Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Кузня божыцца: — He я, Балалаечка мая.
Балалаечка-гудок, Разваліўся мой дамок.
Кацілася торба 3 вялікага горба, А ў той торбе Хлеб, пшанійа. 3 кім ты хочаш, 3 тым дзяліся.
841
Кацілася торба 3 высокага горба. А ў той торбе Хлеб, пшаніца. 3 кім жадаеш Ты дзяліцца?
842
Кацілася торба 3 вялікага горба. А ў той торбе Хлеб, паляніца. 3 кім ты хочаш Падзяліцца?
843
Кацілася торба 3 высокага горба, У гэтай торбе Хлеб і рыс, 3 кім ты хочаш, 3 тым дзялісь.
Выйшаў лётчык із тумана, Выняў фінку із кармана: — Буду рэзаць, буду біць.
3 кім астанешся дружыць?
845
Выйшаў месяц із тумана, Выняў ножык із кармана: — Стану рэзаць, стану біць. 3 кім астанешся дружыць?
846
Выйшаў немец із тумана, Выняў ножык із кармана: — Буду рэзаць, буду біць. 3 кім астанешся дружыць?
847
Выйшаў месяц із тумана, Выняў ножык із кармана: — Буду рэзаць, буду біць, Усё адно табе не жыць.
848
На залатом крыльцэ сядзелі Цар, царэвіч, Кароль, каралевіч, Сапожнік, партной.
Хто ты будзеш такой? Гавары паскарэй, He задзержывай Добрых і чэсных людзей.
На залатом крыльцэ сядзелі Цар, царыца, Клоп, макрыца, Кукалка-балетніца, Задавака, сплетніца.
850
Шла кукушка міма сеці, А за ёю яе дзеці.
Ку-ку, ку-ку, Прынімай адну руку.
851
Шла кукушка міма сеці, А за ёю малы дзеці.
Ку-квак, ку-квак, Распусціце свой кулак.
852
Ішла кукушка
Міма сеці, А за ёй Пішчалі дзеці. Кук-мак, кук-мак, Выбірай адзін кулак.
853
Ляцела кукушка міма саду, Наплявала на расаду I крычала: —Ку-ку, мак, Прынімай адзін кулак.
Шла кукушка міма клеці I пазвала свае дзеці: — Ку!
855
Выйшла курыца з-пад сеці, А за ёю — злыя дзеці.
Кох-кох, адзін здох.
856
Шла квактуха міма сеці, Сама села на павеці.
Кох-кох-кох,
Адзін цыплёнак здох.
857
Курыца-квактуха Вадзіла дзяцей Каля кляцей.
Квох — сесці На красным месці, Яечка знесці.
858
Ішла кошка па раялі, Наступіла на педалі I ад болі закрычала: — Мяў!
Ішла кошка па раялі, Наступіла на педалі I запела: -— До, рэ, мі, фа, соль, ля, сі, Што украла -— прынясі.
— Я украла каўбасу, Заўтра рана прынясу.
860
Кацілася яблычка па агароду I упала прама ў воду.
Бульк!
861
Ішоў Ціхан па масту, Праваліўся у заду. Бульк!
862
Із падпечка Тры дашчэчкі Хлоп!
863
Агадзін, трыгадзін, Сасновы, яловы, Трысцель, карасцель, Супека, кукарэка, Сапроня-зязюля!
Анцы, цванцы, Трычы, рычы, Эны, бэны, Мэны, вэк!
865
Экта-бэкта, Чукта мэ, Абель-фабель, Дэ монэ.
Экс, тэкс, пуля, Пукс паур.
866
Эскі, доскі, Колга, Волга, Лімінатар, Г утар-гатар.
Лімі-лімі, Лім-пам-пом, Паіст.
867
Эна, бэна, рэсь, Кэнтар, мэнтар, жэсь, Эна, бэна, раба, Кэнтар, мэнтар, жаба.
868
Она, дуна, рэс, Кіндэр, віндэр, рэс. Она, дуна, раба, Кіндэр, віндэр, жаба.
Э-ката, пэ-ката, мэ, Абель, дабель, далінэ, Ікі, пікі, гармацікі, Клёнц, бонц, заёнц.
870
Тром-тром, місе-дэлі, Місі-асі, кум-пацэлі, Місі-а, місі-бэ, Місі-асі, кум-пацэлі.
871
Эні-бэні, лікі-факі, Торба, горба, сенцябракі. Дэус-дэус, касмадэус,
Бац!
872
А ты, шындаль-біндаль, што пашындаль, Гарцу-барцу з калагрынцу— кох!
873
Эны-бэны, дыкі-пакі, Арба, торба, энцы, смакі, Эвус, дэвус, касматэвус, Старой бабе ў запек спаць.
874
Эні-бэні, тры канторы, Сахар, махар, памідоры, Ac, бас, кіслы квас, Выбірайся, чорт, ад нас.
Энікі-бэнікі, Елі варэнікі. Энікі-бэнікі, Клёш, Выйшаў савецкі матрос.
876
Энікі-бэнікі, Елі варэнікі. Энікі-бэнікі, Клёш, Выйдзі. пузаты матрос.
877
Энікі-бэнікі, Елі варэнікі. Энікі-бэнікі.
Клёц!
878
Эны-бэны, фіны, лёк, Сам Пятровіч бліны пёк. Пёк, пёк, не дапёк, Схваціў шапку дый уцёк.
879
Чыкенчыкі, пікенчыкі, Ляцелі галубенчыкі. Чыкін, пікін, Пальчык выкінь.
Эна-бэна дудкі, Гаспадар малюткі, Гаспадыня яшчэ менша I напэўна разумнейша. Села баба на барону, Паехала ў госці I нарвала траўкі, Палажыла ў лаўкі.
Нехта траўку ўзяў, Той пайшоў вон.
881
Шарыбары-раздабары, Белы сняжкі выпадалі. Ахотнічкі выязжалі, Серых зайцоў пабівалі, Красную дзевушку спугалі: —Ты, дзевушка, стой, стой, Ты, красная, пой, пой!
882
Шэнь-пень, я — вергень, Я вер’я, вер'я, вер я. Дуня, Дуня, Дуняша. А ў нашага барына Сама брату баяла: — А ты, дзеўка, стой, стой! Красавіца, пой, пой!
883
Ад дубу да дубу, Да белага кораня, Сітушка, плітушка, Маслены дуб.
Круціцеся, жорны, 3 едзен хлеб наш чорны: Крысін і Марысін, Грунін і Анісін, 3 едзен і Пятроў хлябок. Намялі для іх, дзядок.
885
Ой, рабіны, рабіны галамузы, Нашы кабылкі нядужы.
Гэту кабылку зарэжце I гэтае мяска із'ежце. А з спіны — драбіны, 3 трыбухоў — пярыны, А з галавы — фанары, А з капытоў — кубкі, А з галёнкаў — крупкі.
886
Дура баба, дурны дзед, Хапіліся — хлеба нет!
Запраглі барана, Паехалі да пана. Пана дома не знайшлі, Вараціліся назад, Зачапіліся за пень, Прастаялі цэлы дзень!
887
Хто не ўмеець гараць, Таму хлеба не даць, Hi капусты, ні бацвінні — Няхай пасець свінні.
Яму свінні дакучылі I гараць навучылі.
Мужык-вожык Прадаў ножык, Купіў мыла, Памыў рыла.
889
Тарана, тарана, Купіў бацька барана, Да не скобленага, Да не доенага.
Матка даіла, Даёнку пабіла.
890
А ты, коцік, не гуляй, Начовачкі прыбірай! Начовачкі склізкі, Вядзёрачкі блізкі. Круг абарваўся, А ты так астаўся.
891
Петушок, петушок, Залаты грабянёк! На саломцы спаў, Ен рана ўстаў, Па вадзічку пайшоў, Маладзічку знайшоў. Маладзічка дабра Яму штонікі дала. Ен і тыя не знасіў I другія папрасіў.
Агурэчак, агурэчак, Ты не йдзі на той канечак: Там бабкі жывуць, Табе ножкі адарвуць.
893
Ой, дыль-дыль, На паліцы блін, He хачу бліна, Дай чарку віна, Тады на закуску бліна!
894
Я не бацькаў сын, Я не маткін сын, Я на галінцы рос, Мяне вецер знёс.
895
Цілім-бом, цілім-бом, Загарэўся Косцін дом. Ляціць курыца з вядром Заліваць Косцін дом. Люлі-люлі, Каціна, Куды едзеш?
— Да млына!
— Вазьмі разам ты мяне, Буду я твая слуга: Я коніка папасу
I вадзіцы прынясу.
Бом-бом, калім-бом, Загарэўся кошкін дом. Белая мышанка з вядром Патушыла ейны дом.
897
Каця, Каця, Кацярына, Разрысована карціна. Каця валасы часала, Афіцэра дажыдала.
— Афіцэрык маладой, Падвядзі мяне дамой. Мой дом на гарэ, Тры акошкі на дварэ.
898
Із-пад печкі каціцца Галубое плацьіца, На баку зялёны бант, Цябе любіць лейценант. Зваць яго Валодзенька, Хлопец ён малодзенькі. Цераз годзік, цераз два Будзеш ты яго жана.
899
Кацілась каляска Па сінім масту, Мост праваліўся, Каляска — ў ваду. He жалка каляскі, He жалка маста, А жалка царэўны: Яна малада.
Йшла таргоўка міма рынку, Спатыкнулась на карзінку. У гэтай маленькай карзінцы Есць памада і духі, Лента, кружава, бацінкі,— Што угодна для душы.
901
Кінь, кінь, перакінь, Давай далей пабяжым, Цераз воду і агонь, He дагоніць нас і конь.
902
Саломіна, яломіна, Трысцель-свісцель, Конік кован, — Чым падкован? — Золатам бітым, Навадзітым.
Эч, прэч!
903
Цын, перацын, Па тры кгулі, Пумакгулі.
— Чым коні папутаны? — Залатым путам Пад капутам.
Гэй, мора, Тры цыбулькі, Ксёндз!
— Чые коні на выгоне, Чым яны папутаны?
— Залатым путцам Пад капутцам.
Бразь калечка, Вон, сярдзечка.
905
А шлі коні па вуліцы. Чым яны папутаны? Залатым путам Пад капытам.
Зайка йдзець, Траўку рвець. Што вырвець, To ў пучок.
906
Беглі коні па выгону, Падбівалі капыты. Летачкі, батачкі, Выйшлі ўсе цвяты.
907
Ходзе бусел па балоту, Заве чарцей на работу — Дзевяць!
908
Хадзіў буська па балоту, Ен шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не найшоў I заплакаў дый пайшоў.
Апанас, Апанас! Твая жонка ў нас Увалілась у квас — Лаві сем год нас!
910
Лічыліся, барыліся, кудой нам прайсці. — К старому Пётру Пятровічу, чабатовічу. — Што Пятро дзелае? — Кніжкі чытае. Кніга ў бога, скок з вярбіцы пад вадзіцу. Воўк у балоце, пан у злоце.
Цыбулька-дулька, шоўкавая нітка. Крэст!
911
Мы давайце-ка, рабяты, У валасянку іграць: Хто пацягнець, Да не дацягнець, Таго за ўласы будзем драць.
912
Нуце-ка, рабяты, Валасень цягнуць. А хто не дацягнець, Таго за хахол цягнуць.
913
I скрасенне — дзень, Панядзелак — дзень, Аўторак — дзень. Серада, чацверг, Пятніца, субота.
На дубу сядзелі Два мядзведзі. Адзін чытаў газету, Другі мясіў муку.
I раз ку-ку, і два ку-ку, I оба уваліліся У муку.
915
Пайшла курка у аптэку, Закрычала: — Кукарэку! Дайце пудры і духоў На падманку петухоў.
916
Чэрці ў возеры купалісь, Чэрці рожкамі штурхалісь, Чорт чарцёнка штурхануў, I чарцёнак патануў.
917
Ехала жаба па драбіне
I зляцела прама ў свінні.
— Ой, не ешце мяне, свінні, Бо я ваша гаспадыня.
918
Рэльсы гнуцца, рэльсы гнуцца, Пад мастом паны дзяруцца.
Адзін маленькі панок Удзіраець без парток.
А наутра рыбакі Прывязлі яму парткі. Ён спасіба не сказаў, Толькі дулю паказаў.
919
Мальчык трубачку курыў, Вугалёчак ураніў.
Вот і здзелаўся пажар, Гэты мальчык убяжаў.
920
Ішоў жаўнер з бальніцы, Знайшоў белы рукавіцы. Думаў, думаў, куды дзеці — Лепш на ручаньку надзеці.
921
Йшла Малання з доўгім носам, Падыйшла ка мне з вапросам: — Што мне дзелаць з гэтым носам? — Ідзі ў магазін, Купі карасін, А патом, патом Адсячы тапаром.
922
Ішоў дзед за вадой, Знайшоў торбу з галавой. Прынёс ён дамой, Бабе паказаў.
Баба як падскочыла, Схапіла чапялу I дзеду па плячу.
Дзядзя Коля — велікан, Уваліўся у стакан. У стакане малако, Дзядзя Коля ко-ко-ко.
924
На зялёным На лужку Пляшэць Танечка У кружку.
925
Маці сына радзіла, На коніка садзіла. Шаўковыя павады, Вядзі каня да вады. Арэхава карыта Поўна вады наліта. Там мальчыкі ногі мылі, А дзевачкі ваду пілі. А дзевачкі чатыры, Каб іх чэрці стачылі. А мальчыкаў пяць, пяць, У золаце спяць, спяць.
926
— Шапачка-татарачка, Князь, не пячалься: Твая жана Мар’я спарадзіла сына. — Як яму імя?
— Цара Канстанціна. Бубен, бубен, Аддай дочку За майго сына!
У майго сына
Трое саней 3 казырамі, Гвоздзем біты, Шоўкам шыты! Ключ!
927. Мак
О.ўно } Ўіячай:
% IP
так ; так. —Ц1 пас _ пеў
га_ло _ вач_кі.
Дзеці выбіраюць дзяўчыну або хлопчыка макам, самі становяцца вакол маку, бяруцца за рукі, ходзяць кругом і спява-
юць:
А на гарэ мак, мак, На даліне так, так. А вы мае маковачкі — Залатыя галовачкі. — Ці паспеў мак?
Мак адказвае: «Паехалі араць!»
Пасля гэтага прыпеўка з тым жа пытаннем паўтараецца некалькі разоў, а мак па чарзе адказвае: «Пасеялі!», «Узышоў», «На цвет залажыў», «Расцвітае», «Спее» Як скажа мак, што ён паспеў, усе дзеці падбягаюць да яго і тармосяць.