• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    — Старая баба на соль узяла!
    Баба не мяняецца да канца гульні. Яе выбіраюць з большых хлопчыкаў, яна павінна пацвердзіць, хто біў першым.
    981.	Ляскаўкі
    Адзін гулец садзіцца і кладзе на свае калені чыстую хустку. Другі гулец кладзе свой твар на паложаную хустку, каб нікога не бачыць, і на спіну кладзе руку далонню ўгару. Гульцы, што стаяць навакол, б’юць па гэтай далоні сваімі далонямі па чарзе. Пасля кожнага ўдару той, каго б’юць, паднімае галаву і адгадвае, хто ўдарыў. Калі не згадае, зноў кладзе галаву ў хустку, а калі згадае, дык згаданы становіцца на яго месца.
    982.	Гарбуз гнілы
    У гэтай гульні ўсе дзеці дзеляцца на пары: хлопец і дзяўчынка. Хлопчыкі выходзяць за дзверы і чакаюць там, пакуль дзяўчынкі, што засталіся ў хаце, выберуць кожная сабе да пары аднаго з выйшаўшых хлапцоў. Якая-небудзь дзяўчынка абыходзіць усіх і пытаецца, хто каго сабе выбраў да пары, і сама кажа, каго яна сабе выбрала; пасля кліча тых, хто за дзвярыма, каб ішлі па чарзе адгадваць сваю пару.
    Першы хлопец прыходзіць, падыходзіць да тае, якая, як яму здаецца, яго выбрала. Калі ён адгадаў, то застаецца тут, а калі не, то яму крычаць усе: «Гарбуз гнілы!» — і ён ідзе зноў за дзверы, а адгадваць ідзе наступны. Так гуляюць далей, пакуль кожны не адгадае свае пары. Пасля йдуць за дзверы дзяўчаты. Гульня пачынаецца спачатку, толькі цяпер адгадваюць сваю пару дзяўчынкі.
    983. Почта
    Кожны з гуляючых выбірае сабе назву горада ці вёскі, і ўсе становяцца ўкола, не трымаючыся за рукі. Аднаму з гуляючых завязваюць вочы, ён выходзць на сярэдзіну кола і называе два гарады, якія павінны змяніцца месцамі, ступаючы ціха, каб той, хто ловіць, не чуў, дзе яны перабягаюць, і не злавіў іх. Калі ён зловіць аднаго з перабягаючых, то становіцца на яго месца, а злоўленаму завязваюць вочы, і ён становіцца пасярэдзіне кола. Усё пачынаецца спачатку.
    984. У сяло
    Удзельнікі гульні выбіраюць гаспадара, анёла і чорта. Потым анёл і чорт ідуць убок, а гаспадар дае ўсім назвы якіх-небудзь вёсак, населеных пунктаў. Падыходзіць чорт.
    — Бум-бум!
    — Хто ідзе?
    — Сам чорт!
    — За чым?
    — За сялом!
    — За якім?
    — За такім і такім!
    Называе пэўную назву. Калі сярод ігракоў ёсць з такой назвай, ён замяняе чорта, а чорт садзіцца на яго месца. Калі ж чорт не адгадае, тады падыходзіць анёл і звоніць.
    — Дзінь-дзінь!
    — Хто ідзе?
    — Анёл!
    — За чым?
    — За сялом
    і Г. д.
    985. Неба
    Для гэтай гульні выбіраецца месца каля якой-небудзь будыніны. Палкаю на зямлі абводзіцца палавіна круга. Месца ў ім называецца небам. Перад пачаткам гульні выбіраюйца анёл і чорт, які інакш называецца Джынджылае.м. Астатнія дзеці садзяцца ў рад. Кожнаму ўдзельніку анёл дае назву якой-небудзь птушкі. Пасля гэтага анёл становіцца на лінію паўкруга, да яго падыходзіць чорт, стукае кулаком у плечы і гаворыць:
    — Стук, стук!
    — А хто там?
    — Джынджылай.
    — Чаго патрабуеш?
    — Птаства.
    — Якога?
    — Сароку (або якую іншую птушку).
    Калі названай птушкі няма, то анёл так і адказвае. Калі ж ёсць, то птушка ўцякае, а чорт стараецца злавіць яе. Птушкі, якіх зловіць чорт, яму і належаць, нязлоўленыя належаць анёлу. Кожная названая птушка не ўдзельнічае да канпа гульні, г. зн. да таго часу, пакуль усе будуць вызваны. Гульня заканчваецца так: за анёла і чорта ззаду бяруцца птушкі, якія да іх адышлі ў час гульні.
    Паміж анёлам і чортам кладзецца некалькі паленцаў, якія абазначаюць агонь. Праз гэты агонь анёл з чортам імкнуцца, пры дапамозе іншых дзяцей, перацягнуць адзін другога. Калі анёл перацягне, то ўсе гоняцца за чортам, а калі чорт перацягне, усе нападаюць на анёла, чаму ён дазволіў гэта. Пры гэтым хлопчыкі стараюцца, каб перамог анёл.
    986.	У краскі
    Удзельнікі гульні выбіраюць анёла, чорта і матку. Анёл і чорт адыходзяць, а матка садзіць дзяцей у рад і дае ім назвы розных красак. Тады падыходзіць анёл і стукае:
    — Стук! стук!
    — Хто там?
    — Анёл!
    — Чаго ты?
    — За краскай!
    — За якой?
    — За рамонкай!
    Калі сярод гульцоў ёсць такая кветка, той устае і ідзе да анёла, а калі няма, анёл ідзе адзін.
    Тады падходзіць чорт.
    — Стук! стук!
    — Хто там?
    — Чорт!
    — Чаго?
    — За краскай!
    — За якой?
    — За розай.
    Так гуляюць, пакуль не адгадаюць усіх удзельнікаў.
    Тады матка кладзе доўгую палку і прымушае прайсці па ёй чорта і анёла, а потым і ўсе краскі. Якая пройдзе палку, тая анёлава краска, што паслізнецца — чортава.
    Часам даюць назвы не толькі кветак, але жывёл, птушак, насякомых. У некаторых месцах дзеці анёла і чорта перацягваюцца на палцы. I тады слабейшага гоняць праз строй.
    987.	У вугалькі
    Матка аддае вугольчык удзельнікам гульні, а чорт адгадвае. каму вугольчык аддала матка. Калі адгадае, бярэ таго хлопчыка ці дзяўчынку сабе, а не — той застанецца з маткаю. Калі з маткаю застанецца толькі адзін удзельнік, матка гаворыць: «Адгадай, ці ў маткі, ці ў дзіцяткі?» А калі яна застанецца адна, яна бярэ два вугалькі: адзін вялікі, які называецца маткаю, другі меншы, які называецца дзіцяткам. Матка бярэ адзін у правую руку, другі ў левую — і пытаецца ў чорта: «Дзе матка, дзе дзіцятка?»
    Пасля чорт і матка садзяцца на зямлю і ўпіраюцца нагамі адзін у аднаго. Бяруць у рукі палку і перацягваюць адзін другога да трох разоў. Часта ў гэтым перацягванні ўдзельнічаюць дзеці маткі і чарцяняты. Пераможца ставіць сваіх дзяцей у дза рады; яны бяруць у рукі якую-небудзь анучу або ручнік, пояс, шапку або вяроўку, а пераможаныя павінны тры разы прабегчы паміж радоў пераможцаў, якія б’юць іх вяроўкамі, шапкамі і г. д.
    988.	У вугалькі
    Для гэтай гульні выбіраюцца чорт і матка. Дзеці садзяцца ў рад, чорт становіцца да іх спіною на некаторай адлегласці, а матка ў гэты час хавае вугалёк. Гульня працягваецца да тых пор, пакуль усе дзеці будуць адгаданы. Тады матка ідзе лазню тапіць. Насыпле з дзецьмі невялікі курганчык з пяску, паставіць дзяцей у абмаляваны круг і ідзе клікаць чорта ў лазню:
    — Чорт, чорт, хадзі ў лазню парыцца!
    — He пайду я: я тваіх сабак баюся!
    — Mae сабакі на замках!
    Чорт ідзе глядзець сабак, а яны ўсе ў кругу. Тады ён ідзе ў лазню і кладзецца на пясчаны курганчык. Матка выпускае сабак з круга; яны кідаюцца на чорта і праганяюць яго з лазні.
    989.	Вугалькі
    Дзеці выбіраюць сабе матку і чорта. Усе садзяцца ў рад, а матка абыходзіць усіх і кажа кожнаму: «На табе»,— а вугалёк дае абы-каму. Чорт адгадвае, каму матка дала вугалёк. Калі чорт адгадае, у каго вугалёк, то бярэ яго сабе, калі не, то той застаецца матчыным. Далей матка ізноў раздае вугалёк, а чорт адгадвае. Калі сядзець застанецца толькі адзін, матка пытаецца чорта: «Адгадай, ці ў маткі, ці ў дзіцяткі!» Пасля бяруць пояс ці палку і з аднаго боку за палку бяруцца матка з дзецьмі, а з другога — чорт з сваімі дзецьмі і перацягваюцца. Чый бок перацягне, таго верх.
    990.	У чорта і матку
    Дзеці выбіраюць сабе матку і чорта. Для гэтага звычайна мераюцца на палцы, абхватваючы яе па чарзе рук.амі. Чыя рука прыйдзецца на верхні канец палкі — той матка, чыя рука ў самым нізе — той чорт. Затым астатнія ўдзельнікі гульні садзяцца адзін каля другога ў рад і кладуць рукі на калені з раскрытымі далонямі. Чорт адыходзіць убок і становіцца спіною да ўсіх ігра-
    коў. Матка бярэ вугаль, абыходзіць рад і ў гэты час кладзе яго ў рукі каму-небудзь. Тады ўсе ўдзельнікі гульні закрыва-опь далсні, а матка гааорыць чорту:
    Чорт, чорт, хадзі на дзіва, На салодкае піва!
    Чорт падыходзіць і па тварах дзяцей і іх руках стараецца адгадаць, у каго вугаль. Калі не адгадае, яго праганяюць, і матка перахоўвае вугалёк. Калі ж чорт адгадае, то ўладальнік вугалька становіцца чарцёнкам і выходзіць з раду. Потым чорт зноў адыходзіць, а матка зноў хавае вугалёк і заве чорта адгадваць. Так гульня працягваецца, пакуль чорт не выбярэ сабе палавіну дзяцей. Тады бяруць палку, і дзеці маткі хапаюцца за яе з аднаго боку, а чарцяняты — з другога і перацягваюцца. Калі перацягне партыя маткі, то ўсе ўдзельнікі будуць «маткіны дзеці», у адваротным выпадку ўсе стануць «чортавымі дзецьмі».
    991. Золата
    Дзеці і нават дарослыя хлопцы і дзяўчаты часта гуляюць у гэту гульню, сабраўшыся дзе-небудзь у хаце, а ў цёплы час — на двары ў каго-небудзь, часцей за ўсё ў святочныя дні.
    Адна або адзін з удзельнікаў гульні бярэ пярсцёнак, так званае золата, падыходзіць да кожнага з сядзячых, стараецца нябачна пакласці яго каму-небудзь у рукі. Пры гэтым гаворыць: «3 куту іду, золата нясу, угадайце, баяры, дзе золата ўпала? — На куце ў паліцы, у красным, у ясным, у няшчасным», а хтонебудзь з удзельнікаў гульні адгадвае, каму пакладзена золата. Калі не адгадае, усе над ім пачынаюць смяяцца, і, акрамя таго, ён выконвае гэты абавязак да тых часоў, пакуль не адгадае, дзе схазана золата. Пасля кожнай няўдачы ў адгадванні пярсцёнак перахоўваецца, у іншых выпадках пярсцёнак (золата) перадаецца ўгадчыку, які і далей раздае пярсцёнак. Па жаданню ўдзельнікаў гульні названыя асобы мэгуць быць заменены новымі.
    992.	У золата
    Усе дзеці садзяцца ў рад. Адзін гулец дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь. Потым гэты вядучы адыходзіпь і крычыць:
    — Золата, ка мне!
    Той, у каго схавана золата, павінен ускочыць і бегчы да вядучага. Але ўсе пільна сочаць кожны за сваім суседам і стараюцца затрымапь гульца з золатам. Калі яму не ўдаецца выскачыць з раду, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж гульцу з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца,
    993.	У Мазаля
    3 удзельнікаў гульні выбіраюць Мазаля. Усе астатнія ўдзельнікі адыходзяць ад Мазаля і згаворваюцца, што будуць яму паказваць. Пасля ідуць да Мазаля і гавораць:
    — Здраствуй, дзедушка Мазоль, 3 дліннай белай барадой, 3 карымі глазамі,
    3 белымі вусамі.
    Мазоль у адказ:
    — Здраствуйце, дзеткі,
    Дзе вы былі, Што рабілі? — Дзе мы былі, вам не скажам, Што рабілі — мы пакажам.
    Усе робяць пэўыыя рухі, кожны сваё, аб чым згаварыліся раней. Каго дзед Мазоль адгадае, той уцякае, дзед яго ловіць. Каго зловіць, той становіцца Мазалём. Гульня пачынаецца спачатку.
    994. Князь-князевіч
    Выбіраецца князь. Князь садзіцца і чакае дзетак. Дзеці, адышоўшы ўбок, згаворваюцца паміж сабой, што будуць рабіць, напрыклад, згаворваюцца ягады збіраць, ці чытаць, ці пісаць і інш.