• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Паеду ў дарожку.
    Трэба каня падкаваць, Штоб далёка начаваць.
    373
    — Коў-коў, кавалёк, Падкуй сапажок.
    — Я не буду каваць: Mae ручкі баляць.
    374
    Сарока-варона на прыпечку сядзела, Дзеткам кашку варыла, Апалонічкам мяшала, А хвосцікам ківала, Усім дзеткам давала: Аднаму дала, другому дала, А ты, малы, круп не драў, Вады не насіў, дзяжы не мясіў. Схадзі, мальчык, па вадзіцу, Табе каша на паліцы, На паліцы, ў чарапіцы.
    Тут пень, тут калода, Тут мох, тут балота, Тут крыніца і халодная вадзіца. Шугі-шугі — паляцелі.
    375
    Сарока-варона Дзеткам кашку варыла, На прыпечку студзіла. Гэтаму дала, гэтаму дала. Гэтаму дала, гэтаму дала,
    А гэтаму — не дала:
    — А ты, мал, круп не драў, Вады не насіў, дзяжы не мясіў. Ідзі, малы, па вадзіцу, Табе кашка на паліцы У маленькай чарапіцы.
    376
    Піпа кашу варыла, Малых дзетак карміла: Аднаму дала, другому дала, Трэццяму дала, Чацвёртаму дала.
    А ты, малы пальчык, ідзі, Сам сабе кашы навары!
    Тут — пень, тут — калода, Тут — мох, тут — балота, А тут — цёпленькая вадзіца.
    377
    Сарока-варона Дзеткам кашку варыла, На прыпечку студзіла, Памялом мяшала, Чапялой давала.
    Гэтаму дала,
    I гэтаму дала,
    I гэтаму дала,
    I гэтаму дала,
    А гэтаму не дала:
    — Ты, малы, круп не драў, Вады не насіў, Дзяжы не мясіў.
    Ідзі, малы, па вадзіцу У сцюдзёную крыніцу, За пень, за калоду Па жывеньку воду!
    Сарока — Белабока, Кашу мяшала, На прыпечку стаўляла, Дзеткам давала.
    Гэтаму дала, Гэтаму дала і г. д. А гэтаму не стала.
    Тут пень — тут калода, Тут пень -— тут калода. Бр-рр...
    379
    Сарока-варона Кашку варыла, Дзетак карміла: Гэтаму давала, Гэтаму давала, Гэтаму давала, Гэтаму давала..-. А ты, пальчык, Маленькі мальчык, Схадзі па вадзіцу У сцюдзёну крыніцу... Тут мох, Тут балота, Тут пень, Тут калода, Тут крыніца, Тут сцюдзёная вадзіца!
    380
    Сарокі-вароны Дзецям кашку варылі,
    Ой, на прыпечку дзялілі. Таму далі, таму далі, Таму галоўку адцялі. Кіну варону На бабкіны харомы.
    381
    Сарока-белабока Кашку варыла, Кашку варыла, Дзеткам дарыла.
    Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А ты, пальчык, Малы-невялічкі, Твая кашка У чарапічцы.
    Злыя каўкі прыляцелі, Тваю кашку з’елі I шух-шух — паляцелі.
    382
    Сарока, варона Дзяцём кашу варыла, На прыпечку ставіла, Качаргой мяшала, Паляном давала.
    Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму маленькаму не стала. Бяжы, малы, па вадзіцу, Знойдзеш кашку на паліцы. Тут пень, тут калода, Тут зімная, а тут цёплая вадзіца.
    Сарока-варона
    На прыпечку сядзела, Дзеткам кашку варыла, Палонічкам дзяліла.
    Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не стала, Бяжы, мышка, па вадзіцу, Знойдзеш кашку на паліцы. Тут пень, тут калода, Тут зімная вадзіца.
    384
    Сарока-варона Кашку мяшала, Сваім дзеткам давала. Ідзі, мышка, па ваду, Табе кашкі пакладу. Тут пень, тут калода, Тут крыніца, Тут халодная вадзіца.
    385
    Чэ-чэ, сарока Прыляцела із далёка, На прыпечку сядзела, Дзеткам кашку варыла. Аднаму дала, другому дала. А ты, мал, круп не драў, Вады не насіў, Кашы не палучыў.
    Сарока-варона кашку варыла, У палонічку дзяліла.
    Гэтаму, гэтаму, гэтаму, гэтаму дала. А табе, маленечкі, на палічцы, Малачком забелена.
    Схадзі і вазьмі.
    Тут пень, тут калода, Тут мох, тут балота, Тут крыніца, а тут зімная вадзіца.
    387
    Тфу-тфу-тфу.
    Варыла, варыла мышка кашку, На палонічку дзяліла.
    Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала. А ты, маленькі, невялічкі, Бяжы па вадзічку.
    Табе кашка ў гаршчочку на паліпы. Тут пень, тут калода, Тут мох, тут балота, Тут крыніца,
    А там зімная вадзіца.
    388
    Варыла, варыла Мышка кашку. Першаму дала, Другому дала, Трэцяму дала, Чацвёртаму дала, А пятаму не засталося.
    Тут пень, тут калода, А тут салодзенькая вадзіца.
    Катуська, катуська Беленькі, Шэранькі, Апсік!
    390
    [ Allegretto ]
    — Мыш _ ка, мыш ка^ дзе бы па?
    -Бы _ да Ў па	на ка	ра _ яя.
    — Мышка, мышка, дзе была?
    — Была ў пана караля.
    — Што рабіла?—Лыжкі мыла.
    — А што далі? — Кусок сала.
    — Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрыла? — Халяўкаю. — Дзе падзела?—Кошка з’ела.
    391
    — А ласачка, А дзе была? — У бога!
    — А што ела, А што піла?
    — Ела кашыцу, Піла вадзіцу, Сцюдзёну крыніцу...
    Тут мох,
    Тут балота,
    Тут пень,
    Тут калода, Тут крыніца, Тут сцюдзёная вадзіца!
    — Ласачка, дзе была?
    — У бога.
    — Што дзелала?
    — Кросны ткала.
    — Што заткала?
    — Кусок сала.
    — Дзе паклала?
    — Пад кутом.
    — Чым накрыла?
    — Хамутом.
    393
    — Ласынька, Ласынька! Дзе была?
    — У пана.
    — Што рабіла?
    — Кросны ткала.
    — Што зарабіла?
    -— Кусок сала.
    -— Дзе ж тое сала?
    •— Кошка ўкрала.
    — Дзе ж тая кошка?
    — За мора пабегла.
    — Дзе ж тое мора?
    — Кветкамі зарасло.
    — Дзе ж тыя кветкі?
    — Панны пашчыпалі.
    — Дзе ж тыя панны?
    — Замуж пайшлі.
    — А дзе ж іх муж’я?
    — На вайну пайшлі.
    — А дзе ж та вайна?
    — Пасярод [гумна].
    — Ласачка! Дзе ж была?
    ■— У бога.
    — Што дзелала?
    — Кросні ткала.
    — Што за кросні?
    — Кусок сала.
    — Дзе ж тое сала?
    — Пад сталом.
    — Чым накрыта?
    — Пасталом.
    — Дзе ж тое сала?
    — Кошка ўкрала.
    — Дзе ж тая кошка?
    — Пад печ пабегла.
    — Дзе ж тая падпечча?
    — Вада заняла.
    —Дзе ж тая вада?
    ■—Валы папілі.
    — Дзе ж тыя валы?
    — Доўбні пабілі.
    •— Дзе ж тыя доўбні?
    — Чэрві патачылі.
    — Дзе ж тыя чэрві?
    — Куры падаўбілі.
    — Дзе ж тыя куры?
    — Каршун падраў.
    — Дзе ж той каршун?
    — Паляцеў на мора.
    — Дзе ж тое мора?
    ■— Краскамі зарасло.
    — Дзе ж тыя краскі?
    — Парвалі дзеўкі Параскі.
    Дзе ж тыя Параскі?
    — Замуж павыйшлі.
    — Дзе ж іх мужыкі?
    — Пайшлі па вяззя Да й самі завязлі.
    — Ласачка-басачка, дзе была?
    — На палу.
    — А дзе пол?
    — У бога.
    — Што рабіла?
    — Кросна ткала.
    — Што заткала?
    — Кусок сала.
    — А дзе сала?
    — Кошка ўкрала.
    — А дзе кошка?
    — Вадою заліта.
    — А дзе вада?
    — Валы папілі.
    — А дзе валы?
    — Доўбнямі пазабівалі.
    — А. дзе доўбні?
    — Чэрві патачылі і г. д.
    396
    — Ласачка, ласачка, Дзе была?
    — У бога была.
    — Што рабіла?
    — Кросны ткала.
    — Што заткала?
    — Кавал сала.
    — А дзе сала?
    — Мышка ўкрала.
    — А дзе мышка?
    — У норку паджгала.
    — А дзе норка?
    — Вадой заплыла.
    — А дзе вада?
    — Краскамі зарасла.
    — А дзе краскі?
    — Дзеўкі парвалі.
    — А дзе дзеўкі?
    — Жаніхі пабралі.
    — А дзе жаніхі?
    — На вайну пайшлі.
    — А дзе вайна? — Пасярод гумна.
    397
    — Коця, коця, дзе была? — У каморы.
    — Што рабіла?
    — Млечка піла.
    — Што зрабіла?
    — Збан пабіла.
    — Апсік, апсік, апсік.
    398
    Ішлі козы рагатыя, багатыя: — Каго пападу, таго забаду! Аксютку папалі, Аксютку забадалі: Будык-будык-будык!
    399
    Ішлі козы ў арахі, Нашчыпалі тры мяхі, Хацелі Ваню забароць: Калі-калі-калі!
    400
    Цаца-ляля, Куплю балю, Маслам памажу, Табе пакажу, А сам з’ем, з’ем, з’ем.
    Дзеткі мае, галубочкі, Нашто ж я вас паіла, Нашто ж я вас карміла? Воўк прыйшоў, дзяцей украў, А я, маладзенька, заснула, Таго дзіва не чула.
    -— Воўча, воўча, Хапай дзяцей моўча.
    402
    Ішоў бай па сцяне, Нёс сямёра лапцей: I дзяцёнку па лапцёнку, I жане, і сабе.
    Ішоў бай па сцяне У чырвоным каптане, Нёс сямёра лапцей: I дзяцёнку па лапцёнку, I жане, і сабе.
    I ці бавіць, ці не?
    Moderate
    Хадзіў бай па сцяне У чырвоным жупане, Нёс сямёра лапцёў: I сабе, і жане, I дзяцёнку па лапцёнку. Ці бавіць, ці не?
    — Баў.
    404
    Ішоў бай па сцяне У чырвоным жупане. Ці баіць ці не? — Баіць. — I ты кажап: — баіць, 1 я кажу — баіць.
    Ішоў бай па сцяне, Насіў лапці ў кішане. Ці баіць, ці не? — He. — I ты кажаш — не, I я кажу — не.
    Ішоў бай па сцяне... і г. д.
    405
    Ішоў бай па сцяне, Нёс торбу на спіне.
    Што ў торбе, то мне, Што ў карыце, то Мікіце.
    Шоў бай па сцяне, Нёс сямёра лапцей: I сабе, і жане, I дзіцёнку па лапцёнку. Ці баіць, ці не?
    407
    Ходзя бай па сцяне
    У чырвоным кафтане, Нося лапці
    I сабе, і жане,
    I нам, дзяцёнкам, па лапцёнку.
    А ты бай ці не?
    — Бай!
    — Тады ты зачынай.
    — Ходзя бай па сцяне і г. д.
    408
    — Бегаў бай па сцяне У чырвоным каптане. Добрая мая казка ці не? — Добрая.
    — Як табе добрая, то і мне добрая.
    Бегаў бай па сцяне
    У чырвоным каптане.
    Добрая мая казка ці не?
    — Ну, добрая.
    — Як табе добрая, то і мне добрая. Бегаў бай па сцяне
    У чырвоным каптане.
    Добрая мая казка ці не? — Ай, ідзі ты.
    Бег бай па сцяне
    У чырвоным каптане, Нёс трое лапцей: I жане, і сабе, I дзяцёнку па лапцёнку. Баіць ці не?
    — Бай!
    410
    Moderate
    Сядзіць Сцяпан за сталом, Накрыўшыся рукавом, Ен лучынку шчапаець, Ен дзяўчынку чапаець.
    — Нашто ты мяне чапаеш, Калі ты вусоў не маеш? Ідзі вусы прычапі, Тады мяне зачапі.
    411
    Т рах-бах-тарабах, Едзе баба на валах.
    А волікі тупу-тупу, Баба з воза цупу-лупу.
    — Чыкі-чыкі, паненачка, Чаму така маленечка?
    — Мяне брат гадаваў, Хлеба-солі не даваў: Каб вяліка не расла, Каб я замуж не пайшла, Каб вяселле не спраўляць, Каб пасагі не даваць.
    413
    Чыры-чыры па барану. — Каму рогі? — Каэтану. Чыры-чыры па быку. — Каму рогі? — Януку.
    414
    Чыры-чыры барана, Паедзеш да пана, Пан дасць піражок I табачкі ражок.
    415
    Чыры-чыры, скрыпачка, Ляціць бабка з прыпечка, А дзед яе за касу: — Пячы, бабка, кілбасу.
    ПЕСШ, ЗАКЛІЧКІ I ПРЫГАВОРЫ, ДРАЖНІЛКІ
    ПЕСНІ
    416
    Камар лазню тапіў, Муха парылася.
    Пр ыпеў: Дылі-дылі-дылі, Г о-ца-ца-ца, Ой, дыль-дыль-дыль, Го-па-ца.*
    Ды з палка звалілася I на смерць забілася.
    Едзе жук да папа, Да запечнага клапа.
    A non часу не мае, Прусака спавядае.
    Прэ блаха на мышы, Ужо муха без душы.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Пакуль муху памылі, Пук лучыны спалілі.
    Пакуль муху прыбралі, Певуны запяялі.
    Зайцы яму капалі, Лісы труну збівалі.
    Совы муху няслі, Ваўкі голас вялі.
    У пясочку хавалі
    I памінкі спраўлялі.
    Вылі ўсе, галасілі, Выпілі, закусілі.
    417
    Цы пі, ды _яі, гоца -ца -ца. О^дыльгдылв-дылі.^ ца_ца.
    Камар лазню тапіў, Муха парылася.
    П р ы п е ў:
    Дылі, дылі, го-ца-ца-ца.
    Ой, дыль-дыль-дыль, го-ца-ца!к
    3 палка звалілася, Насмерць забілася.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Блыха добрай была, Запрагае ката,
    Едзе ў Мінск да аптэкі, Каб купіць мусе лекі.
    Прэ блыха на мышы, Муха ўжо без душы.
    Пакуль муху памылі, Пук лучыны спалілі.
    Пакуль муху прыбралі, Певуны ўжо спявалі.
    Зайцы яму капалі, Лісы труну збівалі.
    Совы муху няслі, Ваўкі голас вялі.
    У пясочку хавалі
    I памінкі спраўлялі.
    Вылі ўсе, галасілі, Год жалобы насілі.