Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
503
Мядзведзь кару дзярэць, Кацярына ваду бярэць. — Ой, мядзведзь, нашто кара? — Дзяўчынушка, нашто вада? — Кара хату тапіці. — Вада есці варыці.
Ста ра ба бу -лень ка коз -лі ка ме ла.
Стара бабуленька Козліка мела. Бэ-бэ, бэ-бэ!
Козліка *мела.*
Зрання да вечара За ім глядзела.
Бэ-бэ, бэ-бэ!
За ім глядзела.
Козліка бабанька Вельмі любіла.
Бэ-бэ, бэ-бэ! Вельмі любіла.
Сенам,саломаю Штодня карміла.
Бэ-бэ, бэ-бэ! Штодня карміла.
Гэй, ды надумаўся Козлік гуляці.
Бэ-бэ, бэ-бэ! Козлік гуляці.
Скочыў да лесу ён Па сенажаці.
Бэ-бэ, бэ-бэ!
Па сенажаці.
* Апошнія
два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
302
Козліка ў лесе тым Ваўкі схапілі.
У-ю, у-ю! Ваўкі схапілі.
Між сабой козліка Там падзялілі.
У-ю, у-ю! Там падзялілі.
Кінулі бабцы тэй Ножкі ды рожкі. У-ю, у-ю!
Ножкі ды рожкі.
Цешся, бабуленька, Хоць гэтым трошкі. У-ю, у-ю!
Хоць гэтым трошкі.
505
Быў у бабушкі казёл, У Масееўны казёл, У Федасееўны казёл. Ен у стайні стаяў, Воду грэтую піваў, Муку сеяну ядаў, Авёс параны, Гарох пражаны. Захацелася казлу, Захацелась дураку У чыстым полі пагуляць, Серых зайкаў павідаць Па ельнічку, па бярэзнічку. Устрэціў казёл Зайчыка маленькага, Касалапенькага.
— Здарова, казёл! Паборамся з табой, Перакінемся з табой:
Яі той канавал.
Што жарэбчыкаў каваў, Каваў, не каваў
I платы не браў.
Як узяў казла за рогі, Як ударыў аб дарогу,— У казла глазкіглядзяць, Як свечкі гараць.
Як узяў казла за грыву, Як ударыў казла аб ніву,— У казла глазкі глядзяць, Як свечкі гараць.
Як узяў казла за хвост, Як ударыў казла аб мост,— У казла глазкі глядзяць, Як свечкі гараць.
Масей дроўцы рубаў, Усё дзіўца відаў, Пайшоў бабушке сказаў: — Ах ты. бабушка Масееўна, Ах ты, бабушка Федасееўна, Наш казёл трох ваўкоў убіў I ў Піцер даступіў.
Баба кінула пралку пад лаўку, Вераценцы пад краваць, Прыбягаець к ніве — Ляжыць яго грыва.
Прыбягаець к дарожкі — Ляжаць яго рожкі.
Прыбягаець на мост — Ляжыць яго хвост.
Сабрала баба рогі да ногі, Панясла папу памінаць.
— Ах ты, бацюшка папок, Памяні майго казла.
— Дура ты, баба, Хто казла памінаець? Казла абухбм забіваюць, Шкуру дзяруць, Чаравічкі шыюць, Куды надабна ідуць.
Быў у бабушкі казелька, Быў у бабушкі Мацейка, Ен на стаенцы стаяў, Муку, рож паядаў, Муку сеяную, Рожу веяную.
Захацелася казлу У чыста поле пагуляць, Сваю сілу спрабаваць. Як пабег па ельнічку, Пабег па бярэзнічку, Сустрэў казелька, Сустрэў Мацейка Шасці ваўкоў, А сёмы ваўчок — Абарваны бачок.
— Мы з табой, казелька, Мы з табой, Мацейка, Пабортаемся, На лютым марозе Пагрэемся.
Як узяў воўк казла за рогі, Як ударыў казла аб дарогі, Відзь свечы гараць, Аж ў казла глаза глядзяць. Як узяў казла за хвост, Як ударыў казла аб мост, Як узяў казла за грыву, Як ударыў казла аб ніву. Як пабег казелька, Як пабег Мацейка Каля бабіна двара.
Дзед дровы сячэць, Баба бліны пякець.
— Нутка, бабка, Нутка, галубка, Станем радню сабіраць, Будзем казла памінаць!
Казелька Мікітка, А кошка Сцепанідка, Кароўка Маланка, А бычок Раманка, Кабылка Марынка, А жарабок Гаўрылка, Авечка Гапечка, А баранька Раманька, Свінка Аксынка, А парсючок Максімка, Утка Лукутка, А селязень Якутка, Курка Заарэйка, А петушок Матвейка. Хто ў нас старшы? Хто ў нас большы? Жораў-капітан, Ястраб-дзесятнік Па сялу лятаець, Курэй выглядаець. Панямножку бярэць, Па дзесятку здзярэць.
507
Быў у бабушкі казёл, У Барбарушкі казёл. Ен на стайні стаяў, Мукі, сена ядаў, Ваду цэджану піў, Перацэджаную. Захацелася козліку У лес пагуляці, Шэрых заяў павідаці. Як узяў заяц казла За хвосцік Да як кіне яго Аж на мосцік.
Як узяў заяц яго За спіну
Да як кіне яго Аб даліну.
Як узяў заяц яго За рогі
Да як кіне яго Аб дарогі...
Бабін дурань дровы сек, Пабег, бабе сказаў.
Пайшла баба на мост, Валачэ казлоў хвост. Пайшла баба на даліну, Валачэ казлову спіну. Пайшла баба на дарогі, Валачэ казловы рогі. Прывалакла казла Да к папу на двор.
— Ой ты, попя, бацька наш, Спамяні казла для нас!
— Эх ты, баба дурная, Хто ж казла спамінае?
3 казла шкуру дзяруць, 3 казла мяса ядуць, 3 казла боты робяць.
508
Жыў-быў у бабулі Шэранькі козлік. Вось як, вось як, Шэранькі козлік!
Бабуля козліка Дужа любіла. Вось як, вось як, Дужа любіла!
Уздумалась козліку У лес пагуляці.
Вось як, вось як, У лес пагуляці!
Напалі на козліка Шэрыя воўкі. Вось як, вось як, Шэрыя воўкі!
Пакінулі бабулі Рожкі ды ножкі! Вось як, вось як, Рожкі ды ножкі!
509
Як і быў у нас казёл, Ен і вумны быў, Ен і па ваду хадзіў, Ен і кашу варыў, Дзеда з бабай карміў. Ен пайшоў, наш казёл, у лес, Напалі на яго Роўна семера ваўкоў.
Як і былі [яны], Ваўкі галадны, Як хвацілі казла Папярок бачка — Куды рожкі, куды ножкі, Куды ўвесь казялок!
510
Як у бабушкі казёл, Як у старой казёл, Ен на лавачцы ляжаў, Ён мучыцу ядаў, Ен вадзіцу піваў, Муку сеяную, Ваду цэджаную. Папрасіўся казёл У чыста поле гуляць.
Як пайшоў жа казёл У чыста поле гуляць, Як сустрэлісь з казлом Сем ваўкоў.
Ох, і сёмы воўк — Ен гарэлы бок,— Як узяў воўк казла Папярок жывата, Як ударыў воўк казла Аб сырую зямлю,— Яго рогі пры ў дарогі, Галава — па лугам. Тама дзевушкі гулялі, Яны ямачкі капалі, Бабушкі ведама давалі: — Ох, ты бабушка, Ты Варварушка, Ты вары клёцкі, Памінай казельку!
— Уж ты, Ванька сынок, Едзь за казёлькай! Ванька быў глух, Заехаў у луг, Кабылку аддаў ваўкам I сам пяшком прымкаў.
511
А ў бабушкі быў казёл, У Масееўны быў казёл, Падзі права, быў казёл. Скачыў казёл на гарод, Зламіў казёл качашок, Руты-мяты не дастаў. Рута-мята зелена, А я, млада, весела, Узяла казла за рага, Павяла казла на базар, Прадала казла на тавар, Да на той тавар дарагой:
Да на белыя бяліла, На красныя красіла, На чорныя чарніла. Да на тую пару муж з Масквы. — А йдзе, жана, бел казёл? — Скачыў казёл на гарод, Буйну голаву зламіў.
— А йдзе, жана, галава?
— У ямачку зарыла.
— А йдзе, жана, магілка? — Хадзі, мой друг, пакажу Да цябе туды ўсажу.
512
Як у бабушкі каза, У Map янушкі каза! Ах, і тая каза Спарадзіла казла, Казла сівенькага, Сівагрывенькага. Захацелася казлу У чыста поле пагуляйь Да па ельнічку, Па бярэзнічку.
Да спаткаўся казёл
Да з шэрым ваўком: — Ці ты воўк, Ці ты заінька?
Да паборамся з табой, Перакінемся з табой! Як узяў казла за грыву, Як ударыў казла аб ніву ■*— У казла вочкі глядзяць, Як свечы гараць.
Як узяў казла за хвост, Як ударыў аб мост — У казла вочкі глядзяць, Як свечы гараць.
Пайшла баба казла іскаць
Да па алешнічку, Да па бярэзнічку. Спатыкалася з ваўком: — Ах ты, воўчыхна, Ах ты, бацюхна, Ці не відзеў майго казла? — Вунь рогі пад дарогай, А галоўка пад ялушачкай. Села баба на ката, Паехала да папа: — Ах ты, попюхна! Ах ты, бацюхна! Памяні майго казла. — Ах ты, баба, дурак! Хто казла памінаець? Казла ножам заразаюць I кожу знімаюць, У сапожкі ўшываюць I на ножкі надзяваюць.
513
Як у бабушкі казёл, У Цімахвееўны казёл, Ды ў Ляксееўны казёл, Ды ва Андрэеўны казёл. Ен за ступачкай стаяў, Ен і пшоначку ядаў, Муку сеяную, ваду мераную. Як пайшоў казялец Па чысту полю гуляць. Насустрэчу казлу. Насустрэчу дураку Да і шэранькі ваўчок, Шэраваценькі, белаваценькі. Як згроб казла за бараду I ударыў аб ваду, Як узяў казла за рогі, Як ударыў аб дарогі, Як узяў казла за нос,
Як ударыў аб авёс, Як загроб казла за грыву, Як ударыў яго аб ніву. Мужык дровы сек Да і кінуў тапор, Ен пайшоў дамоў.
— Уж ты, бабушка мая, Цімахвееўна мая, Ды Ляксееўна мая. Ды Андрэеўна мая, Як наш казялец Ен за Піцер адступіў, Ен за Піцер адступіў, Ен жаробчыка купіў Са быком, са валом, Са цялятам трыцпякамі. Як баба стара рада: Яна праліцу пад лавіцу, Верацёна пад краваць, Сама пайшла скакаць. Паглядаець увакно — Ці не едзець казялец. Няма, няма казла, Няма дурака, Няма дурака.
Баба сатнёў напякла, Сама пайшла ў пагост. — Ах ты, бацюшка папок! Адламі-тка сатня, Памяні-тка казла.
Поп бабу абругаў: — He памінай скаціну, Няхай бог пасець жываціну.
514
Жыў у бабушкі казёл, У старушачкі казёл, Ен на стаянкі стаяў, Сыраватачку хлябаў,
Муку сеяную, Ваду цэджаную, Рэпу параную. Сарваўся казёл Ды пабег ў чыста полюшка гуляць. Ну, сустрэўся казёл са звярушачкай: — А ты, заянка, а ты, шэранькі! Мы паборамся з табой.
Перакінемся са мной.
— Я не заянка, я не шэранькі, А я шэранькі ваўчок.
Я й па полюшку бяжаў, Я й жаробчыкаў складаў, Добрых хазяінаў на пуць навадзіў. Як узяў казла за рогі, Як ударыў аб дарогу;
Як узяў казла за грыву, Як ударыў аб ніву. Куды рогі, куды ногі, Куды хвост з галавой. Чакала бабушка дзень, Чакала бабушка другі, А на трэці жа дзень Пайшла бабушка казла сачыць. Знайшла рогі, знайшла ногі, Знайшла хвост з галавой.
Пайшла бабушка папа прасіць: — А ты, попінька, папок, Памяні майго казла.
— А ты, баба, дурак, Хто казла памінаець? Казлова мяса ядуць, 3 казловай шкуры Боты ш’юць.
515
— Дзе ж быў, казюленька? — На рабоце, матуленька. — Што заробіў, казюленька? — Ком сала, матуленька.
— Дзе ж дзеў, казюленька?
— Кот з еў, матуленька.
— Бадай яго разарвала.
Маё дзеця не гаравала.
516
Як пайшоў казёл дарогаю, Як пайшоў казёл шырокаю.
Ой, люлі, ай, люлі, Як пайшоў шырокаю.
Насустрэчу казлу серы заінька. А наш жа казёл прыўжахнуўся, Ен за кусцік схараніўся, Галавою закатаў:
— Ці не смертухна мая?
Ці не з'есць мяне хацяць?
— Ты нябось, нябось, серы заінька! Я ў хазяіна жыву, капусту сцерагу. Хазяін на гарод, я з гароду далоў. Як пайшоў казёл дарогаю, Як пайшоў казёл шырокаю, Насустрэчу казлу сера лісанька. А наш жа казёл прыўжахнуўся, Ен за кусцік схараніўся, Галавою закатаў:
— Ці не смертухна мая?
Ці не з есць мяне хацяць?
— Ты нябось, казёл, серай лісанькі!
Я ў хазяіна жыву, я цыплятак сцерагу. А хазяін на двор, я з цыплятак далоў.
517
Пайшла каза у рахі, Нашчыпала тры мяхі, А чацвёрты — шалухі. Гаварыць ёй казёл:
— Каза, каза, пайдзё.м двору!
— He. не пайду!
— Пагадзі, каза.
Нашлю на цябе ваўкоў!
— Воўкі, воўкі, Ідзіце казу есць! — He, не пайдзём! — Пагадзі, воўкі, Нашлю на вас стральцоў! — Стральцы, стральцы, Ідзіце ваўкоў біць!
— He, не пайдзём!
— Пагадзі, стральцы, Нашлю на вас чарвей!
— Чэрві, чэрві, Ідзіце стральцоў тачыць!
— He, не пайдзём!
— Пагадзі, чэрві, Нашлю на вас курэй!
— Куры, куры, Ідзіце чарвей кляваць! — He, не пайдзём!