• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Калі ўсе дзеці збягуцца ў круг, пагоня за імі спыняецца.
    Калі гульня канчаецца, дзеці танцуюць і спяваюць:
    Хто выскача галубца, Той будзе малайца. А ў Кіеве заказалі, Штоб ў магерках не скакалі. Семсот заплачу, А ў магерцы-такі паскачу. Ішоў мужык багаты, Найшоў чэрань шчарбаты: Шырокая барада...
    Ішлі бабы па грыбы, А дзед — па апенькі; Дзедавы ў лесе пасохлі, А бабіны — сырэнькі. За дубамі, за лугамі Ішлі дзеўкі за грыбамі. Там лужочак быў, Там лужочак, беражочак, На цераме церамочак. Там мой мілы быў,
    Цвет калініцы ламаў, На красавіцу брасаў — Дзеўцы на платок.
    Запалі-ка свячу з сала, Пакажы-ка свайго пана, Сашанька мілой!
    Запалі-ка васкавую, Што я сем раз пацалую Пана свайго.
    (Усе хлопчыкі і дзяўчынкі цалуюцца).
    Скакаў цыркун па сцяне, Зламаў ножку — ох-це мне! Цыркуніха скача Да й па ножцы плача. Верабей, верабей, He клюй маіх канапель: Hi маіх, ні сваіх, Hi суседа майго!
    Я таму вераб’ю Кіем ножку пераб'ю. Верабейка скача Да й па ножцы плача. Сядзіць мядзведзь на калодзе Да й ў дудачку грае, Забіў нагу аб ламаку Да й калоду лае.
    1023. Блін гарыць
    3 грамады гульцоў выбіраюць аднаго лаўцом. Усе астатнія становяцца адзін каля аднаго даволі шчыльна. Вакол гэтай групкі лавец абводзіць на зямлі круг. Стаўшы спіною да круга, ён крычыць: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга і зараз жа стараюцца забегчы ў круг назад, каб не папасціся лаўцу. Каго лавец зловіць, той выходзіць з круга, а лавец ідзе ў круг. Тады новы лавец пачынае гульню.
    1024. Стралец
    Удзельнікі гульні мераюцца і выбіраюць стральца і двух або трох сабак. Усе астатнія робяцца зайцамі. Зайцы хаваюцца за кустамі, у ямах, у лесе — гледзячы, дзе пасвяць хлопчыкі коней. Тады выходзіць стралец і крычыць: «Бах, бах!» (гэта значыць страляе). Сабакі бягуць ва ўсе бакі, знаходзяць зайцаў і выганяюць іх на адкрытае месца. На кожнага з іх стралец павінен крыкнуць: «Бах, бах!» Інакш заяц зноў схаваецца і яго прыйдзецца зноў шукаць.
    1025.	Мальчык-пальчык
    Некалькі хлопчыкаў збіраюцца на адкрытае роўнае месца. Адзін з іх садзіцца на зямлю і паднімае калена правай ці левай нагі так, каб ступня стаяла на зямлі. Астатнія хлопчыкі акружаюць яго і, нагнуўшыся або седзячы, кладуць кожны на яго калена ўказальны палец. Хлопчык, што сядзіць пасярэдзіне, гаворыць наступны вершык:
    Мальчык-пальчык памагуле! Выляцела па тры крулі.
    Ой ты, пане-капытане, Чаму не йграеш на варгане? Сядзіць заяц на прыпечку, Мувіць пацер па-нямецку: Эва, дэва, рэс, Гвінта, заяц, пес.
    Пры кожным слове хлопчык датыкаецца сваім указальным пальцам па парадку да пальцаў таварышаў. Хлопчык, на палец якога прыйшлося слова «заяц», павінен уцякаць, а другі, на каго прыйшлося «пес», даганяе яго. Калі дагоніць, прыводзіцз яго назад, і гэты хлопчык атрымлівае «лапу» ад хлопчыка, што ў цэнтры круга, за тое, што не змог уцячы. Гульня працягваецца ў тым жа парадку.
    1026.	Пінкі
    Гульня ў пінкі, або перагонку, заключаецца ў тым, што адзін хлопчык уцякае, а другі стараецца злавіць яго.
    Перад гульнёю дзеці выбіраюць матку. Матка садзіцца дзе-небудзь на камені, а на калені дзеці кладуць па ўказальнаму пальцу. Матка пералічвае іх і прыгаворвае:
    Пінкі, пінкі, Людавінкі! Глем кляс Купарвас. Ого — заенц, Далей — пяс.
    Або:
    Седзі заенц На прыпечку, Муві пацеж Па-нямецку: Гом кляс Купарвас, Ото — заенц, Далей — пяс.
    Той хлопчык, якога матка назвала зайцам, хутка ўцякае; другі ж, на каго выпадзе слова «пяс», даганяе яго. Калі сабака не зловіць зайца, тады матка звяртаецца да сабакі:
    — Дзе быў?
    — За гарамі.
    —■ Што бачыў?
    — Ваўка з пазурамі.
    — А злавіў?
    — He.
    За гэта ён атрымлівае «лапу». Калі заяц не ўцячэ, то тады матка ў яго пытаецца:
    — Дзе быў?
    — За гарамі?
    -— Што бачыў?
    — Сабаку з пазурамі.
    — А ўцёк?
    — He.
    За што таксама атрымлівае «лапу».
    1027.	Харты і зайцы
    Дзеці выбіраюць адну матку, а каб зрабіць каго хартомг бяруць столькі саломінак ці палачак, колькі гуляе дзяцей. Адна палачка даўжэйшая. Палачкі хаваюць у жменю і даюць усім цягнуць. Хто выцягне даўжэйшую палачку, той застаецца хартом. Матка хавае галаву харта сабе ў калені, а зайцы разбягаюцца і хаваюцца. Калі ўсе пахаваюцца, матка крычыць:
    ■—■ Хорт, у поле! Зайцы, дамоў!
    Хорт бяжыць лавіць зайцаў, а яны ўцякаюць і стараюцца дабегчы да маткі. Каго хорт першага зловіць, той становіцца хартом. Гульня працягваецца.
    1028.	У зайца
    Дзеці збіраюцца ў цесны кружочак. Адзін з хлопчыкаў, больш шустры, становіцца пасярэдзіне і, паказваючы на кожнага таварыша, чытае па слову:
    Мурашка, букашка, Слонца, месяц... — Дзе ты быў? — У балоце. — Што рабіў? — Траву жаў. — Дзе падзеў? — Пад калодай. — Хто ўкраў? — Заяц.
    — Хто злавіў? — Хорт.
    Пры апошнім слове ўсе зайцы разбягаюнца. Зайцам вызначаецца месца, за межы якога яны не бегаюць. Галоўная задача харта ■— злавіць усіх зайцаў, якія ўцякаюць ад харта ва ўмоўленае месца. Хорт не павінен лавіць зайцаў на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца, зайцы таксама не павінны бегаць паблізу ад яго, каб хутчэй схавацца там. Калі ўмовы
    гульні парушаюцца хартом ці зайцамі, віноўнага караюць «пыткаю» (скручаная хустка). Хорт павінен пералавіць большую частку зайцаў, у адваротным выпадку ён можа быць выведзен з гульні: яго на час прывязваюць у тым месцы, куды збягаюцца ўдзельнікі гульні. Акрамя таго, за нязлоўленых зайцаў хорт атрымлівае ўдары «пыткаю», колькасць якіх назначае кожны ўцёкшы заяц.
    Часам выбар харта праводзіцца не лічэннем, а іншым спосабам. Адзін з хлопчыкаў бярэ ў руку некалькі тонкіх трэсачак рознай даўжыні. Каму пападзецца даўжэйшая трэсачка, той хорт.
    1029.	У зайца
    Збіраецца шмат дзяцей. Усе бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. Два хлопчыкі стаяць асобна. Гэта хорт і заяц. Хорт павінен лавіць зайца. Дзеці, якія ўтвараюць кола, пускаюць зайца ў сярэдзіну, падняўшы рукі ўверх, калі ён уцякае ад харта, а харта затрымліваюць, апусціўшы рукі ўніз, калі хорт гоніцца за зайцам. Калі хорт зловіць зайца, усе ўдзельнікі гульні разрываюць круг, кідаюцца да харта, які, паваліўшы зайца на зямлю, душыць яго. Тут смех, гуканне, бегатня. Потым выбіраюць новага зайца і харта. Гульня пачынаецца спачатку.
    1030.	У рыбака і рыбку
    Гэта гульня ў вадзе. Адзін з удзельнікаў — рыбак, усе астатнія — рыбкі. Рыбак нырае і пад вадой ловіць каго-небудзь (рыбку). Калі пераловіць усіх, рыбаком становіцца той, каго злавілі першым. Гульня пачынаецца спачатку.
    1031. Мурашачка
    У гумне ці на полі дзеці малююць на зямлі круг, які называецца маткаю. Каб круг бачыць здалёку, у яго кладуць шапку або якую-небудзь рэч. Далей у іншым месцы дзеці становяцца або садзяцца так, каб утварыць кола, і выбіраюць аднаго з гульцоў, хто будзе лічыльшчыкам. Ён пачынае лічэнне:
    Мурашачка, букашачка, Няверная кукушачка. Заяц, месяц, дзе быў? — У лесе.
    — А што рабіў?
    — Сена касіў.
    — Чым жа накрыў?
    — Скаварадою.
    — Лто украу?
    — Турнас.
    Пасля гэтага ўсе дзеці разбягаюцца, а каму выпала быць турнасам, ловіць іх. Каго турнас зловіць, той памагае яму лавіць астатніх. Нейкі час можна аддыхнуць, калі схавацца ў круг, але доўга затрымлівацца там нельга. Як усе дзеці злоўлены турнасам і яго памагатымі, гульню паўтараюць спачатку.
    1932. Проса
    У гэтай гульні ўдзельнічаюць хлопчыкі і дзяўчынкі. Сабраўшыся дзе-небудзь на вуліцы, яны бяруцца за рукі і складаюць просталінейны ланцужок. Потым хто-небудзь з удзельнікаў па жэраб’ю або агульнай згодзе выбіраецца ў войты. Войт выходзіць з ланцужка, становіцца супраць адной з дзяўчынак (па выбару), і паміж імі адбываецца такая размова:
    — Прыйдзі ка мне проса палоць.
    — He хачу.
    — А замуж?
    — Хоць і зараз.
    Пры гэтых словах войт робіць рух, каб схапіць яе, і прыгаворвае:
    — Проса не хочаш яшчэ палоць, а замуж хоць зараз!
    Але яна ўцякае і бяжыць туды, дзе ўсе стаяць, а войт ганяецца за ёю, пакуль не зловіць. Цяпер ужо злоўленая становіцца войтам, а былы войт становіцца ў рад.
    1033. У каноплі
    Лік удзельнікаў не абмежаваны. Мераюцца на палцы і выбіраюць дзедзьку. Дзедзька бярэ чапялу, а ўсе астатнія садзяцца. 3 чапялою дзедзька ходзіць вакол тых, што сядзяць, грукае ў зямлю і гаворыць аднаму з гульцоў:
    — Брала б я каноплі, брала б шчэ болі, кіткі-снопкі невялічкі, да таварышаў мала. Ты, Map янка, прыстань ка мне! Калі не прыстанеш, вялю кіем дані, за вароты прагнаці, сабакамі заскуваці! Пайдзі, дзеўка, замуж: не будзеш ні палоць, ні малоць, ні су гор ваду насіць: су гор вада сама цякла. Каромысел залать:, сам князь малады,— пайдзі, дзеўка, замуж!
    Тая ўстае, падыходзіць да дзедзькі і трымаецпа за яго ззаду.
    Дзедзька з такім жа звароткам падыходзіць да другой, трэцяй, да ўсіх удзельнікаў гульні. Усе яны становяцца за ім і складаюпь пляцёнку, трымаюнца адзін за другога.
    Тады дзедзька пачынае кашляць: «А-кхі! А-кхі!» Самы апошні ў пляцёнцы пытае:
    — Чаго ты, дзедзька, кашляеш?
    — Як жа мне не кашляць, маё дзіцятка! Набраў жонак маладых: не хочуць ні палоць, ні малоць, ні су гор ваду насіць!
    Затым хоча біць апошняга ў пляцёнцы чапялой:
    — Чаго ты ішла за мяне замуж!
    А калі той уцячэ, дзедзька такім жа чынам праганяе і наступных. Застаецца толькі той, каго дзедзька выбраў першым. Яны ўдваіх пачынаюць круціцца, танцаваць, пры гэтым дзедзька пяе.
    — Мы з табой, бабка, век векавалі, з аднае лыжкі крупкі клювалі.
    На гэтым гульня канчаецца.
    1034.	Ноч і дзень
    Дзеляцца ўсе на дзве групы — ноч і дзень. Ноч даганяе дзень. Каго зловяць, бяруць у ноч. I так трэба пералавіць паболей. А потым дзень даганяе ноч. Хто болей перацягне, той перамог.
    1035.	У ката і мышку
    Дзеці выбіраюць ката і мышку, бяруцца за рукі і становяцца ў круг. Мышку пускаюць у круг, кот застаецца за кругам. Калі ж кот уварвецца ў круг, дзеці выпускаюць мышку з круга, а ката стараюцца затрымаць у кругу. Калі ж кот зноў вырвецца з круга, тады пускаюць мышку. Гуляюць да таго часу, пакуль кот зловіць мышку.
    1036.	У ружу
    Дзяўчынкі садзяцца адна другой на калені. Адна дзяўчынка застаецца ўбаку, а потым падыходзіць па чарзе да кожнай і пытаецца: «Дзе ружа?» Кожная адсылае яе далей. Нарэшце, адна з дзяўчынак прызнаецца, што яна ружа, ускоквае і ўцякае. Усе становяцца ў круг, пабраўшыся за рукі. Ружу дзяўчынкі пускаюць у круг і выпускаюць. Тая, што даганяе, не мае такога права. Гульня працягваецца, пакуль ружа не будзе злоўлена. Калі ружу зловіць дзяўчынка, яны мяняюцца месцамі, і гульня пачынаецца спачатку.