Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Зайграй жа мне, дударочку, А я патанцую, Курка мне яйка знясець, Табе падарую.
Прыпеў:
Тум-тум, тум-та, тум-та, Тум-та, тум-та, тум-тум.*
Зайграй жа мне, дударочку, Як сам разумееш, Зайграй, сівы галубочку, Тое, што ўмееш.
Як іграюць без дуды, Ходзяць ножкі не туды, А як дуду пачуюць, Самі ножкі танцуюць.
545
Пяяў бы я песні, Ды не знаю ноты. Абарваны кажушок, Дзіравыя боты.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Паспяваю песню, Ды не маю ноты. Абарваны кажушок, Дзіравыя боты.
Тпрунда, баба, тпрунда, дзед, Хапіліся — хлеба нет.
Пайшлі пабірацца, Хлеба не набрацца.
Баба села на барана.
I паехала не рана.
А з барана на казла,— Чуць да ночы дапаўзла.
548
Тпрунды, баба, тпрунды, дзед, Хваціліся — хлеба нет!
Села баба на барана
I паехала да пана,
Зачапілася за пень —
Прастаяла цэлы дзень.
Каб не тыя панічы —
Прастаяла б да начы.
Тпрунды, баба, тпрунды, дзед, Хваціліся — хлеба нет!
Села баба на барана I паехала да пана,
Зачапілася за корч — Прастаяла цэлу ноч.
Каб не тыя ахвіцэры — Прастаяла б да нядзелі.
Тпрунды, баба, тпрунды, дзед, Хваціліся — хлеба нет!
Села баба на барана I паехала да пана,
Зачапілася за плот — Прастаяла цэлы год.
549
Стук, гром пад вакном: Едзець баба з талакном; Мех зваліўся з талакном. Едзець баба, едзець, Прыгаварываець: — Там, сям, па панам, Талакно распрадам.
Едзець баба з талакном,— Бох-бох-чамчурох.
550
Стуку-стуку па таку. Едзіць баба на быку, Пытаецца Васіля: — Ці далёка да сяла?
Васіль кажыць: —Тры мілі, Васіліха — чатыры.
Васіліха Васіля Палонікам зацяла.
Васіль пайшоў плачучы, Васіліха — скачучы.
Васіль пайшоў да цара, Васіліха — да папа.
551
Стуку-стуку, таўкачыкі, Стуку-стуку, дубовыя. Сем год валяліся, У вадну ступу сабраліся.
Сядзеў я на пні.
1 эн, гэн, гэн! 77
Еў я канаплі, Прыйшоў ка мне Якаў. Папрасіў табакі.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Я ж яму не даў.
Ен жа мне задаў.
Пойдзем жа мы к пану.
Пану жаліцца.
Пан пытаецца: — Як у вас было? — Сядзеў я на пні. Еў я канаплі.
Прыйшоў ка мне Якаў...
і г. д.
553
Сядзеў я на пні, Гэй, гэй!
Еў я калапні, 1 эн, гэн, гэн! Прыйшоў ка мне Якаў, Гэй,гэй!
Папрасіў табакі.
1 эн, гэн, гэн!
Я яму не даў, Гэй, гэй!
А ён мне задаў.
1 эн, гэн, гэн!
Пайшоў к пану я, Гэй, гэй!
3 крыўдай жаліцца.
1 эн, гэн, гэн!
Пан пытаецца:
Гэй, гэй!
— Як у вас было?
Г’ о О U |
1 эн, гэн, гэн!
— Сядзеў я на пні, Гэй, гэй!..
і г. д.
554
Ой, вір-вір, бом-бом! *
— На кірмаш, маспане.
— А што вязеш, Рамане? — Воз дзяўчат, маспане. — Пачом цэніш, Рамане? — Па чырвонцу, маспане. — Куды едзеш, Рамане? — На кірмаш, маспане.
—■ А што вязеш, Рамане?
—Воз хлапцоў, маспане. — Пачом цэніш, Рамане? — Па талеру, маспане.
555
— Куды едзеш, Сілівон?
— Жаніцца еду, брацец мой!
— Шапкі не маеш, Сілівон!
— Праўда, праўда, брацец мой!
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
— Вот табе шапка, Сілівон!
— Спа-а-асіба, брацец мой!
— Куды едзеш, Сілівон?
— Жаніцца еду, брацец мой!
— Шубкі не маеш, Сілівон!
— Праўда, праўда, брацец мой!
— Вот табе шубка, Сілівон!
— Спа-а-асіба, брацец мой!
— Куды едзеш, Сілівон?
— Жаніцца еду, брацец мой!
— Ботаў не маеш, Сілівон!
— Праўда, праўда, брацец мой!
— Вот табе боты, Сілівон!
— Спа-а-асіба, брацец мой!
— Куды едзеш, Сілівон?
— Жаніцца еду, брацец мой!
— Рукавіц не маеш, Сілівон!
— Праўда, праўда, брацец мой!
— Вот рукавіцы, Сілівон!
— Спа-а-асіба, брацец мой!
— Куды едзеш, Сілівон?
— Жаніцца еду, брацец мой!
— Каня не маеш, Сілівон!
— Праўда, праўда, брацец мой!
— Вот табе конік, Сілівон!
— Спа-а-асіба, брацец мой!
— Куды едзеш, Сілівон?
— Жаніцца еду, брацец мой!
— Саней не маеш, Сілівон!
— Праўда, праўда, брацец мой!
— Вот табе сані, Сілівон!
— Спа-а-асіба, брацец мой!
— Куды едзеш, Сілівон?
— Жаніцца еду, брацец мой!
— Жонкі не маеш, Сілівон!
— Праўда, праўда, брацец мой!
— Вот табе жонка, Сілівон!
— Спа-а-асіба, брацец мой!
556
Брын-брын, шапавал, А дзе воўну падзяваў? Брын-брын, шапавал, А ў кішэню пахаваў.
А з кішэні відна, Шапавалу стыдна. Брын-брын, шапавал, А дзе воўну падзяваў? Брын-брын, шапавал, А ў кішэню пахаваў.
Воўну атабралі, Шапавала гналі.
Брын-брын, шапавал, А дзе воўну падзяваў? Брын-брын, шапавал, А ў кішэню пахаваў.
Набраўшыся стыду, Пайшоў ён да жыда. Брын-брын, шапавал, А дзе воўну падзяваў? Брын-брын, шапавал, А ў кішэню пахаваў.
557
Дзядок рыбачку злавіў, Зварыць юшачку прасіў. Трэба рыбку пасаліць, Смачну юшку каб зварыць.
У каго рыжанькі вусок, Таму рыбачкі кусок.
У каго рыжа барада, Таму рыбачкі шкада.
Рыжы чорнага пытаў: — Чым бараду фарбаваў? — На прыслончыку ляжаў, Угору бараду трымаў.
558
Мужычок, мужычок, маё сэрцайка, He хадзі на таржок ты да местанька.
He хадзі на таржок ты да местанька, He купляй ты лянку ні павесманька.
Каля лёну хадзіць — паясніца баліць, Калапенькі ірваць — мае ручкі баляць.
О-ё-ёй, як баляць! О-ё-ёй, як баляць!
He магу вытрымаць! He магу вытрымаць!
559
На гары жабка Красенцы ткала.
Прыехаў рачык Ды к жабцы ў сваты:
— Зачым табе, жабка, Чатыры лапкі?
— Зачым табе, рачык, На задзе вочкі?
560
Бом-бом, тром, бом-бом — Загарэўся кошкін дом.
А той Вася з памялом Стаў тушыці кошкін дом.
А той Вася не дурак Да пабег у беразняк, Да вырубіў булаву, Заказную галаву.
Сюды мах, туды мах, Да ударыў па губах.
Пайшла яна храмаючы, На сем сажон ступаючы.
561
А чу-чу, a чу-чу!
Я гарох малачу На Іванавым тачку, На прымыльнічку.
Пакацілася зярно На Іванава гумно. Іван Папоў Заганяў ваўкоў.
Шапка татарка 3 горада ляцела, [3 горада ляцела,] Князю папала.
— Ты, князь, не пячалься, Твая жана Мар'я Сына парадзіла — Мала гасудара.
562
А чу-чу, чу-чу, чу-чу, Я гарох малачу На чужом тачку, На прыгорачку.
Пакацілася зярно На Марцінава гумно.
Марцін — з мяшком, Марцініха — з гаршком,
Марцінятачкі-чарцянятачкі — I з пустыннікамі.
Блінчыкі валочуць.
Есці яны хочуць.
563
Лятаў, лятаў сакалок,
Ураніў ён сапажок: — Ах ты Ваня, ты Ванюшка, Ты Ванюшка дурачок.
[Ты Ванюшка дурачок,] Паднімі мой сапажок.
— А мне падняць некалі, Нада мост масціць.
[Нада мост масціць,] Серабром гваздзіць.
Пакацілась серабро За Мартынава гумно:
Мартын з мяшком, Мартыніха з гаршком, Мартынята-дзецяЕята 3 чарапочкамі.
564
Я й песню спеў, Я й на лычка ўздзеў, На базар панёс, Тры капейкі ўзяў.
Я й мылца купіў,
Я й рылца памыў, Ручніком уцёрся Да й да дзевачак папёрся.
Мяне дзевачкі любілі, Каромыслам адлупілі, Пад печ падагналі, Учкур перарвалі.
Парткі мае дубовыя, Калошачкі вярбовыя, Учкур з лебяды.
Набраўся бяды.
565
Ой, казала маці Кісель памяшаці, А я не мяшала, Да ў ключыкі гуляла.
Ключы пагубіла, Мяне маці біла.
Шукала наўкола — Ножкі пакалола.
Ажно там спаткала, Дзе з падружкамі скакала. Ключыкі, замчыкі, Mae мілыя танчыкі.
566
— Гой-гой, дзецючок!
Куды ты паплыў?
— Па сена, па дровы, Па красную птушку. — А йдзе ты іх дзенеш? — Птушку ў клетку, Сена пад паветку, Дровы ў печку Да й сам на печку.
567
Доміна, доміна!
Выскачыла баба з коміна, Ударылась аб печ —
Выскачыў млады хлапец. Пайшоў да лесу, Высек сасну і саснічку, Паставіў касцёл і каплічку. Прыляцелі ўроны, Паставілі звоны.
Прыляцелі каўкі, Паставілі лаўкі.
Прыляцеў крук, Зрабіў ў касцёле гук, Назбіраў [смецця] пук: — Вы прыдзеце ўсе ў нядзелю, Ўсім па кавалку надзялю.
568
Слава богу і хрысту, Што я хлопчыкам расту: Я ігрэц у ражок, Я для быдла пастушок, Я на лузе касец, Я для качара стралец I для дзевак маладзец.
569
Хораша места з-пад Вільні, Ехаў дзяцінка на свінні, Да яго дзевачка на казе, Сустрэліся на лазе:
— Пастой, дзевачка, нешта скажу: Памяняймо свінню на казу.
570
Да на гары дубочак, Да на гары зялёны, Ды на том дубочку Да па чатыры лісточкі.
Да на небе месячык, Да на небе ясненькі, Да на том месячыку Да чатыры нядзелькі, Да ў тых нядзельках Да па шэсць дзянёчкаў.
571
Ой, ляцеў жук, На ваду пук. Прыляцела маці Жука ратаваці.
572
— Перапёлачка летавая, Дзе ты зіму зімавала?
— У крыніцы зімавала, А летавала ў пшаніцы, Зімавала — воду піла, А летавала — пшаніцу ела.
573
Ходзіць шавец каля плоту, Пытаецца на работу: — Мая міла гаспадыня, Ці не здохла дзе кабыла? — Вось там, на даліне,
Здохлі ў пана дзве кабылы: Адна — чорна, друга — лыса, Адна — ўчора, а другая — сёння.
574
Г аю-гаю-гаю,
Я беса паймаю, Хвост прэч адарву, А рогі зламаю.
Як была малада — Тады была рэзва: Цераз плот і ў гарод Сама пералезла.
575
Сівы конь, сівы конь, Маляваны санкі.
— Куды едзеш, куды йдзеш?
— Да сваёй каханкі!
А ў маёй каханкі
Смаляныя лаўкі:
Як сеў — прыкіпеў
I спатанькі захацеў.
576
Т ранды-транды-трандышачкі, На балоце кукушачкі.
А там Дуня штаны мыла
Да нітачкі пагубіла, Да на Йваньку саграшыла. — Брэшаш, Дунька, я не браў!
Я ускочыў на лавушку, Ухапіў я булавушку: Туды мах, туды шах — Трэснуў Дуньку па зубах! Дунька плача, а Іванька скача.
577
Ер — яры, пакаціўся дзед з гары, Ер — яць, некаму дзеда падняць, Ер — яруся, я сам паднімуся.
578
Акулінка мая, Чарнаброўка мая, Я за твае русы косы Нахадзіўся голы, босы.
579
Забылася гаспадынька, Як сабачку завуць.
— Цюцік, цюцік, хадзі ў хатку, Табе хлеба дадуць.
580
А пасеяў гарашок На шырокай ніўцы: He ўрадзіў гарашок — Адны лапатачкі, А стаптала чаравічкі — Адны запятачкі.
581
Пабоўся баран з казлом, Памуцілася вада з пяском, Разбранілася старуха з старыком, Пацярала рог з табаком.
582
На дварэ не рана, Забіў Ванечка барана, Рожкі, ножкі — у гаршкі, Кішкі, трыбушкі — ў піражкі.
583
Ах ты, мая птушачка, Ах ты, мая шчабятушачка, Харашо ты пела, Куды ж ты ад нас адляцела?
584
Уж вы, куры, уж вы, дуры, Прыхадзіце на хаўтуры.
Верабейка памёр, Тры нядзелькі па ём.
585
Сам еду, сам, А дзеці там. Ай, дзеці, дзеці, Дзе вас падзеці? Ці гром пазабіў,
Ці дождж пазаліў. Я сваіх дзетушак Шаўковым невадам Пазвалачыў.
586
— Цецяроў, цецяроў! Хадзі парыцца.
— He пайду, не пайду, Дзеўкі сварацца.
587
Пякла баба калачы У халодненькай пячы, I як раз ляцеў камар I калачыкі пакраў.
Цераз вулачку ўцякаў — Камізэлечку парваў, I гузікі згубіў, I Марусю палюбіў.
588
Чачу-чачу, За паповіча хачу, За Раманавіча;
А ў Раманавіча Тры вузды залотых, Тры кані вароных.