Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
* ■ Русское народное поэтнческое творчество. М., 1969, стар. 349—350.
13 Е. Ф. Карскнй. Белорусы, т. III, ч. 1. М., 1916, стар. 226—234.
лівала цяжкасці, якія стаяць перад кожным, хто спрабуе прывесці ў сістэму гэты вялікі і вельмі разнародны матэрыял. «Класіфікацыя дзіцячага фальклору,— піша В. I. Капіца,— можа быць зроблена ў розных разрэзах: па ўзростах, па сезонах, па мясцовасцях запісаў, па прызначэнню данага твора і г. д., у залежнасці ад тых мэт, якія ставіць даследчык» 1S,
Сама Капіца размяркоўвае дзіцячы фальклор па ўзростах на дзве групы. «Першая,— піша даследчыца,— творчасць дарослых для таго ўзросгу, калі дзеці знаходзяцца пад іх апекаю, г. зн. ад нараджэння гадоў да 5—6; другая група — творы, якія бытуюць сярод дзяцей, калі яны ўжо самастойна забаўляюць сябе» ,7. Гэта зноў-такі вельмі нагадвае схему, прапанаваную Карскім.
У. П. Анікін ставіць класіфікацыю дзіцячага фальклору ў залежнасць ад яго стваральнікаў. Ен прапануе размяжоўваць «творчасць дарослых для дзяцей, творчасць дарослых, якая становіцца з цягам часу дзіцячаю, і дзіцячую творчасць ва ўласным сэнсе слова» 18. Але класіфікаваць творы па такому прынцыпу вельмі цяжка таму, што не заўсёды магчыма вызначыць іх складальнікаў. Нават сярод калыханак, безумоўна аднесеных да першай групы, могуць быць асобныя творы, узнікшыя ў дзіцячым асяроддзі, бо, як вядома, функцыю нянькі ў сялянскіх сем’ях часта выконвалі старэйшыя дзеці, якія маглі быць не толькі носьбітамі замацаваных традыцыяй твораў, але і складальнікамі-імправізатарамі. Тым цяжэй высветліць, у якім асяроддзі ўзніклі многія лічылкі, скорагаворкі, заклічкі і г. д.
Больш прымальным здаецца падзел твораў дзіцячага фальклору па іх функцыянальнай ролі. В. А. Васіленка выдзяляе тры асноўныя групы: калыханкі; творы, звязаныя з гульнёвымі дзеяннямі; творы, якія займаюць дзяцей сваім паэтычным, моўным зместам і выконваюцца незалежна ад гульняў 1Э.
Па сутнасці калыханкі таксама не звязаны з гульнямі, яны могуць быць аб’яднаны ў адзін разрад з творамі негульнёвага характару. Іх выдзяленне асобна адбываецца, відаць, па традыцыі, тым больш што гэта самыя першыя па часе ўспрыняцця дзецьмі творы, багатыя тэматычна і колькасна.
Калыханкі былі аднымі з першых твораў дзіцячага фальклору, якія звярнулі на сябе ўвагу збіральнікаў і пачалі ўключацца ў фальклорныя зборнікі. Гэта песні зусім акрэсленага прызначэння: яны выконваюцца маці або нянькаю ля калыскі дзіцяці, каб хутчэй супакоіць яго, прыспаць. Паўсядзённая патрэба ў калыханках прадвызначала іх жыццёвасць і актыўнае
16 О. Н. К а п п ц а. Детскнй фольклор. Л., 1928, стар. 30.
17 Там жа.
18 В. П. А н н к н н. Русскне народные пословпцы, поговоркн, загадкн п детскнй фольклор. М., 1957, стар. 88.
19 Русское народное поэтнческое творчество, стар. 350.
бытаванне і ў мінулым, і ў наш час. Праходзяць гады, мінаюць стагоддзі, мяняюцца сацыяльныя фармацыі і ўмовы жыцця, але заўсёды застаецца пяшчота да новага чалавека, застаюцца клопаты аб яго выхаванні, матчына любоў. Таму калыханкі заўсёды з'яўляіоцца самым папулярным песенным жанрам, які бытуе ў кожнай сям’і. Яны вабяць сваёй пяшчотнасцю, незвычайным хараством, што ідуць з глыбіні мацярынскага сэрца. «Тут адлюстроўваецца ўсё, што ёсць у душы маці лепшага, узнёслага»20,— пісаў А. Ветухоў. Вельмі хораша гаварыў пра калыханкі В. Жукоўскі: «Калыханкі вызначаюцца асаблівасцямі і вартасцямі, што ўласцівы і іншым блізкім да іх песням, як — жывасць і вобразнасць мовы, невычэрпная крыніца бытавых рыс, глыбіня пачуцця і непасрэднаснь лірызму, яны пераўзыходзяць іх яшчэ тым, што адрозніваюцца большым багаццем зместу, разнастайнасцю і жывучасцю» 21.
Калыханкі разлічапы на не зусім звычайнага слухача: іх спяваюць дзіцяці яшчэ тады. калі яно не разумее слоў. Пазней праз песню яно атрымлівае першыя ўяўленні аб навакольным свеце. Гэта акалічнасць абумовіла і форму песні, перш за ўсё мелодыю і рытм, а таксама даступнасць зместу, прастату кампазіцыі, займальнасць. Якраз да гэтага жанру як нельга лепш стасуюцца патрабаванні, што прад’яўляюцца наогул да дзіцячага твора, дзіцячай кнігі. С. Маршак так гаварыў: «Справа не ў даступнасці, а ў нейкай сапраўднай адпаведнасці кнігі з рытмам і светаадчуваннем дзяцей»22.
Па свайму паходжанню калыханкі належаць да старажытнейшых песенных жанраў. Рускія даследчыкі дзіцячага фальклору падкрэсліваюць нават даўнасць саміх народных тэрмінаў, якімі абазначаюцца калыханкі, і бачаць у гэтым адзін з доказаў іх старажытнасці.
Адна з распаўсюджаных і найбольш старадаўніх назваў рускіх калыханак — байкі — паходзіць ад старажытнарускага дзеяслова «баять», што азначае гаварыць, сказваць, шаптаць. Відаць, ад гэтага дзеяслова паходзяць і прыпевы да многіх калыханак усіх усходніх славян — баю, бай, баюшкі і інш., і тая міфічная асоба—бай, што ходзіць па сцяне з лапцікамі для сябе і сваіх дзяцей. У беларусаў байкамі сталі называць творы іншага характару, якія не маюць нічога агульнага з калыханкамі, але ўпамінанні аб тым, што некалі калыханкі баялі, захаваліся ў некаторых нашых песнях:
Трэба катка ў хату ўзяці, Каб пеў баінькі дзіцяці. Ой, люлі-люлі, Ветры ў полі загулі.
20 «Этнографнческое обозренне», 1892, № 1, стар. 131.
21 ЖМНП, 1889, Ч. CCLXI, стар. 226.
22 С. Я. М а р ш а к. О большой лнтературе для маленькнх. Доклад на I Всесоюзном сьезде советскнх пнсателей. М., 1934, стар. 19.
Запісаная ў многіх месцах у розных варыянтах песня пра казачнага бая яшчэ раз сведчыць аб бытаванні ў народзе тэрміна байка, якім абазначаліся калыханкі.
Ішоў бай па сцяне У чырвоным жупане. Ці баіць, ці не?— Баіць. — I ты кажаш — баіць, I я кажу — баіць.
Ішоў бай па сцяне, Насіў лапці ў кішане. Ці баіць, ці не? — He. — I ты кажаш — не, I я кажу — не.
Функцыя калыханак абумовіла і пэўную вобразную сістэму іх. У некаторай ступені калыханкі захавалі рэшткі міфалагічных уяўленняў нашых далёкіх продкаў. У калыханках мы часта знаходзім упамінанні пра сон, дрымоту, як пра нейкіх адухоўленых істот, якія могуць прыйспі да чалавека. Іх кліча нянька або просіць ката прывесці дрымоту да дзіцяці. У іншых песнях сон — нешта асязальнае, што можка прынесці ў кошыку, можна прадаваць або раздаваць:
Ходзіць каток па сяле, Носіць дзяцей сон ў кашале. Ходзіць каток па капусце, Носіць сон у белай хусце, Бабы ката злапалі, Сон для дзетак забралі. А ты, коце, вон, вон, А на Зосю сон, сон.
Сон, дрымота як жывыя істоты хедзяць каля хат і могуць завітаць да дзіцяці ў госці:
Ходзіць сон каля акон, А дрымота каля плота.
I пытае сон дрымоту:
— Дзе мы будзем начаваць? — Дзе хацінка цяпленька, Дзе дзетачка маленька, А мы пойдзем начаваць I дзяцінку калыхаць.
Многія даследчыкі ўказваюць на сувязь калыханак з замовамі. Болын ярка гэта сувязь праяўляецца ў рускім і ўкраінскім фальклоры. У беларускіх калыханках замоўныя элементы за.хаваліся менш, і сувязь гэта выяўля-
ецца выразней у мелодыцы. Як на прыклад можна спаслацца на наступную калыханку:
Пайдзі, коця, на вулку, А дзіця у люльку. На ката варкота, А на дзіця дрымота. На ката безгалоўе, А на дзіця здароўе. На ката ўсё ліха, А ты, дзіця, спі ціха.
Творы заклінальнага характару, элементы магіі, а таксама пажаданні дзіцяці долі, здароўя, засцярога ад усякіх бед сталі неад емнай часткай радзіннай абрадавай паэзіі.
Калыханкі мелі іншыя функцыі, ажыццяўленнс якіх не звязвалася з магічнымі дзеяннямі, заклінаннямі, замовамі. Гэта творы для дзяцей, з дапамогаю якіх супакойвалі малога, знаёмілі яго з навакольным светам, расказвалі пра хатніх жывёл, птушак, розных звяроў, іх прыгоды і ўчынкі.
Галоўным персанажам большасці калыханак з'яўляецца кот. У адных песнях ён высіупае як дзеючая асоба, у іншых аб ім толькі ўпамінаецца. Дарэчы, усе калыханкі ў народзе маюць яшчэ адну агульную назву, паходжанне якой звязана з гэтым галоўным персанажам. Укладваючы дзіця спаць, маці спявае яму «ката» (хаця ў песні можа ісці размова пра іншых жывых істот — курэй, гулей, зайчыка і г. д.):
Баю-баю, дзіця калышу!
Красныя пані, спявайце «ката»: — Няхай кату ўсё ліха, Ты, Івапе, спі ціха.
Ката трымалі амаль у кожнай сялянскай хаце, ён быў першай хатняй жывёлай, з якой знаёмілася дзіця. Даследчыкі ўсходнеславянскага фальклору адзначаюць сувязь калыханак пра ката з народнымі пераконаннямі, быццам манатоннае мурлыканне ката спрыяе спакойнаму сну. У некаторых месцах нават існаваў звычай перш чым упершыню пакласці дзіця ў калыску, класці туды ката, каб дзіцяці добра спалася.
У калыхапках кот — жаданы госць у хаце, ён памочнік маці, яго клічуць калыхаць дзіця:
Прыйдзі, прыйдзі, коця, Маня спаці хоча. Хоча, хоча, да не спіць, Трэба яс прысыпіць.
Коціка спакушаюць цёплай хаткай («наша хата цяпленькая, паша Маня маленькая»), яму абяцаюйь добрую плату за работу:
А я ж табе-то, кату, За работу заплачу: Дам кушын малака I кусок пірага.
Калыханкі абяцаюць кату і больш значную плату, каб задобрыць яго і надалей:
Ціха, коце, не тужы, Яшчэ з гадок паслужы. Куплю табе боты Слуцкае работы, Хоць не дарагія — Па тры залатыя. Шыты боты штыхам, Насі, коце, з ліхам. Чаравічкі бабром, Насі, дзіця, з дабром.
Калыханкі падкрэсліваюць клапатлівыя адносіны ката да дзіцяці. Кот у калыхапках аказвае дзіцяці розныя паслугі: бегае на таржок «купіць Юрку піражок» або на вулку «купіць Юрку булку». Даюць яму і больш адказныя даручэнні:
А брысь, коцік, за мора, Прынясі Машы здароўя.
У беларускіх калыханках кот дапамагае гаспадару і гаспадыні і прасці, і ткаць, і малаціць. Такія творы паказваюць быт вёскі. Яны з самага маленства выхоўваюць у дзіцяці павагу да працы, пераконваюць у неабходнасці ўдзелу ў ёй.
У асобных калыханках пра ката некаторыя даследчыкі, у прыватнаспі А. Ветухоў, схільны бачыць элементы маралі, павучання. 3 гэтым можна пагадзіцца. Як слушна зазначае У. П. Анікін, наогул «дзіцячы фальклор развіваўся ў непасрэднай сувязі з народнай педагогікай, а клопаты аб разумовым, маральным і фіэічным выхаванні падрастаючага пакалення здаўна былі ўласцівы народным працоўным масам» 23.
Вельмі тактоўна, неназойліва, праз учынкі ката або іншых жывых істот выхоўваюцпа ў дзяцей прасцейшыя навыкі, даюцца павучанні, як трэба сябе паводзіць: