Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
— Ты, слуга, падай карэту,
А я сяду і паеду: Я паеду ў Пітаград, Пасматру там вінаград.
753
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выплывае светлы месяц, А за месяцам луна, Мальчык дзевачкі слуга.
— Ты, слуга, падай карыта, А я сяду ды паеду. Ты, слуга, падай ціфон, А я свісну, а ты — воні
754
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выплыў ясны месяц, А за месяцам луна, Мальчык дзевачке слуга.
— Ты, слуга, падай карэту, А я сяду іпаеду.
Я паеду ў Ленінград Пакупаць сабе нарад: Красны, белы, галубой — Выбірай сабе любой.
755
Цыкаў, цыкаў Матацыкл, Усе дарогі перацыкаў. Ен паехаў ў Ленінград Выбіраць сабе нарад: Красны, жоўты, галубой — Выбірай сабе любой.
756
Стаіць дом двухэтажны, А за ім гудок адважны. Ен і свішча, і пяе, Усіх на фабрыку заве. У гэтай фабрыке атлічна: Ёсць памада і духі, Ленты, кружава, бацінкі, Што угодна для душы.
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выплывае белы месяц, А за месяцам луна, Барын дзевіцы слуга.
— Ты, слуга, падай карэту, А я сяду да й паеду.
Я паеду ў цёмны лес, Там увіджу чорны крэст. А пад тым крастом магіла, Там душа мая уныла.
758
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шзсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Выйшаў ясны месяц, А за месяцам луна, Выйшла дзевіца-слуга.
— Ты, слуга, падай карэту, А я сяду і паеду.
Ты, слуга, падай мятлу, А я сяду памяту.
759
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Цар вялеў мяне павесіць.
А нядоўга я вісеў;
Вецер дунуў — я зляцеў.
760
Ляцеў лебедзь, Шчытаў дзесяць, Цар хацеў мяне павесіць,
А царыца не дала I павесіла сама.
Я вісеў, вісеў, вісеў I ў памойку уляцеў, Усю памойку аблізаў I спасіба не сказаў.
761
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, Цар вялеў мяне павесіць, А царыца не дала
I павесіла цара.
Цар вісеў, вісеў, вісеў
I ў памыйку уляцеў.
А ў памыйках жыў Барыс, Прадсядацель дохлых крыс. А жана яго Ларыса — Прадсядацельская крыса.
762
Раз, два — булдава,
Тры, чатыры — пачапілі, Пяць, шэсць — недзе сесць, Сем, восем — сена косім, Дзевяць, дзесяць — сена весіць.
763
Раз, два — булава,
Тры, чатыры — прычапілі, Пяць, шэсць — кашу есць, Сем, восем — сена косім, Дзевяць, дзесяць—сена весіць.
Раз, два — кружава, Тры, чатыры — пачапілі, Пяць, шэсць — кашу есць, Сем, восем — сена косім, Дзевяць, дзесяць — грошы весіць. Грош згубілі, два знайшлі — У карчму пайшлі: Чай п’юць, кружкі б’юць, На стол грошыкі кладуць.
765
Раз, два — рукава,
Тры, чатыры — нос ў чарніле, Пяць, шэсць — кашу есць, Сем, восем — сена косім, Дзевяць, дзесяць — Мішу павесіць.
766
Раз, два, тры, чатыры, Пяць, шэсць, сем, восем, Выйшла баба з доўгім носам, А за бабай сівы дзед, Запытываець, колькі табе лет.
767
Сядзіць немец на паліцы, Лічыць дзеці на вуліцы: Айн, цвай, драй — Міша, вылятай.
Сядзіць зайчык на прыпечку, Лічыць дзеці па-нямецку: — Сцяпан, Лявон, Выйдзі з хаты вон.
769
Я сядзеў, чытаў газету, Нехта выпусціў ракету. Раз, два, тры — Гэта, верна, будзеш ты.
770
Первенчыкі, Другенчыкі, Кругі, Другі, Вон!
771
Дружэньчыкі, Бярвеньчыкі, Я шышаў, А ты выйшаў.
772
Пірывічкі, Дружычкі, Камарыкі, Карачыкі. Хто non, Хто журак,
Радзівон, Пайдзі вон! Хто ў печы, Хто за дровы Што ў печы? У печы квас. Лаві мышэй, Да не нас!
773
Сем семярэй
I сямёра свіней.
Свінка і свінчын брат I сямёра парасят.
774
Бег сабака цераз мост, Чатыры лапы, пяты — хвост.
775
Ах ты, вутачка шарой, Паступай скарэй дамой, У цябе семера дзяцей, Восьмы селязень, Дзевятая вутка, Дзесятая клютка.
За морам пала, У цэркві стала. Высеку дубінку, Палажу на полку. Хто ўзяў?— Я ўзяў! Радзівон, выйдзі вон!
Ехаў мужык па дарозе, Зламаў кола на парозе. Колькі патрэбна гваздзей, Кажы хутчэй!
777
Ехаў мужык па дарозе, Зламалася калясо ў возе. Колькі трэба спіц, Каб калясо пачыніць?
778
Ехаў памешчык, Зламалась цялега. Сколькі ў цялегу Нада гваздзей?
779
Ехаў мужык па дарозе, Зламаў калясо на дарозе. Колькі гваздзей, гавары паскарэ He задумывайся.
780
Ехала машына із Масквы, Пацярала тры даскі. Стук-звон, выйдзі вон!
Едзе брычка, званок звоне, Выйшла пані лічыць коні. Раз, два, тры, Выйдзі, малы, ты.
782
Стаяла машына Каля канторы, Номер дзевяты — Выйдзі, пузаты.
783
Стакан, лімон, Выйдзі вон! Стакан вады, Выйдзі ты!
784
Ішла кукла па таку У зялёным фартуку, Ела сахар і мядок. Выйдзі вон, каралёк.
785
Бегла курка па таку, Па зялёным табаку, Ела сахар і мядок. Адчапіся, каралёк.
Цётка ў рож, Цётка ў рож, Выхадзі, тавар харош.
787
Плыў па мору чамадан, У чамадане быў дзіван, На дзіване плаваў слон. Хто не верыць — выйдзі вон!
788
Кацілася яблычка Розавы цвет, Ты мяне любіш, А я цябе нет.
Проч, проч, Ты — капітанская доч.
789
Сава, соўка, Маладая ўдоўка, Сядзіць на павеці, Люба паглядзеці: Сама шэранькая, Дзюбка доўгенькая. Дзінь-бразь, Выйдзі, князь, He забудзь дзіця.
Нітачка, голачка, Сіня сцяколачка, Рыба, карась, А ты ўбірайсь!
791
Нітачка, іголачка, Ці-ці-ці, Уляці.
792
Нітачка, іголачка, Шышал — вышал.
793
Нітачка, іголачка, Выйдзі, камсамолачка.
794
Саломіна Паломана, Шышал, Вышал.
795
Салома, Талома, Выйшла Дышла.
Саломінка, Яромінка Прэла, Гарэла, На мора Ляцела. Касцюк, Масцюк, Радзівон, Пайдзі вон.
797
Ані, Вані, Што пад вамі, Пад жалезнььмі стаўбамі? Цып, бразь, Выйдзі, князь.
798
Ані-бані, што пад вамі, Пад жалезнымі стаўбамі?
Унчык-бунчык, сам гарбунчык, Серабраны крэст.
799
Ані-бані, што пад намі, Пад жалезнымі стаўпамі? Сіта, пліта, квас, Адыйдзі, дурак, ад нас.
За сцякляннымі дзвярамі Сядзіць Мішка з пірагамі. — Мішка-Мішанька, дружок, Колькі стоіць піражок?
801
За сцякляннымі дзвярамі Стаіць попка з пірагамі.
— Здраствуй, попка, мой дружок, Колькі стоіць піражок?
— Тры капейкі з палавінай, Ухадзі, дурак, з дубінай.
802
Рагадан, рагадан, На чатыры загадан. Пяцьсот ваявод, Мар’я, Юр'я, Кацярынін нос На пятнаццаць вёрст. Шалды-балды, Бушмак-барада, Выйдзі вон з гарада, Турмас!
803
— Заяц-месяц, Ідзе быў? — У лесе.
— Што дзелаў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў? — Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!
Кацілася яблыка міма саду-вінаграду. Хто падыміць, той і вон.
805
Бег сабачка-галашыйка, У яго борачка на шыйке. To не борка — ланцужок, Выйдзі, міленькі дружок.
806
Чыкі-чыкі-чыкарок, Паня, Фёдар-Федарок. Тлела, гарэла, замуж хацела. Чырык, башмак, Барада, лаві.
807
Цок-цыгірок, Пана фіда-футарок. Прэла, гарэла, Замуж ляцела. Вусь, барадусь, Кіслы квас, Лаві нас!
808
Плыла жабка па вадзе, Хто-та злапе, Той выйдзе.
Ходзіць свіння па двару 1 шукае лебяду, А за свіннёй стары дзед, Таму дзеду сорак лет. Сорак, сорак, пяцьдзесят, Выйшаў дзедушка-басяк.
810
Кацілася ягадка Круга гароду. — Хто яе пойме? — Царскі сын. Выйшаў, выйшаў, Ен пайшоў, На баярскі двор Сыйшоў.
811
Ляцеў заяц Па бару, Ірваў лебяду, Ірваў ў пучок, Выйдзе ваўчок.
812
Ішоў баран па бару, Ірваў капусту, лебяду. Што сарве, то ў пучок, Выйдзі вон, дурачок.
Бег зай па бару, Абіраў лебяду. Рваў, клаў у пучок, Выбірайся, ваўчок.
814
Бег, бег зайчык, Вырыў трубку, Палажыў на лаўку. Хто ўзяў целефон, Пажалуста, выйдзі вон.
815
Ішоў баран Па крутым гарам, Вырваў траўку, Палажыў на лаўку. Хто яе возьмець, Той вон пойдзець.
816
Пад зямлёй драва рубілі, Па-нямецку гаварылі:
- — Алды-балды, пшык, Выйшаў маленькі мужык.
817
На стале ляжала міна, Па-ня*мецку гаварыла: — Энік, бэнік, шмык, Выйдзі, маленькі мужык.
Кацілася мандаліна, Па-нямецку гаварыла: — Шэндэр, мэндэр, пшык, Залатой мужык.
819
Опа-опа, Амерыка, Еўропа, Англія, Кітай — Поля, вылятай.
820
Об, Лена, Енісей Пабіліся за кісель.
821
Ехала машына цёмным лесам За якім-та інцірэсам.
Інці-інці-інцірэс, Выхадзі на букву «с».
822
Дзеці, дзеці, дзетвара, Уцякайце са двара, Хто не захаваецца — Крычыць «ура!»
823
Ішла дзевачка па рынку, Наступіла на карзінку.
У той карзіначцы табак, Хто закурыць, той дурак.
824
Маскарад, маскарад, Паглядзі, які нарад: Чорны нагавіцы, белы фрак — Гэта будзеш ты, дурак!
825
Жыў-быў цар, У цара быў сад, У саду быў пруд, У пруду быў рак, А хто слухаець — Той дурак.
826
Бочка-грэчка, Выкінь чалавечка.
827
Доры-доры, памідоры, Мы ў саду спаймалі вора. Сталі думаць і гадаць, Як нам вора наказаць. Мы звязалі рукі-ногі I пусцілі па дароге.
Вор ішоў, ішоў, ішоў I капеечку знайшоў. Нам капеечка не нада, А табе жмурыцца нада.
Анды, банды, рукатворы, Мы злавілі ў доме вора. Мы звязалі рукі, ногі I пусцілі па дароге, Вор ішоў, ішоў, ішоў I карзіначку знайшоў. А ў той маленькай карзінке Есць памада і духі, Лента, кружава, бацінкі — Што угодна для душы.
829
Эні, бэні, тры капторы, Мы спаймалі ў лесе вора. Сталі думаць і гадаць, Як нам вора пакараць. Мы звязалі рукі, ногі I пусцілі па дароге. Хто ні едзе, хто ні йдзе, Па капеечцы кладзе. Нам капеечка не нада, Зажмурыцца вору нада.
830
Пятро, Пятро, Падай вядро. Карове піць — Табе жмурыць.
831
Ляцеў воран У трубу чорну. Дым валіць — Табе жмурыць.
Тапор, тапор, Сядзі, як вор.
Піла, піла, Ляці, як страла.
833
Стакан, карэц, Табе, сляпец.
834
Анты-банты, шлі салдаты.
Анты-банты, на базар.
Анты-банты, што купілі? Анты-банты, самавар. Анты-банты, колькі стоіць? Анты-банты, тры рубля. Анты-банты, хто выходзіць? Анты-банты, ты да я.
835
Аты-баты, шлі салдаты. Аты-баты, на базар, Аты-баты, што купілі? Аты-баты, самавар. Аты-баты, колькі стоіць? Аты-баты, два рубля. Аты-баты, хто выходзіць? Аты-баты, гэта я.
836
Аты-баты, шлі салдаты.
А.ты-баты, на базар,
Аты-баты, што купілі?
Аты-баты, самавар.
Аты-баты, колькі стоіць?
Аты-баты, тры рублі.
Аты-баты, ён какой?
Аты-баты, залатой.
837
Шытыль-пытыль, шэндыль-мэндыль!
Ехаў пан — повен жбан:
I пушачка тыцюну, і ражочак табаку.
— На, панюхай, мужычок, ці харошы табачок?
Раз, два, тры, граў я і ты!
838
Цынцы-брынцы, балалайка, Цынцы-брынцы, паіграй-ка. Цынцы-брынцы, не хачу, Цынцы-брынцы, спаць хачу. Цынцы-брынцы, хто стучыць? Цынцы-брынцы, дзевачка. Цынцы-брынцы, як завуць? Цынцы-брынцы, Евачка.
839
Цынцы-брынцы, два кальца Выстругалі малайца, На святой нядзельцы Здзелалі кацельцы.
Кацельцы ўпалі, На кузню сказалі.