Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
— Стуку-груку пад вакно!
— Хто там?
— Сам пан.
— Чаго?
— Паня сына радзіла, на стаўпе пасадзіла. Сын зваліўся, на барану прабіўся. Сама здыхаець, рэдзькі жадаець. Ці вяліка ваша рэдзька?
— Яшчэ толькі пааралі!
Аб’ехаўшы яшчэ тры разы вакол сядзячых, матка зноў крыкне:
— Стуку-груку пад вакно і г. д.
Ёй адказваюць, што рэдзьку толькі паскародзілі. У трэці раз: рэдзьку пасеялі. Потым рэдзька ўзышла. Рэдзька па курынай галаве. Па казінай галаве. Па конскай галаве. Па таўкачу. Па ступе.
— Стуку-груку пад вакно!
— Хто там?
— Сам пан.
— Чаго?
— Паня сына радзіла, на стаўпе пасадзіла. Сын зваліўся, на барану прабіўся. Сама здыхаець, рэдзькі жадаець. Ці вяліка ваша рэдзька?
— А ўжо яна паспела!
— Кума, кума, свінні ў гародзе!
— Выгань, кумок!
— А-юса! а-юс! А ці можна мне рэдчыну паспытаць?
— Можна, кумок!
Матка падыходзіць к кожнаму і зубамі грызе за галаву. Потым пытае:
— А ці можна мне трохі рэдзькі вырваць?
— Вырві, кумок!
Матка пачынае вырываць з рук таго іграка, які сядзіць апошнім, затым наступнага і г. д. Калі павырывае ўсіх, сама ўцякае. Яе даганяюць і караюць.
969. У дзеда і бабу
Ігракі выбіраюць дзеда і бабу. Дзед садзіцца вярхом на палку, а баба з сваімі дзецьмі садзіцца на падлогу так, што баба
ззаду, а дзеці наперадзе ў адзін рад, і ўсе моцна трымаюць адзін аднаго падпахі. Дзед пачынае аб’язджаць сядзячых з песняй:
Еду, еду кала дзеда, Еду, еду кала бабы, Кала бабы, кала старэнькай!
Заязджае наперад, прыпыняецца і, стукаючы палкай, пытае:
— Ці ёсць хазяін у двары?
— А што табе?
— Свінні ў гародзе!
— Ну, выгань, кумок!
— А ці пазволіце там рэпінку вырваць?
— Да рві сабе, толькі выгань!
Тады дзед б’е ціхенька палкай па галаве хлопчыка, што сядзіць першым, і гаворыць:
— Юс вон! юс вон! Мне пакіньце хоць адну!
Потым кідае палку, хапае першага за рукі і цягне к сабе. Другія яго не пускаюць. Калі дзед вырве ўсё ж гэту «рэпінку», ён садзіць яе асобна, а сам зноў пачынае аб’язджаць сядзячых з той жа песняй. Яго пасылаюць выгнаць свіней з агароду.
— А ці пазволіце там рэпінку вырваць?
— А дзе ж ты тую падзеў?
— А вот, як ехаў я цераз масгок, чорт ухваціў маю кабылку за хвасток, тады я яму рэпіну і кінуў!
— Ну, вырві сабе!
Дзед пачынае цягнуць другога хлопчыка і калі не зможа, то кліча на дапамогу таго, якога выцягнуў раней, і разам выцягваюць другую «рэпінку». Так працягваецца гульня не толькі да таго часу, пакуль дзед перацягне ўсіх удзельнікаў, але і пакуль усе пабудуць у ролях дзеда і бабы.
970. У рэдзьку
Для гэтай гульні чым больш дзяцей, тым лепей. Могуць удзельнічаць да трыццаці чалавек. Перш за ўсё з удзельнікаў выбіраецца матка. Потым адзін хлопчык садзіцца на зямлю, другі садзіцца ў яго паміж кален, у гэтага наступны і г. д., і ўсе трымаюцца адзін за другога рукамі. Матка, узяўшы палку, бегае
на ёй верхам вакол гэтага шэрагу дзяцей — стана — і газорыць:
— Дзілінь-дзілінь! Прасіла пані рэдзькі!
А тыя адказваюць ёй:
— А шчэ толькі пасадзілі!
Тады матка зноў пытае:
— Дзілінь-дзілінь! Прасіла паня рэдзькі!
Дзеці адказваюць:
— Шчэ толькі ўзышла!
Потым на просьбы маткі гавораць:
— Толькі яшчэ паскародзілі!
— Яшчэ не паспела.
Нарэшце, на пятую просьбу гавораць:
— Вырві сабе адну!
Тады матка пачынае вырываць з раду крайняга хлопчыкаг таго, які садзіўся апошнім. Таварышы моцна трымаюцца адзін за другога, і матцы вельмі цяжка вырваць сабе рэдзьку з стану. Вырваўшы рэдзьку, матка адводзіць яе ўбок і зноў прыязджае да стану.
— Дзілінь-дзілінь' Прасіла паня рэдзькі!
— А дзе тую падзела?
— А ехала цераз масцішча, сустрэла ваўчышча, узяла да й кінула!
— Ну, вырві сабе адну.
Так гульня паўтараецца да таго часу, пакуль на стану застанецца адзін хлопчык, той, што садзіўся першьш.
971. У рэпку
У гульні ўдзельнічаюць восем хлопцаў ці дзяўчат. Усе садзяцца на зямлі адзін другому Паміж ног. Старэйшы садзіцца з краю і называецца маткаіо. Адзін з удзельнікаў гульні бярэ кій паміж ног і аб’язджае навокал сядзячых, гаворачы:
Ехаў Ясь кала ляс, Вёз пас пасрэбраны, А мосце гругу-стуку! Груку-стуку!
Сказаўшы гэта, становіцца і стукае кіем у зямлю. Потым зноў кажа:
Упала баба з печы
I пабіла плечы.
Нарадзіла сына Марціна, Зажадала рэдзькі.
Ці пазволіце капаць?
А маці кажа:
—Э, яшчэ ў нас не сеяна!
За другім разам, як пытаецца, адказвае: «Яшчэ не баранавана», потым «Не паўсходзіла», «Не паспела», аж нарэшце кажа: «Можна».
Хто сядзіць з краю, бярэцца за кій, і яго стараецца выцягнуць гулец, які прасіў рэдзьку. Так ён выцягвае ўсіх. Але як прыйдзецца цягнуць матку, то часамі перацягнуць не дасць рады, бо яна большая за яго. Тады ён кажа:
— Шчыкайце яе!
Усе пачнуць шчыкаць (шчыпаць) матку, чыста заскубуць яе, і мусіць яна сама ўставаць.
Тады на кію гулец едзе, потым зноў прыязджае і кажа да іх:
— Прасіла наша дзядзіна на вяселле!
А яны:
— Э-э, калі вашы сабакі вельмі ліхія.
— Далі па булцы хлеба і пазачынялі ў хлеў. Ідзем!
Ідуць, ідуць, а потым самі з сабою як стануць гыркацца, рвацца, так рвуцца доўга. На тым і канец.
972. Рэдзька
Удзельнікі гульні садзяцца ўздоўж хаты на зямлю, трымаючы адзін другога каленямі. Атрымліваецца адзін нераздзельны рад. Калі ўсе зоймуць свае месцы, адзін з удзельнікаў, каму лёс выпадзе быць дваранінам, абыходзіць рад і пастуквае кіем, які трымае дзвюма рукамі. Паміж дваранінам і адным з тых, што сядзяць, завязваецца размова:
— А хто там?
— Дваранін.
— А чаго?
— Упала пані з печы і пабіла плечы, нарадзіла сына Максіма і зажадала рэдзькі.
— Яшчэ рэдзька ледзь зачынае ўзыходзіць,— у адзін голас крычаць усе гульцы.
Атрымаўшы такі адказ, дваранін выходзіць на хвілінку, але і за другім разам яго тое ж спатыкае.
За трэцім разам зноў адбываецца тая ж размова, але ўжо нехта крычыць і іншае:
— Вырві сабе з канца, толькі не сарві каранца!
Тады дваранін падыходзіць да аднаго з удзельнікаў, што сядзіць з краю, і цягне яго, каб падняць. Але ўсе моцна трымаюць яго, не даючы вырвань з раду. Пасля дарэмных намаганняў уся грамада зрываецца з месца, абкружае двараніна і, ухваціўшы яго як хто можа, цягне да пані (выбраная раней дзяўчынка, якая сядзіць асобна). Прывёўшы двараніна, усе крычаць:
— Што гэта будзе! Пані такога дурнога чалавека прыслала! Ен не ўмее рэдзькі капаць! Цэлы загон нам змарнаваў.
Каб кампенсаваць страту, пані дае ад імя слугі якія-небудзь шкарлупкі або фант, які ён павінен выкупіць пасля заканчэння гульні.
973. Рэдзька
Дзеці садзяцца так, што кожны змяшчаецца паміж ног таварыша, чым утвараюць выгляд моцна ўкаранёнай рэдзькі і абдымаюць адзін другога рукамі. Да іх падыходзіць хлопчык і гаворыць:
— Стук, стук у ваконца!
— А хто там?
— Я сам пан.
— А чаго?
— Прыехала паня з вяселля, зажадала рэдзькі з пахмелля.
— Яшчэ не сеяна.
На другое пытанне яму адказваюць, што яшчэ не палолі, потым што рэдзька яшчэ па «пупёлачку» (маленькая завязь) і, нарэшце, дазваляюць вырваць спелую рэдзьку. Хлопчык пачынае за рукі выцягваць сваіх таварышаў.
974. У рэпу
Выбіраюцца матка і пан. Матка садзіцца на зямлю, перад ёю садзіцца адзін гулец, перад ім наступны і г. д. да апошняга.
Усе яны моцна трымаюць адзін другога, абхапіўшы рукамі падпахамі. Прыходзіць пан і кажа:
— Матка, матка, свінні ў рэпе!
— Ідзі выгань!
— А дазволіш рэпку вырваць?
— Вырві, толькі з карэньчыкам!
Пан бярэ за рукі пярэдняга хлопчыка і стараецца яго вырваць з рук наступнага. Вырваўшы, ён зноў ідзе да маткі і гаворыць, што свінні ў рэпе і г. д.
Так ён вырывае ўсіх. Калі застанецца адна матка, яе паднімаюць на рукі ўсе ўдзельнікі гульні і нясуць.
975. Слепа бабулечка
ба_ бу_де
На_ша
ао-шчу_ пу хо _ дзшь,
Усе дзеці ходзяць па кругу. Выбіраецца слепа бабулечка. Ей завязваюць вочы. Яна ходзіць у сярэдзіне круга. Усе пяюць:
Наша слепа бабулечка Па вошчупу ходзіць, Шукае каго-небудзь, Хто яе асвабодзіць.
Бабулечка, хадзі бліжэй, Усе цябе просяць.
Даткні каго, угадай, хто ён, А мы асвабодзім.
Яна падыходзіць да каго-небудзь, датыкаецца, адгадвае, хто гэта. Калі адгадае, той становіцца слепай бабулечкай.
976. Маша
Усе становяцца ў круг, пасярэдзіне Маша з завязанымі вачыма. Усе прыгаварваюць:
Маша, ты пацеша наша, Ручкі злажы, на імя ўкажы.
Маша хапае каго-небудзь з круга і павінна адгадаць, хто гэта. Калі адгадае, той становіцца Машай. Гульня паўтараецца.
977. Адгадай хто?
Аднаму ўдзельніку гульні завязваюць хустачкай вочы, хуценька кружаць яго, потым нехта лёгенька б’е яго па плячах. ?Кмурка павінен адгадаць, хто яго выцяў. Калі адгадае, яны мяняюцца ролямі. У адваротным выпадку ён выконвае сваю ролю, пакуль не адгадае.
978. Сляпы музыка
Усе дзеці становяцца ўкола, а аднаму завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Пасля ўсе пачынаюць, узяўшыся за рукі, круціцца вакол сляпога музыкі, а ён датыкаецца да каго-небудзь палачкай і той падае голас: пісне ці загудзіць, стараючыся, каб музыка не ўгадаў, хто ён. Калі музыка ўгадае, хто падаў голас, то той ідзе ў сярэдзіну кола замест музыкі. Усё пачынаецца спачатку.
979. У сляпца
У час пасьбы коней пастушкі збіраюцца разам і лічацца, каму быць сляпцом. Сляпцу завязваюць вочы, выводзяць яго на чыстае месца і ставяць на карачкі. Потым кожны падыходзіць да сляпца і кідае з-пад яго сваю шапку — усе ў адным напрамку. Калі ўсе шапкі будуць кінуты, тады сляпец з завязанымі вачамі поўзае і шукае іх. Як толькі ён ухопіць якую-небудзь шапку, то паднімаецца, развязвае вочы і ўцякае. Гаспадар шапкі гоніцца за ім і адбірае сваю шапку. Калі ж яму гэта не ўдаецца, ён сам становіцца сляпцом.
980. У жутку
Удзельнікі гульні перш за ўсё выбіраюць сабе бабу. Баба садзіцца на лаўку і кліча да сябе каго-небудзь. Той нахіляецца тварам у калені бабы, а яна накрывае чым-небудзь яго галаву. Тады ўсе падыходзяць па аднаму і злёгку б’юць яго жгутом. Калі ўсе падыйдуць, баба адкрывае яму галаву і пытае, хто біў першы. Калі ён не адгадвае і пакажа на іншага, усе крычаць:
— Мышку з'еў! Мышку з’еў!
I зноў накрываюць яму галаву і трымаюць да таго, пакуль адгадае, хто выцяў першым.
Тады накрываюць галаву і таму хлопчыку, які біў першым, і гульня працягваецца.
Біць накрытага мае права і баба, і калі накрыты не пазнае, што гэта яна, то яму крычаць: