• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    — Пагадзі, куры, Нашлю на вас ястрабаў!
    — Ястрабы, ястрабы, Ідзіце курэй драць!
    Ястрабы пайшлі курэй драць, Куры пайшлі чарвей кляваць, Чэрві пайшлі стральцоў тачыць, Стральцы пайшлі ваўкоў біць, Ваўкі пайшлі казу есць.
    518
    Пайшла каза ў арахі, Нашчыпала тры мяхі, А чацвёрты — шалухі. Казёл кажыць:—Пайдзём двору! Каза кажыць: — He пайду!
    — Ну, падаждзі, каза,
    Я на цябе нашлю ваўкоў. Ваўкі, ваўкі, ідзіце казу есць! — He, не пайдзём.
    — Ну, падаждзіце, ваўкі, Я на вас стральцоў нашлю, Стральцы, стральцы, ідзіце ваўкоў біць! — He, не пайдзём.
    — Ну, падаждзіце, стральцы, Я на вас пашлю смерць.
    Смерць, смерць, ідзі стральцоў марыць! — He, не пайду.
    — Ну, падаждзі, смерць, Я на цябе агонь нашлю. Агонь, агонь, ідзі смерць паліць! — He, не пайду.
    — Ну, падаждзі, агонь, Я на цябе нашлю ваду. Вада, вада, ідзі агонь тушыць! — He, не пайду.
    — Ну, падаждзі, вада, Я на цябе нашлю валоў. Валы, валы, ідзіце ваду піць! — He, не пайдзём.
    — Ну, падаждзіце, валы, Я на вас даўбень нашлю. Даўбні, даўбні, ідзіце валоў біць! — He, не пайдзём.
    — Ну, падаждзіце, даўбні, Я на вас чарвей нашлю. Чэрві, чэрві, ідзіце даўбні тачыць! — He, не пайдзём,
    — Ну, падаждзіце, чэрві, Я на вас нашлю курэй. Куры, куры, ідзіце чарвей клюйце! — He, не пайдзём.
    — Ну, падаждзіце, куры, Я на вас нашлю арлоў. Арлы, арлы, ідзіце курэй біць! Пайшлі арлы курэй біць, Куры пайшлі чарвей клюваць, Чэрві пайшлі даўбень тачыць,
    Даўбні пайшлі валоў біць, Валы пайшлі ваду піць, Вада пайшла агонь тушыць, Агонь пайшоў смерць паліць, Смерць пайшла стральцоў марыць, Стральцы пайшлі ваўкоў біць, Ваўкі пайшлі казу есць.
    Каза — на ’сінку, воўк— за спінку; Каза—пад мост, воўк—за хвост.
    519
    Ого-го, каза, Ого-го, серая! На даліне воўк 3 ваўчанятамі; На гары каза 3 казлянятамі.
    Узяла сярпок, Пабегла ў садок, Нажала травіцы Цэленькі снапок; Яна падкарміла Да падгадавала Сваіх дзетушак; Павяла паіць Усё ў тое сяло Да у Данькава. А у Данькаве Усё людзі стральцы; Сталі казу біці, Сталі застраліці, Тама каза пала, Навекі прапала.
    520
    Ого-го, каза, ого-го, серая! А йдзе ж прабывала, А йдзе ж пражывала?
    — Пражывала я ў вялікай Маскве, А ў доўгай Касьме.
    А йдзе каза з рогам, Там жытушка стогам;
    I дзе каза з хвастом, Там жыта кустом. А выскачыў воўк: — Ты каза, казішча, Ты сваім дзецям не памашчніца! Схваціла сярпок, Пабегла ў садок, Нажала траўкі снапок.
    Яна падкарміла іх, падгадавала, А воўк выскачыў і стаў іх есць. Казляняты наўцёк, А ён палавіў, А ён паеў.
    521
    Пагнала бабка Казла у поле, Ды з качарэжкай Села пад арэшкам. Села, задрамала, Козліка праспала. Глядзіць: ідуць ваўчышчы. Тры дурнішчы.
    — Вы, ваўчышчы, Тры дурнішчы, А ці бачылі Вы майго козліка? Адзін кажа:
    — Я не чуў і не бачыў.
    Другі кажа:
    — Я чуў і бачыў Твайго козліка, Ножкі да рожкі Пасярод дарожкі. Трэці кажа:
    — Я бачыў яго, Бо з ім сустракаўся, Няблага ім падсілкаваўся. Дзе смачна лілася вада, Ляжыць козліка барада.
    522
    Быў у бабушкі казёл.
    Дыль-дыль. *
    Ен на стаеньке стаяў, У глазы сена не відаў. Ох ты, бабка мая, Выпусці казла У лясок на часок.
    Як пайшоў жа казёл Да дарогай казёл, Да шырокаю казёл. Як напалі на казла Тры ваўка.
    Да й узялі казла за хвост, Да й ўдарылі казла аб мост, Казёл зоры відаў, А дзед дровы рубаў Да ўсё дзела відаў.
    Ох ты, бабка мая, За бутылкай віна Будзем памінкі спраўляць, Чым казліну называць.
    523
    [ Allegro ]
    Ка_ а ма _ я бе_ла _ я па га _ ро_дзе бе. га _ла,
    Паўтараецца пасля кожнага радка.
    а.б ’ е_ ла_ ся
    ле_бя
    скок-брыК'Скок-брых да ва ды.
    Каза мая белая Па гародзе бегала, Аб’елася лебяды, Скок-брык, скок-брык да вады.
    Як скакала праз масток, Адваліўся ёй хвасток, Пайшла каза бядуючы, А дзед пугай лупцуючы.
    Го-го-го-го, козанька, Го-го-го-го, шэрая, Тыж паўбока лупленая, За тры грошы купленая.
    524
    А шэрая козанька, Тапу-тапу скоранька, Пераскочыла праз плот Ды пабегла ўва гарод.
    Аб елася цыбуліцы, Крычыць, бяжыць па вуліцы; Аб елася часнаку, Крычыць, бяжыць па таку.
    525
    А пайшоў казёл у гарод, Паламаў казёл лук-часнок. Вазьму казла за рага, Павяду казла на таржок. Прадала казла на таргу.
    Яна прасіла тры рубля, А ў прыдачу тры каня; Прыйшла дамой — скаялась, Што дзёшава аддала.
    — Дзе ж гэта быў ты, наш чорны баран? *
    — На млыне быў, на млыне быў, міласцівы пан.
    — Што ж ты рабіў там, наш чорны баран?
    — Муку малоў, муку малоў, міласцівы пан.
    — Хто ж цябе скрыўдзіў, наш чорны баран?
    — Млынарчыкі, млынарчыкі, міласцівы пан.
    — Як цябе білі, наш чорны баран?
    — Ды палкамі, стукалкамі, міласцівы пан.
    — Як жа ты плакаў, наш чорны баран?
    — Мэмэ-мэмэ, мэмэ-мэмэ, міласцівы пан.
    — Як жа ўцякаў ты, наш чорны баран?
    — To я скокам, то я бокам, міласцівы пан.
    — Як бараніўся, наш чорны баран?
    — Ды вось гэтак, ды вось гэтак, міласцівы пан.
    527
    Уж ты, бысінька, бычок, Закалі пябе ваўчок He ў маём ляску, А ў бярэзнічку.
    А ляцелі сакалы,
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Пацяралі сапагі. А Саўка йшоў, Сапог найшоў, А Куліна йшла, Другі не найшла.
    528
    Ах ты, бысінька, бычок, Задзяры цябе ваўчок А ў маім ляску, У бярэзнічку.
    А ляцелі сакалы, Уранілі сапагі. — Ох ты, Сёмушка, Сіміонушка, Ты падай сапагі!
    — А мне некада: Нада мост масціць, Серабром гваздзіць; А маё ж серабро Пад калодаю ляжыць, У катле варыцца.
    Ах, і цар на кані Уцяшаецца, А царыца у святліцы Наражаецца.
    Ах вы, вуткі, не гудзіце, Майго бацьку не будзіце. Ах, мой бацюшка За чараю водку піў, Ен робрушка зламіў. Муха банюшку тапіла, Гніда венічак вязала, Вошка парылася, 3 полку ўдарылася. Бела гніда падскачыла, За ручаньку падхваціла: — Судзі, судзі, ваявода, Пажалуй лякарства!
    Папы свяршчкі, Тараканы-барабаны, Мухі голасам крычалі, Раскрычаліся.
    529
    Ай, быська, мой бысінька, Залатая твая лысінка! А ў быка не бычыны стан, А ў галуба галубіны калтан. Ах ты, Хвеня, Хвенюшка, Старадаўняя купечаска жана, Пойдзем мы, Хвеня, на таржок, Купім мы пенечкі пудок, Саўём мы вяровушку, Круценьку, пазалацісценьку, Возьмем мы быка за рага, Павядзём мы быка на тарга. Сталі бысіньку пашчупываці, Сталі дзенежкі пастуківаці.
    530
    Ты, Улас, Улас, Ты найміся ў нас Скату пасцівіць! Нашы каровачкі Каля дубровачкі, Нашы авечкі Каля рэчкі, Нашы свіначкі Каля ’сіначкі, Нашы козачкі Каля лозачкі.
    — Кацярына, Кацярынушка! Айдзе твая жывацінушка?
    — Каровухны каля ровухны, А свінухны каля нівухны, А козухны каля лозухны, А авечкі каля рэчкі.
    532
    Пайшлі каровачкі Каля дубровачкі, Авечачкі — каля рэчачкі, Свіначкі — каля нівачкі, А конічкі — каля горачкі.
    533
    Як у коціка, ката Была мачыха ліха, Гаварыла, выгаварывала: — He хадзі па чужых дварах, He качай чужых дзетачак. Прыйдзі, коцік, начаваць, Мілых дзетачак качаць.
    За работу заплачу: Дам гладыш малака I кусок пірага.
    534
    У ката-варката Была мачаха ліха; Яна біла яго
    I журыла яго:
    — Хадзі, каток, начаваць, Майго Іваначку катаць, А я ж табе, кату, За работу заплачу: Дам куўшын малака, I кусок пірага.
    535
    У ката-варката Была мачаха ліха, Яна біла яго, Прыгаварывала:
    — He хадзі па чужым, He хадзі па дварам, He качай, не качай Чужых дзетушак.
    Прыйдзі, коцік, начаваць, Прыйдзі Міценьку качаць, А я табе-то, кату, За работу заплачу.
    А я табе-то, кату, За работу заплачу: Дам куўшын малака Да кусок пірага.
    536
    -— Дзе быў, коцік?
    — У лясу.
    — Што там дзелаў?
    — Крупы драў.
    — Што заработаў?
    — Кусок сала.
    — А дзе дзеў?
    — Пад лаўкай.
    — Чым накрыў?
    — Траўкай.
    537
    — Котанька, рысанька, Ідзе ж ты быў? — У прудзе. — Што ж ты еў? — Мучыцу.
    — Што ж ты піў? — Вадзіцу.
    — He ласы, коцік, не ласы, не ласы.
    Ды ўсе тры Васілёчкі.
    Адзін козачкі пасе.
    Другі лапцікі пляце.
    Трэці сядзіць на каменю.
    Дзяржыць дуду на раменю.
    Як зайграе та дуда.
    Ды з высокага дуба.
    539
    Было ў бацькі тры сыны, А ўсе тры Васілі.
    Адзін дровы сячэць, Другі лапці пляцець, Трэці сядзіць на камушкі, Дзяржыць казу на рамушкі, А пры боку пісталет. Аглянецца — казы нет. Пайшла каза сцібаючы, На сем сажань займаючы. Усе касцёлы абайшла, Нідзе папа не знайшла.
    I на рынку была,
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    I расады купіла, I ў гародзе садзіла. Як удаўся качан I тонак, і высок, I лісцем шырок. А ты, качан, качанок! He хадзі па сянёх, He топай нагой, Я не лягу з табой.
    540
    Было ў бацькі тры сыны, А ўсе ж яны Васілі.
    Адзін коні пасець, Другі лапці пляцець, Трэці сядзіць на камушкі, Дзяржыць казу на рамушкі. Сюды мах! і туды мах! Ударыў казу па зубах. Пайшла каза рыкаючы, На сем сажэнь цягаючы.
    I на рынку была,
    I гарэлку піла, I расадку купіла, Сем град насадзіла. Як удаўся качан, Вышэй плоту тарчаў. Круты боты на нагах, Пісталеты на руках. — Ах ты, Ванюшка мой, Завядзі ж ты мяне дамоў? — А дзе ж твой дом?— — Пасярод Масквы: Ай там жа сучка на лычку Парываецца.
    Ах ты, Іванька Папоў, Завядзі мяне дамоў. Мой дом недалёка: Пад ельнічкам, Пад бярэзнічкам.
    Там сучка на лычку Двара сцеражэць, А пятух на павеці У дуду равець.
    А кошка ў лукошку Карункі тчэць, А кот на пячы Прадаець калачы. Ах ты, уціца мая, Ах ты, шэрая мая, He лятай на раку, He клюй пяску, He тупі наску. Прыляцелі сакалы, Пацяралі сапагі. Калінушка, дружок! Падай сапажок!
    Я масточак машчу, Серабром гважджу.
    542
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Ладзілі славіць дудой каляду.
    Ду-ду-ду-ду, ду-ду-ду-ду, дудой каляду.
    Як разышліся музыкі, гу-га!
    Гу-га-га-га, гу-га-га-га, музыкі гуга.
    Згінула гора, згінула туга.
    Гу-га-га-га, гу-га-га-га, згінула туга.
    Язэп старэнькі, ёмкі ўзяўшы скру г.
    Ту-ту-ту-ту, ту-ту-ту-ту, ёмкі ўзяўшы скрут.
    Кіем на дзверы паказаў ім тут.
    Ту-ту-ту-ту, ту-ту-ту-ту, паказаў ім тут.
    Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца.
    Го-ца-ца-ца, го-ца-ца-ца, сваё го-ца-ца-ца.
    Толькі не страшце Езуса хлапца.
    Го-ца-ца-ца, го-ца-ца-ца, Езуса хлапца.
    Ту_ яю, ту _лю, ту _лю _лю;	ту _ ЛЮ лю!
    Іграў я на дудцы, ту-лю-лю! Седзячы у будцы, ту-лю-лю!
    Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, ту-лю-лю! *
    Грае мая дудка: ту-лю-лю!
    Пяе весялушка: ту-лю-лю!
    Як іграла дудка, ту-лю-лю!
    Прыбег скакаць Юрка, ту-лю-лю!
    А за Юркам — Янка, ту-лю-лю!
    А за Янкам — Танька, ту-лю-лю!
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [J = 438]
    Зай-грай жа мне, ду_ да_ро_ чку, а я па_тан_ цу ку _рка мне яй _ка зня_сець,	та _бе пада _ру
    Тум _тум, тум_та,тум_ та, тум_ та, тум_га, тум тум.