Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Трэба катка ў хату ўзяці, Каб пеў баінькі дзіцяці. Ой, люлі-люлі, Ветры ў полі загулі.
94
А ў маёй Марысі Шоўкам шуба шыта, У малога каточка Лапка перабіта.
— А хто ж яе перабіў? — Марысіна маці.
— А чаго ж ён прыходзіў Да майго дзіцяці?
— Ен прыходзіў, прыходзіў, Чаравічкі прыносіў. Марысечка збаялася, Ў камораньку схавалася, Праз дзірачку ўзіралася. Каток шукаў, не знайшоў, Сам заплакаў ды пайшоў.
95
А люлі-люлі, Ідзе котка дарогаю да й плача. Яго абулі ў лапці, шкаруплыя анучы. He плач, котка, не плач, братка, Будзеш мне слугаваці, Сенца ў стажок складаці.
Ай, люлі-люлі, На возік пакідаці. Ай, люлі-люлі, Сонкі, дрэмкі ў вочыца Да здароўейка ў плечыца. Пабег котка пад печку Да знайшоў котка перапечку. Трэба бегці да атняці Да Коленьцы пажаваці. Да пабег котка ў лясочак, Знайшоў котка паясочак, Трэба бегці да атняці Да Коленьцы падперазаці.
96
А-а-а-а, люлі. Катка ў лапці абулі, Ў парваныя анучы, Плакаў каток ідучы. Пайшоў коця па плоце У шэранькай капоце. Трэба ў катка лапці садрані I дзіцяці аддаці.
Сядзеў коцік на стольцы. Паплёў кошцы пастольцы. Пайшла кошка па вадзіцу Да й упала у крыніцу.
Пайшоў коцік ратаваці, Стаў над ёю гвалтаваці.
Бегаў коцік па лаўках, Яго білі па лапках.
Бегаў коцік па печы, Паскідаў абручы.
Бегаў коцік па паліцы, Паскідаў паляніцы.
— Ой, котайка-котайка, Нашто зрабіў шкодайку?
— To ж да не я, А то ж кошка мая.
98
[ .Andante J
Люлі-люлі, люляю, Засні-спаці, гультаю. Люлі-люлі-люленькі.
Усім дзецям дуленькі, Майму Мішку калачы, Каб спаў удзень і ўначы. Пайшоў каток у лясок, Знайшоў сабе паясок, Трэба коціка пераняць, Паясочак адабраць.
Паясочак адабраць Да свайму Мішцы даць. Пайшоў коцік пад ліпку Ды й знайшоў сабе скрыпку,
Трэба коціка пераняць Да й скрыпачку адабраць. Да й скрыпачку адабраць Да й Мішачку аддаць.
99
[ Andante ]
Пайшоў каток пад грушку Ды й найшоў каток падушку. Нада катка пераняць Ды й падушку адабраць I малому аддаць.
Пайшоў каток пад ліпку Ды й найшоў калітку.
Трэба катка пераняці I калітку адабраці.
Пайшоў каток па платку, Знайшоў каток чабатку. Нада катка пераняці Ды й чабатка адабраці.
Гэй, да люлі-люлі, Ды каты два.
Гэй, да люлі-люлюшанькі, Ды шэрыя абодва. Адзін каток валахаты Спалохаўся ды ўцёк з хаты. Гэй, да люлі-люлюшанькі, Спалохаўся ды ўцёк з хаты. Пабег каток у лясочак, Знайшоў сабе паясочак. Гэй, да люлі-люлюшанькі, Знайшоў сабе паясочак. Трэба ката пераняці, Паясочак адабраці.
Гэй, да люлі-люлюшанькі, Паясочак адабраці.
Паясочак адабраці, Мартынку падперазаці. Гэй, да люлі-люлюшанькі, Мартынку падперазаці. Пабег каток пад ігрушку, Ды знайшоў сабе падушку. Гэй, да люлі-люлюшанькі, Ды знайшоў сабе падушку. Трэба катка даганяці, Падушачку адабраці. Гэй, да люлі-люлюшанькі, Падушачку адабраці. Падушачку адабралі Ды Мартынку прысылалі. Гэй, да люлі-люлюшанькі, Ды Мартынку прысылалі.
101
Люлі-люлі, малая дзяціна, Да на котка варкота, А на Янка дрымота. Бег каток па плотку Да ў чырвоных чаботах. Трэба коціка дагнаць Да чаботачкі адабраць, Да Яначку даць, Да ён будзець добранька спаць.
102
Ішоў кот па плоце Ў чырвонай капоце. Трэба ў катка адабраць I Жэнечку даць.
Пайшоў каток у лясок. Знайшоў рабы паясок. Нада ісці адабраць, Паясочак Колю даць.
104
Пайшоў каток у лясок, Прынёс каток паясок. Паясочак адабраць, А Ванюшку яго даць, Ваня будзе сладка спаць. А я буду калыхаць.
105
Пайшоў каток у лясок, Знайшоў белы паясок, А котачка узяла I дзіцяці аддала.
106
Пайшоў каток у лясок. Знайшоў каток паясок. А кошачка адняла I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток на таржок, Знайшоў каток піражок: Ці самому есці, Ці дзіцяці несці?
I сам трошкі укусіў, I дзіцяці прынасіў.
Лю_лі. _лі, лю nif лю -лі, лю «лі, лю -
Аюлі-люлі, цэлы дом спіць, А каток на печы сон сніць.
Люлі-люлі-люлі. } 2 разы Ціха, мышка, варушыся, Бо каточак прытварыўся.
Люлі-люлі-лю/іі. } 2 разы Як пайшоў каток на ганак, Знайшоў маток абаранак.
Люлі-люлі-люлі. } 2 разы Таму-сяму прадаваў, А Манечцы дарма даў.
Люлі-люлі-люлі. } 2 разы
Скочыў коцік у мякіну, А Манечка — у пярыну.
Люлі-люлі-люлі. } 2 разы
108
Пайшоў каток у лясок, Знайшоў рабы паясок, Сяму-таму раздаваў,
А Сярожку дарма даў. Сяму-таму за грошы, Мой Сярожка харошы.
109
Пайшоў коцік у лясок, Знайшоў коцік паясок. Сяму-таму прадаваў, А Валерку дарма даў.
110
Пайшоў каток на таржок, Купіў жа ж ён піражок Ен нікому не даваў, Алёначцы дарма даў.
111
Пайшоў каток у лясок, Знайшоў каток паясок, Таму-сяму прадаваў, А Анэткі дарма даў.
Пайшоў каток на таржок, Знайшоў каток піражок, Таму-сяму прадаваў, А Анэткі дарма даў.
Пайшоў каток на ганак, Знайшоў каток баранак, Таму-сяму прадаваў, А Анэткі дарма даў.
Пайшоў каток на беражок, Злавіў рыбку за хвасток, Таму-сяму прадаваў, А Анэткі дарма даў.
Пайшоў каточак на ток, Знайшоў нітачак маток, Сталі ніткі віці — He нада штаноў мыці. Сталі катка біці — Палез каток на палаткі. Абмерзлі катку лапкі. Коцік — у мякінку, Анэтка — у пярынку.
112
Пайшоў каток на брадок, Прынёс Мішку ягадок. Ідзі, Мішка, пазбірай. Будзе шышка каравай, Ды нікому не давай.
Ой, ой, баінькі, Каток маленькі. Пайшоў каток у лясок, Знайшоў паясок.
Ой, ой, баінькі, Каток маленькі. Іванку абвязаць, Штобы ціха спаць.
114
Зайшоў коцік у лясок, Знайшоў Марынцы паясок. Люлі-люлі, Марынка спаць. Чужыя дзеткі паснулі, На Марынку забулі.
115
Пайшоў каток у лясок, Прынёс каток паясок. Пайшоў каток на ганачак, Прынёс каток бараначак. Пайшоў каток у лавачку, Прынёс каток булавачку. Пайшоў каток на рыначак, Прынёс каток разыначак. Пайшоў каток на крылечка Прынёс каток калечка. Пайшоў каток на таржок, Прынёс каток піражок. Пайшоў каток на места, Прынёс каток цеста.
Пайшоў каток на вулачку, Замарозіў лапкі, Катаецца, валяецца, Просіць цёплай хаткі.
Пайшоў каток у тачок, Прынёс малютку пятачок, Пайшоў каток у лясок, Прынёс малютку паясок. Пайшоў каток на ганак, Прынёс каток баранак. Я трошку укушу I табе прынясу.
Пайшоў каток на рынак, Прынёс малютку разынак. А ты, коця, не вурчы, А малютка спі-маўчы.
117
Пайшоў коцік на таржок, Купіў Юрку піражок.
Пайшоў коцік на вулку, Купіў Юрку булку.
Пайшоў коцік рэпку рваць, Юрку трэба крэпка спаць.
118
Пайшоў коцік на таржок, Купіў Іваньку піражок.
Пайшоў коцік на места, Купіў Іваньку ком цеста. Пайшоў коцік пад ганкі, Прынёс Іваньку баранкі. Спі, Іванька, спачывай, На баранкі не ўжывай.
Пайшоў каток у лясок, Прынёс каток паясок. Пайшоў каток на рынак, Прынёс каток пярынак. Пайшоў каток на таржок, Прынёс каток піражок. Пайшоў каток на ганак, Прынёс каток баранак.
120
А-а, бай-бай-бай, Бай-бай, бай-бай-бай! Пайшоў коцік Пад сарай.
Пайшоў коцік На таржок, Прынёс дзецям Піражок.
Пайшоў коцік
У гулі, Прынёс дзецям Дулі.
121
Баю-баю-баюшкі!
Юрка мой маленькі! Пайшоў конік на рынак — Прынёс Юрку пернік, Пайшоў конік на ганак — Прынёс Юрку баранак, Пайшоў конік на места — Прынёс Юрку ком цеста, Пайшоў конік на таржок — Прынёс Юрку піражок.
А на кота варкота! На малютку сон-дрымота!
А брысь, коця, не варчы! А дзетанька, спі-маўчы! Пайшоў коцік у лясок Прынесць дзетаньку арашок. Пайшоў коцік на вулку, А дзецятка ў люльку!
Пайшоў коцік на таржок, Прынесць маленькаму піражок.
123
А-а, коцічак!
Пайшоў коця на вулку, Прынёс Якубку булку.
Пайшоў коця на места, Прынёс ком цеста.
Пайшоў коця на таржок, Купіў Якубку піражок. Пайшоў коця на рынак, Купіў Якубку разынак. Ці самому есці, Ці Якубку несці?
124
А-а, а-а, малое, А-а, а-а, спаць, Пайшоў каток У лясок, Прынясе вам Каласок, Будзеце спаць.
Баю-баю-баюшкі!
Люлі-люлі-люлюшкі!
Пайшоў коцік на рыначак, Прынёс Вані бараначак. Пайшоў коця на таржок, Прынёс Вані піражок.
Ой, брысь, коця, не варчы, А ты, Ваня, замаўчы, Закрый глазкі і засні. Баю-баю-баюшкі!
Люлі-люлі-люлюшкі!
126
А йдзі, коця, на ганак, Прынясі Арынцы баранак.
А йдзі, коця, на вулку, Прынясі Арынцы хлеба булку. А йдзі, коця, у лясок, Прынясі Арынцы паясок.
А йдзі, коця, на таржок, Прынясі Арынцы піражок. А ты, коця, не вурчы, А ты, дзетка, спі-маўчы.
127
А брысь, коцік, у лясок, Прынясі Юльцы паясок! А брысь, коцік, у траснік, Нясі Юлічцы каснік!
А брысь, коцік, на вулку, Нясі Юльцы хлеба булку! А брысь, коцік, на ганкі, Нясі Юльцы баранкі!
А брысь, коцік, на таржок,
Нясі Юльцы піражок! А брысь, коця, куды хоця, Бяжы, коця, ў шчыры бор, He забывай, коця, на мой двор.
128
Пайшоў, каток, на вулку, Прынясі хлеба булку.
Ідзі, каток, на ганак, Прынясі баранак.
Ідзі, каток, у лясок, Прынясі паясок.
Ідзі, каток, на рынак, Прынясі разынак.
Спі, дзіця, не крычы, Ты, коця, не вурчы. Цяпер на кота Усё варкота, На дзіцяцю Сон-дрымота.
129
Апсік, коця, не вурчы! А ты, дзіцятка, спі-маўчы! Апсік, коцік, не гуляй Ды дзіцятку забаўляй.
Апсік, коця, на вулку, А дзіцятка у люльку. Апсік, коця, на таржок Ды прынясі піражок, Сам разок укусі I дзіцяці аддасі.
130
Апсік, апсік, каток, вон, Дзіцяці будзе сон.
Палез бы каток на палаткі — Дык баіцца маткі.
Палез бы далоўкі — Дык баіцца вяроўкі. Палез бы вышай — Дык баіцца мышай.
131
А брысь, коціку, На таржок, Прынясі мне Піражок.
А брысь, коцік, На рынак, Прынясі мне Пярынак.
132
Апсік, каток, у лясок, Кошачка — на дульку, Шанаваў, гадаваў Дзядулька бабульку.
Апсік, каток, у лясок, Знайшоў каток паясок, Нікому не паказаў, Малышу падперазаў.
133
Пайшоў каток у лясок Па чырвоны паясок.
Паяска там не найшоў, Сам да бабкі не прыйшоў.
Памарозіў лапкі, Скочыў на палаткі. Сталі лапкі грэцца, Няма куды дзецца. А ты, коцік, сядзі дома, Стружы верацёна, Каробачка поўна, Паедзем да Роўна, А з Роўна — да Руўнічкі, Купім чаравічкі.
134
Люлі-люлі-люлюшок. Куплю табе грабушок, Будзеш галоўку часаць Iу коскі заплятаць.
135
Пайшоў каток у лясок Па Гандзін паясок.
Паясочка не знайшоў, Сам дадому не прыйшоў.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Ен паяска не знайшоў, Узяў плюнуў і пайшоў.
А Волечка чакае, Што ёй каток шукае.
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток.
Ен сам бярэ і жарэ, А Волечцы не дае.
137
Пайшоў каток На таржок, Купіў сабе Піражок.
I сам ходзіць I жарэць, А дзевачцы He даець. Каб у катка Адабраці І дзевачцы Аддаці.
138
Пайшоў каток на таржок, Купіў сабе піражок I табачкі ражок.