Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
418
[ Allegro ]
Камар лазню тапіў, Блыха парылася, Блыха парылася, 3 палка ўдарылася.
Ай, бяжыць да папа, Па запечнага клапа, Няхай non прыбяжыць, Няхай non пачадзіць.
Няхай non прыбяжыць, Вугалём пачадзіць, Запісачку прачытае, Нябожчыка адпявае.
Жучкі ямку капаюць, Яны блошку хаваюць.
Ой, ду-ду, ду-ду-ду, Трубіць жораў на дубу.
419
Allegretto
Камар лазню тапіў, Блыха парылася, Распрапарылася, 3 палка ўдарылася.
Ай, бяжы па папа, Па запечнага клапа. Няхай non прыбяжыць, [Няхай non пачадзіць].
[Няхай non прыбяжыць, Вугалём пачадзіць], Запісачку прачытае, Упакойнічка адпявае.
Жучкі Яначку качаюць, Яны блошку зарываюць. Ой, ду-ду, ду-ду, ду-ду! Сядзіць жораў на дубу.
Прыляцела сінічка, Вераб’ёва сястрычка. Каго будзеш жаніці? Васіля папова.
А Васіль, Васілёк, Пабяжы-ка у лясок, Адсячы даўбню, Удар бабу па (і)лбу.
Няхай баба коціцца, У балоце топіцца.
А ў балоце гусі, Ляці да Марусі.
А ў Марусі галкі, Смаляныя лаўкі: Як сеў-прыкіпеў, Дык абедаць не хацеў.
Адчыняйце варата, Едзе пан сірата Без сарочкі, без штаноў, Поўна торба сухароў.
420
Камар баню тапіў, Муха парылася.
Ох, дылі-дылі, гоца-ца, Муха парылася.
I звалілася з палка, Крэпка ўдарылася.
Ох, дылі-дылі, гоца-ца, Крэпка ўдарылася.
Пасылайце па папа, Па запечнага клапа.
Ох, дылі-дылі, гоца-ца.
Па запечнага клапа.
A non часу не мае, Таракана спавядае.
Ох, дылі-дылі, гоца-ца, Таракана спавядае.
Пакуль non із імшы, Ужо муха без душы.
Ох, дылі-дылі, гоца-ца,
Ужо муха без душы. Зайцы доскі скрабуць, Ваўкі голас вядуць.
Ох, дылі-дылі, гоца-ца, Ваўкі голас вядуць.
Лісы дол капаюпь
I муху хаваюць.
Ох, дылі-дылі, гоца-ца, I муху хаваюць.
421
Камар лазенку тапіў, Муха парылася,
[3 палка звалілася], Аб падлогу ўдарылася.
Ох-ці, не магу!
Пацягніце за нагу.
Як паслалі за папом, За падпечным клапом,
A non часу не мае — Таракана спавядае.
Жукі яму капалі, Зайцы дошкі часалі, А лісіцы галасілі, А сарокі правадзілі!
422
А камар дровы рубіў, [Муха лазню тапіла,]
А вош парылася
I запарылася.
А схадзіце за папом, За запечным клапом.
Пакуль папа прывялі, Душы ў вошы не знайшлі.
423
Камар дровы сячэць, Муха лазню топіць. А вош парылася — Перапарылася.
[А вош парылася — Перапарылася], 3 палка звалілася, Насмерць забілася.
Едзьце па папа, Па запечнага клапа. Поп часу не маець — Таракана спавядаець.
Едзець non на мышы, Ляжыць вош без душы. Тры дні яму капалі, Пакуль вош схавалі.
Камар дровушкі рубіў, Муха банюшку тапіла, Гніда шчолак шчалачыла, А вош парылася, 3 полку ўдарылася, Рабро выламіла.
Схадзіце за папом, За запечным за клапом! А матушка пападдзя Парадзіла вераб'я Даўганосенькага, Даўгахвосценькага.
Як унадзіўся той верабей За пагрэбіцу лятаць, 3 краснай дзевіцай гуляць. Паймаем вераб’я За пагрэбіцаю, Павядзём вераб’я Мы на панскі двор, Мы прыкажам вераб’я Наказаць яго кнутом. — He сякіце мяне кнутом, Абстрыгіце мяне кругом, Абстрыгіце кругом, Вы пастаўце папом.
Хто не едзець, хто не йдзець, Вераб’я папом завець: — Што ж ты, бацюшка папок, Што ты служыш без парток? — У мяне былі парткі, Парткі строчаныя.
Парткі дзеўкі страчылі. Папа пранцы тачылі.
425
Муха баню тапіла, Камар воду насіў,
У гразь ногі ўтапіў.
Блаха шчолак шчалачыла, Вош парылася, 3 полку ўдарылася.
Зашумела вашыца.
Закрычэла блашыца: — Гукніце-ка папа, Запечнага клапа;
Прычасціце вашыцу, Прычасціце блашыцу!
На тым на дубу На дубовенькім, На тым на кляну На кляновенькім, Там сядзела сава, Сава-барыня.
Ніхто саву не зазнаў, Ніхто саву не заведаў. Як зазналі саву, Як заведалі саву Два луні белых, Два другі мілых.
Як засваталі саву, Як забраталі саву Ды за луня белага, Ды за друга мілага. Сабіраліся, саджаліся Бальшэе члены к саве на свадзьбу:
Жораў — маёрам, Арол — капітанам, Сыч — засядацель, Конюх — губернатар Ястраб быў повар — Сем курэй гатовіў.
Мухі лазню тапілі, Камары ваду насілі, Блох парыўся, У ніц ударыўся.
А паслалі па папа, Па пляшывага, Ваўкі яму капаць, Зайцы доскі цясаць.
Прыляцелі чыжыкі, Парабілі крыжыкі.
Прыляцелі вароны, Ударылі ў звоны.
427
Сягонняшні дзень — субота, Тараканава работа.
Таракан дровушкі рубіў, Сабе галаву ’трубіў.
Блошка банюшку тапіла, Гніда шчолач шчалачыла,
Вошка парылася, 3 полку ўдарылася;
Яна бокам ненарокам Рабро выламала.
— Уж ты, вош наша раба, Ці схадзіць нам па папа,
Па папа, па папа, Па духоўнага й айца?
Я на рынку была I гарэлку піла;
Я расаду купляла, У гародзе саджала. Сем лех насадзіла, Сем нядзель не глядзела. Як удаўся качан: I на ногі высок, I на лісце шырок. Ах ты, качан, качанок, He хадзі ты па сянёх, He хадзі ты па сянёх, Са мной спацькі не лёг. Ты, Ванюшка папоў, Завядзі мяне дамоў.
А мой дамок ясны — Вароцячкі красны. Сучка на лычку Палахаецца, Мядзведзь суравець, Сурываецца, Старык на пячы Абуваецца.
Мышка на прыпечку Карункі тчэць, Камар дровы сячэць, Муха лазню топіць. А вош парылася — Перапарылася, 3 палка звалілася, Насмерць забілася. А пашліце па папа, Па запечнага клапа. Поп жа часу не маець, Ен прусака спавядаець. Пакуль non із імшы, Дык і вош без душы.
А дуду-дуду-дуду, Сядзіць жораў на дубу Да іграець у трубу Паціхонечку, памаленечку. Прыляцела сініца — To жорава сястрыца:
—Жораў, жораў, бацюшка, Каго будзеш жаніці?
— Паповіча Васіля.
Васіль кажыць: —Уцяку! Жораў кажыць: — Даганю! Як ёсць жа ў мяне Тры кані вараных, Тры сядлы залатых. Як сяду ж я, Як паеду ж я На панскі двор, На баярскі двор.
Там б’юцца-дзяруцца, Сумачкі трасуцца, Кастылькі гавараць: Кошка ў лукошкі Пякець ляпёшкі;
Баран з пуні Парваў струны; Муха банюшку тапіла, Блаха парылася, 3 полку ўдарылася. Бела гніда падскачыла, За ручаньку падхваціла. Пакацілася зярно На Марцінава гумно. Марцін — з мяшком, Марцініха — з гаршком, Марціняты-чарцяняты — 3 палусітачкамі.
Касы заяц, касы заяц На прыпечку граець, Сава з вераб’ём Пайшла скакаць. Мышка банічку тапіла, Блаха парылася, 3 полкі ўдарылася. Клоп доктарам быў, Ен ёй ножку лячыў.
431
[ 76-84]
Ой, у лесе, пры даліне У нас сталася бяда. Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе У нас сталася бяда.
Пры даліне, у гушчары Калыхаліся камары.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Калыхаліся камары.
Дуб да дуба пахіліўся — Камар з дуба зваліўся. Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Камар з дуба зваліўся.
Пабіў камар патыліцу Аб дубову карыніцу.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Аб дубову карыніцу.
Ой, пабіў камар бакі Аб дубовыя сукі.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Аб дубовыя сукі.
Ды пабіў камар калені Аб дубовыя карэнні.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Аб дубовыя карэнні.
Высыпаліся ўсе зубы Із камаравай губы.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Із камаравай губы.
Ляціць муха ратаваць, Зімнай вадой адліваць. Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Зімнай вадой адліваць.
Камарочку, родны браце, Як жа цябе ратаваці?
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Як жа цябе ратаваць?
Пасылайце да аптэкі, Ці не будзе трохі лепі. Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Ці не будзе трохі лепі.
У бальніцу завязіце I мяне там палажьше, Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе I мяне там палажыце.
Там добрыя дактары Вымуць душу без пары.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Вымуць душу без пары.
Камарочку, ты мой браце, Дзе ж мне цябе пахаваці? Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Дзе мне цябе пахаваці?
He хавайце пры даліне, Бо вырыюць мяне свінні.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Бо вырыюць мяне свінні.
He хавайце край дарогі, Бо дратаваць будуць ногі. Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Бо дратаваць будуць ногі.
Пахавайце ў цёмным лесе Пры зялёненькім гарэсе. Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе Пры зялёненькім гарэсе.
Будуць гарэхі шчыпаць
I камара ўспамінаць.
Гэй, гэй, ў лесе, ў лесе
I камара ўспамінаць.
Дуб да дубу пахіліўся, Камарык з дубу зваліўся.
П р ы п е ў:
Ой, у лесе, лесе, лесе Пры зялёненькім гарэсе.*
Муха з хаты вылятала, Камарынку ратавала.
— Камарочак жа ты мой, Родны брацітка ты мой.
А дзе цябе пахаваці, Каб хадзілі памінаці?
Пахаваю край Дунаю, Сама пайду пагуляю.
Сама пайду пагуляю, Як рыбачка па Дунаю.
Пахаваю край даліны, Каб па табе ваўкі вылі.
Каб па табе ваўкі вылі, А сабакі галасілі.
Дзеўкі па грыбы ішлі, На магілачку ўзышлі.
— А хто ж тут ды за пакойнік, Ці маёр тут, ці палкоўнік?
Ляжыць грэшнае тут цела, Што ўніз з дубу паляцела.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
A y лесе y амшары Калыхаліся камары.
П р ы п е ў:
Эй, эй, ў лесе, лесе Пры зялёненькай гарэсе.*
Дуб да дубу прыхіліўся, Камар з дубу зваліўся.
Аб дубовыя сукі Паламіў камар бакі.
Аб дубовую кару
Пабіў камар галаву.
Аб дубовыя карэнні Папабіў камар калені.
А скуль браліся дзве мухі, Узялі камара пад рукі.
Павялі яго на ложа, На пуховую падушку.
Гэй жа, скарэй у аптэку, A то будзе крэкурэку.
Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы
Дык вашыя дактары Вымуць сэрца без пары.
Стаў камар уміраць, Стаў ён мухам казаць:
— He хавайце пры даліне. He то вырвуць мяне свінні.
А хавайце мяне ў лесе Пры зялёненькай гарэсе.
Будуць дзеўкі арэшкі рваць I камара спамінаць.
Што гэта за пакойнік, Ці маёр тут, ці палкоўнік.
Ці маёр, ці палкоўнік, Ці мухі спалюбоўнік.
Ой, не маёр, не палкоўнік, A то мухі спалюбоўнік.
434
Сядзіць камар на дубочку, На зялёненькім лісточку.
Ай, люлі-люлі-люлі, На зялёненькім лісточку.
Сядзіць камар, папяваець, Чорных мушак забаўляець.
Ай, люлі-люлі-люлі, Чорных мушак забаўляець.
Наляцела шура-бура, Камарочка з ліста здула.
Ай, люлі-люлі-люлі, Камарочка з ліста здула.
Прыляцелі тут дзве мушкі, Узялі камара пад ручкі.
Ай, люлі-люлі-люлі, Узялі камара пад ручкі.
Узялі камара пад ручкі, Сунулі яго ў падушкі.
Ай, люлі-люлі-люлі, Сунулі яго ў падушкі.
Як прыехаў цар-палкоўнік: — Што у вас тут за пакойнік? Ай, люлі-люлі-люлі, Што у вас тут за пакойнік?
Як спалохаліся мушкі, Задрыжэлі ножкі, ручкі.
Ай, люлі-люлі-люлі, Задрыжэлі ножкі, ручкі.
— Гэта зусім не пакойнік, А там мухін палюбоўнік.
Ай, люлі-люлі-люлі, А там мухін палюбоўнік.
435
Паляцеў камарочак на дубочак, Ен з дубочка на тычынку, Прылажыў галовушку к лісточку. Адкуль ўзяўся буйны вецер,
Растрос, разнёс камаровы косці. Мухі-гарухі сабіраліся, Камаровы косці сабіралі, У грабніцу яны складалі.
Павязлі камарочка ды на мары, Насустрэчу ўсё баяр’я:
— А што гэта ў вас за пакойнік? — He князь, не паннік, He кароль, не палясоўнік — Самы бедны камарочак.