Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Дагаворваюцца звычайна на 50 удараў. Хто першы выканае такі лік, ён мае права прымусіць прайграўшага праскакаць на адной назе адлегласць ад поля да мяжы столькі разоў, колькі не выканана ім удараў.
1069. У транпыжа
У транпыжа можна гуляць утраіх. Робяць два транпыжы — невялікія значаныя палачкі. Адзін з удзельнікаў, па ўгавору, кідае іх далёка ўбок, у той час як другія кладуцца на зямлю, каб не бачыць, куды ўпадуць транпыжы. Калі палачкі будуць закі-
нуты, той, хто кідаў, крычыць: «Уставайце!» — і махне ў той бок, дзе палачкі. Усе ўскакваюць і ідуць шукаць палачкі. Хто знойдзе палачку раней, той едзе вярхом на другім ад месца знаходкі да кона, гэта значыць да таго месца, адкуль транпыжы кідаліся.
1070. Транпыж
Гуляюць двое з палкамі. Гульня заключаецца ў тым, што кожны кідае па чарзе сваю палку вертыкальна так, каб яна, упіраючыся канцом у зямлю, падскоквала, зноў упіралася і зноў падскоквала. У той час, калі адзін з удзельнікаў гульні кідае палку, другі павінен падсекчы яе сваёю палкаю. Калі яму гэта ўдасца, яны мяняюцца ролямі (хто кідаў палку — падсякае і наадварот). Калі ж ён не здолее закрануць палку супраціўніка, то абодва застаюцца ў тых жа ролях.
1071. Вільна
На роўным месцы дзеці капаюць ямачку вяршкі тры глыбінёю і столькі ж у дыяметры. Гэту ямачку называюць «Вільнай». У розныя бакі ад «Вільны» для кожнага з удзельнікаў гульні адмерваецца пэўная адлегласць. Потым бяруць драўляны цвік даўжынёю вяршкоў у пяць, і адзін з удзельнікаў ставіць яго вострым канцом у зямлю і б’е палкаю. На колькі цвік увойдзе ў зямлю, на столькі гулец памяншае сваю адлегласць ад «Вільны». Калі ж хлапчук прамахнецца, то губляе права стукнуць другі раз, а перадае цвік іншаму. Той б’е па цвіку і ў залежнасці ад таго, пападзе ці не па цвіку, памяншае сваю адлегласць ці перадае палку суседу і г. д. Хто першы дастане «Вільны», той лічыцца яе заснавальнікам і атрымлівае права назначаць пакаранне тым, хто не дойдзе да «Вільны». Пакаранне можа быць дваякае: прымушаюць прынесці кінуты з усёй сілы драўляны цвік да месца, адкуль ён кінуты, пры гэтым нельга пераводзіць дыханне (для праверкі даюць цягнуць нейкі гук). Калі ж і тут напаткае выканаўцу няўдача, ён павінен тое ж выканаць другі раз. Для тых жа, хто зусім не скрануўся з месца, пакаранне больш сур’ёзнае: яны абавязаны выцягнуць рукамі зусім забіты ў зямлю цвік.
1072. У масла
Па ліку ўдзельнікаў гульні капаюць невялікія ямкі ў кругавую лінію, а пасярод іх у цэнтры выкопваецца вялікая ямка, якая называецца маслам. Потым мераюпца на палцы, каму быць маткай, а каму ісці ў поле пасвіць свінню. Дзеці для маткі насыпаюць невялікі курган і ставяць на яго свінню — некаторае падабенства драўлянага шара. Матка з усіх сіл б’е сваёю палкаю па шару, каб ён заляцеў як мага далей. Палявы знаходзіць яго ў полі і гоніць да масла. Дзеці і матка стаяць, упёршыся сваімі палкамі ў ямкі, і вартуюць масла. Як толькі палявы падгоніць свінню блізка, хто-небудзь з дзяцей або матка адбіваюць яго палкаю. Але калі ў час гэтага ўдару палявы зойме сваёю палкаю ямку, што апусцела, яе гаспадар робіцца палявым, а палявы займае яго месца.
Калі ж палявому, нягледзячы на вартавых, удаецца загнаць свінню ў масла, то ў поле ідзе матка або гульня пачынаецца спачатку.
1073. У шлякі
Шляк — гэта бабка з нагі каровы. Шлякамі гуляюць у кона, у плоца, у сценку і на грошы. Пры гульні ў кона кожны з удзельнікаў ставіць па стуленай пары шлякоў на кон у рад, злева направа або спераду назад, на адлегласці 1 —1,5 вяршка пара ад пары. Затым праводзяць рысу ў 3—5 кроках ад кона і заганяюць біткі.
Біткамі могуць быць камні, зручныя для кідання, а таксама пліткі, чыгунныя ядры, шкляныя шары і нават асколкі ніжняй юшкі печы. Заганяць бітку — г. зн. кідаць яе на такую адлегласць ад кона, каб можна было збіць шлякі, што стаяць на кану. Чыя бітка ляжа далей, той б е шлякі першым, чыя бліжэй да кона — той апошнім, Бліжэй рысы бітку заганяць нельга. Прыступ дазваляецца толькі на адзін крок. Калі бітка пападзе ў коя, удзельнік бярэ столькі шлякоў, колькі саб е яго бітка, хаця гэта залежыць ад узаемнай умовы. Калі ж ён прамахнецца, то ставіць у кон яшчэ пару.
У плоца кон робіцца такі ж, але шлякі могуць ставіцца па аднаму. Біткамі з яўляюцца выключна шлякі, хоць бы і налітыя свінцом — свінчаткі, або літыя з чыгуну. Праводзіцца таксама і рыса на адлегласці 2—3 крокаў. Першым б’е не той, чыя бітка
ляжа далей, а той, чыя ляжа плоскім бокам — плоцам. Пасля плоца б’е жог, г. зн. той, чый шляк ляжа спінкай уверх, а пасля ўсіх б’е дала — той, чый шляк ляжа спінкай уніз. Хто пападзе ў кон, бярэ, колькі выб ’е, хто прамахнецца — удвоіць стаўку.
У сценку гуляюць удваіх. Адзін б’е аб сценку шлякам, часцей двума, так, каб яны далей адляцелі. Другі б’е следам за ім, стараецца, каб яго шлякі леглі як мага бліжэй да першых — не далей 1/4 аршына. Тады ён выігрывае. У іншым выпадку першы ігрок паднімае свае шлякі і стараецца, каб пры біцці аб сценку яны ўпалі да шлякоў другога і г. д.
На грошы ў шлякі гуляюць дарослыя. Звычайна яны бяруць пару шлякоў і кідаюць іх на зямлю. Калі абодва шлякі ляглі ў адной позе плоцамі, жогамі або даламі, астатнія ўдзельнікі пло-
цяць па капейцы; калі ж у розных позах, то выйгрыша няма і гуляць пачынае наступны ўдзельнік.
1074. У яркі
Для гульні расчышчаюць гладкую пляцоўку і на ёй робяць пяткамі навялікія ямачкі, якія і называюцца яркамі. Яркі размяшчаюцца ў адзін рад, і лік іх залежыць ад ліку ўдзельнікаў. На адлегласці трох крокаў ад ярак праводзіцца «агонь» — лінія. Потым кожны па чарзе павольна коціць па ярках мячык. Як толькі мячык упадзе ў чыю-небудзь ярку, усе стрымгалоў кідаюцца бегчы ад іх. Гаспадар яркі хапае з яе мячык, падбягае да агню і стараецца «застукаць» каго-небудзь мячыкам.
Каго застукае, таму залічваецца ярка; у адваротным выпадку ярка лічыцпа таму, хто кідаў мячык. Калі такіх штрафаў збярэцца столькі, колькі ярак у радзе, тады штрафнога ставяць тварам да сценкі і караюць яго ўдарамі па спіне кулакамі, канешне, не моцнымі пад такт песенькі:
Ярка, палка!
Каралёва жонка!
Лезь на палаці, Стань казыраці, Будзем у карты граці, I вечара дажыдаці.
Б'юць мацней і разбягаюцца. Калі прайграўшы каго-небудзь зловіць, гульня пачынаецца зноў з самага пачатку.
1075. У кісценя
Удзельнікі гульні дзеляцца на дзве партыі: адна ідзе ў кон, другая бярэ мячык. Конам называепца вялікі круг, сажэняў пяць у дыяметры.
Партыя, у якой мячык, лічыцца, каму біць. Потым яна падыходзіць да аднаго краю круга, а партыя, што ў кругу, ідзе к другому краю. Хлопчык, якому дастаўся мячык, павінен папасці ў каго-небудзь з конавых. Тады гэта партыя зноў лічыцца і ў другі раз б’е ў конавых. Калі ж не пападзе мячыкам у кагонебудзь з конавых, то гэта партыя ідзе ў кон, а ранейшая конавая пачынае «дзяліць мячык».
1076. Грахі
Для гэтай гульні выбіраюць гладкае месца і робяць у зямлі столькі копак (ямак), колькі дзяцей гуляе. Копкі робяцца ў рад: кожны выбірае сваю копку і становіцца каля яе. 3 канцоў рада становяцца дзве маткі, якія качаюць кулю (мяч), мяркуючы так, каб куля папала ў чыю-небудзь копку. Калі яна пападзе ў копку, то пакуль той, чыя копка, нагнецца падняць кулю, усе разбягаюцца як найбарджэй, бо, як той падніме кулю, усе павішіы спыніцца на месцы. Той, хто трымае кулю, кідае яе ў кагонебудзь з стаячых бліжэй, а калі не пападзе, то кладзе ў сваю ямку грэх — маленькі камянёк, а калі ўдасца папасці куляй, то грэх кладзе той, у каго папала куля. Калі ў аднаго з удзельнікаў гульні набярэцца тры грахі, то яго прысуджаюць да расстрэлу і вядуць ставіць да сцяны. Тады кожны можа ўдарыць яго ля сцяны куляю тры разы, калі ў яго ямцы няма ніводнага грэху. Тыя ж, у чыёй ямцы ёсць грахі, б’юць прайграўшага два ці раз — столькі разоў, колькі ў іх не хапае грахоў да трох. Той, што стаіць ля сцяны, не можа схадзіць з свайго месца, а можа толькі адхінацца ўбок.
Пасля гульню пачынаюць зноў, як і раней.
1077. Цар
Чэрцяць на зямлі вялікі круг, у сярэдзіне робяць маленькую ямку для мяча. У ямку кладуць мяч. Аднаго з гульцоў выбіраюць царом. Цар назначае, каму выбіваць мяч. Той выбівае мяч і стараецца ў каго-небудзь папасці. У каго пападзе, той выходзіць з круга. А цар забірае мяч і зноў кладзе ў ямку, назначае новага біць. Цар можа пяць чалавек назначыць, а тады яго перавыбіраюць. Робяць гэта так. Цар адну руку кладзе на мяч, другую сабе на спіну. Па руцэ, што на спіне, нехта б’е. Цар адгадвае. Калі адгадае, то зноў будзе царом, а не, то другога назначаюць. Гульня працягваецца.
1078. У лапту
Усе ігракі чэрцяць кругі і бяруць лапаткі (ракеткі). Адзін без круга. Ен кідае мяч, а другія адбіваюць лапатачкамі. Яны стараюцца пры гэтым не выйсці з свайго круга, бо гулец без круга імкнепца заняць пусты круг. Хто застаўся без круга, кідае мяч, і гульня працягваецца.
1079. У мяч — у выбівала
На зямлі малююць вялікі круг. Усе гульцы стаяць у сярэдзіне круга. Двое з мячом — за кругам. Гульцы ў кругу бегаюць, а тыя, што з мячом, стараюцца выбіць каго-небудзь з круга.
1080. Штандар, стой!
Адзін бярэ мяч — ён штандар. Усе астатнія стаяць вакол. Гулец з мячом падкідае мяч і крычыць: «Валя, табе!» Валя ловіць мяч і крычыць: «Штандар, стой!» Усе астанаўліваюцца. Валя кідае ў каго-небудзь мячом, стараецца папасці ў яго. Калі пападзе, той ловіць мяч і сам крычыць: «Штандар, стой!». Калі гулец з мячом не пападзе мячом ні ў кога, яму залічваюць ачко і г. д. Гульня ідзе да пяці ачкоў.
1081. У казла
Хлопчыкі становяцца кругам і гуляюць у мячык. У каго мячык упадзе, той працягвае рабіць тыя рухі, якія пачаў і так да тых часоў, пакуль нехта засмяецца. Таму, хто засмяяўся, запісваюць літару «к». Так гуляюць, пакуль хто-небудзь з удзельнікаў не атрымае ўсе літары слова «казёл» і кропку. Тады «казёл» становіпца нагнуўшыся пасярод поля, а праз яго ўсе скачуць.
1082. У пяць дзевак
Могуць прымаць удзел у гульні ўсе жадаючыя. Адзін бярэ мяч і гаворыць:
— Я знаю пяць дзевак:
Мапя — раз, Таня — два, Ліода — тры, Света — чатыры, Тома — пяпь.
Я знаю пяць хлопцаў: (называе імёны).
Я знаю пяць гарадоў (назваць).
Я знаю пяць рэк (назваць).
Я знаю пяць красак (назваць).