Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
— Ці год?
Калі хто не паспеў схавацца, адказвае:
— Яшчэ не!
У адваротным выпадку ўсе маўчаць, каб не выдаць, хто дзе схаваўся.
Тады кулюкуваннік знімае хустку з вачэй і ідзе шукаць. Калі каго знойдзе, вядзе на тое месца, дзе кулюкуваў. Той павінен там плюнуць і застацца. Ен называецца забітым. Кулюкуваннік шукае астатніх і калі знойдзе, то кулюкуваць застаецца той, каго знайшлі першым. Гульня працягваецца.
1010. У палачку-булавачку
Збіраепца некалькі хлапчукоў і мераюцца на палцы: адзін абхватвае рукою палку на ніжнім канцы, наступны шчыльна над ім і г. д. Калі ўсе возьмуцца за палку, а верхні канец яе яшчэ свабодны, тады першы хлопчык прымае руку знізу і абхватвае палку вышэй. Тое ж робяць і іншыя, пакуль не застанецца свабоднага месца. Той, чыя рука будзе наверсе, павінен «ісці ў поле». Гэта значыць, яму кідаюць далёка па вуліцы палку, і ён павінен бегчы за ёю і прынесці «да агня» — звычайна да тагс месца, адкуль палку кідалі. Пакуль палявы бегае за палкай, астатнія ўдзельнікі гульні павінны схавацца хто куды. Палявы прыносіць палку да варот, «адстукваецца» і гаворыць:
Палачка-булавачка дамой прыйшла, Дома нікога не знайшла.
Каго першага знойдзе, Той за палачкай пойдзе!
Палявы падкідвае тут палачку і ідзе шукаць таварышаў,. якія схаваліся, а тыя стараюцца скарыстаць момант, схапіпь палку і «адстукацца». Калі ім гзта ўдаецца, палявому зноў даводзіцца «ісці ў поле», а астатнія зноў хаваюцца. Калі ж палявы заўважыць каго-небудзь раней і сам адстукаецца, тады «ў поле» ідзе знойдзены ім хлопчык.
Умовы гульні ўскладняюцца тым, што палявога прымушаюць знайсці або застукаць усіх удзельнікаў. А гэта даволі цяжка, калі ўдзельнікі хаваюцца далёка ад палкі. Калі мераюцца на палцы, можа застацца свабодным маленькі кончык палкі, які нельга абхапіць усёй далонню, а толькі адным-двума пальцамі. Тады апсшні хлопчык, чый палец наверсе, пратэстуе, і адбываецца «суд». На «суд» ідуць хлопчык, чый палец зверху, і яго сусед. Апошні бярэ ў руку палку за гэты маленькі кончык, а той, хто скардзіцца, павінен выбіць у яго з рукі палку сваёй шапкай або паскам. Калі гэта яму ўдаецца, «у поле» ідзе яго сусед, у адваротным выпадку ў поле ідзе той хлопчык, што скардзіўся ў «суд».
1011. Палачка-шукалачка
Збіраецца група дзяцей, якія выбіраюць аднаго, які будзе ўсіх шукаць (шукальнічак). Рэшта хаваюцца хто куды. Калі ўсе схаваюцца, шукальнічак на ўмоўленым месцы стукае палачкай і голасна гаворыць:
Палачка-шукалачка, Я йду шукаць.
Каго я першага знайду,
Таго за палачкай пашлю!
Каго першага знаходзіць, той пасля таго, як усе знойдзены, становіцца на месца шукальнічка.
1012. Палачка-баровачка (Прыбіты)
Дзеці выбіраюць каго-небудзь вартаўніком палачкі. Вартаўнік бярэ дошчачку (палена або кавалачак дрэва), кладзе яе на панадворку і, узяўшы ў руку палачку, крычыць: «Хавайцеся!» Сам вартаўнік закрываепца хусткай або шапкай, каб не бачыць, куды хто хаваецца. Калі ўсе схаваюцца, вартаўнік кладзе палачку на дошку, ходзіць, прыгаворваючы:
Палачка-баровачка прыйшла, Нікога дома не знайшла. Каго першага знойдзе, Той да палачкі пойдзе.
Пасля ідзе шукаць. Як заўважыць каго-небудзь, падбягае да палачкі і б’е ёю па дошцы, называючы голасна імя знойдзенага. Той становіцца каля палачкі збоку і называецца «прыбіты.м». Калі вартаўнік «прыб’е» такім спосабам усіх гульцоў, тады першы «прыбіты» становіцца на месца вартаўніка. Але калі каму-небудзь удасца ўкрасці палачку, гэта значыць дабегчы да яе раней вартаўніка і стукнуць ёю па дошцы, сказаўшы: ^Палачка ўкрадзена!», тады ўсе «прыбітыя» перад тым гульцы вызваляюцца і ідуць хавацца, а вартаўнік зноў пачынае гульню.
1013. Татарская палачка
Дзеці лічайца, каб абраць старасту. Звычайна ўжываюць лічылкі (гл. 741, 762, 926).
На каго прыйдзецца апошняе слова прыгавораў, той і стараста. Тады пачынаюць лічыцца спачатку, каб вырашыць, каму «ісці ў поле». Каму гэта выпадае, таму завязваюць вочы хусткаю або насоўваюць на вочы шапку, а потым бяруць палачку, якая называецца татарскай, і закідваюць яе ў поле. Потым адкрываюць палявому вочы, і ён павінен ісці шукаць палку. Усе ж у гэты час хаваюцца. Калі палявы знойдзе палку, ён вяртаецца з ёю на тое месца, адкуль яе кідалі, пастукае палкаю і ідзе шукаць, хто дзе пахаваўся. Як юлькі ён заўважыць каго-небудзь, ён называе яго па імені: «А Іванька, Іванька, выхадзі!» — і бяжыць стукаць палкаю. Іванька выходзіць. Тады палявы шукае і астатніх. Калі хто-небудзь з удзельнікаў падкрадзецца да палкі і пастукае ёю, палявому зноў завязваюць вочы і пасылаюць шукаць палку. Калі ж ён знойдзе ўсіх, то ў поле ідзе той, каго ён знайшоў першым.
1014. Жмуркі
Жмуркі — тое ж, што ў іншых месцах хованкі.
Зімою збіраюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ў хату. Аднаго з іх закрываюць зіпуном, каб ён нічога не бачыў, а ўсе хаваюцца. Калі ўсе схаваюцца, адзін закрычыць: «Год!» Той, хто жмурыцца, устае і пачынае шукаць; каго першага знойдзе, той павінен шукаць, як і першы. Летам гэта гульня бывае і на двары.
1015. Сляпец
Аднаму з дзяцей завязваюць вочы. Гэта сляпец. Усе бегаюць вакол сляпца, а ён стараецца каго-небудзь злавіць. Калі сляпец ідзе на сцяну, стол або іншы прадмет, яму крычаць:
— Гарыць, гарыць!
Калі сляпец зловіць каго-небудзь, той становіцца на яго месца. Гэтак гульня ідзе далей.
1016. Скукуйда
Удзельнікі гульні выбіраюць двух бапек; адзін з іх адыходзіць убок, а другі саджае гульцоў у рад, бярэ трэсачку або вугаль, ходзіць уздоўж раду і працягвае ў прыпол ім руку з трэсачкай. Так абыходзіць ён некалькі разоў і пры гэтым нябачна дае трэсачку аднаму з удзельнікаў. Потым гэты бацька становіцца збоку, а падыходзіць другі і пачынае ўгадваць, у каго схавана трэсачка. Хлопчыкі ж, што сядзяць, стараюцца шчыльней сціснуць кулакі, каб падмануць чужога бацьку. KaAi бацька пройдзе некалькі разоў уздоўж раду, ён адкрывае ў аднаго з хлопчыкаў руку, спадзеючыся знайсці ў ім трэсачку. Калі знойдзе, то бярэ сабе палавіну дзяцей, і гульня працягваецца з астатнімі, калі ж не знойдзе, то першы бацька зноў хавае трэсачку. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль трэсачка будзе знойдзена ў кожнага з удзельнікаў. Тады дзеці становяцца ў рад за сваім бацькам і моцна трымаюцца адзін за другога. Чужы бацька пачынае іх лавіць, стараецца адарваць апошняга хлопчыка. Родны бацька пытаецца ў чужога:
— За што ты іх ловіш?
— Яны ў мяне масла пакралі!
— А чаму ты яго не накрыў?
— Я накрываў жалезнай ступай, а яны ступу адвярнулі і масла пакралі.
— А чаму ты не зрабіў агароджы?
Чужы бацька падкідае ўверх палачку і гаворыць:
— Я зрабіў агароджу во якую, ды яны пералезлі і масла пакралі.
I пасля гэтага кідаецца на дзяцей і крычыць:
— Грук,грук, есці хачу!
Тыя ўцякаюць за свайго бацьку, моцна трымаюцца адзін за другога і крычаць у адказ:
— З’еш жабу ў балоце!
Гульня заканчваецца тады, калі ўсе дзеці будуць адарваны ад свайго бацькі.
1017. Калім-бам-ба
Дзеці падзяляюцца на дзве групы і становяцца насупраць ланцужком, пабраўшыся за рукі. Паміж двума радамі адбываецца дыялог:
— Калім-бам-ба.
— Прышыць рукава.
— На чые рукава?
— Чэраз пятае— дзесятае (імя) сюда.
Названы бяжыць да другога і павінен разарваць ланцужок. Калі не разарве, то застаецца ў супрацьлеглай групе. Гуляюць, пакуль нехта не перацягне ўсіх з другой групы.
1018. У здагонкі
Усе становяцца так, каб утварыць кола, і пачынаюць лічыцца (гл. 807, 863, 888—890, 891, 902). Лічацца да таго часу, пакуль застаецца адзін чалавек. Ен і павінен лавіць усіх гульцоў. Часам ён ловіць адзін усіх. Можа быць і другі варыянт, калі яму на падмогу прыходзяць усе, каго ён зловіць раней. Для адпачынку ўцекачоў адводзіцца асобнае «гарачае» месца, дзе нельга лавіць.
1019. Шчыткі-быткі
Натоўп дзяцей збіраецца ў круг і выбірае сабе шчыта. Яго абавязак — лічыць удзельнікаў, паказваючы на кожнага з іх па чарзе. Пры гэтым ужываюцца розныя лічылкі:
Шчыткі-быткі,
У варонкі,
У какошкі, Сам варанец, Выйдзі вон накапец!
Або:
Саломіна-яломіна, Берасцень-пасвісцень, Радзівон, ідзі вон!
Той, на каго прыйдзецца апошняе слова, выходзіць. Лічэнне працягваецца далей, пакуль застаненпа адзін. Яму трэба злавіць усіх. Калі ён зловіць першага, пытае яго:
— Чый ты сын?
— Гаршаў.
— Ну, ступай са мной у таварышы.
I ловяць ужо ўдваіх, потым утраіх і г. д.
1020. Рагадан
Усе жадаючыя прыняць удзел у гульні становяцца ў круг, і адзін з іх «загадвае»;
Рагадан, рагадан, На чатыры загадан. Кацярынін нос На пятнаццаць вёрст. Шалдэ-балдэ, Бушмак барада!
Пры кожным слове ён паказвае пальцам на кожнага ўдзельніка па чарзе, і на каго выпадае слова «барада», той пачынае лавіць астатніх, а яны ад яго ўцякаюць. Калі зловіць каго, задае яму пытанне:
— Чый ты?
— Цароў!
— Ну, памажы мне коней лавіць’
I пачынаюць лавіць удваіх, потым утраіх і г. д.
1021. Барада
Гуляюць звычайна дзеці на двары. Чым болей дзяцей прымае ўдзел у гульні, тым весялей яна праходзіць. 3 ліку ўдзельнікаў выбіраюць бараду. Гэты гулец павінен лавіць усіх. Прызначаюць пэўнае месца, дзе барада яе ловіць. Гэта дом. Дзеці з крыкам разбягаюцца, а барада ловіць. Каго зловіць, той памагае барадзе лавіць нязлоўленых.
Калі ж гуляць даводзіцца ў хаце, дзе мала месца, тады барадзе завязваюць хусткай рукі назад. Барада стараецца схапіць каго-небудзь завязанымі рукамі.
У час гульні іншы раз барадой становіцца той, каго раней-
шы барада першым ударыць.
У гэтай гульні дзецям трэба ўвесь час звяртаць увагу, хто ў кожны момант барада, бо ролі мяняюцца хутка. Гэта робіць гульню цікавейшай. Дзеці бегаюць бесперастанку.
1022. Гуж
Хлопчыкі і дзяўчынкі збіраюцца дзе-небудзь на вуліцы. Двое з іх становяцца на месцы, якое раней было абведзена кругавою лініяй, а астатнія стаяць далей ад лініі. Адзін з удзельнікаў, што стаіць у кругу, трымае другога, пакуль усе падрыхтуюцца да гульні, а потым штурхае яго ад сябе са словам «гуж». Гэты хлопчык ці дзяўчынка выбягае з-за лініі і пачынае лавіць іншых. Усе дзеці ўцякаюць за лінію круга. Калі гуж каго-небудзь зловіць, то злоўлены ідзе ў круг, замяняе лаўца, а той ідзе ў натоўп. У іншым выпадку ён застаецца на сваім месцы і бегае за дзецьмі, пакуль не зловіць і не паставіць кагонебудзь на сваё месца.