еу.
    — Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока, А дзе была далёка?
    — Была ў пана на таку, Малаціла асаку.
    Паня сына радзіла, На коніка садзіла.
    Канёк вараненькі, Панічок маленькі.
    Гуца, конік, да вадь!, Шаўковыя павады.
    Канёк не напіўся, Панічок зваліўся.
    — Чыкі-чыкі, сарока, Дзе была? — Далёка. У пана на таку Малаціла асаку.
    Паня сына радзіла, На коніка садзіла. Но, конік, да вады, Шаўковыя павады. Конік не напіўся, Панік утапіўся.
    336
    Moderate
    Чар-чар, сарока Прыляцела здалёка, Села ў пана на таку, А пан сказаў: — ЗасякуІ Яна кажыць:—Уцяку. Пыр-пыр-пыр! Паляцела.
    337
    *=8О
    -Ці ты, пі ты, са _ро_ кв, дзе ты 6w _ла	жаг
    — Ці ты, ці ты, сарока, Дзе ты была далёка?
    — Была ў пана на таку, Малаціла асаку.
    Пані сына радзіла, На коніка ўсадзіла. Гоца, конік, да вады, Шоўкавыя павады.
    338
    Чы-чы, чы-чы! Сарока Прыляцела здалёка. Села-пала на таку У чырвоным каўпаку.
    339
    Чы-чы, сарока Прыляцела здалёка. Села-пала на таку У чырвоным каўпаку. А пан кажаць:
    — Засяку!
    Паня кажаць: — He буду, Скарэй хлеба Дабуду.
    340
    — Чыкі-чыкі, сарока, А дзе была? — Далёка. Я у пана на таку, Я відзела талаку:
    Пані сына радзіла, На коніка садзіла, А конічак вараны, А паночак малады
    341
    Чы-чы-чы, сарока! — Дзе была? — Далёка. Была ў пана на таку, Відзела там талаку.
    Пані сына радзіла, На коніка садзіла. Конік вараненькі, А сам маладзенькі. Паехалі ў Піцер: Жалезны шынцы, Шаўковы павады, Дубовы пакаты.
    342
    — Ці-ці-ці, сарока, Дзе была далёка?
    — А я была ў Паначох, У чырвоных капачох, Паня сына радзіла, На коніка садзіла: «А тпру, кося, да вады, Чырвоныя павады!» Конік не напіўся, Паніч утапіўся.
    Пайшоў пан за вадой, Стаіць сын з барадой.
    Чы-чы-чы, сарока! Паляцела далёка, Села-пала на таку У чырвоным каўпаку, Пан кажыць: — Засяку! Пані кажыць: — He сячы, Будзець сядзець на пячы, Малых дзяцей берагчы. Ча.му ўчора не была? — Баялася чыгуна, Чыгуновы дзеці Хочуць уляцеці На Іванушкі клеці.
    А Іван пашыць, А воўк на дарозе, Мядзведзь на калодзе, А дрозд на рабіне, Рабіну лушчыць. — Ты, Калінаўна, А падай сапагі.
    — А мне некалі, А я мост машчу, Серабром трашчу. Дрозд на рабіне, Сава на балоце, А мядзведзь на рабоце, А ў лесе дуга Ды не высечана.
    А стаць ды сякаць, Дык дзень пацяраць. За той жа дзень Трое лапці ўсплесць: А сабе, і жане, I таму [малому], Што пад печчу сядзіць.
    — Чы-ры, чы-ры, сарочанка! Дзе была далёчанька?
    — Была ў пана на таку. Ходзіць жораў па таку У чырвоным каўпаку, Носіць шаблю пры баку: — Усіх людзей перасяку! Пайду сам за раку, Дзе там людзі гаманяць I мост масцяць, Серабром гваздзяць! Мой татка, гасудар, Купіў мне сарафан: He долаг, не каротак — Толькі па лесу хадзіць, Шэрых зайцаў лавіць. Варона, стара жона, Пайшла жыта жаці, А мядзведзь на бару Боты падшываець: — А сінічка-сястрычка, Пашый мне кашульку! Прывязу я жану, I за стол пасажу, I ўсім людзям пакажу.
    345
    Чы-чы, чы-чы, сарока! Прыляцела здалёка, Села-пала на таку У чырвоным каўпаку. — He бей, паня, па баку,— Буду табе служыці, У поле саху насіці.
    Прыйду ў поле — сахі нету. Прыйду двору — жаны нету.
    — А йдзе жана? — У мякіне. — Што радзіла? — Якіма. — Хто ксціў? — Кульбака. — Чым завуць? — Сабака.
    346
    Чы-чы-чы, сарока! Прыляцела здалёка, Села-пала на таку У чырвоным каўпаку. Прыйшла к ёй паненка, Гэта Валя маленька. Прыйшла к ёй другая, Гэта Манечка такая. Прыйшла к ёй трэцяя Аня. — He бей, паня, па баку: Буду табе служыці, У поле саху насіці.
    347
    А курачка, рабашэчка!
    Пазыч жа мне грабушэчка!
    Гута-та! Гута-та!
    He пазычу, не прадам!
    Прыйдзі ка мне — дарма дам!
    Гута-та! Гута-та!
    348
    тап _
    шыць.
    Люлі-люлі, гута-та, Выйшла кошка за ката. За катом добра жыць, He нада тапкі шыць.
    349
    Тра-та-та, тра-та-та, Кошка выйшла за ката, За ката катовіча, За Пятра Пятровіча.
    350
    Тра-та-та, тра-та-та, Выйшла кошка да ката, Селязень — да качкі, Сучка — да сабачкі.
    351
    Гоп-гоп, і-га-га.
    На буланцы едзець Янка, Паўтараста рублей санкі, Пяцьдзесят рублей дуга, А кабылка паўрубля.
    Гоп-гоп, і-га-га.
    352
    Гоп-гоп, гапаначкі, Едзець баба на палачкі, А дзед яе за вушка:
    — Куды едзеш, старушка? — А я еду на кірмаш, Толькі грошай нямаш.
    353
    Чоха-чоха, чуханачкі, Едзе баба у саначках, Пытаецца ў Васіля, Ці далёка да сяла? Васіль праўды не сказаў, Да бярозы прывязаў, Каб не гэты панічы, Прастаяла б дзве начы, Каб не гэты кавалеры, Прастаяла б дзве нядзелі.
    354
    Гоп-гоп, гопа-па, Чорна морда у папа, А ў папіхі белая, Поп за ёю бегае.
    355
    Чук-чук, чукавала, Пад рэшатам начавала. Рэшата радзенька, Дзіцятка маленька.
    356
    Чук-чук-чук, Налавіў дзед шчук, А баба — плотак Ды пазвала цётак.
    Гэй, чук, гэй, чук, гэй, чука, Лепей, дзеўкі, дзецюка, Дзяцюк дроў насячэць, Дзеўка бліноў напячэць.
    358
    Чукі-чукі-чучкі, На гары стручкі. Курапатачкі
    Іх клюваюць і дзюўбаюць I Данілку забаўляюць.
    359
    Чух-чух, Марысіца, Хвартух калышыцца Вецярок, вецярок Павявае хвартушок.
    360
    [ Allegretto ]
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая.
    Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. За чатыры мілі Кабылку ўмарылі.
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Запрагу барана, Паеду да пана.
    Скоранька паеду, Каб паспець к абеду: Пан дасць піражочак 1 сыру кусочак.
    361
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Заўтра рана Зарэжам барана, Паедзем да пана. Пан барана не бярэць, Толькі [спінку] надзярэць. Дзеры-дзеры-дзеры!
    362
    Ку ю, ку — ю нож ку,	па _ е _ ду ў да _
    за _ рэ _ жу ба	оа _ на.	па е _ду да
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Зарэжу барана, Паеду да пана. Пан дасць піражок I табачкі ў ражок, I кашкі з алеем, А есці не ўмеем.
    363
    »1=132
    I f 4 j) J J I; 4
    Ky _Ю7 ку _ ю нож _ ку,	па _ е _ ду ў да _рож	_	кў.
    За рэ _ жу ба _ ра _ на^	па _ е _ ду да па _	ка.
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку.
    Зарэжу барана, Паеду да пана. Дасць пан піражок I табачкі у ражок. Кую, кую другую, Паеду у Друю, Прывязу такога Валерку мудрога.
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Зарэжу барана, Паеду да пана. Пан дасць піражка I табачкі з ражка. Кую, кую другую, Я паеду у Друю, Куплю мудрую.
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Паеду да пана, Зарэжу барана. Паеду да бога, Зарэжу другога.
    366
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку.
    У госці к цесцю Пірагоў есці.
    Кую, кую другую, Паеду ў даўгую.
    367
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка ліхая.
    Дужка завалілась, Кабылка змарылась. Дарожачка рохля, Кабылачка здохла!
    368
    Кую, кую ножку, Паедзем ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка сляпая Зачапіла за пень, Прастаялі цэлы дзень.
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Куплю чаравічкі, Ножкі невялічкі.
    Трэба каня падкаваць, Штоб далёка начаваць. Тут пень, тут калода, Тут сцюдзёная крыніца, Тут халодная вадзіца, Вадзіца!
    370
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Куплю чаравічкі, Малы, невялічкі, На Валюшкіну ножку. Кую, кую другую, Паеду ў даўгую.
    Дарожка — даўгая, А ножка — малая.
    371
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Куплю чаравічкі На ножкі вялічкі. Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. За чатыры мілі Падковачкі збілі. Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка ліхая, Кабылка кульгае.
    Коў-коў ножку!