• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    648
    Слімак, слімак, Выпусць рожкі, Дам мукі На пірожкі.
    649
    Мурашкі, мурашкі, Хавайце падушкі: Татары наедуць, Падушкі заберуць.
    650
    ав
    Цішы, мышы, Кот на крышы, А кацяты яшчэ вышы.
    651
    Ангелы купаліся,
    А нам астатачкі аставаліся. Вадзіца ў мора, А Ніколя расці ўгору.
    Кума-галуба, прасці мяне!
    653
    Кумкі-галубкі, прасціце мяне! — Чорт просціць!
    — Бог просціць!
    654
    Макаўка, макаўка, Загладзь галоўку гладзснька, Як яечачка!
    655
    Калека, калека, Нагрэй чалавека! Калі не нагрэеш, Сама акалееш.
    656
    Чорт — у воду 3-пад калоды, Я — з вады. Хто ля бацькі, Таго бог спалюбіў, Хто ля Грышкі, Таго чорт задавіў.
    657
    Каза, каза, дай малака! Казёл, казёл, дай дзёгпя!
    Сямёнава кроў, выйдзі вон!
    659
    Грыб на грыбу, А мой навярху.
    660
    Грыбок, выстаў лабок: Я цябе пацалую.
    661
    Жылі-былі мужыкі, Бралі грыбы рыжыкі.
    662
    А сыравежкі — ўсё грыбы. А грыб-грыбавік, Што пад дубам баравік, Над грыбамі палкавік: Заказаў усім грыбам На вайну іціць.
    663
    Дзед пайшоў у грыбы, А баба ў апенкі, Дзед свае прасушыў, А бабіны макрэнькі.
    — А дзед-дзядулінька,
    А йдзе твая бабулінька? — Нету, нету, да няма ж, Паехала на кірмаш.
    А ці чорт яе панёс, He падмазаўшы калёс.
    664
    [ Allegro ]
    % І	I j j
    А ад да_вы да па_ро_ га	ча_ра_вІч_ кі па_ па_ ро_ ла.
    Скача, скача кульгавы Ад прыпечка да лавы. А ад лавы да парога Чаравічкі папарола. Чаравічкі — рыпу-рыпу, Тата кажа — куплю, куплю Мама кажа — трасцу, Бо лянуецца прасці!
    665
    Ох ты, Поля-Спалагея, Выйшла замуж за Агея. Думала — за барына, Выйшла за татарына. А татарын быў дурман, Пасадзіў Полю ў карман, Поля плакала, рыдала I з кармана выглядала.
    А сініца, сініца, Вераб’ёва сястрыца, А брат Аляксейка, А калі нам жаніцца? I скуй булаву 3 казіную галаву, Удар бабу па лбу. Ліпавая скрыпка, Бярозава струнка, Чаму ж ты не іграла, Як баба ўмірала? А бабіны дзеці Хочуць паляцеці На дзедаў двор. Што дзед робіць? Н!а тры лісты піша Да й на бабу дыша.
    667
    Скок-паскок, Малады драздок Па вадзГчку пайшоў, Маладзічку найшоў. Маладзічанька невялічанька: Сама з вяршок, Галава з гаршок.
    668
    Коцік-абармоцік, Доўгія вусікі, Тоўсценькія лапкі, Ходзіць без шапкі.
    У вяршэчку сосанкі, Сосанкі, сосанкі.
    670
    Ехала ікаўка На сівой кабыле.
    Кабыла пала, Ікаўка прапала.
    671
    — Хлоп, хлоп, уцякай, Цябе коні стопчуць!
    — А я коней не баюся, Па дарозе пакачуся.
    672
    Тусту, тусту — Забыўся я лусту.
    Ташы, ташы — Прынеслі мне кашы. Тышкі, тышкі —
    Забыліся лыжкі.
    Тальцам, тальцам — Ем я кашу пальцам.
    673
    Тусту, тусту	
    Лезець воўк з-за кусту.
    Талку, талку — Як схапіў я палку!
    Тэчы, тэчы —
    Як даў я воўку праз плечы
    ДРАЖНІЛКІ
    674
    J=1B2
    Антось барадаты Вёў казу каля хаты. Антасіха падганяла, На канфеты зарабляла.
    675
    Антон-Харытон Забіў бабу хамутом. Сазваў гасцей, Наварыў касцей. — Ешце, ешце, госці, Маёй бабы косці.
    676
    Ан _ дрэй &в _ра_ бей аа ка__дун.' _ цы ся_лз®ў.
    Андрэй-верабей На кадушцы сядзеў.
    Усіх жаб пераеў, Адну не даеў I жывот забалеў.
    677
    Юрка-курка, Падсмажаная скурка.
    678
    Антон бацька, Антон я, Улавілі салаўя. Бацька — ў пуню, Сын — у ток, Бацьку абсеклі, Сын уцёк.
    679
    Антон казу вядзе, Антоніха падганяе, Каза бубкі раняе, Антоніха падбірае. He папала па казе — Да па ’Нтонавай назе: Антон плача, Антоніха скача.
    Ах ты, Кузьма, He вядзі казла, Вядзі козаньку, Беланожаньку. He вядзі ў асаку, Бо я ногі пасяку, А вядзі ў лапушок Ды купі мне фартушок,
    681
    — Мі-кі-та! Ці ты та? — He я то, мой та-та. Мікіціха дзяжу месіць, А Мікіта [спіну] чэшыць. Мікіта дровы сячэць, А Мікіціха бліны пячэць. Сячэць дровы яловыя, Пячэць бліны паловыя.
    Касы заяц нанёс яец, Вывеў дзяцей — касых чарцей.
    682
    Наталля — пралля, Кузьма — вераценнік.
    Пайшоў у бярэзнік, Сабакі дагналі, Нагу адарвалі.
    683
    Васька-кабаська, Куцы парасёнак: Ножкі гнуцца, Кішкі валакуцца. Семдзесят парасят, Толькі ножкі вісяць.
    Гуд гудзе, Свадзьба йдзе.
    Гніда за Дзяміда Замуж ідзе.
    685
    Дзілінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў!
    Палажылі Саўку На белую лаўку. Лаўка трасецца.
    Саўка смяецца.
    Курачка сакоча — Савачка рагоча. Дзілінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў!
    686
    Іван-балван На сасне дран, На ліпінке луплен, За тры грошы куплеп.
    687
    Іван-балван На капусце сядзеў, Усе чэрві паеў.
    688
    Змітрок-малышок Як паехаў да ракі, Дык заелі чарвякі.
    Пятрук без рук Лез на дрова, Разадраў чэрова.
    690
    Юзік — пузік, Барабан, Тры качулкі, Адзін збан.
    691
    Віця, Віця, Віцяля, З’еў карову і цяля I дванаццаць парасят, Толькі хвосцікі вісяць.
    692
    Райка-балалайка Дома не хазяйка, Дома не начуе, 3 крысамі танцуе.
    693
    Сяргей-верабей На кані катаўся, Рукі, ногі паламаў, Без штаноў застаўся.
    694
    Барыс-барбарыс На вяроўцы павіс, Дзеўкі ду.малі — маліна, Адкусілі палавіну.
    Ларыска-калыска, Тоўстая, як міска.
    696
    Г алушка-пушка, Тоўстая, як грушка, Урокі не вучыла, Двойкі палучыла.
    697
    Ленка, Ленка, Тоўстае паленка, Тоўстая бочка, Радзіла сыночка.
    698
    Светка-катлетка, Длінная шкарпэтка.
    699
    Франак — абаранак.
    700
    Людзік — пудзік.
    701
    Юзік скруціўся ў гузік.
    *= 132
    Параска — ў языку траска.
    703
    Гром грыміць, зямля трасецца, Люда з торбачкай нясецца.
    704
    Жа_,цзі_нага _ вэ_дзі_ ва, са лё _яы а _ рзд, яа па_ лу еа _ ча _ец ні_ хто я _ го не з *еспь.
    Жадзіна-гавядзіна, Салёпы агурэц, На палу качаецца, Ніхто яго не з’есць.
    705
    Сівы, па чом слівы?
    Як па рублю — дык куплю, Як па пяць — дык хай яны згараць.
    706
    Перац горкі, дай махоркі. Перац гладкі, дай аладкі.
    707
    Гладкі пёк аладкі.
    Плакса-вакса, гуталін На насу гарачы блін. Гэта не гадзіцца, Можна прастудзіцца.
    709
    — Сляпец' На блінец!
    — He хачу.
    — На два!
    — He хачу.
    — На тры!
    — У кайстру пры.
    710
    Хахол — бака, Раскарака!
    Наварыў юшкі Без пятрушкі, Назваў гасцей — Сляпых чарцей.
    711
    Дровы бярозавыя, Дровы дубовыя, Дровы асінавыя, Дровы альховыя, Дровы сасновыя, Дровы лазовыя, Дровы-дровы-дровы
    Доктар Пенкін Лечыць блох 3 дзесяці Да чатырох.
    Доктар Пенкін Лечыць дарам, Мажа плечкі Скіпідарам.
    713
    П'яніца-няўдаліца!
    Прапіў штаны і сарочку, А сам сядзіць у куточку Ды й хваліцца.
    714
    Стрыжка-ярыжка
    У пограбе сядзела, Акраюшку хлеба ела.
    715
    Стрыжка-камарыжка! У пограбе сядзеў, Усіх мышэй паеў. Адна мыш асталась, У кораб захавалась. Ен яе ташчыць, А яна пішчыць.
    Пастух, пастух, Твой яловы трыбух. Ты і ў доме жарэш, I з сабою бярэш, А прыйдзеш на поле — Плачаш.
    717
    Пастух-чарада, Вашывая барада, Пакаціўся у мох, Набраўся блох.
    718
    Пастух трубіў, Штаны згубіў. Пастушка ішла, Штаны знайшла.
    719
    Староста, староста, Цябе знойдзе кароста.
    Злодзей, злодзей -— канавод, Вядзі коней на гарод.
    721
    А на дзевак — роста, На хлопцаў — кароста,
    А на дзевак — красата, А на хлопцаў — здыхата.
    Дождж ідзець—грыбы будуць,
    А на дзеўках гарбы будуць,
    А на хлопцаў — роста, На дзевак — кароста.
    А на хлопцаў—красата, А на дзевак — здыхата.
    722
    3 паповай лазні—дым казлом, За рабятамі—чорт з ражном, А за дзеўкамі—non з крастом.
    Дабы, дабы, Дзеўкам — жабы, Тыры, тыры, Хлопцам — сыры.
    724
    — Жук, жук, дзе твой дом?
    — Пад гумном.
    Ехалі татары, Жука растапталі.
    725
    — Жук, жук, дзе твой дом?
    -—• Пад лістом.
    Ехаў пан — растаптаў, I сабачка забрахаў.
    726
    Бусел, бусел — клекатун, Схапіў жабу за каўтун, Па балоту валачыў, Нагавіцы замачыў.
    Бацян даўганосы Прапіў боты і галёшы, А сам босы Топчаш росы.
    729
    Бацян, бацян, доўгі нос, Куды цябе чорт панёс?
    730
    Вы паночкі мае, Сенатарочкі мае! Наўчыце мяне Кошыкі плесці, А я вас наўчу Торбамі трэсці.
    731
    Слава табе, цяцеру!
    Два ўбіў, два ўляцела, Два ў мяшке, два ў гаршке, А два ў кішке.
    732
    Отча наш, бацька наш, Курэй краў, пад печ хаваў. Дзеткі ўзналі, бацьку звязалі. Бацьку — ў мех, дзеткі — ў смех. Мех прадраўся, бацька злякаўся.
    Свяціся, свяціся, новы Русаліме! На табе, Васіля, гаршчок кісяля. Ложка крашаная, каша масляная, Ложка гнецца, каша мнецца, Душа радуецца.
    734
    Войметца, войметца, А не войметца, I так астанецца.
    735
    Ва імя ’тца і сына! Капуста сыра, Буракі не ўпрэлі, Сабакі паелі.
    736
    Госпадзі, памілуй! Дзед бабу пакінуў, Сухары пабраў, А бабе не даў.
    737
    У імя атца і сына і святога духа!
    Есць у печы саладуха.
    Трэба ў печ улезці, Саладуху з’есці.
    У імя атца і сына!
    Ішла баба з Кнышына, Ехаў дзед з Альшанкі, Узяў бабу на санкі.
    ЛІЧЫЛКІ, ГУЛЬНІ
    ЛІЧЫЛКІ
    739
    Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
    740
    Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: He пісаць, не чытаць, А па комнатке скакаць. Скок-скок, скаканула, Сабе ножку ламанула. He журысь, мая мілая, Зажыве нага бальная.
    А ў сяродку васпалення, Дайце ложачку варэння, Тады вадой запіць — Буду лепей гаварыць.
    Раз, два, тры, чатыры, Мяне грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, Толькі ў паплясы іграць. Я плясала, я плясала, Сабе ножку я зламала.
    742
    Раз, два, тры, чатыры, Мы стаялі на кварціры:
    Чай пілі, кружкі білі, Па капейцы заплацілі.
    Адам, Сцяпан, падай стакан! Падай лімон — убірайся вон!
    743
    Раз, два, тры, чатыры, пяць. Выйшаў зайчык пагуляць.
    Трох ахотнічкаў напала, Майго зайчыка злапала.
    Піф-паф, о-ё-ёй, Па.мірае зайчык мой.
    Прыняслі яго дамой, Паглядзелі — ён жывой.
    744
    Раз, два, тры, чатыры, пяць. Выйшаў зайчык пагуляць. Два ахотнікі напалі I зайчышку расстралялі. Павязлі яго ў бальніцу, Ен украў там рукавіцу. Павязлі яго ў буфет, Ен украў сто грам канфет.
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць. А за зайцам — серы воўк, Воўк у зайцах знае толк.
    746
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць. А за зайчыкам луна, Просіць выйсці калдуна.
    747
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выхаджу шукаць.
    Каго першага знайдзем, Той за палачкай пайдзе.
    748
    Раз, два, тры —вот мае шагі. Раз, два, тры, чатыры, пяць Я іду шукаць.
    Хто перада мной стаіць, Той у агне гарыць.
    749
    Раз, два, тры, чатыры, Пяць, шэсць, сем, восем, Мы цябе, стукач, папросім.
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў месяц пагуляць, А за месяцам луна.
    Аставайся ты адна.
    751
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выплыў белы месяц, А за месяцам луна, Хлопец дзеўчыны слуга.
    —	Ты, слуга, падай карэту, А я сяду і паеду.
    752
    Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выйшаў белы месяц, А за месяцам луна, Мальчык дзевіцы слуга.