• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Мы пасадзім грушку Усе, усе, Няхай наша грушка Расце, расце.
    Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Распусціся, грушка, Вось такой шырыні!
    Расці, расці, грушка, Ды у добры час.
    Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас.
    А ўжо наша грушка Распусцілася, А наша Марылька Зажурылася.
    А мы тую грушку
    Усе шчыпаць будзем.
    Ад нашай Марылькі
    Уцякаць будзем.
    Грушка ў сярэдзіне круга павінна рабіць усё, аб чым спяваецца ў песні — танцаваць, кружыцца. Пры словах песні «вось такой вышыні», «вось такой шырыні» дзеці паднімаюць рукі ўверх, разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць «а мы тую грушку шчыпаць будзем», усе набліжаюцца да грушкі, каб ушчыпнуць, і хуценька ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь з дзяцей, ставіць яго на сваё месца ў сярэдзіне круга, і гульня паўтараецца.
    943. Ігрушка
    Дзеці становяцца ў круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца хлопчык або дзяўчынка. Спяваючы, дзеці ходзяць у карагодзе
    вакол ігрушкі.
    Ой, пасаджу грушку У мосце, у мосце. Няхай мая грушка Росце, росце.
    Я ж маладзенька, Плешчу, скочу, Толькі свае грушкі Хочу.
    Ігрушцы задаюць пытанні, як яна вырасла. Калі, нарэшце, ігрушка адказвае, што яна вырасла і ігрушы на ёй паспелі, усе набліжаюцца, каб ушчыпнуць яе, а потым уцячы. Каго ігрушка зловіць, той становіцца ў сярэдзіне круга. Гульня працягваецца.
    944. Гусі
    Выбіраюць з усіх удзельнікаў ваўка і гуся. Усе становяцца кругам, воўк — у сярэдзіне, а гусь — за кругам. Усе ходзяць і спяваюць:
    Дзе вы гусі былі?
    Га-га-га!
    На сінем моры.
    Г а-га-га!
    Каго вы там відзелі?
    Г а-га-га!
    Шэрага ваўчка.
    Г а-га-га!
    Ах ты, ваўчок, ваўчок,
    Г а-га-га!
    Бярыся за гусёнка.
    Г а-га-га!
    Замест парасёнка. Г а-га-га!
    Воўк стараецца злавіць гуся. Калі яму гэта ўдаецца, выбіраюць новага ваўка і гуся. Гульня паўтараецца.
    945. Воўк
    [ Moderate ]
    Па су^	па су	ве _ ча _ ра^
    а ўве _ ча _ ры гкадь не _ ча га.
    Выбіраюць з гульцоў аднаго ваўком, а другога — пастухом авечак. Усе астатнія — авечкі. Пастух бярэ дзве лучыначкі, затым аддзяляе з грамады аднаго гульца, кладзе яму на галаву канец адной лучынкі і, прытрымліваючы рукой другі яе канец, б’е па лучынцы другой лучыначкай, прыгаворваючы:
    Пасу, пасу да вечара, А ўвечары гнаць нечага. Стаіць воўк — пад гарой, Падпёршыся качаргой.
    Пасля гэтай прыпеўкі пастух кладзе абедзве лучыначкі на галаву авечкі і кажа:
    — Пастой, барашка, пайду табаку нюхацьі
    Пастух аддаляецца. Прыходзіць воўк, закідвае лучыначкі і адводзіць авечку ўбок. Варочаецца пастух, глядзіць: няма авечкі. Пастух паднімае лучыначкі, аддзяляе ад грамады яшчэ адну авечку і прыгаворвае як раней, але воўк зноў крадзе авечку і г. д., пакуль не з’ядае апошнюю. Тады пастух бярэ палку і, быццам на кані, едзе на ёй да ваўка на гутарку:
    -— Воўк, воўк, ці не відзеў маёй авечкі?
    — А якая яна?
    — Чорненькая.
    — Пабегла чорненькай дарожкай.
    У гэты момант гульцы ў чорнай вопратцы ўцякаюць ад ваўка і становяцца блізка ад пастуха.
    Пастух зноў зварочваецца да ваўка з тымі ж самымі пытаннямі пра беленькую авечку, чырвоненькую, рабенькую і г. д., пакуль усе пакрадзеныя ваўком авечкі не паўцякаюць. Тады пастух едзе на палцы да авечак, ставіць іх у два рады так, каб паміж радамі быў прамежак у шырыню на два метры, затым варочаецца да ваўка і кажа:
    — Воўча, воўча, прашу ў лазню.
    — А якая ў цябе лазня?
    — Драбяная.
    — А якая печка?
    — Каменная.
    — А які палок?
    — Конскае рабро.
    — А якая конаўка?
    — Конская галава.
    — А які венік?
    — Конскі хвост.
    — А які агонь?
    — Конскія вочы.
    У гэты час авечкі моцна тупаюць нагамі.
    — Хто ў цябе стукае?
    — Тыя, што дошкі чэшуць.
    У гэты час авечкі пляскаюць у далоні.
    — А хто ў цябе лопаець?
    — Тыя, што дошкі забіваюць.
    Воўк прыслухоўваючыся:
    — А што ў цябе пукчыць?
    — Квас кіснець.
    — Дай папіпь.
    Пастух плюе на канец лучыначкі і падносіць ваўку. Як з гэтага жарту ўсе насмяюцца, пастух кажа:
    — Ну, воўча, лазня гатова!
    Воўк ідзе мыцца, праходзіць паміж радамі авечак, а тыя хустачкамі б’юць ваўка (даюць ваўку лазню, параць) або тукаюць на ваўка і махаюць рукамі, пакуль ён прабяжьшь паміж радамі авечак туды і назад.
    946. Пасу, пасу авечачкі
    Пасу, пасу авечачкі Недалёка ад рэчачкі. Воўк за гарою, А я за другою. Ваўка не баюся, Кіем баранюся.
    947. Воўк і авечкі
    Moderate
    ад рэ _чач _кі. Я па _су a _ веч кі ка _ля са _май
    Выбіраюць з гульцоў пастуха і ваўка. Усе астатнія — авечкі. Пастух становіцца сярод хаты з качаргой у руках, каля яго навокал садзяцца авечкі, а воўк хаваецца за дзвярыма. Пастух пяе:
    Пасу, пасу авечачкі Недалёчка ад рэчачкі. Я пасу авечкі Каля самай рэчкі. Воўк за гарою, Шэры за крутою. Ваўка не баюся, Кіем баранюся, Качарэжкай адаб’юся, Пайду й буду спаць.
    Пастух адыходзіць убок і робіць выгляд, што спіць. Воўк кідаецца да авечак, хапае адну і разам з ёю ўцякае за дзверы. Усхапіўшыся, пастух крычыць:
    — Ага-ту! Воўк авечку панёс...
    Пастух зноў выходзіць на сярэдзіну хаты і пяе сваю песню. Потым зноў ідзе спаць. Воўк зноў хапае авечку і так, аж пакуль не забярэ апошнюю. Тады пастух ідзе шукаць авечак і, стукаючы качаргой то на адзін бок, то на другі, кажа: «Воўчы след, авечы след, воўчы след, авечы след...» Падыходзіць да ваўка і пытаецца:
    — Ці не бачыў, панок, маіх авечак?
    — He, не бачыў.
    Авечкі пачынаюць паціху шумацець.
    — А што ж гэта ў цябе шумаціць?
    — Пчолы гудуць.
    Пастух варочаецца назад ды ідзе зноў шукаць авечак, авечкі стукаюць.
    — А што ў цябе стукае?
    — Mae парабкі дровы сякуць.
    I гэтак далей, аж нарэшце авечкі пачынаюць блекатаць. Пастух убягае ў тую каморку і крычыць: «Ашкіра дамоў!» Уганяе іх у хату, пасля гэтага кліча ваўка ў лазню. Воўк пытаецца:
    — А якія дровы?
    — Бярозавыя.
    — He хачу, надта чадзяць.
    Пастух кліча другі раз, воўк зноў пытаецца:
    — Якія дровы?
    — Асінавыя.
    Воўк адмаўляецца, што надта дымяць. Ажно за трэцім ужо разам, калі пастух кажа: «Дровы хваёвыя»,— воўк згаджаецца, але, падышоўшы крыху, пытаецца яшчэ:
    — А сабак няма?
    — Адна ёсць сучка ліхая і тая пад печкай здыхае, а сабака кісялём удавіўся.
    Воўк выходзіць на сярэдзіну хаты і прысядае на карачкі, быццам мыецца. Пастух як крыкне:
    — Цюцькі, кусіце!
    Авечкі кідаюцца на яго. Воўк уцякае, яны даганяюць. Пастух падыходзіць да ваўка і пытаецца:
    — А што, воўча, надта яны цябе пакусалі?
    — Ой, пакусалі.
    — Хадзі ж цяпер будзем іх кусаць.
    Кідаюцца ўдваіх на авечак, тыя не даюцца.
    948. Воўк і авечкі
    Выбіраюць пастуха і ваўка, усе астатнія ўдзельнікі гульні— авечкі. Пастух ходзіць каля авечак і пяе:
    Пасу, пасу авечачкі Каля быстрай рэчачкі. Воўк за гарою, Я за другою.
    Ваўка не баюся, Палоўнікам адбаранюся.
    Прыходзіць воўк і кажа пастуху:
    — Пастух, пастух, а табе бацька купіў часы залатыя. Я папасу авечкі, а ты схадзі паглядзі.
    Пастух ідзе. У гэты час воўк крадзе авечку. Вяртаецца пастух, бачыць, што няма адной авечкі. Пастух пяе:
    А мне бацька часоў не купіў, Воўк авечачку схапіў.
    Калі воўк пацягае ўсіх авечак, пастух ідзе шукаць іх. Ен углядаецца ў зямлю і гаворыць:
    — Тут воўчы след, тут барані, тут воўчы след, тут барані...
    Прыходзіць пастух да ваўка. Авечкі ў гэты час ляскаюць зубамі. Пастух пытаепца:
    — Што ў цябе такое робіцца?
    — Кросны ткуцца.
    — Дай мне палатна.
    — Нельга.
    — Ці прабягалі тут мае авечкі?
    — А якія яны?
    — Сівенькія.
    — Пабеглі па сівенькай дарожцы.
    Пастух прыходзіць да ваўка ў другі раз. Авечкі ў далоні плешчуць.
    — Што гэта ў цябе шуміць?
    — Бліны пякуць.
    — Дай мне бліна.
    — Гарачыя.
    Так паўтараецца некалькі разоў. Нарэшце пастух запрашае ваўка ў лазню. Воўк доўга адмаўляецца, бо яму дровы не падыходзяць. Калі выбярэ дровы, пачынае мыла выбіраць. Прыходзіць воўк у лазню, а там авечкі сядзяць з пастухом. Яны накідваюцца на ваўка і тар.мосяць.
    949. Пастух і авечкі
    Выбіраюць з удзельнікаў гульні ваўка і пастуха. Усе астатнія — авечкі. Авечкі сядзяць кружком на падлозе, трымаюцца за качаргу, якая стаіць у цэнтры. Пастух таксама трымаецца за качаргу вышэй, ён ходзіць вакол сваіх авечак. У куце сядзіць воўк, там яго хлеў.
    Пастух пяе ходзячы:
    Пасу, пасу авечачкі Каля быстрай рэчачкі, Воўк за гарой, Я за другой.
    Я ваўка не баюся, Качаргой адбаранюся.
    Падбягае воўк і кажа:
    — Пастух, пастух, твой бацька на таргу быў, табе чаравікі з капелюшом купіў, ідзі дамоў паглядзі.
    Пастух не вытрымлівае, ідзе да бапькі:
    — Тата, тата, што ты мне купіў?
    — Я на таргу не быў, нічога не купіў. Ідзі авечак глядзець, каб воўк не панёс.
    У адсутнасць пастуха воўк сапраўды адлучае адну ці дзвюх авечак, вядзе іх сабе ў хлеў.
    Зноў паўтараецца песня пастуха.
    Прыдумляючы з кожным разам усё больш цікавыя і спакуслівыя рэчы, воўк перацягвае ўсіх авечак сабе. На пасьбішчы застаецца адна качарга. Пастух бярэ яе і ідзе па слядах, прымаўляючы: «Воўчы след — барання кроў», даходзіць да хлява ваўка. Чуе там нейкі шум. Пастух пытаецца ў ваўка:
    — Воўк, воўк, ці відзеў ты авечак?
    — He, не відзеў.
    — А што ў цябе ў хляве плешчыцца?
    — Бабы палатно палошчаць.
    У гэты час авечкі пляскаюць у далоні. Пастух адыходзіць ні з чым. Пасля падыходзіць яшчэ раз. Тут воўк пытаецца, якія ў пастуха былі авечкі, і кажа потым, што яны пабеглі рознымі дарожкамі: сівая — сівой, белая — белай, чорная — чорнай і г. д.
    Зноў вяртаецца пастух. Ен чуе, як бляюць яго авечкі. Тады воўк кажа, калі ж гэта яго авечкі, хай яны пяройдуць праз «кладку», пройдуць па качарзе, не трымаючыся ні за што. Тыя, што не пяройдуць,— ваўку.
    Пастух мусіць прызнацца бацьку, што не ўсіх авечак упасвіў, і той праганяе яго з дому ў лес.
    950. Воўк
    Дзеці садзяцца ў кружок. Нянька ходзіць каля дзяцей і пяе песеньку:
    Дзеткі мае, галубяткі, Нашто я вас карміла, Нашто я вас паіла: Ці на серага ваўчышчу, Ці на белага звярышчу? Воўк прыйшоў, дзіця ўкраў, А я, маладзенька, заснула Над маленькім дзіцёнкам, Над красненькім яечкам.
    Тады воўк: «Гоўк!»
    Выходзіць воўк і забірае аднаго за адным усіх дзяцей; нянька пагражае яму, а потым пералічвае дзяцей:
    — Воўча, воўча, ці не бачыў ты маіх авец?
    — Якія твае воўцы: чорныя, белыя, сівыя? — Белыя.
    —Пабеглі па белай дарожцы, па чыстаму па сасоннічку. Украдзены хлопчык пішчыць за печкаю: Ці, ці, ці!
    — Што ў вас сіпіць у печы?
    — Квас варыцца.
    — Дайце мне пакушаць.