• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    — Маці, маці! Што табе даці: ці снегу, ці лёду?
    — Лёду!
    Той, што назваўся лёдам, застаецца з маткай, а снег ідзе ў другую групу.
    — Мапі, маці! Што табе даці: ці гароху, ці бобу? Ці дзень, ці ноч? Ці зіму, ці лета? Ці сасну, ці бярозу? Ці розу, ці гваздзіку? і г. д., пакуль усе перабудуць.
    Калі такім чынам падзяляюцца на дзве партыі, партыя маткі застаецца на месцы, дзе праводзіцца мяжа горада, а другая ідзе ў поле. Матка з усіх сіл б’е па буле качарыжкай і гоніць яе ў поле; дзеці яе падхватваюць булу па дарозе і гоняць яшчэ далей, а супраціўная партыя стараецца затрымапь шар і вярнуць яго назад у гарадок. Пры гэтым адбываюцца сапраўдныя баталіі. К шару звычайна падбягаюць двое, па аднаму з кожнай партыі. Адзін раз.махваецца качарыжкай, каб ударыць шар і пагнаць яго ў свой бок; другі лоўка парыруе размах, падстаўляючы пад удар сваю качарыжку, і сам б’е шар; далей яго падхоплівае другая пара і г. д. Адлегласць, якую займае була, часам вельмі вялікая, гульня можа працягвацца увесь час пасля абеду да вечара — зразумела, у святочныя дні. У гульні прымаюць удзел і дарослыя хлопцы.
    1052.	У пікера
    Пікер — гэта кій, убіты ў зямлю, пры якім стаіць адзін з удзельнікаў гульні са сваім кіем. Усс дзеці таксама з кіямі
    стаяць воддаль. Па камандзе вартаўніка пікера яны кідаюць свае палкі ў пікер, каб збіць яго. Той, хто стаіць пры пікеры, павінен падняць яго і зноў убіць у зямлю, а сваім кіем даткнуцца да аднаго з атакуючых. Калі гэта яму ўдаецца, то ўжо той яго замяняе. У той час, калі пікершчык імкнецца паставіць пікер, усе ўдзельнікі атакуюць яго і стараюцца зноў паваліць пікер. Пікершчык абараняе пікер, датыкаючыся сваёй палкай да дзяцей. Але важна, каб ён даткнуўся ў час, калі пікер убіты ў зямлю.
    1053.	У куля
    Для гульні неабходна мець плоска завостраны кій каля метра даўжынёй і куль — палачку сантыметраў пятнаццаць. На зямлі ачэрчваецца квадрат са стараной прыкладна 70 сантьгяетраў. Пасярод робіцца невялікая ямка.
    Гуляць у куля можна ўдваіх. Найбольш падыходзячая колькасць гуляючы чатыры-пяць. Можча больш.
    У гульні трэба набраць 21 ачко. Каб вызначыць парадак гульні, усе ўдзельнікі мераюцца на палцы, беручыся за яе знізу ўверх адной рукой. Той, чыя рука акажацца зверху, пачынае гульню. Пры гэтым, калі яму застаецца невялікі кончык палкі, за які ледзь удаецпа ўзяцца, перад гульцом ставіцца ўмова: звычайна перакінуць палку праз сябе на пэўную адлегласць. Калі перакіне, то пачынае гульню, а не перакіне — застаецца апошнім.
    Першы гулец кладзе куль на ямачку ў сярэдзіне квадрата і адкідае або адбівае яго як мага далей. Куль можна проста адкінуць палкай («адзінуць»), За гэта залічваецца адно ачко. Можна падкінуць уверх і адбіць («двайнуць»), за што залічваецца два ачкі. Можна пакруціць завостраным канцом, каб куль ускаціўся на палку, і адбіць («трайнуць»), за што залічваецца тры ачкі. У апошнім выпадку куль можна яшчэ падбіць палкай уверх адзін раз («чатырнуць») або два разы («пяцярнуць»), Найбольш спрытным удаецца нават «шасцярнуць» і «семярнуць».
    Адбіўшы куль, гулец палкай паказвае квадрат, а той, хто ў чарзе аказаўся ніжэй, бяжыць за кулем. Ен павінен укінуць куль у квадрат. Калі патрапіць у квадрат, пачынае сам гуляць, а не патрапіць, то гуляе першы ўдзельнік. Так можа працягвацца, пакуль першы гулец не набярэ 21 ачко. Тады ён выбывае з гульні, а яго месца займае той, што бегаў за кулем, быў «пад нізом». Калі часам таму, што быў «пад нізом», удаецпа злавіць
    куль, яму пераходзяць усе ачкі першага гульца. Гульня працягваецца да тых пор, пакуль не набярэ 21 ачко прадапошні яе ўдзельнік. Потым гульня пачынаецца спачатку.
    Пры гэтым, калі на палцы працяглы час мераецца адна і тая ж колькасць удзельнікаў гульні, а значыць можна загадзя ведаць, дзе трэба брацца, каб пачынаць гульню, тады палку перакідаюць адзін другому і ловяць. Мерацца пачынаюць з таго месца, дзе палка злоўлена. Часам мераюцца на іншую палку, рэмень, вяровачку, прут ці нават доўгую травіну.
    1054.	У казіны рог
    Гуляць можна партыямі і ўдваіх. Бяруць круглую або кубічную чурку або нешта падобнае на шар — кулю, кожны бярэ сабе палку, якая называецца падцурам. Адмерваюць пэўную адлегласць паміж партыямі, адна з іх пачынае каціць або проста кідае да другой шар, а тая адбівае яго назад або ловіць на сваёй мяжы і вяртае першай партыі. Калі шар прарвецца скрозь мяжу, праіграўшая партыя адступае да таго месца, куды шар закаціўся. Тады пра яе гавораць: «Загналі ў казіны рогі», і гульня лічыцца прайгранай.
    1055.	Катанне кулі
    Удзельнікі гульні падзяляюцца на дзве групы і становяцца адна супраць другой на пэўнай адлегласці з палкамі ў руках. Адзін з першай групы кідае з усёй моцы па зямлі кулю (драўляны шар) у напрамку да другой групы. Тыя б’юць па ёй палкаю і не дапускаюць яе каціцца далей. 3 таго месца, дзе куля апынулася, другая група накіроўвае яе да супраціўніка. Першыя таксама стараюцца прытрымаць яе і зноў коцяць у супрацьлеглы бок і г. д. Кулю не заўсёды ўдаецца ўдала сустрэць палкаю, і бывае, што адна з партый далёка адгоніць другую. Калі ёй удасца заняць месца супрацьлеглай, яна лічыцца пераможцай. Гэта гульня патрабуе спрыту і сілы. Хто хутчэй пакоціць кулю, удала пяройме яе палкаю, той і застанецца пераможцам.
    1056.	Качаць скрытулку
    Шэсць-восем хлопцаў дзеляцца на дзве групы. Кожны хлопец мае кароткі калок — адбой. Гульню вядуць на гумнішчы, дзірване ці сенажаці. Ад жэрдкі адразаюць скрытулку (часцей ад бярозы, клёну, каб моцная была). Скрытулка гэта мае 8— 12 см у разрэзе. Партыя ад партыі становяцца на адлегласці 20—25 м. Адна партыя кідае скрытулку, другая «адбоямі» б'е па ёй. Калі супраціўная партыя не адаб’е скрытулку, гэта лічыцца, што «далі кілу». «Кілы» гэтыя лічапь і запісваюць крэскамі на зямлі.
    Пры гэтай забаве бывае, што скрытулка дастаецца і ў лоб. Калі скрытулка ляціць гарой і бурчыць, вые, тады лічаць кілу «бурцонцай».
    1057.	У лапту ці шпуляк
    3 ліку ўдзельнікаў выбіраюць дзвюх матак. Кожная матка бярэ сабе па роўнай колькасці гульцоў. Пасля на полі робяць ямачку — «масла». На роўнай адлегласці ад масла каманды становяцца насупраць адна другой. Удзельнікі адной каманды б’юць па чарзе палкай шпуляк, другая каманда ловіць яго. Хлопец, што біў у шпуляк, бяжыць да масла, а той, хто злавіў яго, стараецца ў гэты час папасці ў яго шпуляком. Калі гэта яму ўдасца, каманды мяняюцца месцамі. Так ідзе гульня ўвесь час.
    1058.	У салаўя
    Удзельнікі гульні дзеляцца на дзве партыі і кожная выбірае сабе матку. Маткі «перабіваюцца» на мячыку палкамі і хто болей ударыць па мячыку знізу, не дазваляючы яму ўпасці на зямлю, таго партыя застаецца ў горадзе, а другая ідзе ў поле. Паміж партыямі праводзяцца дзве лініі на адлегласці 30—40 крокаў, і каля першай лініі праводзіцца яшчэ адна на адлегласці 3—5 крокаў ад яе. Адлегласць паміж імі і называецна гарадком.
    Матка гарадской партыі падкідвае сваім дзецям мячык, а тыя павінны па чарзе біць па ім палкай так, каб ён падняўся ўверх і заляцеў у поле. Палявая партыя стараецца схапіць мячык на
    ляту. Тады яна ідзе ў горад, а гарадская — у поле. Калі ж мячык не зловяць на ляту, то палявая партыя хапае мячык з зямлі і бяжыць да сваёй лініі, куды павінен прыбегчы той, хто біў мячык. Калі ж ён адважыцца бегчы ад лініі назад у горад, яго стараюцца ўдарыць мячыкам, і тады ў поле ідзе гарадская партыя. Але калі ўдараць ужо ў горадзе, гэта значыць у акрэсленай для горада адлегласці, то ўдар не залічваецца, і гульня працягваецца па-ранейшаму.
    Кожны хлопчык гарадской партыі мае права ўдарыць па мячыку толькі адзін раз. Калі ён прамахнецца, то адыходзіць убок і чакае, пакуль ударыць наступны, і тады бягуць разам. Калі ж усе прамахнуцца, тады паддае мячык сама сабе матка да трох разоў. Калі ж і яна прамахнецца, то гарадская партыя ідзе ў поле і яе месца займае палявая партыя. Калі ўдар будзе слабы і мячык не даляціць да палявой лініі, удар лічыцца прайграным. Калі мячык ад удара заляціць надта далёка, яго паступова перакідваюць палявой матцы, якая стаіць звычайна каля лініі, і ўжо яна падсякае ім гарадскую партыю.
    Гульня захапляючая, і многія хлопчыкі робяць для яе спецыяльныя палкі з круглаю ручкаю і пляскатым канцом, каб ямчэй было біць па мячыку. Часта палкі фарбуюць балотнай рудой, чарніцамі, крушынай, ажынай і г. д.
    Калі ўмова змены партый за злоўлены на ляту мячык адмяняецца, што ўласна і называецца салаўём, то гульня атрымлівае назву ілкі. Ілкаю ж называецца і палка, якою б юць мячык.
    1059. Кукушка
    У гульню «Кукушка» гуляюць ад пяці да васьмі хлапцоў. Калі хлапцоў збярэцца больш за гэту норму, дык дзеляцца на дзве групы. Кожная такая група, выбраўшы сабе месца ў гумне ці ў полі, праводзіць па зямлі чым-небудзь вострым доўгую лінію. Па адзін бок гэтай лініі малюецца квадрат з бакамі не менш як у 1,5 метры. У сярэдзіну квадрата ставяць цурку (адрэзак дрэва) таўшчынёй як абхапіць пальцамі рукі і вышынёй больш за пядзь. Цурка ў гульні называецца кукушкай, а квадрат, у якім яна ставіцца,— гняздом кукушкі. Пасля гэтага ўсе гульцы бяруць палкі даўжынёй 1/2 метра і таўшчынёй як цурка і па чар-
    зе становяцца на лініі супраць пастаўленай цуркі і кідаюць свае палкі ў напрамку ад лініі. Кіданне палкі робіцца так: ставяць палку на пальцы правай нагі і двума пальцамі правай рукі прытрымліваюць яе зверху, а затым, стаўшы на адной левай назе і раскачаўшы правую нагу, кідаюць ёю палку наперад як мага далей. Як перакідаюць усе палкі, дык той, чыя палка лягла бліжэй, называецца кукушкіным і прызначаецца быць пры гняздзе кукушкі, а ўсе іншыя гульцы ў тым парадку, як ляглі іх палкі, будуць з другога боку лініі выбіваць кукушку з гнязда. Дзеля гэтага, адступіўшы тры крокі ад квадрата на супрацьлеглым баку, праводзяць на зямлі кароткія лініі так, каб лінія ад лініі была на адзін значны крок. Потым першы гулец з найдалей вызначанага месца, за ім другі бліжэй на крок і г. д. па парадку кідаюць палкі ў гняздо кукушкі, стараючыся выбіць кукушку з гнязда далёка за лінію. У тых выпадках, калі першы гулец выб’е кукушку з гнязда, ён бяжыць як мага хутчэй па кінутую сваю палку і стараецца вярнуцца з ёю на свой бок за лінію. Кукушкін жа з свайго боку стараецца хутчэй схапіць выбітую з гнязда кукушку, вярнуцца і паставіць яе ў гняздзе, адзначыўшы гэты момант выгукам «ку-ку!» Калі першы гулец паспее вярнуцца на свой бок да кукавання кукушкіна, ён зноў кідае палку са свайго месца ў кукушку, а калі не, дык становіцца на месца кукушкіна, а кукушкін займае яго месца.