• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    — Сена касіць.
    — Нашто яму сена?
    — Кароў карміць.
    — Нашто яму каровы?
    — Малачка сабіраць. — Нашто яму малако? — Дзяцей карміць.
    — Нашто яму дзеці? — Жалуды збіраць. — Нашто яму жалуды? — Свіней карміць.
    — Нашто яму свінні?
    — Горы капаць.
    — Што ў тых гарах?
    — Макавае зярно.
    — Ідзе то зярно?
    — Пятух склюваў.
    — Ідзе той пятух?
    — За мора ўляцеў.
    — Ідзе тое мора?
    — Краскамі парасло. — Ідзе тыя краскі?
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Дзеўкі парвалі.
    — Ідзе тыя дзеўкі?
    — Замуж выйшлі.
    — Ідзе іх муж’я?
    — Пайшлі ў ліп’е, Там і ўліплі.
    Да-лі-гойда!
    475
    Жыў-быў, ды няма.
    Ду-ду*
    Ды паехаў да Міра.
    Ды купіў ён коску.
    Ды за сваю слёзку.
    — Нашто тая коска?
    — Сеначка касіці.
    — Нашто тое сенца? — Кароўкі карміці.
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Нашто ты(й) кароўкі?
    — Малако даіці.
    — Нашто то малочка?
    — Сырчыкі рабіці.
    — Нашто ты(й) сырочкі?
    — Хлопчыкаў карміці.
    — Нашто тыя хлопцы?
    — На вайну хадзіці.
    Ду-ду! Ды казёл-барада.
    Ду-ду! Ду-дуі*
    Ды пабег да Міра. Ды купіў коску. — А нашто коска? — Сянцо касіць. — А нашто сянцо? — Каровак карміць. — А нашто кароўкі? — Млечка даіць. — А нашто млечка? — Сырцы ляпіць. — А нашто сырцы? — Пастухоў карміць. — А дзе ж пастухі?
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    — На вайну пайшлі.
    — Дзе тая вайна?
    — Пасярод гумна.
    Ду-ду-
    Ішоў казёл мастом.
    Ду-ду-ду'*
    Ківаючы хвастом.
    — А куды ідзеш, казёл?
    — На кірмаш пайду.
    — А чаго на кірмаш?
    — Касу купляць пайду.
    — Нашто табе каса?
    — Буду сена касіць.
    — Нашто табе сена?
    — Каровачак карміць.
    — Нашто табе каровы?
    — Буду млечка даіць. — Нашто тое млечка? — Пастушкоў карміць.
    — Нашто тыя пастушкі? — Будуць свінак пасвіць. — Нашто тыя свінкі?
    — Будуць горы рыці.
    * Паўтараецца пасля кожнага радка,
    — А што ў тых горах?
    — Дубовая бочка.
    — А што ў той бочцы?
    — Зялезная ступа.
    — А што ў той ступе?
    — Медзяная міса.
    — А што ў той місе?
    — Цыноўная лыжка.
    — А што ў той лыжцы?
    — Макавае зерне.
    — А дзе тое зерне?
    — Петушок здзюбаў.
    — А дзе той петушок?
    — За мора паляцеў.
    — А дзе тое мора?
    — Кветкамі зарасло.
    — А дзе тыя кветкі?
    — Дзеўкі пазбіралі.
    — А дзе тыя дзеўкі?
    — Замуж павыходзілі.
    — А дзе іх мужыкі?
    — На вайну пагналі.
    — А дзе тая вайна?
    — Пасярод гумна.
    478
    — Дзе быў, казёл?
    Ду-ду! Ду-ду! *
    — Сена касіў.
    — Нашто сена?
    — Кароў карміць.
    — Нашто каровы?
    — Малако даіць.
    — Нашто малако?
    — Пастухоў карміць.
    * Паўтараецца пасля кожнага запытання.
    -— Нашто пастухі?
    — Свіней пасвіць.
    — Нашто свінні?
    — Горы рыць.
    — Што ў той гары?
    — Ступа зялезная.
    — Што ў той ступе? — Лыжка цыноўная. — Што ў той лыжкі? — Макава зярошка. — А дзе тая зярошка? — Пятух скляваў.
    — А дзе пятух?
    — На мора паляцеў.
    — А дзе мора?
    — Кветкамі зарасло.
    — А дзе кветкі?
    — Дзеўкі павышчыпалі.
    — А дзе дзеўкі?
    -— Замуж павыйшлі. — А дзе іхнія мужы? — На вайну пайшлі. — А дзе вайна?
    — Там, дзе татары. — Як ехалі татары, Мусар растапталі.
    479
    Быў дзед-барада, Купіў сабе варата, Купіў сабе коску. — Нашто табе коска? — Сенца касіці.
    — Нашто табе сенца? — Кароўку карміці.
    — Нашто табе кароўка? — Малачко даіці.
    — Нашто табе малачко? — Сыркі рабіпі.
    — Нашто табе сыркі?
    —Пастушкоў карміці.
    — Нашто табе пастушкі?
    — Свіней пасціць.
    — Нашто табе свінні?
    — Ямачку рыці.
    Ды ў той ямцы залатая бочка,
    Ды ў той бочцы залатая дзежка, Ды ў той дзежцы залатыя крупкі. — Дзе тыя крупкі?
    — Певень пахапаў.
    — Дзе той певень?
    — Паляцеў у лес.
    — Дзе той лес?
    — У печ улез.
    480
    — Ты каза, каза,
    Лубяныя глаза, Ты, каза, ідзе была? — Я, каза, каней пасла. — Ідзе коні?
    — Ніколка ўкраў.
    — Ідзе Ніколка?
    — У клець пайшоў.
    — Ідзе та клець?
    —■ Вадой пазаліло.
    — Ідзе вада?
    •— Быкі выпілі.
    — Ідзе быкі?
    — Пад гару ушлі.
    — Ідзе гара?
    — Чэрві вытачылі.
    — Ідзе чэрві?
    — Гусі паклявалі.
    — Ідзе гусі?
    — У траснік паплылі.
    — Ідзе траснік?
    — Дзеўкі паламалі.
    — Ідзе дзеўкі?
    — Замуж пайшлі.
    — Ідзе муж’ё?
    — Пайшлі сена касіць.
    481
    — Куды ідзеш, бабка? — К мамцэ па бердачка. — Нашто табе берда?
    — Світу ткаць.
    — Нашто табе світа?
    — Мышэй ганяць.
    — А дзе тыя мышы?
    — Пад печчу.
    — А дзе тая падпечча?
    — Вадой залілася.
    — А дзе тая вада?
    — Чорны вол папіў.
    — А дзе той вол?
    — Даўбня забіла.
    — А дзе тая даўбня?
    — Чэрві патачылі.
    — А дзе тыя чэрві?
    — Куры паклявалі.
    — А дзе тыя куры?
    — Каршуны падралі.
    — А дзе тыя каршуны?
    — На мора паляцелі.
    — А дзе тое мора?
    — Краскамі зарасло.
    — А дзе тыя краскі?
    — Дзеці пашчыпалі.
    — А дзе тыя дзеці?
    — На вайну пагналі.
    — А дзе тая вайна?
    — Пасярод двара.
    Чыкі-чыкі-чыкі сок, Няма хлеба ні кусок, Адна была мараначка, I тую з ела Маршаначка. — А дзе тая мараначка? — Калода забіла. — А дзе тая калода? — Чэрва патачыла. — А дзе тая чэрва? — Куры паклявалі. — А дзе тыя куры? — Каршуны падралі. — А дзе тыя каршуны? — У мора пазляталі. — А дзе тое мора? — Краскамі зарасло. — А дзе тыя краскі? — Паны пашчыпалі. — А дзе тыя паны? — У вайну паязджалі. — А дзе тая вайна? — Пасярод Пляўна.
    483
    Пайшоў конік да вады, Шаўковыя павады, Вады не напіўся.
    — Чаму не напіўся?
    — Калодзіцы няма.
    — А дзе тая калодзіца?
    — Чэрві патачылі.
    — А дзе ж тыя чэрві? — Куры падзяўбалі. — А дзе тыя куры? — Каршуны падралі. — А дзе тыя каршуны? — У поле паляцелі.
    — А дзе тое поле?
    — Кветка.мі зарасло. — А дзе тыя кветкі? — Дзеўкі пашчыпалі. — А дзе тыя дзеўкі?
    — Панічы пабралі.
    — А дзе тыя панічы? — Пайпілі на вайну. — А дзе тая вайна?
    — Пасярод гумна.
    484
    Ку_ ка_ ра_ ку^ пету..шок, чырБО_нень~ кі гра_бя_ шок, ц&Л авве_тач ку пай_шоў, кур _ку рабу ю знай_шбў.
    Кукараку, петушок, Чырвоненькі грабяшок, Пад паветачку пайшоў, Курку рабую знайшоў.
    Пачаў яе пытаці, Ці умеець чытаці. — He чытаю, не пішу, Толькі яечкі нясу.
    пы _таць. ЦІ ўме _ ець я на чы таць.
    485
    Ах ты, пятух-петушок, Залаценькі грабяшок. Пайшоў па вадзічку, Зпайшоў маладзічку.
    Маладзічка Хоміна Па балоту хадзіла, Траўку цмыкала, Цяляткам давала.
    486
    — Заінька, шэранькі, Дзе ты бываў?
    — У млыне, у млыне.
    — Што ты відаў?
    — Мех мукі, мех мукі.
    — Чаму ж не ўзяў? — Хацеў я, хацеў я. Млынар не даў: Набеглі, набеглі Млынарчыкі, Пабілі, пабілі Мне пальчыкі. Набеглі, набеглі Падмельшчыкі, Пабілі, пабілі Мне плечыкі.
    487
    — У млыне, у млыне.
    — Што ты відаў?
    — Мех мукі, мех мукі.
    — Чом ты не ўкраў?
    — Наляцелі крэўчыкі, шэўчыкі, Пабілі мне пальчыкі, Ледва я удраў.
    — Заінька-крэванька, Дзе ж ты бываў?
    — У млыне, у млыне.
    — Што ж ты відаў?
    — Мех мукі, мех мукі.
    — Чаму ж ты не ўкраў?
    — А там былі зайчыкі, Перабілі пальчыкі, Я насілу ўцёк Да й на бабін ток, Лапкі папёк.
    А я ў канапелькі, А там верабейкі. Канапелькі трэсь-трэсь, Верабейкі цыў-цыў.
    489
    — Зайчык маленькі, Чым ты жывенькі?
    — Я і сам дзіўлюся, Чым я жыўлюся. Пасадзіў капусту Hi рэдка, ні густа. Пайду я рана, Капуста парвана, Пайду я позна, У капусце росна.
    490
    — Заінька беленькі, Хвосцічак серанькі, На цябе бабы сварацца I пабіць цябе радзяцца.
    — Што я ім здзелаў, Што па іхняй капусце пабегаў.
    Заінька шэры, He хадзі па сенях, He тропай нагою, He лягу з табою, Я лягу з Іванам Пад чырвоным каптанам.
    492
    Заінька серанькі, Хадзі кашу есці.
    Заінька наш не хоча, Каля бабы тапоча.
    493
    Ох ты, баба старая, Чаму не йдзеш замуж за зая: Зая дроў насячэ, Баба бліноў напячэ.
    494
    — Гэй ты, воўчанька, Гэй ты, шэранькі, Што ты ў лесе жывеш, Пану чэсць не даеш?
    — За што буду даваць, Няма ў чым зімаваць: Ані хатанькі, Ані буданькі.
    За кусточкам сядзеў, На свіначку глядзеў. Хацеў свінку схапіць,— Пачалі гаманіць.
    495
    Тын-тын-тана! Служыў я ў пана. Тын-тын-тынку! Выслужыў я свінку. Тын-тын-толе! Пагнаў у поле. Т ын-тын-тусту м! Сеў я пад кустам. Тын-тын-тугу! Стаў віць пугу. Тын-тын-тачок! Выскачыў ваўчок. Тын-тын-табіць! Нечым воўка біць. Тын-тын-толам!
    Воўка колам. Тын-тын-татка! Стаіць хатка. Тын-тын-толік! Стаіць столік. Т ын-тын-тожык! Ляжыць ножык. Тын-тын-тупіць! Будзем воўка лупіць. Тын-тын-тожу! Вазьму кожу.
    Тын-тын-тачо! Вазьму на плячо.
    Тын-тын-орад!
    Пайду у горад. Тын-тын-тужык! Чый ты мужык? Т ын-тын-тожу!
    Прадай кожу.
    Тын-тын-тублі!
    На табе тры рублі.
    Т ын-тын-тублёў!
    He хачу тваіх трох рублёў.
    496
    Трын-трын-тана! Служыў я ў пана. Трын-трын-тынку! Выслужыў я свінку. Трын-трын-толе! Пагнаў я ў поле. Трын-трын-тоўкі! Бягуць два воўкі. Т рын-трын-тацілі!
    I свінку ўхвацілі. Трын-трын-тагом! Я за ім бягом.
    Т рын-трын-танаў!
    Я воўка дагнаў.
    Т рын-трын-талкай! Я яго палкай.
    497
    Ратуцем-тана! Служыў я ў пана. Ратуцем-тынку! Выслужыў я свінку. Ратуцем-толе!
    Пагнаў я ў поле. Ратуцем-тужы! Сеў я на мяжы. Ратуцем-тугу! Я звіў пугу. Ратуцем-таўчок! Аж бяжыць ваўчок. Ратуцем-толік! Я выламіў колік. Ратуцем-табіў! Я воўка забіў. Ратуцем-тупіць! Нечым лупіць. Ратуцем-тавалю! Пайшоў к кавалю. Ратуцем-таваль! — Зроб нож, каваль. Ратуцем-табіў!
    Каваль ножык зрабіў. Ратуцем-тупіць!
    Буду воўка лупіць. Ратуцем-тупіў! Я воўка аблупіў. Ратуцем-цеста! Я панёс на места. Ратуцем-тужы! Прыйшлі жыды. Ратуцем-тагуюць! Воўка таргуюць. Ратуцем-тублі! Плацяць тры рублі. Ратуцем-тадаў! Я воўка прадаў. Ратуцем-цемя! Я купіў семя. Ратуцем-толе! Засеяў поле. Ратуцем-танок! Удаўся лянок. Ратуцем-тучыст! Лянок стручыст.
    498
    Сядзіць мядзведзь на калодзе. Чапец вышываець, А лісіца, стара псіца, 3 куста выглядаець.
    А сарочкі-белабочкі Пайшлі танцаваці, А вароны, стары жоны, Пайшлі жыта жаці.
    Тры кукушкі, тры кукушкі Жыта малацілі, Тры каплоны, тры каплоны Жыта вынасілі.
    Казёл меліць, казёл меліць, Каза падсыпаець, А малыя казляняткі
    У мерку збіраюць.
    Муха месіць, муха месінь, Камар воду носіць, А малыя камараткі
    У іх цеста просяць.
    499
    У балоце на калодзе Мядзведзь боты шыець, А малыя медзвяжаты Шоўкам падшываюць.
    500
    Сядзіць мядзведзь на калодзе, Боты падшываець, А заінька-работнічак
    У скрыпачку йграець
    А варона, стара жона, Яна прыпяваець, А сарока-белабока Пайшла танцаваць.
    А сініца маладзіца Пайшла ў поле жаць, Ляціць сокал з красным вока.м Колас падбіраць.
    501
    А ў балоце на калодзе Мядзведзь боты шыець, А варона сцеражона, На яго глядзя, зяваець I ў скрыпачку граець, А ваўчонак-скрыпачонак Ёй прыпяваець.
    502
    Мядзведзь кароставы, Ен палез на ростання, 3 ростання — на істопачку, Там энайшоў каробачку. — А што ў той каробачцы? — Залатая макавачка. — А што ў той макавачцы? — Поўная насення. Поўная, не поўная, Абы поле ўсеялі.