Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Нотныя прыклады ў гульнях адносяцца да вершаваных тэкстаў.
928. Мак
[ Allegro ]
Дзяўчаты ўтвараюць карагод. У сярэдзіне стаіць адна з удзельніц. Усе пяюць:
А на гары мак, Пад гарой так. Белы мае маковачкі, Залатыя галовачкі, Стойце вы так, Як зелен мак.
Пасля гэтага пытаюцца ў дзяўчыны, што стаіць у сярэдзіне карагода:
— Кума, кума, ці сеяла мак?
Яна адказвае адмоўна. Зноў усе пяюць песню і зноў задаюць кожны раз новае пытанне:
— Кума, кума, ці палола мак?
— Кума, кума, ці цвёў мак?
— Кума, кума, ці сазрэў мак?
— Кума, кума, ці пара трусіць мак?
Пасля апошняга пытання ўсе бягуць да дзяўчыны ў сярэдзіне круга і трасуць яе за вушы.
929. У мак
Удзельнікі гульні мераюцца на пальцы. Хто застанецца з самага верху, таго ставяць у круг, а астатнія, узяўшыся за рукі, ходзяць вакол яго і пяюць:
А пасею я мак да на даліне, А вы ж мае маковачкі, Залатыя галовачкі, Станьце ў рад, Як быў мак!
Пасля гэтага прыпыняюцца і пытаюцца ў таго, хто ў кругу: — Ці араў на мак?
— Араў!
Тады зноў пачынаюць хадзіць вакол яго і пець. Праспяваўшы, зноў пытаюцца:
— Ці скародзіў на мак?
— Скародзіў!
Затым, пасля кожнага спявання, паслядоўна задаюць пытанні:
— Ці ўзышоў мак?
— Узышоў!
— А ці цвіцеў мак?
— Цвіцеў.
—А ці паспеў мак?
— ПаспеўІ
Як толькі ён скажа «паспеў!», усе з круга кідаюцца да яго і стараюцца схапіць «за хахол». Пры гэтым крычаць:
— Трасіце мак! Трасіце мак!
Хлопчык з круга ўцякае.
930. Верабей
Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. Пасярэдзіне кола адзін гулец. Усе ходзяць вакол і пяюць:
Moderate
Да скакаў верабей па шуметнічку, Да збіраў верабей ўсю сямеечку.
Божа наш, мала нас на печы, на хлебе, Дайце нам, дайце нам Настуську ў патрэбе.
Названая дзяўчынка ідзе ў сярэдзіну кола. Так пераходзяць многія. Тады прыпеўка мяняецца:
Да скакаў верабей па шуметнічку, Рассылаў верабей ўсю сямеечку.
Божа наш, многа нас на печы, на хлебе, He нада нам, не нада нам Настуську ў патрэбе.
Названыя вяртаюцца на сваё месца.
931. Верабей
Дзяўчаткі становяцца ў кола, а пасярод кола пускаюць хлопца — вераб я і, узяўшыся за рукі, ходзяць і пяюць:
Як пайшоў верабей па шуметнічку, Сабіраў, дабіраў ўсю сямеечку.
Мала нас, мала нас на печы, на хлебе.
Тут верабей называе, каго ён сабе выбірае. Дзяўчаты пяюць далей:
Яшчэ мне, яшчэ мне Алёначка трэба.
Зноў пяюць спачатку, пакуль верабей не збярэ да сябе большую частку дзяўчат. Тады тыя, што засталіся не выбранымі, круцяцца ў другі бок і пяюць:
Як пайшоў верабей па шуметнічку, Раскідаў, разбіваў ўсю сямеечку.
Многа нас, многа нас на печы, на хлебе.
Тут таксама верабей называе тую з дзяўчат, якую хоча аддаць, а яны пяюць:
Ужо мне, ужо мне Ганнулькі не трэба.
Так ізноў пяюць далей, пакуль верабей не аддасць усіх, Karo ён да сябе выбраў. Тады, каб пачаць гульню, выбіраюць новага вераб’я.
932. Верабейка
Ходзіць верабейка Па сметнічку.
Мала нас, мала нас На печыве хлеба.
Да і сабірае
Да дружыначку:
Яшчэ к нам, яшчэ к нам Болей дзевак трэба.
Ой, ляцела птушка Да і да пшаніцы.
Мала нас, мала нас, Просімо вас.
Вялікі наш танчык, Усіх мы не змесцім.
Многа нас, многа нас, Прэч ад нас.
933. Пячэнне хлеба (Верабей)
Г Allegro ]
Спачатку двое бяруцца за рукі і, кружачыся, спяваюць:
Паскакаў верабей Да па сметнічку, А сабраў верабей Усю сямеечку, Мала нас, мала нас Да пячэння хлеба, А ўжо нам, а ўжо нам Аўдоська патрэбна.
Аўдоська становіцца ў круг. Усе зноў ходзяць і пяюць разам:
Паскакаў верабей Да па сметнічку. А сабраў верабей Усю сямеечку. Мала нас, мала нас Да пячэння хлеба, А ўжо нам, а ўжо нам Сымонка патрэбен.
Сымонка становіцца ў круг. Так паўтараецца, пакуль усе не будуць у карагодзе.
Тады пачынаецца адваротны працэс. Усе спяваюць:
Паскакаў верабей Па суметнічку, Разагнаў верабей Усю сямеечку. Многа нас, многа нас Да пячэння хлеба,
А ўжо нам, а ўжо нам Аўдоська не трэба.
Аўдоська выходзіць з круга, і так паўтараецца, пакуль не застаецца двое тых, што «адбываюць», вядуць гульню.
934. Верабей
[ Moderate ]
h 1
11 і . II “
"V 4 Р'
1) J
Ш U 12 12 4— 4
«7 *
Мно_
га
нас,
лно_ га нас на зям_ лі^ на хле бе.
1г h
’ 11. 1 1 . I 1 I I і*» пн
а ўжо ж
■іам^ a
ўжо ж нам На_дзеч_ка па_ трэ
бна.
Дзяўчаты строяць карагод, ходзяць і спяваюць:
Многа нас, многа нас На зямлі, на хлебе, А ўжо ж нам, а ўжо ж нам Надзечка патрэбна.
Пры ўпамінанні імя дзяўчаты пачаргова выходзяць з кола і становяцца гуськом. Калі ўсё кола выйшла, зноў спяваюць песню:
Многа нас, многа нас На зямлі, на хлебе, А ўжо ж нам, а ўжо ж нам Надзечка не трэба.
Каго называюць, той зусім выходзіць з гульні.
935. У вераб’я
Усе дзеці бяруцца за рукі, утвараючы карагод. У сярэдзіне стаяць двое. Карагод рухаецца, усе спяваюць:
Скакаў, скакаў верабей па сметнічку, Сабіраў, сабіраў усю дружыначку.
Мала нас, мала нас На булачку хлеба, Пазваць, пазваць Каго яшчэ трэба.
Выбіраюць каго-небудзь з круга і забіраюць у сярэдзіну. А тады зноў спяваюць і ходзяць, пакуль не перабяруць амаль усіх. Калі застанецца з круга двое, яны пераходзяць у сярэдзіну, а астатнія зноў утвараюць карагод. Гульня пачынаецца спачатку.
936. Заінька
J=12O
да бя_ лю сень _ кП Пре_ cza_чы; зай daf ў дэі
Удзельнікі гульні бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. У сярэдзіне адзін водзіць, гэта значыць абазначае зайку. Усе спяваюць:
Заінька да шарусенькі,
Заінька да бялюсенькі!
Праскачы, зайка, ў дзірачку Да выламі сабе да быліначку.
Праскачы, зайка, куды хош, Выбірай былінку, каторую хош. Заінька, павярніся, Шэранькі, абраціся.
У нас гарадочкі гарадзецкія,
Усе ў нас зачэпачкі нямецкія.
А пайдзі, наш зайка, ў скокі, ў бокі, Запляшчы, наш зайка, да ў далоні.
Увесь час зайчык стараецца выскачыць з кола. Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з круга і хутка становіцца на яго месца, а той, хто застаўся без месца, павінен вадзіць, гэта значыць абазначаць зайку.
937. У садочку
Усе становяцца ў круг, водзяць карагод і спяваюць:
Заінька за садочкам, Шэранькі за садочкам. Заінька, выйдзі ў садзік, Шэранькі, выйдзі ў садзік.
Заінька, які да песні ходзіць за кругам, уваходзіць у круг. Усе пляскаюць у далоні і пяюць:
Заінька, папляшы, Шэранькі, папляшы.
Заінька танцуе. Потым яму другое заданне:
Заінька, топні ножкай, Шэранькі, топні ножкай.
Тады ўсе зноў бяруцца за рукі і прапаноўваюць:
Заінька, выбірай, Шэранькі, выбірай.
Заінька выбірае каго з круга, той становіцца зайчыкам. Гульня паўтараецца.
938. Казёл
— Вот і так, так і гэ_ так^ так ба_буш_ кі ска чуць.
Дзяўчынкі бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. Адна ў сярэдзіне. Усе вядупь карагод і спяваюць, словы прыпеву дэманструюцца адпаведнымі рухамі.
— Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як бабушкі скачуць?
— Вот і так, Так і гэтак, Так бабушкі скачуць.
— Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як мужчынкі скачуць?
— Вот і так, Так і гэтак, Так мужчынкі скачуць.
— Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як дзевачкі скачуць.
— Вот і так, Так і гэтак, Так дзевачкі скачуць.
— Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як хлопчыкі скачуць?
— Вот і так, Так і гэтак, Так хлопчыкі скачуць.
— Пакажы, казелінька, Павітай, казелінька, Як казёл скачыць?
— Вот і так, Так і гэтак, Так казёл скачыць.
939. Яшчур
[ Moderate ]
Ся_.азі, ся -дзі; я _ шчур, Ла _ ду, ла -ду!
^я _ род ка _ ра _го ду. Ла ду, ла -ду!
Дзяўчаты становяцца, узяўшыся за рукі, і ўтвараюць кола. Адзін хлопец садзіцца пасярод кола. Усе ходзяць навокал яго
і пяюць:
Сядзі, сядзі, яшчур. Ладу-ладу!* Сярод карагоду. Яшчур гарох точыць. Жаніціся хочаць.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Бяры сабе паню.
Каторую хочаш.
Хоць сабе Алёну. Яна цябе любіць. Вянок падаруець.
Тады яшчур выбірае адну з дзяўчат, і яна павінна, зняўшы з галавы хустку, даць яму быццам вянок. Пасля зноў усе пачынаюць хадзіць навокал і пяюць тое самае, пакуль яшчур не пазбірае хусткі ад усіх дзяўчат. Тады ён з хусткамі садзіцца дзенебудзь асобна, а дзяўчаты па чарзе падыходзяць да яго і просяць:
— Панок, панок, аддай вянок!
Яшчур загадвае той, каторая просіць, якую-небудзь работу, напрыклад, паскакаць, прапець што-небудзь, і тады толькі, як яна выканае загад, аддае ёй хустку. I так кожнай дзяўчыне, пакуль не разбяруць усіх хустак.
940. Яшчар
Аднаго з дзяцей выбіралі яшчарам. Яшчара садзілі на ўслончыку, на табурэтку або купінку. Дзяўчынкі надзявалі на галаву вянкі з кветак, браліся за рукі з хлопчыкамі і састаўлялі такім чынам кола вакол яшчара. Кола пачынае кружыцца і пець:
Сядзі, сядзі, яшчар.
Лада-ладу, Лада-ладу.*
У арэхавым кусце. Арэшачкі лушча. Бяры сабе панну. Каторую хочаш. Панну Марыльку. За белую ручку. За русую коску. За малую ножку. За золата персцень.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Яшчар накідвае хустку на ўказаную ў песні дзяўчынку і пачынае з ёю кружыцца пад песню. Потым дзяўчынка з пацалункам аддае яшчару свой вянок. Тое ж паўтараецца і з іншымі дзяўчынкамі. Потым першая дзяўчынка выходзіць у круг, пачынае кланяціца яшчару і пяе разам з астатнімі:
Пане яшчару, паночак! Аддай жа мой вяночак! Зіму-лета хадзіла, Ручкі-ножкі сцірала, Па красачцы збірала, У вяночак звівала.
Яшчар патрабуе выкуп, якім з’яўляецца ў большасці выпадкаў пацалунак. Дзяўчынка атрымлівае вянок, танцуе і пяе:
Я свой венчык выпрасіла, Я свой венчык выплакала, Я свой венчык выенчыла, Я свой венчык выплясала.
Такім жа чынам разбіраюць усе вянкі. Потым выбіраюць новага яшчара.
941. Шастак
[ Allegretto ]
Дзяўчаты становяцца ў кола, трымаючыся за рукі; адна з дзяўчат выходзіць ў сярэдзіну кола, пахаджвае і пяе:
Шэсць дзён малаціла, Шастак зарабіла.
Сама сабе дзівавала, Што так мала зарабляла.
Прапеўшы гэта, яна, а за ёй і ўсе дзяўчаты пяюць гэту песню зноў спачатку; дзяўчына, што хадзіла пасярэдзіне, як найхутчэй пачынае перакручвацца цераз руку з тымі, што стаяць у коле. Калі яна перакруціцца з усімі, то на яе месца ідзе другая і зноў пяе:
Шэсць дзён малаціла, Шастак зарабіла. Сама сабе дзівавала, Што так мала зарабляла.
942. Грушка
ходзяць у карагодзе навокал грушкі, спяваюць песню, называючы імя таго, хто стаіць у сярэдзіне круга.