Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Чы_ чы, чы—чы, ве_ ра _бей, не дзяу-бі мме кл _ ла_ девь
Чы-чы, чы-чы, верабей, He дзяўбі мне калапень, Бо я табе, вераб’ю, Задам дыхту, як злаўлю."
Верабейка паляцеў, Калапенькі не чапаў, Пачаў лавіць ічошачку, Зламаў сабе ножачку.
Я на тую ножачку Пашыю панчошачку, А на тое цельца Вытку палаценца.
452
Чы-чы-чы, магера! На прыпечку сядзела, Кудзелечку вярцела. Адна адну талкнула I ножачку звіхнула. Адна адну звалакла За місачку талакна, Магер, магер, магера! На крыночку сядзела, Кудзелечку вярцела, У Палоўкі заказалі, Што б магеры не плясалі.
* Апошнія два
радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Сякі-такі журавель, журавель, He еш маіх канапель, канапель, Бо я табе, жураўлю, Колам ножкі падаб ю.
454
Як жыў журавель і з журавачкай, Накасіў сенца поўны ясельцы.
Песня мая нова, Й пачынайце з канца знова.
455
Сядзіць бусел на куце, У тры лісты піша, А журавель на прыпечку Дзяціначку калыша.
А перапяліца Хату падмятае, Сарокі прыданкі Скачуць паверх лаўкі.
Сарокі прыданкі Скачуць паверх лаўкі, Сядзіць сава на куце, Скоса паглядае.
— He журыся, снегурок, Будзеш панаваці.
Ты будзеш свіней пасці, А я заганяці.
456
Г Allegretto ]
Гой-гой-гой, аа дру _гой. Гойгой-рВЙ, на дРУгой.
Сядзіць сыч на капе, А сава на другой.
Гой-гой-гой, на другой.
Гой-гой-гой, на другой.
У савы сыч пытае:
— Хто ў лесе гукае?
Гу-гу-гу! Гукае, Гу-гу-гу! Гукае.
Дрывасекі мае
Сякуць лес у мяне.
Чах-чах-чах! У муне.
Чах-чах-чах! У мяне.
I сякуць, і крычаць, Каб звяроў напужаць.
Пух-пух-пух! Напужаць, Пух-пух-пух! Напужаць.
Ля вадзіцы блізка Лёгка скача пліска, Шэрыя вочкі, Белыя шчочкі, Чорная галоўка, Сівая ватоўка.
458
Коў-коў! Дзяцел Сядзеў на варотах У чырвоных ботах. — Ці дома Даніла? Ці варыў піва?
Ці ’ддаваў дачку За балдовачку.
459
Коў-коў, дзяцел Сядзіць на варотах У чырвоных ботах: — Ці дома Даніла? Ці варыў піва?
Ці жаніў сына?
Ці даваў дачку За куковачку, За булдовачку?
Коў-коў, дзяцел!
Сеў на варотах У чырвоных ботах: — Ці здароў Даніла? Ці жаніў сына?
Ці варыў піва?
Ці аддаваў дачку Кацярынушку? Коў-коў, дзяцел! Сеў на варотах У чырвоных ботах, У красненькім каўпачку I шапачка на бачку: — А Мікітка, сакалок! Ці варыў піва?
Ці жаніў сына? Ці даваў дачку За Яначку?
461
Паймаў бацька сойку, сойку, Паймала матка сойку, сойку, Паймалі сойку дзеці, дзеці. Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не гуляці.
Гэй,сойка, гэй!
Разнуў бацька сойку, сойку, Разнула матка сойку, сойку, Разнулі сойку дзеці, дзеці.
Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не гуляці.
Гэй,сойка, гэй!
Скубнуў бацька сойку, сойку, Скубнула матка сойку, сойку, Скубнулі сойку дзеці, дзеці. Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не гуляці.
Гэй, сойка, гэй!
Зварыў бацька сойку, сойку, Зварыла матка сойку, сойку, Зварылі сойку дзеці, дзеці. Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не гуляці.
Гэй,сойка, гэй!
З’еў бацька сойку, сойку, З’ела матка сойку, сойку, З’елі сойку дзеці, дзеці. Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не ляцеці, Да ўжо ж сойцы не гуляці.
Гэй, сойка, гэй!
462
Забіў тата сойку, Забіў тата сойку, Забіла маці, забілі дзеці, А ўжо сойцы не ўзляцеці.
Гэй, сойка, гэй!
Скубаў тата сойку, Скубаў тата сойку, Скубала маці, скубалі дзеці, А ўжо сойцы не ўзляцеці.
Гэй, сойка, гэй!
Варыў тата сойку, Варыў тата сойку, Варыла маці, варылі дзеці, А ўжо сойцы не ўзляцеці.
Гэй, сойка, гэй!
Саліў тата сойку, Саліў тата сойку, Саліла маці, салілі дзеці, А ўжо сойцы не ўзляцеці.
Гэй, сойка, гэй!
Пажэр татка сойку, Пажэр татка сойку, Пажэрла маці, пажэрлі дзеці. А ўжо сойцы не ўзляцеці.
Гэй,сойка, гэй!
463
Белабока сарока Прыляцела здалёка, Села ж яна на таку, У яе хвосцік на баку.
— Чыжык, чыжык, дзе ты быў?
■— На гасціне мядок піў, Выпіў мёду кроплі дзве, Зашумела ў галаве.
Хочуць чыжыка злавіць Ды у клетку пасадзіць. — Чу-чу! He хачу!
Лепш на волі паскачу.
465
Xltegro
дзе ты быў? За га_ ро_ ю вод.ку аіў.
— Чыжык-пыжык, дзе ты быў?
— За гарою водку піў.
Выпіў чарку, выпіў дзве — Зашумела ў галаве.
466
— Сіўка-варонка.
Да-лі-гойдаІ* Куды паляцела?
—• К кавалю на двор.
Паутараецца пасля кожнага радка.
— Нашто табе каваль?
— Косы каваці.
— Нашто табе косы?
-— Траўку касіці.
— Нашто тая траўка?
— Каровак карміці.
— А нашто кароўкі?
— Млечка даіці.
— А нашто млечка?
— Сырцы ляпіці.
— А нашто сырцы?
— Пастухоў карміці.
— А дзе ж пастухі?
— На вайну пайшлі.
-— Дзе тая вайна?
— Пасярод гумна.
467
— Сіўка-варонка, Дзе ты была?
— Была ў Кліма.
— А што Клім робіць?
— Косы клепіць.
— Нашто яму косы?
— Сена касіць.
— Нашто яму сена?
— Карову карміць.
— Нашто яму карова?
— Малако даіць.
— Нашто яму малако?
— Дзяцей карміць.
— Нашто яму дзеці?
— Жалуды збіраць.
— Нашто яму жалуды?
— Кабаноў карміць.
— Нашто яму кабаны?
— Горы капаць.
— Нашто яму горы?
— У тых гарах макавае зярно.
—• А дзе тое зярно?
—• Птушкі склявалі.
— А дзе тыя птушкі?
— Паляцелі на сіняе мора.
— А дзе тое мора?
— Сіняе мора зарасло краскамі.
— А дзе тыя краскі?
— Дзеўкі сарвалі.
— А дзе тыя дзеўкі?
— Пайшлі замуж.
Палезлі на ёлкі, Паламалі галоўкі, На гэтым і кончылася.
468
— Сіўка-варонка!
Да-лі-гойдаІ*
Куды паляцела?
— На Йванаў двор!
— Што Іван робіць?
— Косы клепіць!
— Нашто яму косы?
— Сена касіць!
— Нашто яму сена?
— Кароў карміць!
— Нашто каровы?
— Малако даіць!
— Нашто малако?
— Дзетак карміць!
— Нашто яму дзеткі?
— Жалуды збіраць!
— Нашто яму жалуды?
— Свіней карміць!
— Нашто яму свінні?
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
— Горы капаць!
— Што ў тых гарах?
— Залатая ступка!
— Што ў той ступцы?
— Макава зярно!
— Дзе тое зярно?
— Птушкі здзяўбалі!
— А дзе тыя птушкі?
— За мора паляцелі!
— А дзе тое мора?
— Краскамі зацвіло!
— А дзе тыя краскі?
— Дзеўкі парвалі!
— А дзе тыя дзеўкі?
— Замуж пайшлі!
— А дзе іхныя мужыкі?
— Пайшлі ў лыкі, Там прыліплі...
Да-лі-гойда!
469
— Сіўка-варонка.
Да-лі-гойда!*
Куды паляцела? — На Іванаў двор. — Што Іван робіць? — Косы точыць. — Нашто яму косы? — Сена касіць. — Нашто яму сена? — Кароў карміць. — Нашто яму каровы? — Малако даіць. — Нашто яму малако? — Пастухоў карміць.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
— Нашто яму пастухі? — Свіней пасціць. — Нашто яму свінні? — Горы рыць.
— А што ў гарах?
— Зялезная ступа.
— А што ў ступе? — Палівана міска. — А што ў місцы? — Цыноўныя ложкі. — А што ў ложках? — Макава зярно.
— А дзе тое макава зярно?
— Пятух скляваў.
— А дзе ж той пятух? — За мора паляцеў. — А дзе ж тое мора? — Краскамі зарасло. — А дзе ж тыя краскі? — Дзеўкі сарвалі.
— А дзе ж тыя дзеўкі?
— Замуж пайшлі.
— А дзе ж іх муж’я? — На вайну пайшлі. — А дзе ж іх вайна? — Пасярод [гумна].
470
— Сіўка-варонка.
Да-лі-гойда!*
Куды паляцела? — На Іванаў двор. — Што Іван робіць? — Косы кляпіць. — Нашто яму косы? — Сена касіць.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
— Нашто яму сена?
— Кароў карміць.
— Нашто яму каровы?
— Малако збіраць.
— Нашто яму малако?
— Дзяцей карміць.
— Нашто яму дзеці?
— Горы капаць.
— А што ў тых гарах?
— Залатая ступка.
— А што ў той ступцы? — Залатая ложка.
— А што ў той ложцы?
— Макава зярно.
— А дзе тое зярно?
— Пятух скляваў.
— А дзе ж той пятух?
— За мора паляцеў.
— А дзе ж тое мора?
—■ Краскамі зарасло.
— А дзе ж тыя краскі?
— Дзеўкі парвалі.
— А дзе ж тыя дзеўкі?
— Замуж пайшлі.
— А дзе ж іх [мужыкі?] — Пайшлі ў Цемья — Там цёмна.
Пайшлі ў Вяззе — Там увязлі.
Пайшлі ў Турцы — Там ім канцы.
471
— Сіўка-варонка, Куды паляцела?
— На Іванькаў двор.
— Што Іванька робіць?
— Касу клепча.
— Нашто гэта каса?
— Сенка касіць.
— Нашто гэта сенка?
— Кароўкі карміць.
— Нашто гэты кароўкі?
— Млечка даіць.
— Нашто гэта млечка?
— Дзеткі паіць.
— Нашто гэты дзеткі?
— Свінкі пасышчы.
— Нашто гэты свінкі?
— Горы капаць.
— А што ў гэтай гары?
— Залатая міска.
— А што ў гэтай місцы?
— Залатая лыжка.
— А што ў гэтай лыжцы?
— Залатое зярно.
— А дзе гэта зярно?
— Куры ўхапілі.
— А дзе гэты куры?
— Паляцелі на луга.
— Дзе гэты луга?
— Кветкамі зараслі.
— А дзе гэты кветкі?
— Бабы пашчыпалі.
— А дзе тыя бабы?
— Хлопчыкі пабралі.
— А дзе гэты хлопчыкі?
— Паехалі на вайну.
— А дзе гэта вайна?
— Пасярод Іванава двара.
472
— Сіўка-варонка, Да-лі-гойда.*
Куды паляцела?
— На Івана двор.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
— Што Iван робіць?
— Косы клепіць.
— Нашто яму косы?
— Сена касіць.
— Нашто яму сена?
— Кароў карміць.
— Нашто яму каровы?
— Малако збіраць.
— Нашто яму малако?
— Дзяцей карміць.
— Нашто яму дзеці?
— Жалудзькі збіраць.
— Нашто яму жалудзькі?
— Свіней карміць.
— Нашто яму свінні?
— Гару рыці.
— А што ў той гары?
— Зялезная ступка.
— А што ў той ступцы?
— Залатая чашка.
— А што ў той чашцы?
— Сярэбраная ложка.
— А што ў той ложцы?
— Макавае зярно.
— А дзе тое зярно?
— Пятух скляваў.
— А дзе той пятух?
— На вадзе растаў.
— А дзе тая вада?
— Квяткамі зарасла.
— А дзе тыя квяткі?
— Дзеўкі пашчыпалі.
— А дзе тыя дзеўкі?
— Замуж зайшлі.
— А дзе іх мужыкі?
— На вайну пайшлі.
473
— Сіўка-варонка, Куды ты паедзеш?
Да-лі-гойда.*
— На Якушаў двор.
— Што Якушка робіць?
— Косы куець.
— Нашто яму косы?
— Сена касіць.
— Нашто яму сена?
— Кароў кархМІць.
— Нашто яму каровы?
— Малако збіраць.
— Нашто яму малако?
— Рабят карміць.
— Нашто яму рабяты?
— Жалуды збіраць.
— Нашто яму жалуды?
— Свіней карміць.
— Нашто яму свінні?
— Круты горы капаць.
— Што ў тых гарах?
— Зялезная ступа.
— Што ў тэй ступе?
— Макава зярно.
-— Дзе тое макава зярно?
— Пятух скляваў.
— Дзе той пятух?
— За мара паляцеў.
— А дзе тая замара?
— Краскамі зарасло.
— А дзе тыя краскі?
— Дзеўкі падралі.
— А дзе тыя дзеўкі?
— Замуж павыйшлі.
— А дзе тыя жаніхі?
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
— Пайшлі ў лыкі, Там і ўліплі.
Пайшлі ў мачалы, Там іх чэрці закачалі.
474
— Сіўка-варонка.
Да-лі-гойда!*
Куды паляцела?
— На Йванаў двор.
— Што Йван дзелаець?
— Косы клепіць.
—• Нашто яму косы?