Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
197
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Няма чаго даці: Ці ячменю жменю, Ці гароху троху, Грыкі чаравікі, Пшаніцы рукавіцы?
198
L78_8o]
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцях У чырвоных боцях.
Сталі сакатаці, Да нічога даці.
Вынесу ім грыкі Поўны чаравікі,
Вынесу пшаніцы Поўны рукавіцы, А ячменю жменю I гароху троху,
А пшаніцы паўдайніцы I ярыцы паўмяліцы.
199
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцех У чырвоных боцех. Сталі куры сакатаць, Няма чаго курам даць: Ці аўса каласа? Ці ячменю жменю? Ці жыта карыта? Ці гароху троху?
200
Moderate
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Нечага ж вам даці: Ці ячменю жменю, Ці гароху троху, Ці пшаніцы бочку Майму галубочку.
201
Vioderato
Люлі-люлі-люлі, Паляцелі куры.
Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі куркі сакатаць,
А што куркам есці дапь:
Ці ячменю жменю, А ці жыта карыта, Ці гароху троху, А ці бобу каробу, Ці грэчынкі ражку, Маленькай на кашку.
202
Люлі-люлі-люлі, Люлі-люлі-люлі спаць, А я буду калыхаць Маленькую Светачку, Міленькую кветачку. Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталікуркі сакатаць, Няма чаго куркам даць:
Hi жыта карыта, • Hi ячменю жменю,
Hi бобу каробу, Hi аўса ім з каўша. Пасыпце хоць грэчкі, Каб неслі яечкі.
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі гулі; Селі на вароты У чырвоных ботах. Сталі куры сакатаць, Ды нечага куркам даць: Ці бобу ў каробу, Ці гароху троху, Ці жыта з карыта, Ці аўса з каўша, Ці грэчкі з засечкі, Ці пшаніцы чашку Сыночку на кашку.
204
Люлі-люлі-люлі, Паляцелі куры. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Нечага ім даці: Hi аўса, ні гароху, Hi ячменю троху.
205
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцях У чырвоных боцях. Сталі сакатаці, Што дзіцяці даці, Hi бобу каробу, Hi гароху троху, Hi канапель чарапень, Hi ячменю жменю, Каня варанога, Быка палавога, Цялушку-рабушку Дзіцяці на юшку.
206
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцех У чырвоных боцех, Сталі сакатаці, Каму кашу даці? Малому дзіцяці. Ці гарошку трошку, Ці ячменьку жменьку, Ці пухову пярынку, Ці шчасліву гадзінку.
207
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры 3 вялікае буры. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі куры сакатаць, Трэба курам чаго даць. Ці ячменю жменю, Ці жыта карыта, Ці бобу каробу, Ці гароху троху, Ці ярыцы паўмяліцы, Ці грыкі чаравікі, Ці пшаніцы паўдайніцы, А дзіцяці — цыцы.
208
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцях У чырвоных ботах, Сталі сакатаці,
А нечага даці. Дала б я ім гароху, Так не маю ні троху. Дала б я ім бобу, Так не маю ні дробу, Дала б я ім аўса, Так не маю каўша.
209
А-а, а-а, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці, Што й малому даці? А жыта — карыта, А ячменю —жменю, Аўса — паўкаўша, Калапень — з чарапень Ды бобу — каробу, А гароху — латку, Грачыхі — прыдатку.
210
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры. Сталі сакатаці, Што дзіцяці даці. Адна кажа:— Шаляжок. А другая:— Піражок. А вы, куры, вон, вон! А дзіцяці сон, сон!
211
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры У чырвоных боцях,
Селі на вароцях, Сталі сакатаці, Няма чаго даці. Дала б ім аўса, Няма ў мяне каўша. Дала б ім гароху, Ды няма ні троху, Дала б ім бобу, Да няма ні дробу.
212
А-а, люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Што ім з’есці даці. Ці бобу каробу, Ці ячменю жменю, Ці кіслага малачка, Ці кіёчкам па бачках? Ай, люлі-люлі.
213
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Няма чаго даці. Бочачку пшанічкі, Мяшок сачывічкі, I яшчэ ім мала, Каб іх разарвала.
214
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Дзетак спаткі зваці: — Спіце, спіце, дзеткі, Дзеткі-малалеткі, А мы пойдзем есці I яечкі несці.
215
Люлі-люлі-люлі, Паляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Нечага ім даці: Hi аўса, ні гароху, Hi ячменю троху, Hi ячменю жменю, Hi бобу каробу, Hi калапень чарапень, Hi жыта карыта, Hi аўса каласа.
216
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Трэба куркам даці, Даці куркам грэчкі, Каб няслі яечкі.
Даць куркам пшаніцы Да й з новенькай дайніцы. Куркі зерне паядуць I яечак нанясуць.
217
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Сталі сакатаці, Трэба куркам даці. Даці, даці грэчкі, Каб няслі яечкі.
Куркі грэчкі не ядуць Ды яечак не нясуць. Даці, даці пшаніцы Да з новенькай дайніцы. Куркі пшаніцу паядуць I яечак нанясуць.
Даці куркам жыта, Будзе курка сыта. Люлі-люлі, дзеткі, Маленькія кветкі. Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі. Люлі-люлі-люлі, S ee дзеткі паснулі.
218
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Няма чаго даці. Трэба даць ім грэчкі, Каб неслі яечкі.
Куркі грэчкі не ядуць
I яечак не нясуць. Трэба даць ім канапель, Унадзіўся верабей. А я таму вераб’ю Калом ножку пераб'ю.
219
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці, А нечага даці. Зняслі тры яечкі, Як пасыпалі грэчкі. Шугі-шугі паляпелі, Куды самі захацелі.
220
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Трэба грэчкі дайі. Куркі грэчкі не ядуць I яечак не нясуць. Дала б я ім гароху, Ды не маю ні троху, Пасыпала б ячменю, Дык не маю ні зерня.
221
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцях
У чырвоных чабоцях. Сталі сакатаці, Што ім есці даці? Чы жменю ячменю, Чы гароху міску, Чы сабаку Лыску?
222
А-а, люлі-люлі-люленькі,
Да ляцелі куранькі,
Да ляціце, куранькі, вон, вон, Да нясіце хлопчыку сон, сон. Да ляціце, куркі, на вароты. Да селі-ўпалі на вароцях У чырвоненькіх чабоцях.
А-а, баю-баю, баю-баю.
223
Люлі-люлі-люлькі, Прыляцелі куркі, Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці, А што есці даці? Ці жыта карыта, Ці ячменю жменю, Ці гароху троху, Ці канапель чарапень, Ці аўса з поўнага каўша?
224
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на пячуры,
Што яны пачулі. Сталі сакатаці, Што дзіцяці даці. Даці, даці боты Шавецкай работы. Боты малыя — Падкоўкі залатыя.
225
А-а, а-а, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі куркі сакатаць, Няма чаго курам даць. Даці, даці жыта Поўнае карыта. Даці, даці ячмяню Небальшэнькую жмяню. Даці, даці гарошку Нямноганька да трошкі. А-а, а-а, люлі спаць, А-а, а-а, спаці, Я буду люляці.
226
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі куры сакатаць — Няма чаго курам даць. Пасыплю курам грэчкі, Каб няслі яечкі, Бо куры жыта не ядуць I яечак не нясуць.
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароты У чырвоных ботах. Сталі куры сакатаць, Нечага ім есці даць. Ці жыта карыта, Ці ячменю жменю, Ці гароху троху, Цібобу з каробу, Ці пшаніцы лубяшку, Трэба ж Колю на кашку.
228
Люлі-люлі-люлі, Паляцелі куры. Пайшлі ж куры ў хаўтуры:
Верабеечка памёр, Яму ж вечненькі пакой. Куры яму капалі, А вароны спявалі, Верабейку хавалі.
Люлі-люлі-люлі, Паляцелі куры.
229
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Верабейка памёр, Я.му вечны пакой, А лісіца галасіла, Муха клёцкі мясіла, Камар доскі часаў, Павук яму капаў.
230
Ага-га, люлі, Падраў каршун куры, Пер’е — на падушкі, А мяса — ў кадушкі. Адна засталася I тая не ўдалася.
Бяры, каршун, і тую: Мы купім другую.
231
[ Andante 1
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі гулі, Селі на вароцях У чырвоных боцях. Сталі шчабятаці, Ды што каму даці: А Іваньку сапажкі, А Рыгорку ражначкі.
232
мой сы но_ чак ма лю _сень _ кі^ гой _ да -гой _ да-
А-а, люлі-люлі, Прыляцелі гулі, Селі яны ў люлі, Сталі яны гуркатаці, Дзяціну калыхаці. Гойда-гойда, люлюсенькі. Мой сыночак малюсенькі, Г ойда-гойда-гойдада, Дзіця маё кахана.
233
А-а, каткі
Прынеслі дзеткам цвяткі. Люлі-люлі, гойда. Прыляцела сойка, Села на вароцях У чырвоных ботах. Стала кудкудаці, Што ёй есці даці: У чарапочак вадзіцы, А ў місачку пшаніцы. Ешце, куркі, піце, Андрэйку прыспіце. А-а-а.
234
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі гулі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі шчабятаці, А што каму даці: Іванку сапожкі, Рыгорку ражночкі.
235
А-а, а-а, люлі, Прыляцелі гулі, Селі на варотах У чырвоных ботах,
Се?Л-палі на таку У сізенькім каўпаку, Сталі варкаваці, Што дзіцяці даці, Ці бобу каробу, Ці гароху троху, Ці калапснь чарапень, Ці ячменю жменю, Каня варапога, Быка палавога, Цёлушку-рабушку Дзіцяці па юшку.
236
Люлі-люлі, Паляцелі вулі Да селі на вароцех У красных чабоцех. Да сталі шчабятаці, А што каму даці. А даці, даці Сярожку спаці.
237
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі гулі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі яны варкаваць, Як дзіцяцю забаўляць.
238
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі птулі. Селі на варотах
У чырвоных ботах. Боты пагарэлі, Птушкі паляцелі.
239
Люлі-люлі, Прыляцелі гулі, Селі на люлі.
I іачалі брукаці
1 дзіцяцю калыхаці.
240
Люлі-люлі-люлінькі! Люлі-люлі, спаценьку! Прыляцелі гуленькі, Сталі яны гаварыць: — Чым малютку накарміць? — Будзем карміць піражком Будзем паіць малачком. Люлі-люлі, спаценьку.
241
Ай, люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі.
Сталі яны брукаваць:
•— Чым Валечку гадаваць? Адзін кажа:— Кашкаю. Другі кажа:— Камкаю. Трэці кажа:— Малачком I беленькім піражком.
242
Люлі-люлі-люленькі! Саляталісь гулінькі.
Селі гулькі на люлькі, Сталі яны гуркуваць, Як Ніколю гадуваць.
— Будзем карміць кашкаю, Будзем паіць бражкаю.
243
Люлі-люлі-люленькі!
Прыляцелі гуленькі, Селі-палі ў люленькі, Сталі думаць і гадаць: — Чым дзіцяцю гадаваць? — Дзіцяціньку—пруцінкай, — А мамачку — кашынькай, — А нянічку — папанькай.
244
Баю-баю-баюшкі! Люлі-люлі-люлюшкі!
Прыляцелі гулюшкі, Яны сталі гуркуваць, Майго Ваню забаўляць. А наш Ваня маленькі Будзець ў золаце хадзіць, Чыста серабра насіць.
Нянькам, мамкам — абноскі, Красным дзеўкам — абрэзкі.
245
Баю-баю-баінькі! Люлі-люлі-люлінькі! Саляталісь гулінькі,
Селі гулькі на люлькі, Сталі ж яны гуркаваць. Сядзелі, сядзелі, Узнялісь — паляцелі.
Ляцелі, ляцелі, Апяць селі — пасядзелі.
246
Люлі-люлі-люленькі! Прыляцелі гуленькі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі яны варкаваці, Чым дзіцятку гадаваці. Няхай дзетку пташкі Прыгатовяць кашкі!