Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
958. Груган
Адзін хлопчык становіцца спераду; таварышы трымаюць адзін другога за пояс, утвараюць доўгую чараду і становяцца за першым. Гэта — курыца з куранятамі. Другі хлопчык — груган — стаіць асобна. Ен падыходзіць да курыцы і гаворыць:
— Капаю, капаю ямачку.
— Нашто табе ямачка?
— Камяшкі збіраць.
— Нашто табе камяшкі?
— Тваім дзеткам зубы выбіваць.
— Нашто ж табе мае дзеткі?
— Мяса пажыраць.
Сказаўшы «грум! мяса хачу!», кідаецца на куранят. Маці адказвае яму: «3 еш жабу на карчу!» — і стараецца адбіць гругана. Уся ўвага гругана накіравана на тое, каб адцягнуць увагу маткі і кінуцца на куранят, якія стаяць за ёю. Маці пільна сочыць за груганом і куранятамі. Кураняты ж павінны быць яшчэ болей пільнымі: яны не павінны адставаць ад маткі, а рухацца ўслед за ёю і назіраць за груганом, каб уратавацца ад яго нечаканага нападу. Груган робіць хуткія і нечаканыя павароты з аднаго боку ў другі, стараецца адарваць каго-небудзь з доўгай чарады, якая не паспявае за ім паварочвацца так хутка. Адарванае куранё лічыцца з’едзеным і таму болей
не ўдзельнічае ў гульні. Паляванне за куранятамі і барацьба курыцы з груганом працягваюцца да тых часоў, пакуль ён не ўхопіць апошняе кураня. Гэта гульня асабліва цікавая тады, калі начапляецца вялікая чарада дзяцей і калі груган непаваротлівы. Ен выб’ецца з сіл і пакідае гуляць. Цікавасць залежыць таксама ад выбару маткі, якая ўдала кіруе ўсёй чарадой.
959. У каршуна
Хлопчыкі і дзяўчынкі бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. Адзін з іх — каршун — садзіцца на зямлю ў сярэдзіне кола і пачынае капаць ямку, а астатнія пытаюцца ў яго:
— Каршачок, каршачок! Што ты робіш?
— Ямачку капаю.
-— Нашто табе ямачка?
— Каменьчыкі збіраць.
— Нашто табе каменьчыкі?
— Тваім дзеткам зубкі выбіваць.
— За што, пра што?
— А што маю капусту парвалі і пакапалі.
— А трэба было табе, каршачок, высокі агарод гарадзіці.
Пры гэтых словах дзеці праганяюць каршуна ў балота есці жаб і хорам крычаць:
— А ну ў балота, жаб есці!
Пасля гэтага каршун хутка ўстае з зямлі і пачынае ўсіх лавіць. Яны разбягаюцца, але каршун ганяецца за імі, пакуль не пераловіць ўсіх. Заканчваецца гульня тым, што ўсе ўдзельнікі кідаюцца на каршуна, які ўжо ад іх уцякае, і кожны стараецца яго ўшчыпнуць.
960. Арол
Выбіраецца з усёй грамады дзяцей большая дзяўчынка маткай птушанят і больш моцны хлопчык арлом — хапаць птушанят. Дзеці становяцца за маткай у рад і трымаюць адзін аднаго рукамі за плечы, а арол становіцца ўбаку. Цяпер матка бярэ кій у рукі і, размахваючы ім на бакі, крычыць: «Акыш, арол! Акыш, арол»,— а арол хапае апошняе птушанё, тузае туды-сюды і адрывае, затым адрывае такім жа спосабам дру-
roe, трэцяе, пакуль не застанецца адна матка. Тады матка хаваецца сярод дзяцей і адтуль крычыць: «Арол, арол, на куку. Арол, арол, на куку». Дзеці ў гэты час хутка становяцца кругом маткі парамі, сцэпліваюць між сабой рукі накрыж, замыкаюць подступы да маткі. Арол, налягаючы грудзьмі і рукамі, рве гэтыя замкі, і, як парве іх, гульня канчаецца.
961. Гусі
Удзельнікі гульні вылучаюць двух хлопчыкаў, па магчымасці аднолькавых па ўзросту і сіле. Адзін з іх — воўк, другі — гусак. Усе астатнія з’яўляюцца гусямі, таму гульня мае такую назву. Мэта ваўка ў тым, каб пералавіць усіх гусей. Гусак жа стараецца перашкодзіць гэтаму.
Гусі становяцца адзін за другім і ўтвараюць доўгі рад. Яны хаваюцца за гусака. Воўк капае ямачку. Пачынаюцца перагаворы паміж ваўком і гусаком.
— Што ты робіш?
— Ямачку капаю.
—■ Нашто яна?
— Гусей лавіць і хаваць.
— Якіх гусей?
-— Што ў цябе за плячыма.
— За што?
— У маім агародзе авёс паелі.
— Абгарадзі.
Воўк адказвае: «Я есці хачу!» — і кідаецца на гусей, але гусак абараняе іх. Перамагае той, хто мацнейшы фізічна і болып вёрткі. Калі ваўку не ўдасца схапіць гуся, гусак дазваляе сваім гусям «шчыпаць ваўка». Калі ж ваўку ўдаецца пералавіць усіх гусей, тая ж кара напаткае тады гусака.
962. У гусі
Выбіраюць ваўка і матку, усе астатнія — чарада гусей. Гусі бяруцца за матку і адзін за другога ланцужком. Воўк капае .ямку. Паміж маткаю і ваўком адбываецца размова:
— Воўк, воўк, нашто табе я.мка?
— Гліну даставаць.
— Нашто табе гліна?
— Печ мураваць.
— Нашто табе печ?
— Ваду грэць.
— Нашто табе вада?
— Ножыкі мыць.
— Нашто табе ножыкі?
— Гусей рэзаць.
— Чыіх гусей?
— Тваіх.
Усе бягуць, а воўк павінен злавіць гусака і правесці рукой па шыі. Хто пры гэтым засмяецца, таго ў пекла. А хто не засмяецца, той ідзе ў рай. Калі ўсіх пераловяць, выбіраюць новых ваўка і матку.
963. У гусі
Удзельнікі выбіраюць матку і ваўка, потым становяцца парамі ў рад, адна пара за другой. Па ўмовах гульні гэта гусі. Воўк хаваецца, а матка ідзе паперадзе гусей і крычыць:
— А вы, гусачкі, а вы, шэрыя, Г ы-гы-гы-гы!
Дзе ж вы бывалі?
Г ы-гы-гы-гы!
Што ж вы відалі?
Г ы-гы-гы-гы!
Гусі адказваюць:
— За гарою ў аўсе, Г ы-гы-гы-гы!
А там за гарою Гы-гы-гы-гы! Воўк з барадою, Г ы-гы-гы-гыі
Матка потым крычыць:
— А калі ты воўча, Г ы-гы-гы-гы!
Бяры гуску моўча, Г ы-гы-гы-гы!
Воўк выбягае, хапае апошнюю пару і ўцякае з ёю. Матка зноў пачынае спачатку:
— А вы гусачкі, а вы шэрыя...
пакуль воўк перацягае ўсіх гусей.
Тады матка бярэ кій у рукі і ідзе шукаць гусей. Абапіраючыся на палку, яна гаворыць сама з сабою:
— Тут воўчы след, тут гусіны след! Тут воўчы след, тут гусіны след!
I прыходзіць да ваўка.
— Добры дзень табе!
— На здароўе!
— Хазяін, ці не відзеў ты тут маіх гусей?
— А якія твае гусі?
— Шэрыя!
— Э! Пайшлі ж яны па шэрай дарозе.
Матка адыходзіць, а потым зноў ідзе за гусямі.
— Тут воўчы след, тут гусіны след! Тут воўчы след, тут гусіны след!
Цяпер яна называе гусей бялявымі, а воўк адказвае, што гусі пайшлі па бялявай дарозе. У трэці раз матка гаворыць ваўку, што яе гусі белабокія. Воўк адказвае, што яны пайшлі па белабокай дарозе.
Але ў гэты час гусі пачынаюць шыпець па-гусінаму. Матка пытаецца:
— А што гэта ў цябе шыпіць?
— Капуста ў катле!
Тады матка хапае жменямі пясок і сыпле на гусей. Гусі з шыпеннем кідаюцца на яе і пачынаюць яе шчыпаць і паступова ўцякаюпь усе ад ваўка.
964. У гусі
Усе гусі. Выбіраюць ваўка і матку. Гусі стаяць насупрапь маткі, а воўк паміж імі трохі збоку.
Паміж маткай і гусямі дыялог:
— Гусі, гусі!
— Га-га-га.
— Есць хаціце?
— Да-да-да.
— Ну ляціце.
— Нам няльзя.
— Пачаму?
— За гарою шэры воўк.
He пускае нас дамоў.
— Ну, ляціце, як хаціце,
А к ваўку не падхадзіце.
Гусі бягуць да маткі. Воўк ловіць. Калі зловіць каго, той пераходзіць да ваўка і разам з ім ловіць гусей пасля чарговага дыялогу. Так працягваецца, пакуль не будуць злоўлены ўсе гусі.
965. Гусак (Воўк і гусі)
Пастушкі, пабраўшыся за рукі, становяцца ў кола, у сярэдзіне ў коле застаецца воўк і старая гуска. Гусяняты танцуюць наўкола і крычаць: «Дэр! Дэр! Дэр!»
Тым часам воўк са старою гускаю тармосяцца ў коле. Воўк хоча хватаць гусянятак, гуска не дае. Як воўк ухопіць гусяня. гуска мусіць выкупліваць яго (дае яйкі, грушкі, арэхі, хлеб; спявае, танцуе, быдла пераймае ад шкоды).
966. У шчуку
Дзеці лічацца і выбіраюць шчуку і матку. Шчука адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай і моцна трымаюцца за яе і адзін за другога. Шчука кідаецца то ў адзін бок, то ў другі і стараецца схапіць самага задняга з дзяцей. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчукі. Гульня працягваецца, пакуль будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.
967. Рэдзька
Удзельнікі выбіраюць бабу і дзеда, потым бяруцца адзін за другога (за пояс або так вакол тулава). Баба становіцца ззаду ўсіх, а дзед з кіем у руках ідзе каля гэтага ланцуга, пастуквае кіем і гаворыць:
— Стук, стукоста.
— А хто там?
— Сам пан.
— Чаго нада?
— Прыехалі госці з чужой валосці, зажадалі рэдзькі са млосці.
На гэта баба адказвае:
— Толькі паарана.
Дзед уходзіць, але скора вяртаецца і аднаўляе размову з бабай, прыбаўляючы наступныя словы:
Звалілася паня з печы, Разбіла грудзі, плечы, Радзіла сына Мартына,
На колічку пасадзіла,— Колічак зламіўся, Сын Мартын зваліўся.
Цяпер баба адказвае: «Паскарожыла».
Дзед зноў ідзе ўздоўж ланцуга, пастуквае палкай і паўтарае: «Стук, стукоста» і г. д., але не дадае апошняга прыгавору. Баба адказвае: «Пасеяна». Калі дзед зноў прыходзіць са сваім пытаннем, баба, нарэшце, адказвае: «Вырасла». А дзед, як быццам устрывожаны, крычыць раптам:
— Баба, баба! Свінні ў гародзе!
— Ну, дык выгані,— гаворыць баба,— і рэдчыну вырый.
Дзед робіць выгляд, быццам выганяе палкаю свіней, а потым рве рэдчыну, г. зн. першага, хто стаіць у ланцужку, і адводзіць яго ўбок. Потым прыкладае палку бліжэй к губам, робіць выгляд, быццам спрабуе рэдзьку, і перадае другім, гаворачы: «Паспытайце! Салодкая?» Усе па чарзе каштуюць і выплёўваюць: «Горка!» Затым дзед зноў звяртаецца да бабы:
— Баба, баба! Проша ў лазню!
— Сабак баюся.
Сабакі, г. зн. былыя рэдчыны, бяруцца папарна за рукі, спераду іх дзед кладзе палку і гаворыць:
— Я сабак замкнуў, калодай прываліў і па баранку даў.
Баба супакойваецца і пытае:
— Якая твая лазня?
— Дзеравянная.
— Якая твая печка?
— Каменная.
-— Які твой палок?
— Жалезны.
— Я спякуся.
— Я саломкі падсцялю і вадзіцы налью.
— Які твой дух?
— Малінавы.
— Які твой венік?
— Шаўковы.
— Якая твая кавашка?
— Медзяная.
— Я руку папяку.
— Я анучкай абярну.
Пасля такіх перагавораў баба ідзе ў лазню. Сабакі вырываюцца, кідаюцца на бабу і рвуць яе. Яна адбіваецца ад іх скручаным поясам або папругаю і ўцякае, пакінуўшы свае рэчы. Гаспадар праганяе сабак, ідзе да бабы і гаворыць:
— Гэй, баба, баба! Платок забылася.
— Я сабак баюся.
і Г. д.
Нарэшце яна ідзе ў лазню, а там замест хусткі і іншых рэчаў накіданы палачкі. Баба хапае палачку, пагражае сабакам, тыя кідаюцца да яе і рвуць. Потым яна зноў ідзе ў лазню за абуткам і іншымі рэчамі, пакуль іх не забярэ ўсе — і гісторыя з сабакамі паўтараецца кожны раз. Тым гульня і канчаецца.
968. У рэдзьку
Збіраецца шмат дзяцей, і перш за ўсё выбіраюць матку. Потым усе садзяцца ў рад адзін другому на ногі і трымаюцца адзін за другога рукамі. Калі ўсе пасядуць, матка бярэ чапялу або кіёк і аблятае на ім тры разы вакол усіх, хто сядзіць, потым стукае ў зямлю і крычыць: