• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Ад знаходлівасці караля залежыць даць кожнаму якую-небудзь цікавую або смешную работу, напрыклад:
    — Ідзі ў парог і стой на адной назе.
    — Ідзі паскачы!
    — Прынясі ў зубах кубак вады!
    — У адным кутку памаліся, у другім паплач, у трэцім пасмейся, у чацвёртым паскачы.
    — Стань на галаве!
    — Спей песню!
    — Стань на часы! (пры гэтым гулец бярэ качаргу на-караул).
    — Плавай!
    — Будзь сапожнікам!
    Пры гэтым гулец садзіцца на стул, махае рукамі, быццам нацягвае дратву, стукае кулаком, быццам прыбівае абцасы і г. д.
    1113.	У копны, у кучы
    Удзельнікі гульні хапаюцца за палку, чыя рука акажацца на самым версе, той павінен свой кулак паставіць на сгол. Мераюцца да таго часу, пакуль застанецца адзін. Кожны паступова накладвае свой кулак на кулак першага хлопчыка так, што атрымліваецца слупок з кулакоў. Тады той хлопчык, чый кулак ляжыць другім зверху, кажа:
    — Чыя капа (або куча) на маёй капе?
    — Мая,— адказвае хлопчык, чыя рука зверху.
    — Ну, скідай далоў да едзь дамоў.
    Той знімае кулак.
    Тады наступны пытаецца ў таго, чыя рука зараз зверху:
    — Чыя куча на маёй кучы? і г. д.
    Калі застанецца толькі кулак аднаго хлопчыка, у яго пытаюцца:
    — Чыя капа ў полі?
    — Мая.
    — А калі ты яе павязеш дамоў?
    — Заўтра!
    — А каго ты будзеш зваць у талаку?
    — Сучку, унучку і цябе дурачка!
    Затым, узлезшы на комін, кажа:
    — Я ў полі наганяўся, я і гора навідаўся, і за градку сюды забраўся, людзей пасмяшыць, дуракоў панабіць.
    I пачынае прыдумваць што-небудзь смешнае, каб рассмяшыць усіх гульцоў. Як толькі хто засмяецца, яго бяруць за хахол і прымушаюць качаць галавою, а самі прыпяваюць:
    — Качай цябе, божа, у цёмным лесе, у куралесе. Ці лук, цікачан?
    Калі той адкажа «лук!», то яго б’юць злёгку па галаве і гавораць:
    — Табе ў галаву стук!
    Калі скажа «качані», яго зноў бяруць за хахол і раскачваюць галаву з тым жа прыпевам:
    — Качай цябе, божа, у цёмным лесе, у куралесе. Ці лук, ці качан? і г. д.
    1114. Прарок
    Гульцы выбіраюць паміж сябе прарока і садзяць яго пасярод хаты на ўслоне; тады прароку накрываюць хусткай галаву і ўсе, пабраўшыся за рукі, ходзяць наўкола яго. Па чарзе кожны з гуляючых кладзе руку на галаву прарока, а яшчэ абы-хто выбраны з чарады, калі пакладзе на галаву прарока руку хлапец, кажа «Адам», а калі пакладзе дзяўчына, то кажа «Ева». Тады прарок вяшчуе, што спаткае ў жыцці: аднаму кажа, што будзе багатым, другому, што будзе ўсё жыццё плакаць і г. Д.
    У гэтай гульні, калі прарок умее добра жартаваць, бывае шмат смеху, весялосці.
    1115.	У фігуры
    Усе стаяць у кругу і круцяцца. Сядзіць збоку воўк, а ў другім баку матка.
    Матка кажа:
    Мора валнуецца — раз, Мора валнуецца — два, Мора валнуецца — тры, На месце, фігура, замры.
    Як толькі матка скажа гэтыя словы, усе заміраюць у любой позе. Тады воўк стукаецца да маткі; яна пускае ваўка, які ідзе да фігур і выбірае, якая яму спадабаецца. Воўк вядзе гэту фігуру да маткі і пытаецца, колькі яна каштуе. Матка кажа: «Два рублі». Воўк б е двойчы па плячах фігуры, фігура ўцякае. Воўк яе ловіць. Калі воўк зловіць, то фігура становіцца ваўком. а калі не — воўк зноў застаецца той жа.
    1116.	У ката
    Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічэннем кот. Усе скачуць і крычаць:
    Тра-та-та, тра-та-та, He баімся мы ката!
    Кот робіць выгляд, штр не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот сам скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца або засмяецца, пераходзіць да ката.
    1117.	У гнілога бурака
    Усе бяруцца за рукі, становяцца ў круг і хуценька кружацца. Хто паваліцца — гнілы бурак — выходзіць з круга, а астатнія зноў кружацца.
    КАМЕНТАРЫІ
    АСНОУНАЯ ЛІТАРАТУРА
    I ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ
    Аянкіін — В. П. Аннкнн. Русскне народные пословнцы, поговоркн, загадкн н детскнй фольклор. М., 1957.
    Б е л. н а р. п е с н і — Беларускія народныя песні. Вып. першы. Мінск, 1928.
    Васілёнак —С. I. Васілёнак. Народная творчасць. Мінск, 1940.
    Гарэцкі, Ягораў — М. Гарэцкі, А. Ягораў. Народныя песні з мелодыямі. Мінск, 1928.
    Грыневіч, Дзіцячы спеўнік — А. Грыневіч. Беларускі дзіцячы спеўнік. 3 беларускіх народных матываў лірыкі, сабраных у 1905— 1924 гг. Вільня, 1925.
    Грыневіч, Народныя гульні — Народныя гульні, запісаныя ў камуне «Красный маяк» на месцы б. Сар'янскага двара Дрысенскага р. Полацкай акругі ў чэрвені 1928 г. A. А. Грыневічам (рук.).
    Грыневіч, Школьны спеўнік — Школьны спеўнік. Злажыў А. Грыневіч. Вільня, 1920 (рук.).
    Грыневіч. Зязюля — А. Грыневіч і А. Зязюля. Беларускія песні з нотамі, т. II. Пб., 1912.
    Дзяціныя гульні — Дзяціныя гульні. Сабрала і апрацавала Л. Чарняўская. Вільня, 1919.
    Добровольскнй — В. Н. Добровольскнй. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. IV. СПб, 1903.
    Е л а т а ў — В. I. Елатаў. Ад песні да песні. Мінск, 1961.
    Еленска — Белорусскне народные песнн с нотамн. Пословнцы Мннской губерннн, запнсапные рукой Е. Еленской с Длюховскнх. (Дата невядома). Захоўваецца ў аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў бібліятэкі АН БССР.
    3 д а н о в н ч — 14. К. Здановпч. Народные песнн Западной Белорусснн. М., 1931.
    Л я ц к н й —■ Е. А. Ляцкнй. Матерналы для нзучення творчества н быта белорусов. I. Пословнцы, поговоркн, загадкн. М„ 1898.
    Малевнч — С. Малевнч. Белорусскне народные песнн. Спб, 1907, Сб. ОРЯС, т. 82, № 5, стар. 1—194.
    Мельняк о в — М. Н. Мельннков. Русскнй детскнй фольклор Снбнрн. Новоснбнрск, 1970.
    Н о с о в н ч — Белорусскне песнн, собранные II. й. Носовнчем. СПб, 1874.
    Оксфордскне славянскне запнскн —Kuranty: an Un­published Russian Soong Book of 1733. By A. B. McMillin and C. L. Drage. Оксфордскне славянскне запнскн, 1970.
    Покровскнй — E. А. Покровскнй. Детскне нгры, пренмушественно русскнс. М., 1895.
    Р а д ч е н к о — 3. Радченко. Гомельскне народные песнн (белорусскне н малорусскне). СПб, 1888.
    Радченко, Сборннк — 3. Радченко. Сборннк малорусскнх н белорусскнх народных песен Могнлевской губ. СПб, 1911.
    Романов — Е. Р. Романов. Белорусскнй сборннк. Вып. 1—II. Кнев, 1886: вып. VII, VIII. Внльна, 1910, 1912.
    Сахараў — С. П. Сахараў. Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940; рук., дадатак IV, 1944.
    Сержпутовскнй —A. К. Сержпутовскнй. Отчет о поездке в Гомельскую губ. в 1926 г. Мннск, 1926.
    Тереценко — А. Терешенко. Быт русского народа, т. IV. СПб, 1848.
    Ц і т о в і ч — Г. I. Цітовіч. Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1968.
    Чубввскн й — Труды этнографнческо-статпстнческой экспеднцнн в Западно-Русскнй край, снаряжённой І4РГО. Матерналы п нсследовання, собранные П. П. Чубннскнм, т. IV. СПб, 1877.
    Ч у р к і н —■ М. Чуркін. Беларускія народныя песні і танцы. Мінск, 1949.
    Ш а т а л а в a — Л. Ф. Шаталава. Назва «божай кароўкі» (Coccinclla sepiempunktata) у беларускіх гаворках. «3 жыцця роднага слова». Мінск, 1968.
    Ш е й н, М а т. — П. В. Шейн. Матерпалы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. I, ч. 1; т. III. СПб, 1887; 1902.
    Ш е й н, Песнн —• П. В. Шейн. Белорусскне народные песнп с относяіцнмнся к ннм обрядамн, обычаямн н суевернямн. СПб, 1874.
    Шлюбскі — А. Шлюбскі. Матэрыялы да вывучэння мовы і фальклору Віцебшчыны. Мінск, 1928.
    Ш ы р м a — Беларускія народныя песні ў чатырох тамах. Запіс Р. Шырмы, т. 3. Мінск, 1962.
    Czeczot—J. Czeczot. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny, cz. 2. Wilno. Rokem 1836—1839 zebrane (рук.).
    Hurynowicz— A. Hurynowicz. Zbior rzeczy bialoruskich (Z gminy Wiszniewskiej, parafii Zodziskiej, pow. Swi^cianskiego, gubernii Wilenskiej). Krakow, 1893.
    P i e t k i e w i c z — Cz. Pietkiewicz. Kullura duchowa Polesia Rzeczyckiego. Warszawa, 1938.
    Ry pinski — A. Rypinski. Bialorus. Paryz, 1840.
    Fede rowski — M. Federowski. Lud bialoruski, t. 5. Warszawa, 1958.
    Іншыя скарачэнні
    АІМЭФ — Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР
    б.— былы
    бел.— беларускі
    в.— вёска
    вар.— варыянт
    вобл.— вобласць вокл.— вокладка вол.— воласць воп.— вопіс
    вып.— выпуск гл.— глядзіце
    г. нар.— год нараджэння губ.— губерня
    зап.— запіс, запісаў, запісала
    зб.— зборнік
    камснт.— каментарый
    кн.— кніга л.— ліст м.— мястэчка мат.— матэрыялы мел.— мелодыя м/г — магнітаграма п.— павет р.— раён раздз.— раздзел
    РДНТ — Рэспубліканскі дом народнай творчасці
    рук.— рукапіс, рукапісны
    рус.— рускі
    скароч.— скарочаны спр.— справа ст.— стужка стар.— старонка
    студ.— студэнт, студэнтка cm.— сшытак
    т.— том т. зв.— так званы укр.— украінскі ф.— фонд
    ЦГАЛІ4— Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва.
    Калыханкі
    I' арэцкі, Ягораў, стар. 7, № 12.
    Зап. у 1926 г. у в. Багацькаўка Мсціслаўскага р.* ад П. Гарэцкай.
    Напеў з’яўляецца прыкладам высокіх мастацкіх якасцей пры параўнаў-
    ча сціслых сродках. Гэта дасягаецца станнем трыхордавых папсвак. На іх квінтовы гук (лірычная інтанацыя). пяшчотны і ўраўнаважаны характар.
    пластычным і суразмерным выкарыфоне паэтычна прыўзнёсла гучыць Трохдольная метрыка надае напеву
    2
    Federowski, стар. 626, № 1484.
    Зап. у Гродзенскім п.
    Мелодыя, асабліва ў другой палавіне, набліжаецца да рэчытатыўнадэкламацыйнага складу. Гэта зусім іншая сфера вобразнасці, чым у 1. Фаршлагі ў тэрцыю і кварту, а таксама аднапланавая рытміка — паказальнікі ўплыву на мелодыку песні адпаведных рухаў (калыхання). Метрыка другога верша 2-й і 3-й страфы выпраўлена зыходзячы з граматычнага паралелізму яе з адпаведным вершам 1-й страфы («Хто це будзе калыхаці?»): замест
    Хто табе будзе есць даваць?
    Хто табе будзе піць даваць? даецца
    Хто це будзе есць даваці?
    Хто це будзе піць даваці?
    * Назвы мясцовасцей даюцца па адміністрацыйнаму падзелу, які існаваў у час запісу твораў.
    Зап. Г. А. Барташэвіч у 1971 г. у в. Груздава Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад Я. М. Альфер.
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 40, сш. 1, л. 2.
    М/г ф. 20, воп. 71, ст. 3. Расшыфроўка мел. В. I. Ялатава.
    Своеасаблівая двухчасткавасць песні («песня ў песні») адлюстравана і ў інтанацыйнай структуры напеву: другая частка больш стабільная, шматразова паўтараецца адна і тая ж папеўка.
    4
    Зап. К. В. Галубоўскі ў 1957 г. у в. Старлыгі Мядзельскага р. Міпскай вобл. ад М. Галубоўскай.
    АІМЭФ, мат. конкурсу 1964—1965 гг.
    5
    В а с і л ё н а к. Пад панскім бізуном, стар. 129.