• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    247
    Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі гусі, Яны сталі гаварыць, Чым Колечку пакарміць. — Пакарміць малачком, Салодзенькім піражком.
    248
    Наляцелі гусі, Селі на варотах У красных чаботах.
    Сталі думаць і гадаць, Чым дзіця гадаваць: Ці кашкаю, ці мядком, Ці салодзенькім малачком?
    Прыляцелі гусі А з беленькай Русі. Палі-селі на крыніцы, Сталі яны ваду піці, Ваду піўшы, размаўляці, Якці дома даць дзіцяці.
    250
    Наляцелі гусі, Селі у варотах У красных чаботах.
    — Ой, што нашаму Іванку прынеслі?
    — Красныя чабоцікі Па самыя жывоцікі.
    251
    А шыш, а шыш, верабей, He клюй маіх калапень. А я ж таму вераб’ю Колам ножку адаб'ю.
    А на тыя ножкі Куплю ж я панчошкі, А на тое ж целца Куплю палаценца.
    А шыш, a шыш, верабей, He клюй маіх калапень. Mae калапенькі Яны зеляненькі.
    А я ж таму вераб’ю Колам ножку падаб’ю, Я на тую ножку Пашыю панчошку, Я ж на тое целца Куплю палаценца.
    253
    А кыш, а кыш, верабей, He клюй маіх калапень, А я таму вераб’ю,
    Колам ножку пераб'ю, Верабейчык скачыпь, Па ножачцы плачыць.
    254
    Верабей, верабей, He клюй маіх канапель.
    Я старому вераб’ю Колам нагу пераб’ю, Маладому не буду — Скарэй хлеба дабуду.
    255
    Баю-баю-баінькі, Прыбяжалі заінькі. — Ці спіць ваша дзевачка, Дзевачка-прыпевачка?
    — Ухадзіце, заінькі, He мяшайце баінькі.
    256
    А-а-а, люлі-люлінькі, Да пабег зайчык у лясочак, Да знайшоў зайчык паясочак. Трэба зайчыка паймаці, Да паясочак адабраці I хлопчыку аддаці,— Стане хлопчык спаці.
    Да пабег зайчык пад ліпку, Да знайшоў сабе скрыпку.
    Трэба зайчыка паймаці, Скрыпачку адабраці, Стане хлопчык спаці.
    Да пабег зайчык пад грушку, Да знайшоў сабе падушку.
    Трэба зайчыка паймаці, Ды падушку адабраці,—
    Стане хлопчык спаці. А-а-а, люлі-люлінькі.
    257
    Бегаў зайка каля зайкі
    I ў авёс.
    Ехаў хлопец па дзевачку — He прывёз.
    258
    Ходзіць зайчык па капусце, Носіць дзеці ў белай хустцы. А катора пісне, To на землю цісне.
    259
    Ля, ля, воўк ідзе!
    А ты, воўча, пайшоў вон!
    А на Яся майго сон!
    260
    Баю-баю-баю,
    He лажыся з краю, Прыйдзе серанькі ваўчок, Схопіць цябе за бачок.
    261
    Баюшкі-баю,
    He лажыся на краю, Прыйдзе шзранькі ваўчок, Схопіць Таньку за бачок, Аднясець у кусцік I назад не пусціць.
    262
    Ой, баю-баю-баю, He лажыся на краю, Прыйдзець шэранькі каток, Драпнець Ваньку за бачок.
    263
    Баю-баю-баю-бай, He лажыся ты на край. Прыйдзе шэранькі ваўчзк. Схопіць Нінку за бачок I пацягне у лясок Пад малінавы кусток.
    264
    Баю-баінку-баю,* He лажыся на краю.
    He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок.
    Прыйдзе шэранькі ваўчок, Ён усхопіць за бачок.
    * Кожны першы радок паўтараецца дв< йчы.
    А ён ўсхопіць за бачок I зацягнець у лясок.
    I зацягнець у лясок, Закапае у пясок.
    265
    Баю-баю-баяньку, He кладзіся на крайку, Прыбяжыць ваўчок I знясець у лясок Пад ракітавы кусток.
    266
    Ай, баю-баю-баю, He лажыся на краю. На краю ты звалішся, Крэпка, крэпка ўдарышся.
    Апсік, коцік, на далінку, А Зіначка — спаць у пярынку. Апсік, коцік, рэпку рваць, А Зіначка — крэпка спаць.
    Апсік, коцік, пад масток, Злавіў рыбку за хвасток, Сам разочак укусіў I Зіначку угасціў.
    267
    Ой, баю-баю-баю, He лажыся на краю. А ты з краю упадзеш I галоўку разаб’еш.
    268
    Баю-баю-баю, He лажыся з краю, Бо ты з краю упадзеш, Ручку, ножку расшыбеш.
    Баю-баюшкі-баю, He лажыся на краю, A то з краюшку ўпадзеш, Сваю галовушку паб’еш.
    270
    па бі лі _ ся	два Я _ сі.
    Люлі-люлі-люлясі, Пабіліся два Ясі. — За якую прычыну? — За пекную дзяўчыну.
    271
    Люлі-люлі-люляшы, Пабіліся Гальяшы. — За якую прычыну? — За харошу дзяўчыну.
    J= 64
    Люлі-люлі-люлі, Пабіліся куры. — За якую прычыну? — За Леначку-дзяўчыну.
    Люлі-люлі-люлясі, Пабіліся два Ясі. — За якую прычыну? — За малую дзяўчыну, За хлеба скарынку, За малую свінку.
    274
    Люлі-люлі-люлясі, Пабіліся два Ясі. — За якую прычыну? — За малую дзяўчыну. — А дзе ж тая дзяўчына?
    -— Калода забіла.
    -— А дзе ж тая калода?
    — Чэрві патачылі.
    — А дзе ж тыя чэрві?
    — Куры паклявалі.
    — А дзе ж тыя куры?
    — Каршуны падралі.
    — А дзе ж тыя каршуны?
    — Паляцелі на мора.
    — А дзе ж тое мора?
    — Краскамі парасло.
    — А дзе ж тыя краскі?
    — Дзеўкі пашчыпалі. — А дзе ж тыя дзеўкі? — Замуж пааддавалі.
    275
    Люлі-люлі-люлясі, Пабіліся два Ясі. — За якую прычыну? — За харошую дзяўчыну.
    Люлі-люлі-лялю,
    Мама купіць балю, Тата купіць барышу, Што я лялю калышу!
    Люлі-люлі-люлі,
    Каток без кашулі, Котка без сарочкі Змарозіла плечкі.
    Люляй-люляй,
    Вочкі стуляй, Як выспішся, To йзноў гуляй.
    276
    — Баю-баю, баянск, Прыйдзі ка мне на дзянёк!
    — А я цюцькі баюсь.
    — А я цюцьку прывяжу, Краец хлеба падлажу.
    277
    Люляй-люляй, дзіця, спаць, Няма каму калыхаць, А я, маладзенька, Пагуляць радзенька.
    278
    Люлі, малое дзіця, Люлі, дарагое.
    Бадай жа ты, дзіцятачка, 3 калыбелі ўпала, За табою, дзіцятачка, Мне гульба прапала. Мне гульба прапала, Гуляць волі не стала.
    279
    [ J= doa]
    Лю _лі лю _ ЛІ, ма_ ло _ е, а нале_та — дру_го_е.
    Аюлі-люлі, малое, А налета — другое. Гэта будзець нянька, Тая будзець лялька. Тое карміць малаком, А няньку біць кулаком.
    А-а, а-а, малое, А налета — другое. Гэта будзець нянька, А другое ■— лялька, Гэта будзець калыхаць, А малое будзець спаць, Гэту будзем малаком, А другую — кулаком.
    281
    [ J=3O ]
    Цю-ф; яю -яі, дзі_ ця спадь! A а бу -ду ка_ лы_хадь!
    Цюці, люлі, Дзіця, спаць! А я буду калыхаць! Цюці, люлі, малое, А налета — другое! Будзем гэта калыхаць, А другое дабываць: Пойдзець маці у асець I другога прынясець.
    Люлі-люлі, малое, А налета •—• другое. Бацька лапці напляце, Маці сына прывядзе.
    283
    А-а, а-а, малое, Пакуль будзець другое. А-а, а-а, дзецічка, Пакуль будзець дзевачка. А-а, а-а, Несцерка, Пакуль будзець шэсцерка.
    284
    Люлі-люлі, малое, А налета — другое. Люлі-люлі, Несцерка, А налета — шэсцерка. Люлі-люлі, Петрачок, А налета — сем дачок. Адна будзець нянька, А другая — лялька.
    285
    Баю-баю, Петрачок, Налета шэсць дачок.
    Баю-баю, Пецірка, Налета будзець семірка.
    286
    Люлі-люлі, малое, А налета — другое.
    Гэта будзе нянька, А там будзе лялька.
    287
    А, малое, налета — другое. Ой, каток-варкаток.
    Упаў коцік із варот, Забіў спіну і жывот. А, малое, налета -— другое. На ката варката, На майго Івана сон-драмата.
    288
    Люлі-люлі, спацькі, Няма дома бацькі.
    Пайшоў бацька на таржок, Купіў табе піражок.
    289
    Люлі-люлі, калышу, Купіць татка барышу. А за што? За грошы. Які барыш харошы.
    Гэй, да люлю калышу, Купіць тата барышу. — А за што?— За грошы. Наш барыш харошы.
    291
    Люлі-люлі, калышу, Купіць бацька барышу, А маці закускі На святы запускі.
    292
    Люлі-люлі, калышу, Купіць татка барышу, А мама — балю, Што калыша лялю.
    293
    Люлі-люлі-люляшы, Прадаў бацька лемяшы, А матушка скавараду На салодзенькім мяду.
    294
    Люлі-люлі-люляшы! Прапіў бацька лемяшы. А сын таго роду — Прапіў скавароду, А матка на наругу Прапіла дзяругу.
    Люлі-люлі, калышу, Зварыць матка куляшу, Алеем, алеем намажыць I нам з табой не пакажыць. Люлі-люлі, люляшы, Прапіў бацька лемяшы, Люлі-люлі, лемяшы.
    А матачка таго роду — Прапіла скавароду.
    Люлі-люлі, калышу, А бабачка — чапялу, А седзючы на палу, Люлі-люлі, калышу.
    296
    і ModeFato j
    % Ш'Л I Jr
    Ой, лю_лІдю _лі -лю	жыў му.жы.чок на кра _ і.
    Ой, люлі-люлі-люлі, Жыў мужычок на краі. Ён не бедны, не багат, У яго семера рабят.
    Усе на лавачцы сядзяць, Па калачыку дзяржаць.
    297
    Ай, баю!
    Жывець Янка на краю. Ён не бедзен, не багат, У яго семера рабят.
    Усе па лавачках сядзяць, Кашку масляну ядзяць.
    Люляй-люляй-люляшынькі, Было ў маткі тры Ясенькі: Адзін гусі пасе, Другі есці нясе, Трэці сядзіць на камені, Дзержыць трубу на рамені. Ой, павешу трубу На зялёным дубу, Няха.й вецер павявае, Няхай сама труба грае.
    Люлі-люлі-люлясенькі, Было ў маткі тры Ясенькі: Адзін быдла пасе, Другі есці нясе, Трэці сядзіць на камені, Дзяржыць дуду на рамені. Ой ты, дудка ж мая, Весялушка мая, Весялі ж ты мяне На чужой старане.
    Хай вецер павявае, Няхай дуда сама грае.
    300
    = 72
    Люлі-люлі-люлі, Сядзеў дзед у пуні, А баба ў васеці Калыхала дзеці. Малыя рабяткі Шчыпалі квяткі.
    301
    Люлі-люлі, маляты, Паляцелі цяляты Пад гарушку крутую,
    Пад цэркаўку святую.
    Пад гарушкай пад крутой Сядзіць дзедзька з барадой. Ён красачкі шчыпаець, Усім дзеткам даець Па тры, па чатыры, А Янку пяць, пяць — Трэба яму спаць.
    302
    Да кыш, куркі, пад печ, Можа наш Сяргей заснець I больш падрасцець.
    Да пасту пагоніць I конікаў павядзець, Каліначак наломіць, Малым дзеткам падзеліць.
    303
    Люлі-люлі, дзяцінка малая, Парвалася ачыпачка навая. Да не жалка мне ачыпачкі навоі, Да жалка мне дзяціны маёі.
    304
    Баю-баю-баінькі, Купілі Тоні валенкі. Надзенем на ножанькі I пусцім па дарожанькі. Будзе Тонечка хадзіць, Новы валенкі насіць.
    Люляй-люляй-люляй, Вочкі стуляй, стуляй. А як прачхнешся, To зноў гуляй, гуляй.
    306
    Люлі-люлі, дзеця Ездзіла ў карэце, Зімою — ў вазочку На сівым канёчку.
    307
    Спі, Валюшанька, не плач, Купім мы табе калач.
    Мёдам памажам, Нікому не пакажам.
    308
    Люлі-люлі, Чужым дзеткам Дулі, А майму Іванку Калачы, Штоб спаў Дзень і ўначы.
    Люлі-люлі, дзяціна малая, Ляж жа ты спаці, А котка не хадзі па хаце Да не будзі дзіцяці, Бо чужым дзецям дулі, А майму калачы, Штоб снаў і удзень і ўначы.
    ЗАБАУЛЯНКІ
    310
    [ Allegretto ]
    — А што e _ ді? — К*ш _ ку. —А што пі _ яі?—Браж
    Ладу-ладу-ладкі.
    — А дзе былі?— У бабкі.
    —■ А што елі?— Кашку. — А што пілі?— Бражку.
    Бабулька казала, Як нас частавала: — Прыхадзіце часцей, Пачастую ляпей:
    Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі, Піражкоў у маку I розных прысмакаў.
    311
    Лады-лады-ладкі, — Дзе былі?—У бабкі! — Што елі?—Кашку! — Што пілі?— Бражку! Кашкі паелі, Бражкі папілі, На галоўку селі, Пырх — і паляцелі.
    А ладачкі-ладкі!
    — A дзе былі?—У бабкі.
    — А што елі?— Кашку.
    •— А што пілі?— Бражку.
    313
    '= во
    Ладкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах.
    Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці, Нечага ім даці.
    Насыплю гарошку, Каб пад’елі трошку, Ды падсыплю грэчкі, Каб неслі яечкі.
    Сталі сакатаці, Нечага ім даці, Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.
    [ J=60 ]
    Ладкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Нечага ім даці. Пасыплю гарошку, Каб пад'елі трошку. Ды пасыплю грэчкі, Каб няслі яечкі. Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.