• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Як сяду ж я, Як паеду ж я На папоў двор;
    Там і б’юцца, і дзяруцца, I камар пішчыць I ваду ташчыць,
    А курыца на паліцы Талакно таўчэць, А пятух на парозе На мароз пяець, Парасёнак на загнеце Бліны пякець, Кошка на вакошкі Карункі вядзець.
    589
    Пазвольце-ка, братцы, небыльніцу спеці.
    Небыльніцу, бліцу, небывальніцу.
    Чаго не было, таго не будзець.
    На павеці куры сена косяць, I грабуць, і ў стагі кладуць. А ўсё гэта, братцы, небыльніца, бліца й небывальніца;
    Чаго не было, таго й не будзець.
    Пазвольце-ка, братцы, небыльніцу спеці, Небыльніцу, бліцу, небывальніцу.
    Чаго не было, таго не будзець.
    На печцы аўца гняздзечка звіла, яечкі знясла, Тупаносыя, крываносыя.
    А ўсё гэта, братцы, небыльніца, бліца й небывальніца;
    Чаго не было, таго й не будзець.
    Пазвольце-ка, братцы, небыльніцу спеці, Небыльніцу, бліцу, небывальніцу.
    Чаго не было, таго не будзець.
    На дубе свіння парасілася: пяцьдзесят парасят Да ўсё свіначкі, да ўсё Хімачкі, Адзін вапручок і той Паўлючок.
    А ўсё гэта, братцы, небыльніца, бліца й небывальніца;
    Чаго не было, таго й не будзець.
    Пазвольце-ка, братцы, небыльніцу спеці, Небыльніцу, бліцу, небывальніцу.
    Чаго не было, таго не будзець.
    Як ідзець мядзведзь па паднябессю, Ен ідзець, ідзець, ён нясець, нясець Ён каровіцу, ён бурэніцу.
    Бальшая й галава чорта-д’ябала.
    А ўсё гэта, братцы, небыльніца, бліца, небывальніца.
    Чаго не было, таго й не будзець.
    Пазвольце-ка, братцы, небыльніцу спеці, Небыльніцу, бліцу, небывальніцу.
    Чаго не было, таго не будзець.
    Паехаў Хрэм у таргі на хмель,
    He купіў хмелю, купіў ячмяню з цэлую жмяню, 3 таго ячмяню наварыў соладу, напёк пірагоў. А ўсё гэта, братцы, небыльніца, бліца, небывальніца;
    Чаго не было, таго й не будзець.
    Пазвольце-ка, братцы, небыльніцу спеці, Небыльніцу, бліцу, небывальніцу.
    Чаго не было, таго й не будзець.
    Зазваў цешчухну к сабе ў госці.
    Пасадзіў цешчу к сцяне глазамі, ў ізбу плячамі. — Шчытай, цешчухна, ці ўсе клапы, ці ўсе прусы.
    А ўсё гэта, братцы, небыльніца, бліца, небывальніца;
    Чаго не было, таго й не будзець.
    590
    Два бараны іграюць у арганы, Дзве лісіцы іграюць у скрыпіцы, А чорная свіння са смеху лягла, Што ў яе на двары такая капэльня была.
    Раба курачка бычка прывяла, Парасёначак яечак нанёс, А бязрукі яечкі пабраў Да іх голаму за пазуху паклаў.
    Сляпы прыгледзеўся, Глухі прыслухаўся, Нямы «каравул» закрычаў, Бязногі бегам пабяжаў.
    592
    Ох ты, дзядзька Майсею, Да ці бачыў чудасею,* Што на полі чалавек Камарамі да й араў.
    Камарамі араў, Дубінаю паганяў. I дубіну паламаў, I камары пагубіў.
    Ох ты, дзядзька Майсею, Да ці бачыў чудасею.
    Да на печы чалавек Ячмень ступаю пажаў.
    * Другі і чацвёрты радок кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    Да на печы чалавек Ячмень ступаю пажаў, Ячмень ступаю пажаў, Вераценмі павязаў.
    Ох ты, дзядзька Майсею, Да ці бачыў чудасею.
    Была ў дзядзькі свіння, Да на ліпе гняздо звіла.
    Была ў дзядзькі свіння, Да на ліпе гняздо звіла, Да на ліпе гняздо звіла, Парасятак навяла.
    Ох ты, дзядзька Майсею, Да ці бачыў чудасею.
    Была ў дзядзькі кабыла, Яна люльку курыла.
    Была ў дзядзькі кабыла, Яна люльку курыла.
    Япа люльку курыла, На вячоркі хадзіла.
    Ох ты, дзядзька Майсею, Да пі бачыў чудасею.
    Была ў дзядзькі карова, Усё была нездарова.
    Была ў дзядзькі карова, Усё была нездарова, Ен каровы не змяніў, Усё падымак гаманіў.
    [J=H2]
    Ай, куры, куры, куранятачкі, Вашы хвосцікі, як лапатачкі: I грабуць, мятуць, у засек нясуць, 3 засека нясуць, кураняткам даюць, Кураняткі ядзяць і болей глядзяць.
    Moderate
    Шчодры вечар, добры вечар, Каму шчодрыка спяваці?
    — Ганначцы!
    У пана дзядзька хараша дачка,
    Святы вечар!*
    Хараша дачка, добра Ганначка,
    * Далей паўтараецца пасля кожнага радка.
    I харошая, i нарадная. Нарадзілася у тры нарады: Перша нарада — юкла сукенка, Друга нарада — кован паясок, Трэця нарада—барвін вяночак. Юкла сукенка свет замятае, Кован паясок костачкі ломіць, Барвін вяночак галоўку клоніць.
    595
    Ой, рана, рана куры запелі,
    Святы вечар.*
    Ой, шчэй найраней ўстае Іванька-пан. Устаў раненька, умыўся бяленька, Званком пазваніў, братоў пабудзіў: — Уставайце, браткі, кансй сядлайце, Дай паедземо на паляванне, На паляванне, на пагулянне.
    Дай выпалюем горы-даліну, Горы-даліну, ў полі звярыну.
    596
    Ідзі, зіма, да Кракава, Зноў ты прыйдзеш аднакава.
    Ідзі, зіма, да Кіева, Ты нам лета пакінула.
    Ідзі, зіма, да крыніцы Ды забірай рукавіцы.
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    Куры, куры, куранятачкі, Нг крычыце каля хатачкі. Наша хатачка старэнькая, А я ў мамкі маладзенькая.
    598
    Я маленькі хлопчык Узлез на ставічык, У дудачку йграю, Хрыста забаўляю.
    А вы, дзядзенька, знайце, Да капеечку мне дайце!
    599
    Я дзевачка маленька,
    У мяне плаціна рабенька, Башмачкі карковенькія, Будзьце з празнічкам здаровенькія.
    600
    Калядачкі далёка, Кілбасачкі высока.
    Калядачкі прыблізіліся — Кілбасачкі паніжыліся.
    ЗАКЛІЧКІ I ПРЫГАВОРЫ
    601
    Ай? лю _лі лю лі,
    Свяці, свяці, сонейка, Каб нам было цёпленька. Ай, люлі-люлі, Люленькі-люлі.
    Пад хаткаю седзячы, Лусту хлеба дзержачы. Ай, люлі-люлі, Люленькі-люлі.
    Яечкі качаючы, Песенькі спяваючы.
    Ай, люлі-люлі, Люленькі-люлі.
    602
    Соўнушка-ядрушка, Выблесні, выгляні! Твае дзеткі
    На паветке
    Сыр калупаюць, Людзям раздаваюць: Людзям па ложцы, А нам ні па крошцы.
    603
    Сонца, сонца, Выблесні ў аконца!
    Я тваю матку відзела: На камушку сядзела, Іголачкі істрыла, Мяшэчкі мыла, Намётачкі бяліла.
    604
    Сонейка, сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
    605
    Дождж, дождж, перастань, Я паеду на Растань: Буду богу маліцца, Буду цару кланіцца, Буду бога ухваляць, Буду цара укланяць.
    Дожджык, дожджык, секані.
    Я паеду на кані.
    Дожджык, дожджык, перастань, Я паеду на Растань.
    607
    Дожджык, дожджык, прыпусці! Я паеду у кусты Богу маліцца, Хрысту пакланіцца.
    608
    Дожджык, дожджык, сыпані!
    Я паеду на кані
    Богу маліцца, Цару кланіцца. Дсжджык, дожджык, перастань! Я паеду, арыштант, 3 ключыкам-замочкам, 3 залатым цапочкам.
    609
    Дожджык, дожджык, секані, Каб не ўседзеў на кані.
    Дожджык, дожджык, перастапь, Я паеду на Ярдань Богу маліцца, Хрысту пакланіцца.
    Зубі, зубі, дождж, На бабіну рож, На дзедаву плеш, Дзецям на кулеш.
    611
    Рубі, рубі, дождж, На бабіну рож, На дзедава сена, Каб яно дзёўбам села.
    612
    Дождзік, дождзік, рубані На чатыры грабяні!
    613
    Даждзёк, даждзёк, прыпусці, Мы схаваемся ў кусты.
    614
    Дожджык, дожджык, крапані, Бабу з поля прагані.
    615
    He йдзі, не йдзі, дожджыку, Звару табе боршчыку.
    П р ы п е ў: Ай, люлі-люлі, Люленькі-люлі.*
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай срафы
    Пастаўлю пад лаўкаю, Накрыю лапаткаю.
    Пастаўлю пад сенцамі, Накрыю паленцамі.
    Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю.
    Талерачка здымецца, А дожджык унімецца.
    616
    Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку. Пастаўлю пад елкаю, Юакрыю талеркаю, Сама пакаштую, Цябе пачастую.
    617
    Дожджык, дожджык, перастань, Я паеду на Растань, Куплю табе сарафан.
    Паеду на Кіеў Богу маліцца, Хрысту пакланіцца. Як у бога сірата Адкрывала варата Ключыкам-замочкам, Шоўкавым платочкам.
    618
    Дожджык, дожджык, перастань Мы паедзем на Ярдань, Богу памолімся,
    Хрысту паклонімся. Станем пад елкаю, Накрыемся талеркаю, Станем пад грушкаю, Накрыемся падушкаю, Станем пад хатаю, Накрыемся лапатаю.
    619
    Дожджык, дожджык, Перастань!
    Я паеду на Ердань Богу маліцца, Хрысту пакланіцца.
    Я у бога сірата, Падпірайце варата Кручком, дручком, Папярэшнічкам.
    620
    Даждзёк, даждзёк, перастань! Куплю табе халастан, Астануцца дзеньгі — Куплю табе сергі.
    621
    Мядзведзь, мядзведзь, Разгонь тучу, Дам табе
    Аўса кучу.
    Гары, гары гарка, Прыедзе кухарка. Кухарка — на карове, Кухар ■— на кабыле, Дзеці — на цялятках, Слугі — на шчанятах.
    623
    Гары, гары ярка, Прыедзець Захарка У краснай шапке. Сам — на лашадке, Жана — на кароўке, Дзеці — на сабачках, Казёл — у кахтане, Каза — ў сарахване, Вуткі —у будке. Тараканы!
    Біце ў барабаны!
    624
    Гары, гары гарка, Прыйдзе кухарка I прывязе кока Дай залепіць вока.
    625
    J=H2
    Божая кароўка, Што заўтра будзе — Дождж ці пагода,
    Пень цікалода? Пагода — ляці, Дождж — сядзі.
    626
    Кацілася калода
    Каля паповага гарода, Пыталася ў бога, Ці будзець заўтра дождж ці пагода? Пагода, пагода, гу-у-у!
    627
    Гнілая калода,
    Ці будзець заўтра пагода? Калі будзець — адгукнісь, А не будзець — заікнісь!
    628
    Калода, калода, Ці будзе пагода?
    Як цяпер, то пушчу, А заўтра, то заб’ю.
    629
    Калода, калода, Калі будзе пагода?
    Як цяпер, то ляці, Як ў чацвер, то сядзі.
    630
    Андрэйка-калода, Што заўтра будзе, Дождж ці пагода?
    Бз-з-з.
    Андрэйка-калода, Куды паляціш: Уніз ці ўгору, На дождж ці на пагоду?
    632
    Андрэйка-бажок, Ляці ў той бачок, Папытайся ў бога, Што заўтра будзе — Дождж ці пагода?
    633
    Андрэйка-братка, Дзе твая хатка?
    634
    Ядзерка, ядзерка, Калі будзе сонейка? Калі будзе, то пушчу, А не будзе, то заб’ю.
    635
    Ядзерка, ядзерка, Паляці да бога, Папытайся ў бога, Што заўтра будзе — Дождж ці пагода?
    Пагодка-ягодка, Калі хочаш, дык ляці, А не хочаш, дык сядзі.
    637
    Цецер, цецер, Ці далёка вечар? Як далёка, то ляці высока, Калі блізка, то ляці нізка.
    638
    Фэдрык, фэдрык, Дзе твае дзеткі? Куды паляціш: Ці ў высокія горы, Ці ў глыбокія норы?
    639
    J=H2
    Бо_ жа_ я ка _ роў _ ка;	па _ ля_ці ка неб _ ка.
    Божая кароўка, Паляці на небка. Там твае дзеткі Кушаюць катлеткі, Півам запіваюць, Хлебам заядаюць.
    Allegro
    Божая кароўка, Паляці на небка. Прынясі нам хлебка Чорнага і белага, Толькі негарэлага.
    641
    Ядзерка, ядзерка, Божае дзіцятка! Паляці на неба, Прынясі нам хлеба.
    642
    Кароўка-мугоўка, Дай малачка.
    643
    Божая кароўка, Паляці на небка, Там твае дзеткі Кушаюць катлеткі, Ядуць і табе дадуць.
    644
    Божая кароўка, Ты ляці на небка, Там твае дзеткі
    Кушаюць катлеткі. Усім раздаюць, А табе не даюць.
    645
    Ядзерка, ядзерка, Паляці на неба, Прынясі нам хлеба.
    646
    J=12O
    роў ка? Ці у ле _ вым ба _ ку...
    Божая кароўка, Дзе мая свякроўка? Ці у левым баку, Ці у правым баку, Ці у жоўтым пяску?
    647
    Moderate
    ду_ шач_м? Ці ў пввым ба.іу, ці ўправым ба_ку, ці ўжоўтым пяс_ку?
    Пятру, Пятру, Пятрушачка, А дзе мая душачка?
    Ці ў левым баку,
    Ці ў правым баку, Ці ў жоўтым пяску?