• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    436
    Ой, што за шум узбурыўся, Што камар ды на мусе ажаніўся.
    Узяў сабе жонку невялічку, Што не ўмее шыць і прасці чалавечку.
    А з той бяды, з таго гора Паляцеў камар у чыста поле.
    Да і сеў камар на дубочку, Да й павесіў жонкі ногі на сучочку.
    Скуль узяліся шуры-буры, Узялі таго камарыка з дуба здулі.
    Паляцеў камар з высакосці, Паламаў, пакрышыў сабе косці.
    Ох, што ж там ляжыць за чыноўнік: Ці то пан генерал, ці палкоўнік.
    Ой, не пан генерал, не палкоўнік, Старой мухі-заварухі палюбоўнік.
    437
    Што за шум, за драка й Усладзіўся.
    Да камар з мушкаю Пажаніўся.
    Да ўзяў сабе мушку Зелянушку, Да й у чыстым полі Палятушку.
    Да й яна ж не ўмее Ткаць ні прасці, Да няма чым камарыка Адзяваці.
    Да ўпаў жа камарычак
    3 высакосці, Да пабіў жа, да пацёр Свае косці.
    Прыляцелі мушкі Зелянушкі, Як узялі камарыка Пад крылушкі.
    Сталі ж яны думаці
    I гадаці,
    3 чаго ж нам труначку Да скаваці.
    Да скуём мы труначку Да з каліны, Чорнымі сукнамі Абабілі.
    Сталі яны думаці
    I гадаці:
    — Дзе ж нам, дзе камарыка Пахаваці.
    Пахаваем камарыка Пры дарозе, Хто ідзе, хто едзе, Той пытае:
    — Што ж бо гэта За пакойнічак?
    — Гэта мушкі зелянушкі Палюбоўнічак.
    Сабіралісь гаспада — ўсё баяры, Сталі талкаваці-гаварьші:
    — 3 кім будзем мы камарыка жаніці? Ажэнімце камарыка мы на мушцы! Бесція муха за нявесту.
    Па двару муха літавала, У пограбе муха зімавала, 3 гарлачыкаў вяршыначкі знімала, Тым яна камарыка прапітала. Выпітала камарыка вялікага. Паляцеў камар ў чыста поле. Як сеў камар на дубочку, Прылажыў галовачку і к лісточку. Адкуль ўзяўся буйны вецер, Ен дубішчу заваліў, Камарышчу разабіў, Растрос, разнёс буйны косці. Ох, і там цясорыкі цесавалі, Камару ж то гроб гатавалі, Разнымі стружкамі выстругалі, Разнымі сукнамі выкладалі. Сабіралісь гаспада — ўсё баяры, Яны таму дзіву дзіваваліся: — Ох, што ж гэта за пакойнік, Hi князь, ні маёр, ні палкоўнік. Ажно ж гэта камарышча.
    Ен сеў на коніка, прыбадрыўся.
    439
    Як паставіў верабейка На сметнічку хату Ды сазваў на наваселле Госцейкаў багата.
    Піва, квасу наварыў, Квашанінкі настудзіў, Насмажыў кілбасаў I ўсякага мяса.
    У залачонай карэце Дзяцел пад язджае, А за дзятлам на валах Жоўна паспяшае.
    А зязюля з шуляком, Перапёліца з круком Лугам, даліною Шпараць пехатою.
    Заклікае верабейка Усіх госцейкаў есці, Запрашае белу лебедзь На покуце сесці.
    А з лебеддзю ■— жураўля,
    I савішчу, і луня,
    I стару чачотку, Сваю родну цётку.
    Сядзіць мядзведзь на калодзе, На скрыпачцы йграіць, Дзіцяняты-медзвядзяты Струны напраўляюць;
    Як зайгралі «дылі-дылі», Госці ў далоні білі,— Адзін дзіваваўся, А другі смяяўся.
    Шчыгел важна пахаджае, Цаплю ў танец просіць, Галка піва налівае, А удод разносіць.
    За здароўе вераб’я Пілі, елі аж да дня, А бацян упіўся Ды пад стол зваліўся.
    440
    [ Allegro ]
    жы_ це сі_вых ко_ ні у па_езд шы _ ро _ кі?
    ў ім па_ е_ дэе вера_бей _ка да пані са _ ро _ кі.
    Запражыце сівых коні У паезд шырокі, У ім паедзе верабейка Да пані сарокі. *
    Як прыехаў верабейка, Стукнуў чабатамі, Выскачыла сарочанька 3 нізкімі ўкланамі.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    — Проша, проша, верабейка, Мяне не цурацца, I ў убогай маёй хатцы Проша забаўляцца.
    Прыйшоў мядзведзь дзіва глядзець Ды стаў насміхацца, А наш рыцар верабейка 3 ім за лоб цягацца.
    Ды мядзведзю задаў дыхту, Каб не забываўся, Над рыцарам верабейкам Больш не насміхаўся.
    441
    А у печы жар, жар, На прыпечку дзіва: Наварыў верабей Пшанічнага піва.
    А для дарагіх гасцей Мурашку зарэзаў, Кадку мяса насаліў, Шост кілбас навесіў.
    Чалом, чалом, верабей, Лятуць к табе госці, Ляці скарэй пераймаць Важных ягамосцяў.
    Ляціць доўгі журавель, За ім чапля і хрушчэль. I пані странатка, Яна яму матка.
    I пані чачотка, Яна яму цётка, Сіняя сінічка — Родная сястрычка.
    Прыляцелі совы, Селі пазастоллю;
    Прыляцелі каўкі, Паселі на лаўкі.
    А варона хлябок кроіць, А муха місачкі строіпь, Камар піва носіць, Піці-есці просіць.
    Елі кашу са швядамі, Елі й верашчаку.
    Як пад’елі, напіліся, Усе сказалі: «Дзякуй!»
    Крук варону стук у бок, Сойка сойку за чубок. Завяліся біцца, He маглі змірыцца.
    А хрушчэль упіўся, Пад стол заваліўся.
    А сарока пайшла ў скокі, Узяўшыся ў бокі.
    На вяселлі вераб’я Весяліліся два дня.
    Я таксама там быў, Салодзенькі мёд піў.
    Да паставіў верабейка На сметніку хатку.
    Да палажыў на парозе Хваёвую кладку.
    Многа дзіва там было, Многа птаства прыбыло. Адзін дзіваваўся, А другі смяяўся.
    Да запрасіў верабейка Ўсяго птаства з леса, Садзіў саву на покуце, Як ліхога беса.
    Ой, як села сава,— Пагудзіла вераб'я.
    Трэ саву, саву спаймаці Да яе звязаці.
    Да спаймалі тую саву, Да звязалі рукі, Падкінулі тую саву Пад катнія рукі.
    — Гэта ж табе, сава, Што гудзіла вераб’я. Вочы завязалі, На смернь спавядалі.
    — Верабейка мой, Хаця ж мяне не губі, Колькі злотых маю, Ўсе табе аддаю.
    Як задумаў верабей Хутка ажаніцца, Сладкіх рэчаў скаштаваць I мёду напіцца.
    Скочыў шчыгел на шаста Коньмі варанымі, Чаго трэба, накупіў, Плаціў залатымі.
    Воран асьманоў выдаў, Назад павярнуўся.
    — Масці пане верабей, Да шлюбу гатуйся.
    Запрагайце шэсць пар коні I паезд шырокі, Я паеду у залёты Да пані сарокі.
    Пярун, качар і гусак Коньмі праткавалі, Два індыкі за ім ўслед Песенькі спявалі.
    — Масці пане верабей, Хутка паспяшайся, Хаця з сваім мілым другам Хораша вітайся.
    444
    Як задумаў пан верабей 3 сарокаю жаніцца, Смачных рэчаў скаштаваць I віна напіцца.
    Запрагайце шэсцью коней У паязд шырокі, Да паедзе пан верабей Да панны сарокі.
    — Як прыедзеш, пан верабей. Да панны сарокі, Хораша вітайся
    I з паннаю сарокай На здароўе пытайся.
    445
    J=U2
    Шчыглік маленькі Скача памаленьку, Сам сабе рассуждае, Жаніціся мае.
    Да бярэ сініцу, Вераб’я сястрыцу, Верную, харошую Пракрасную пціцу.
    Сарокі-прыданкі Скачуць каля лаўкі, Бедна ж наша галовачка, Німашака чайкі.
    Чайка гарою Ляціць з другою, Бедна ж наша галовачка, He знаем кудою.
    А шчуры з тхаром Абабеглі дваром, Абабеглі каля хаты Да і сталі танцаваць.
    Чмялі з асою
    У вялікай злосці, Чмель мёд падае Да частуе госці.
    Вераб’і ўпіліся, Шуляка пабілі, На той час вароны Каравай мясілі.
    Два сакалы, два сакалы Жыта малацілі,
    А кукушкі па тры мяшкі У млын валачылі.
    Арол меле, арол меле, Бацян насыпае, А крумкачык, добры хлопчык, Муку абірае.
    А перапяліца Хату замятае, Прылятае цецярук Да пытае, што за гук.
    Ой, я хлопчык гожы Да не валачашчы, Дзе дзевачкі чую, Там я і начую.
    Ішоў жа я вечарочкам 3 паўцёмнае ночы.
    Сядзіць сава на дарозе, Вытрашчыўшы вочы.
    Я на яе гыля-гыля, Дык яна прысела, Каб не палка, не чурбалка, Яна б мяне з’ела.
    Там дзявіцы-красавіцы Канапелькі бралі.
    Яны мяне, малайца, 3 канапель выгналі.
    Як выскачыў з канапель Дай узяўся ў бокі, Глядзіце, красавіцы, Які я высокі.
    446
    Шчыглік невялікі Грамаду збірае, Сам не хоча адзін жыць, Жаніціся мае.
    Узяў сабе пціцу — Бараву сініцу, Красную, ясную, Вераб’я сястрыцу.
    Паслаў арла, паслаў арла Усё птаства збіраці, А арол напаў на гусі, Давай мардаваці.
    Два снігіры, два снігіры Шпака спаймалі, А вароны за той час Каравай згібалі.
    Два каплуны, два каплуны Солад малацілі, Курапатка і з цяцерай Да млына насілі.
    Бацян меле, бацян меле, А крук засыпае,
    А варобчык, добры хлопчык, Муку абірае.
    Перапёлка, перапёлка Хату замятае, Сава сядзіць на покуце, Скоса паглядае.
    Сядзіць дзяркач на парозе, Сядзіць на парозе, Пугач, пугач упіўшыся Ляжыць на марозе.
    А сарокі, як прыданкі, Скачуць каля лаўкі: — Бедна наша галованька, He маем прыганкі.
    А чаечка з кулічком На вяселлі грае.
    А кулік чайку Узяў за чубайку.
    Чайка кігіча:
    — Згінь ты, куліча!
    А зязюля-вазніца, Харошая пціца,
    Залатыя крылы мае, Так гучна лятае.
    А чмель мёду дадае
    I госці прымае.
    Шчытнік маленькі Сам думае, Думае, думае, Жаніціся мае.
    А бярэ сінічку Гараб’я сястрычку, Ярную, харошую, Прыгожую пцічку.
    А ў суботу рана Усе пціцы з’язджалі.
    У нядзелю раненька — Братка салавейка.
    Братка салавейка, А зязюлі сванькі, А зязюлі сванькі, Сарокі прыданкі.
    Сарокі прыданкі Скачуць паверх лаўкі, А прыяцель цецярук Пытаецца, што за гук.
    Сава на покуце Скрыва паглядае, А перапялуха Хату замятае.
    А сыч у парозе Стаіць на старозе, Сыч упіўся, паваліўся, Лёг спаць у дарозе.
    Дзецям на калочку У ладушачкі плешча, Гарабей ў каноплі
    Насыціўся яшчэ.
    Чайка гарою
    Ляціць крутою.
    Бедная галованька, He знаю, кудою.
    Крук меле, крук меле, Бацян засыпае, А крумкачык,добры хлопчык, 3 каўша абірае.
    448
    Паслухайце, малайцы, Скажу вам на пацеху: На беднага вераб я Успала сава з лесу.
    Руку й нагу выбіла
    I з хатачкі выгнала, Некаму прыбыці, Яго бараніці.
    Зваліўся верабейка Звышэй сваей хаты, Звыбіў бы, зламаў карк, I стаў ён плакаці.
    Пайшла сава да лесу, Паляцела да бесу.
    Совушку злапалі, Як ведзьму, звязалі.
    Звязалі саве ногі,
    Звязалі ёй рукі, Падалі саву к кату, У катнія рукі.
    Глюканосы журавей, Пасабісты верабей У крэслах пасядалі, Саву біць казалі.
    — Ты, сава-напасніца, Будзеш чвартавана, А нашто ты зачапіла Верабейку пана?
    — Верабейка мой любы, Хаця ж мяне не губі, Што золата маю, Усё табе даю.
    Сойка саву звязаную На смерць спавядала, Бувальнічным платочкам Вочы завязала.
    Ах ты, сава-пазура, За што ж біла вераб’я? Гатуйся да смерці, Прыйдзе табе ўмерці.
    Наляцела да вераб’я Усё птаства з лесу, Пасадзілі на куце Крука, яко беса.
    Варона хлеб крое, Муха міну строе, Снігір піва носе, Верабей гасцей просе.
    Залажылі су(н)сядове На сметнічку хатку, Палажылі між каберцаў Цясовую кладку.
    Тры акрэнты качароў, Дзевяць віцер лебядзёў I чорная каўка, I сіва кукаўка.
    Баравыя цяцерачкі Ішлі пехатою
    Да вераб’я на банкет Борам-сухатою.
    А хто рана прыбыў, Той напіўся і пад’еў, А хто ляніўся, Пашлі галодныя.
    А маленькі недапырак Спазніў на вячэру, Як дабраўся да віна, Перабраў ён меру.
    За здароўе вераб’я Пілі, елі аж да дня, Вераб’ю на славу, А нам на забаву.
    449
    Скачыць, скачыць верабей, Ен клікаець ўсіх дзяцей, Да дзяцей ён просьбу маець, Ен цілікаець, як знаець.
    Скіньце, дзеткі, па зярну, Я вам песеньку спяю.
    450
    А ў нашага верабейка Жонка маленька.
    Сядзіць на калочку, Прадзе на сарочку.
    Што выведзе нітку. To вымые світку.
    Як астануцца канцы — Верабейку штанцы.