Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Тады яны ідуць да князя і кажуць:
—Добры дзень, князь-князевіч!
Князь адказвае:
— Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:
— У лясу! — і пачынаюць паказваць, што яны згаварыліся рабіць.
Дзеці паказваюць, а князь павінен адгадаць. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловіць іх. Каго зловіць, той робіцца князем, а ранейшы князь ідзе к дзецям. Гульня пачынаецца спачатку.
995. Курнаціца
Allegro
У хаце ці на дварэ дзеці становяцца адзін за адным у рад. Хто стане наперадзе, той лічыцца правадыром. Ён бярэ ў адну руку кій, а ў другую — скручаны шалік ці жгут з хустачак. Кожны гулец у радзе трымаецца абедзвюма рукамі за вопратку папярэдняга гульца. Рад дробным крокам пасоўваецца наперад і спявае.
Вышы, ніжы, Курнаціца, Набок шапка-вушаціца.
Тады правадыр крычыць: «Шапку набок!» — і паварочвае сваю шапку набок. На гэты загад хлопцы, гледзячы на правадыра, паварочваюць свае шапкі набок, а дзяўчаты хусткі. Хто не паслухае, правадыр падыходзіць да яго і б е жгутом па
плячах. Выконваць загад павінны ўсе дзеці, як салдаты, усе разам так дакладна, як правадыр сам паказвае. Пасля гэтага па знаку правадыра рад пасоўваецца далей наперад з твй жа самай прыпеўкай, у канцы якой правадыр ізноў крычыць: «Кулак угару!» або: «Рукі ў бок!», «На бок легчы», «Язык высунуць!» і г. д.
Правадыр паварочвае часам увесь рад у паўкола, каб лепш бачыць, як хто выконвае яго загады.
996. Гусі ляцяць
Калі маленькія дзеці застаюцца дома з падлеткам, іх забаўляюць такою гульнёю: усе ставяць указальныя пальцы на стол, у адно месца. Тады старшы кажа:
— Гусі ляцяць! —
і паднімае руку ўверх, паказваючы, як гусі ляцяць.
Дзеці адказваюць: «Ляцяць!»— і таксама паднімаюць рукі.
— Вуткі ляцяць!
— Ляцяць!
— Вераб’і ляцяць!
— Ляцяць!
— Мухі ляцяць!
— Ляцяць!
— Шчупакі ляцяць!
Захапіўшыся, дзеці часта адказваюць:
— Ляцяць! —
і паднімаюць рукі.
Старшы б’е іх па руках і крычыць:
— He ляцяць, не ляцяць!
Потым зноў спачатку:
— Гусі ляцяць! Вароны ляцяць! Сарокі ляцяць! Каровы ляцяць!
Але навучаныя вопытам дзеці ўжо не паднімаюць на карову рук і маўчаць. Тады зноў:
— Гусі ляцяць! Лебедзі ляцяць! Салаўі ляцяць! Дубы ляцяць! і г. д.
Гэты своеасаблівы ўрок прыродазнаўства канчаецца тады, калі ўвага малых стамляецца і яны пачынаюць абы-калі паднімаць рукі.
997. Зелена
Усе становяцца ў круг, бяруцца за рукі і гавораць:
Зелена, зелена, гоп, Царыца зелена, Абярніся, Маруся, ты.
Пры слове «гоп» прысядаюць. Маруся пасля апошніх слоў паварочваецца спіной у круг. Так прыгаворваюць кожнаму. Гульня працягваейца, пакуль усе не павернуцца спіною да цэнтра круга.
998. Явар
Ailegretto
Збіраюцца дзеці 8—11 год гуртом, выбіраюць дваіх «на вароты». Усе бяруцца за рукі, як у карагодзе, і ходзяць васьмёркай, паднімаючы рукі ўгару, каб мсжна было прайсці. Пры гэтым спяваюць:
Явар, яваравы людзі, ПІто вы тут рабілі? — Мы рабілі моста На пана староста,
Цешычкамі запускалі, Аднаго нам астаўлялі. Перша капуста, Друга распуста.
Перша малявана, Друга затрымана.
На слове «затрымана» запыняюць апошняга і пытаюцца: «Ты куды ідзеш — управа ці ўлева?» (або на выбор два розныя колеры, два дрэвы і г. д.). Затрыманы ў залежнасці ад адказу становіцца за тым ці іншым на варотах. Потым дзве групы, якія атрымліваюцца ў выніку апытання, мераюцца сілаю. На гэтым гульня канчаецца.
999. Залатыя варата
3 усіх удзельнікаў гульні выбіраюць дваіх, якія бяруцца за рукі, паднімаюць іх угару, утвараючы вароты. Папярэдне двое на варотах згаворваюцца, хто кім будзе (вішня — яблыня, рамонка •— васілёк, дуб — бяроза і г. д.). Усе, пабраўшыся за рукі, ланцужком праходзяць праз вароты і пяюць:
Залатыя варата, Прахадзіце, гаспада. Першы май прайшоў, Усіх дзяцей правёў. Першы раз прашчаецца, Другі забараняецца, А на трэці раз He прапусцім вас.
Апошняга ў ланцужку затрымліваюць. £н выбірае адну з прапаноў і адыходзіць у той бок, дзе стаіць на варотах абраны ім удзе/іьнік. Так апытваюць усіх. Застаецца адзін чалавек, яму спяваюць:
Ходзіць маць па берагу, Ішчыць сваіх дзетак.
Ішчыць, ішчыць, не найдзе, Сама ў клетку пападзе.
Апошні таксама ў залежнасці ад адказу далучаецца да адной з каманд, якія пасля гэтага дужаюцца. Хто падужае, той перамог.
1000. У мядзведзя на бару
3 удзельнікаў гульні выбіраюць або прызначаюць аднаго мядзведзем. Мядзведзь ходзіць па сваім лесе, шукае, хто яму робіць шкоду. Дзеці прыходзяць у лес за ягадамі, грыбамі. Яны ходзяць і разам спяваюць песню:
У мядзведзя на бару
Грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, На нас глядзіць.
Дзеці могуць некалькі разоў праспяваць сваю песню. Мядзведзь выбірае зручны момант, каб кінуцца на іх. Ен бяжыць за дзецьмі, стараецца каго-небудзь злавіць. Хто будзе злоўлен першы, той становіцца мядзведзем. Так працягваецца, пакуль дзецям не надакучыць бегаць.
1001. У мядзведзя на бару
ЛЫ бя-ру. А мядз.ведзь на нас гля_дзіць і вур.чынь.
3 удзельнікаў гульні выбіраюць мядзведзя. Усе астатнія робяць выгляд, што збіраюць грыбы, ягады. Мядзведзь стаіць збоку. Дзеці пяюць:
У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру.
А мядзведзь на нас глядзіць
I вурчыць.
Мядзведзь бяжыць за дзецьмі і каго-небудзь ловіць. Каго зловіць, той становіцца мядзведзем. Гульня працягваецца.
1002. У Бабу Ягу
3 удзельнікаў гульні выбіраюць Бабу Ягу. На зямлі праводзяць лінію. Усе стаяць па адзін бок лініі, Баба Яга—насупраць. Дзеці хорам прыпяваюць:
Бабы Ешкі не баюся, Чапялой адбаранюся.
Потым бягуць насустрач бабе. Баба Яга ловіць. Каго зловіць, той становіцца Бабай Ягой. Гульня працягваецца.
1003. Баба Ёшка
Удзельнічае ў гульні неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбіраюць Бабу Ешку. У яе два сабакі—Байкал і Мухтар. На зямлі абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ешка і сабакі ў кругу. Усе ўдзельнікі гульні бегаюць навокал і крычаць:
— Баба Ешка, касцяная ножка!
Баба пасылае сабак лавіць дзяцей. Усе ўцякаюць. Каго сабакі зловяць, той становіцца на месца бабінага сабакі.
1004. Слепа кура (У куры)
Аднаму з удзельнікаў насоўваюць шапку на вочы або завязваюць вочы, адводзяць яго да дзвярэй (да клямкі) і пытаюць: — На чом ты стаіш?
— На галках, на шпільках, на жалезных падкоўках!
— А што п’еш?
— Бабін квас!
— Лаві, дурню, нас!
Усе ўцякаюць, а ён ловіць, а калі каго ўхваціць, то пытае: «Хто? Крук чы качан?» Як той адкажа «качан», то звальвае яго на зямлю, а як «крук», тады кажа:
Крук, крук, У голаў стук, Пайшоў вон 3 маіх рук.
Крук заступае яго месца.
1005. Лавіць куры
У гульні можа прымаць удзел вялікая колькасць дзяцей. Адзін з удзельнікаў пятух, астатнія куры. Петуху завязваюць вочы хустачкай. Ен расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:
—Кыш пад печ, кыш пад печ...
Потым пятух пытае:
— А колькі вас ёсць?
— Колькі ў лесе дроў!
Куры разбягаюцца, а пятух ловіць іх з завязанымі вачыма. Кожную курыцу мусіць злавіць тры разы. Пасля ўсе садзяцца на лаву, пятух скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
— На чым сядзіш?
— На ганачку.
— За што трымаешся?
— За клямачку.
— А што гэта збоку?
— Бочка.
— А што ў бочцы?
— Мёд.
— А каму есці?
— Пану і мне, а петуху нос у смале.
Тады пятух б е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курына на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Петушок, для цябе мядок»,— пятух яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
1006. Куры
У гэтай гульні адно дзіця выбіраецца курыцай, а ўсе іншыя лічацца курчатамі. Дзіця, якое абрана на курыцу, завязвае вочы хусткай, становіцца пасярод хаты і ловіць дзяцей. Хто з дзяцей пападзецца курыцы ў рукі, становіцца ўбаку. Як усе дзеці палоўлены, тады курыца ловіць іх нанова, як спачатку, і тое дзіця, якое будзе злоўлена першым, становіцца на месца курыцы.
Калі гуляюць на дварэ, дык вытыкаюць галінкамі круг і гуляюць, не выходзячы з яго.
1007. У жмуркі
Удзельнікі гульні лічацца або мераюцца на палцы, і на каго прыйдзецца апошняе слова або хто возьме верх палкі, таму завязваюць вочы. Перад гэтым ён заганяе ўсіх «пад печ», у выніку чаго ўсе збіраюцца ў пэўнае месца, а той, каму завязваюць вочы, ідзе потым туды лавіць іх. Дзеці разбягаюпца адтуль і сляпому даводзіцца лавіць іх па ўсёй хаце. Першы, каго зловяць, замяняе сляпога і сам пачынае лавіць, а былы сляпец становіцца ў лік тых, хто хаваецца.
Гэта гульня называецца яшчэ і гульнёй у ката. Гуляюць у гэту гульню звычайна ў пакоі, таму дзеці лічацца, а не мераюцца. Калі выберуць ката, завязваюць яму вочы і вядупь (абавязкова ўсе) да дзвярэй. Кот бярэцца за ручку дзвярэй, а ўдзельнікі задаюць яму пытанні:
— Кот, кот, на чым стаіш?
— На дубе!
— За што трымаешся?
— За сук!
— Што на суку?
— Вуллі!
— Што ў вуллях?
— Пчолы!
— Што ў пчолах?
— Мёд.
— Каму да каму?
— Пані да пану!
— А нам што?
— Смала на лапаце!
Тады ўсе б юць ката па спіне пад такт песенькі:
Апанас, Апанас, Твая жонка ў нас Увалілась у квас. Лаві сем год нас!
За апошнімі словамі стрымгалоў кідаюцца ад ката ў розныя бакі. «Па закону» ў цырымоніі праводзін ката да дзвярэй павінны ўдзельнічаць усе, але звычайна баязліўцы хаваюцца заўчасна хто пад стол, хто ў качарэжнік.
Замяняе ката першы, каго ён зловіць. Цырымонія праводзін ката паўтараецца над кожным катом.
1008. Жмуркі
У жмуркі гуляюць на двары, у полі, у лесе. Спачатку лічацца, каму жмурыцца.
Цынцу-валынцу, Пятаму-ладаму, Сікус-брыкус, Радзівон, выйдзі вон!
Або:
Ходзіць кошка Ля вакошка, Маніць дзетак Каля клетак:
— Ах вы, дзеткі, Многа вас, Красна шапка, Проч ад нас!
Той, на каго прыйдзецца апошняе слова, выходзіць; хто застаецца апошнім, жмурыцца, стаўшы так, каб нічога не бачыць. Усе хаваюцца. Праз некалькі хвілін жмурка пытае:
— Ці ўжо?
Яму адказваюць:
— Ужо!
А калі хто-небудзь не паспеў яшчэ схавацца, то крычыць:
— He шчэ! He шчэ!
Калі ўсе схаваюцца, жмурка ідзе іх шукаць. Як толькі ён адыдзе ад месца, дзе жмурыўся, усе стараюцца заняць гэтае месца і «заплявацца», гэта значыць плюнуць тут. Жмурка стараецца ў гэты час каго-небудзь злавіць і «зачурыць» (схапіць яго або дакрануцца і сказаць «чур!»). Тады жмуркай робіцца злоўлены.
1009. Кулюкушкі
Удзельнікі мераюцца на палцы і выбіраюць кулюкуванніка. Ён садзіцца ў пэўным месцы і зажмурвае вочы або іх яму завязваюць хустачкай. Астатнія ў гэты час хаваюцца ў двары або ў свірне, сене, саломе і г. д. Праз некалькі хвілін кулюкуваннік крычыць: