• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Потым па чатыры, па тры, па два, па аднаму. Калі мяч упадзе, гулец выходзіць з гульні, пачынае другі. Пераможца той, хто давядзе гульню да канца.
    1083. У сабачку
    3 ліку ўдзельнікаў выбіраюць сабачку. Гэта робіцца так: усе паднімаюць угару па аднаму пальцу, стуліўшы іх разам. Нехта накрывае пальцы далонькай. Усе разам гавораць:
    Баба — жаба — цап!
    Пры апошнім слове трэба цапнуць каго-небудзь за палец. Хто папаўся ў далонь, той сабачка. Тады бяруць мяч і перакідваюць яго з рук у рукі.
    Сабачка павінен перахапіць мячык, злавіць яго. Калі мяч злоўлены, такім жа чынам выбіраюць сабачкам другога.
    1084.	Гульня 3 мячом
    Кожны робіць сабе кружок і садзіцца перад ім.
    Апошні ў радзе пракатвае мяч. На чый кружок трапіў мяч, той цаляе мячом у каго-небудзь, усе ўцякаюць. У каго пападуць мячом — таму ачко. I так да 5 ці 10 разоў, як дамовяцца. Хто больш назбірае ачкоў, таго ставяць каля сцяны, і кожны з гуляючых б’е яго адзін раз.
    1085.	Гульня з мячыкам
    ( Аддзелвацца)
    Гэта гульня з мячыкам. Прымаць удзел у гульні можа некалькі чалавек. Колькасць фігур у гульні адвольная, але звычайна іх бывае пяць. Кожная фігура «аддзелваецца» (адрабляецна) тры разы:
    1.	Сценка. Удзельнік гульні б’е мячыкам аб сценку і ловіць яго так, каб мячык не ўпаў на зямлю. Гэта сценка. Тая ж сценка апусканая, г. зн. мячык апускаецца на зямлю; але калі ён ад зямлі падскочыць уверх, удзельнік павінен злавіць яго. Тая ж апусканая сценка — прыбіваная, калі мячык стукнецца аб зямлю, падскочыць, хлопчык ці дзяўчынка зноў б’юць яго далонню ўніз і ловяць ужо тады, калі ён падскочыць у другі раз.
    2.	Пад ручку. Удзельнік гульні ўпіраецца левай рукою ў сцяну і падкідае з-пад яе правай рукою мячык уверх, дзе і ловіць яго праваю ж рукою. Тая ж фігура апусканая: мячык ловіцца правай рукою тады, калі, стукнуўшыся аб зямлю, падскочыць уверх.
    3.	Пад ножку. Удзельнік упіраецца ў сценку левай нагою, падкідвае з-пад яе мячык уверх правай рукою і на ляту ловіць. Тая ж фігура апусканая, у якой мячык ловіцца тады, калі, стукнуўшыся аб зямлю, падскочыць уверх.
    4.	Удзельнік гульні становіцца спіною да сцяны і ўпіраецца ў яе цемем, б’е мячык аб сценку і ловіць, не адхіляючыся галавою ад сцяны.
    5.	Свяча. Мячык падкідаюць уверх і ловяць на ляту. Тая ж фігура апусканая: мячыку даюць упасці на зямлю і ловяць яго тады, калі ён, стукнуўшыся, падскочыць уверх. Апусканая свяча з аддачай. Калі мячык, стукнуўшыся аб зямлю, падскочыць, яго зноў б юць рукою ўніз. Чым болей паўтараецца такая аддача.
    тым болей шанцаў на выйгрыш. Прайграе той, хто «аддзелаецца» пасля іншых. А калі ўсе аддзелаюцца адразу, то той, у каго менш будзе аддачы ў апусканай свячы. Праіграўшы становіцпа ля сценкі і працягвае руку з раскрытаю далонню. Усе з адлегласці ў 5—6 крокаў стараюцца ўдарыць па далоні мячыкам столькі разоў, на колькі будуць заключаны ўмовы ў пачатку гульні. Калі пераможца прамахнецца, удар усё роўна залічваецца. Калі пераможаны зможа схапіць мячык далонню ў час удару, яму дазваляецца пасля адбыцця пакарання паставіць ля сценкі пераможцу і ўдарыць яго па далоні мячыкам столькі разоў, колькі той схапіў мячык.
    1086.	Гульня са скакалкай
    Двое круцяць вяроўку, астатнія па чарзе скачуць пад лічылку:
    Роза, бяроза, лілія, мак, Табак, васілёк.
    Хто на якім слове спатыкнецца, будзе той кветкай. Далей чарга ўстанаўліваецца так. Скачуць зноў пад лічылку, на якой кветцы хто спатыкнецца, той ідзе скакаць.
    1087.	Дзікуны і рускія
    Адмерваюць дзве лініі на адлегласці дзесяці сажняў адна ад другой: за адной лініяй становіцца матка-дзікун, за другой — рускія. Адлегласць паміж лініямі называецца полем.
    Рускія стаяць некаторы час за лініяй, потым ідуць на поле і пачынаюць здзекавацца над дзікуном:
    — Шэра, бела, ці не ты? Шэра, бела, ці не ты?
    Раз’юшаны дзікун кідаецца на рускіх і стараецца кагонебудзь з іх схапіць, але толькі на полі, за лінію пераступаць ён не можа. Калі дзікун нікога не зловіць, то вяртаецца назад за лінію, а рускія зноў выходзяць на поле і пачынаюць дражніць дзікуна:
    — Шэра, бела, ці не ты?
    Дзікун зноў кідаецца на рускіх і калі каго-небудзь зловіць, то вядзе за сваю лінію; злоўлены робіцца ўжо дзікуном і дапамагае матцы лавіць рускіх. Калі застанецца толькі адзін рускі,
    тады ўсе дзікуны, сыны і дочкі маткі, кладуцца спаць. Каля іх кладзецца і матка. У гэты час падкрадваецца рускі і хапае кагонебудзь з захопленых раней дзікуном рускіх і ўцякае з ім за сваю лінію. Матка ўскоквае і гоніцца за імі, не даганяе і вяртаецца назад, галосячы, што ўкралі ў яе сына або дачку. Потым яна кладзенца зноў каля дзяцей. Рускія падкрадваюцца ўжо ўдваіх і ўводзяць двух палонных. Матка зноў гоніцца за імі і г. д., пакуль будуць выкрадзены ўсе палонныя, тады ўсім натоўпам ідуць яны к дзікуну, бяруць яго хто за нагу, хто за галаву і нясуць на рускую зямлю. Потым выбіраюць новага дзікуна, і гульня пачынаецца спачатку.
    1088.	Піянеры, піянеры, дайце нам важатага!
    Дзяўчаты стаяць у два рады, рад супраць рада, і трымаюцua за рукі. Адна дзяўчынка пачынае: «Піянеры, піянеры», а ўвесь рад падхоплівае: «дайце нам важатага». 3 другога раду вылучаюць адну дзяўчынку, якая бяжыць і імкнецца разарваць супрацьлеглы рад. Калі гэта ўдаецца, то яна забірае аднаго чалавека і вяртаецца назад. А не разарве — застанецца там. Перамагаюць тыя, у каго ў выніку будзе больш людзей.
    1089.	У пекла
    Загадзя выкопваюць ямку шырынёю каля паўтара аршына і глыбінёю аршын. Вакол ямкі садзяцца дзеці, спускаюць у ямку ногі і пачынаюць абы-што крычаць, быццам яўрэі ў сінагозе; у гэты ж час адзін з хлопчыкаў (большы і мацнейшы за іншых) з запэцканым сажаю тварам, які выконвае ролю д’ябла, выходзіць з будкі, якая хавае яго ад іншых, хапае аднаго хлопчыка і вядзе да сябе ў будку. Будка гэта і называецца пеклам. Хлопчык, якога завялі ў будку, больш не прымае ўдзел у гульні.
    1090.	У лыкі
    Два хлопчыкі садзяцца на зямлю і ўпіраюцца ступнямі адзін у другога. Іншыя хлопчыкі павінны пераходзіць праз іх ногі. Усіх пытаюць:
    — Куды ідзеш?
    — У лыкі!
    — Ну, ідзі!
    Калі ўсе перайдуць у лыкі, тады пачынаюць пераскокваць праз ногі назад, ідучы «з лык». Хлопчыкі, што сядзяць, не мяняючы позы, павінны іх лавіць. Чым вышэй і спрытней хлопчык скокне, тым цяжэй яго злавіць. Калі ж хто будзе злоўлены, ён садзіцца на месца злавіўшага і сам пачынае лавіць іншых.
    1091.	У пераскочкі
    Удзельнікі гульні здымаюць шапкі і кладуць іх адна на другую слупікам. Потым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць цераз іх, каб не зачапіць шапак нагамі. Калі хто-небудзь зачэпіць шапкі, яго гоняць «скрозь строй». Робіцца гэта так. Усе становяцца адзін за другім і шырока расстаўляюць ногі, а вінаваты паўзе ў іх пад нагамі. Яго ў гэты час б’юць шапкамі.
    1092.	Белку трасці
    Гульцы становяцца ў рад адзін за адным нагнуўшыся, і затым кожны абнімае паясніцу папярэдняга гульца. Як усе так пасталі, апошні гулец садзіцца на папярэдняга як на каня, і стараецца хутка пры дапамозе рук пералезці далей на папярэдняга, з таго яшчэ далей, пакуль не перапаўзе так усіх да канца, а гульцы стараюцца гэтага пералазчыка трасці, каб скінуць. Калі адзін гулец перапаўзе ўсіх, ён становіцца наперадзе, а той, хто цяпер апошні, пачынае рабіць тое самае. Так працягваецца, пакуль кожны не паспрабуе перапаўзці па ланцужку.
    1093.	У чакерду
    Перш за ўсё лічацца або мераюцца па палцы, потым адзін ідзе да сценкі «за кабылу» і становіцца там у паўсагнутым стане. Адзін з гульцоў скача яму на плечы і калі не ўскокне або не ўтрымаецца, то становіцца пры ім у такім жа выглядзе. Астатнія скачуць ужо на іх. Хто не ўскокне або зваліцца, прымыкае да кабылы, усё павялічваючы яе. Калі ўсе ўдзельнікі выканаюць скокі, кабыла вязе тых, хто змог ускочыць на спіну. Калі ж Ka-
    была зваліцца пад цяжарам, тады ўсе кідаюцца на ўпаўшых з крыкам:
    — Мала куча, невяліка! Мала куча, невяліка!
    Упаўшыя вызваляюцца, гульня пачынаецца зноў.
    1094.	Кавалькі
    Робяць з дрэва два кавадлы і каля кожнага з іх па ўстою прыладжваюць лёгкі драўляны малаток з прывязанай да яго ручкі ніткай.
    Затым два гульцы паасобку торгаюць за ніткі, каб малаткі без перапынку білі па кавадлах, а трэці гулец падстаўляе пальцы то адной рукі, то другой якраз у тыя месцы, дзе б’юць малаткі. Калі ён здолее падстаўляць і адымаць пальцы з аднаго або другога кавадла так, каб па іх не ўдарыў малаток, дык ён становіцца торгаць нітку, а той, хто торгаў нітку,— на яго месца.
    1095.	Шашка ганяць
    Ставяць у кружок зэдлічкі (табурэты) або крэслы блізка адзін ад аднаго. На зэдлічкі садзяцца гульцы і закладваюць назад рукі. У рукі аднаго з іх даецца жгут, або шашок (скручаныя дзве хустачкі з вузлом на канцы). Як толькі ў сярэдзіну круга ўвойдзе той, каму па варажбе або па ўласнай згодзе прыйшлося «ганяць шашка», жгут пачынае перадавацца з адных рук у другія ззаду гульцоў, а хто ганяе шашка, стараецца яго знайсці. Калі шукач шашка стане плячыма або бокам да таго месца, дзе шашок перадаецца, гульцы стараюцца ўдарыць шукача шашком і, залажыўшы рукі назад, хутка перадаюць яго другому, трэцяму і г. д. Але калі хто з гульцоў не спрытна гэта зробіць і ў яго будзе злоўлен шашок, ён ідзе ў сярэдзіну круга «ганяць шашка», а хто злавіў шашка, садзіцца на яго месца.
    1096.	У шыла
    Збіраюцца хлопчыкі ў хаце або дзе-небудзь у зацішнае месца, садзяцца на зямлю блізенька адзін каля другога, утвараючы круг. Садзяцца яны так, каб пад нагамі ўтварылася свабоднае пустое месца. Для гэтага яны ногі не выпростваюць,
    а ставяць на ступню ці на пятку. Пад нагамі ў гэтым пустым месцы хлопчыкі трымаюць рукі. Потым усе выбіраюць аднаго хлопчыка, які бярэ ў каго-небудзь або свой пасак, звівае яго, ідзе ў сярэдзіну круга, аддае пасак аднаму з сядзячых хлопчыкаў і сам паварочваецца да яго спіною. Хлопчык, які атрымаў пасак, б’е ім па спіне таварыша, што стаіць у сярэдзіне, і хутка хавае яго ў пустое месца пад нагамі. Пасак тут жа перадаецца ў рукі іншых таварышаў і хутка знікае з вачэй.
    Хлопчык, атрымаўшы ўдар, хуценька паварочваецца, а пасак ужо знік. Ен кідаецца за паскам, а той далей перадаецца. I ўжо нехта іншы б’е яго па спіне, усе смяюцца. Хлопчык кідаецца ў бок удара, але пасак зноў знікае пад нагамі таварышаў. Хлопчык зноў шукае яго. Так працягваецца да тых часоў, пакуль хлопчык, што стаіць пасярэдзіне, не зловіць пасак пад нагамі аднаго з сваіх таварышаў. Тады апошні ўстае і становіцца пасярэдзіне круга, а першы хлопчык садзіцца на яго месца, і гульня працягваецца.