Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Насіў сончык ў рабой хусце. А ўсім дзеткам прадаваў, А Марысі дарма даў!
А ты коця-варкоця, Наша Маня спаці хоча. Хоча, хоча, да не спіць, Трэба катка дубцом біць. Баю-баю-баю, Наб’ю катка, налаю, Каб ён да нас не хадзіў, Нашай Мані не будзіў!
46
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі. He спіць толькі Алачка, He спіць, не гуляе, Усім дакучае.
47
А-а, а-а, люлі, Ўсе куры паснулі. А наш жа Сярожка He спіць, не гуляець — Нам дакучаець.
48
[ Andante ]
Лю лі-лю лі лю лі? ўсе дзе_ді пасну _ лі. рыль_ка ue спіць е_шчэ, бо руч_ла мі ўсе пле_шчв.
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеці паснулі. Марылька [не спіць] ешчэ, Бо ручкамі [ўсё] плешчэ.
49
[ Andante ]
Ой_ яй_ яй _яй, ой _яй_ яй _яй; хо_дзіцьхо_дік па ба uio _ яе.
Ой-яй-яй-яй, }2 разы
Ходзіць коцік па балоце.
Ой-яй-яй-яй, }2 разы
Усе дзеці заснулі.
Ой-яй-яй-яй, } 2 разы
Адзін Слаўка не спіць.
50
Люлі-люлі-люлі,
Усе дзеці паснулі, Толькі не спіць коцік, Ходзіць па балоце.
51
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі. Толькі адзін каток He спіць, не гуляе, Забаўкі не мае.
А-а! Няхай кату усё ліха, Ты, Іване, спі ціха.
А-а! Ты, Іване, спі ціха.
А-а! He хадзі, кот, па печы, Буду біць у плечы.
А-а! Буду біць у плечы.
А-а! He хадзі, кот, па масту, Буду біць па хвасту.
А-а! Буду біць па хвасту.
53
[ Andante ]
He хадзі, коцік, Па лаўцы, Будзем біці Па лапцы!
He хадзі, коцік, Па скрыні,
Будзем біці Па спіне! He хадзі, коцік, Па масту, Будзем біці Па хвасту!
He хадзі, коцік, Па печы, Будзем біці У плечы!
He хадзі, коцік, Па хаце, He будзі, коцік, Дзіцяці!
Няхай кату Усё ліха, Наш Андрушка Спі ціха!
54
Няхай кату ўсё ліха, Ты, Іване, спі ціха. He хадзі, кот, па хаце, He будзі майго дзіцяці. He хадзі, кот, па скрыне, Буду біць па спіне. He хадзі, кот, па печы, Буду біць у плечы. He хадзі, кот, па лаўцы, Буду біць па лапцы. He хадзі, кот, па паліцы, Буду біць па патыліцы. He хадзі, кот, па мосту, Буду біць па хвосту. He лезь, каток, на калодку, Разаб’еш галоўку.
Будзе галоўка балець I некаму будзе жалець. Няхай кату ўсё ліха, Ты, Іване, спі ціха.
Баю-баю, дзіця калышу! Красныя пані, спявайце «ката»з — Няхай кату ўсё ліха, Ты, Іване, спі ціха.
He хадзі, кот, па хаце, He будзі майго дзіцяці. He хадзі, кот, па скрыне, Буду біць па спіне.
He хадзі, кот, па печы, Буду біць у плечы.
He хадзі па лаўцы, Буду біці па лапцы. He хадзі, кот, па паліцы, Буду біць па патыліцы. He хадзі, кот, па масту, Буду біць па хвасту.
He лезь, каток, на калодку, Разаб’еш галоўку.
Будзе галоўка балець I некаму будзе жалець.
Няхай кату ўсё ліха, Ты, Іване, спі ціха.
56
He хадзі, коцік, па печы, Буду біць у плечы.
He хадзі, коцік, па масту, Буду біць па хвасту.
He хадзі, коцік, па лаўцы, Буду біць па лапцы.
He мні, коцік, падушкі, Буду драці за вушкі.
He хадзі, кот, па масту,— Буду біць па хвасту.
Ды не хадзі, кот, па скрыні,— Буду біць па спіне.
He хадзі, кот, па лаўцы,— Буду біць па лапцы.
58
Баю-баенькі-баю, Мішку спаткі палажу. He хадзі, коцік, па лаўцы, A то дасць Мішка па лапцы. He хадзі, коцік, па масту, A то дасць Мішка па хвасту. Ідзі, коцік, на вулку, Прынясі хлеба булку.
59
Tj,s_6a ЖАТ_М бі -НІ, бі_ ці; каб ке бу_дз1ў м_тож дзе_ді.
Трэба катка біці, біці, Каб не будзіў каток дзеці. Трэба катка біці вельмі, Каб не стукаў каток дзвермі. Трэба катка па лапцы, Каб не хадзіў па хатцы. Трэба катка па хвасту, Каб нарубіў хварасту.
Ходзіць каток па вароцях У чырвоненькіх чабоцях.
Упаў кот із варот, Пабіў спіну і жывот.
61
Ходзіць каток па вароцях У чырвоненькіх чабоцях. Упаў кот із варот, Забіў спінку і жывот. Ката біці па спіне, Штоб нарубаў лучыны. Ката біці па хвасту, штоб нарубаў хварасту. Ой ты, коця, не варчы, А ты, Жэня, спі, маўчы.
62
Люлі-люлі, люляю, Наб’ю катка, палаю. Ты, каток, к нам не хадзі, Майго дзіцяці не будзі. Ты коця-варкоця, Маё дзіця спаць хоча.
Люляю-люляю, Я коціка налаю, Каб ён да нас не хадзіў, Цябе, дзетка, не збудзіў. А ты, каток, пайшоў вон, А дзетачцы аддай сон. Ходзіць сон каля акон, А дрымота каля плота. I пытае сон дрымоту: — Дзе мы будзем начаваць? — Дзе хацінка цяпленька, Дзе дзетачка маленька, А мы пойдзем начавапс I дзяцінку калыхапь.
64
Біці ката, біці, К сталбу прывязаўшы, Хлеба лусту даўшы. Біці ката аборкай, Няхай не спіць з Хадоркай. Біці ката лучынкай, Няхай не спіць з Аксінкай. Біці ката качалкай, Няхай не спіць з Наталкай. Біці ката паленам, Няхай не спіць з Аленай. Біці ката, біці, Нашто пакраў ніці, 3 хаты выгнаці I есці не даці.
65
Біць ката качалкай, Каб не спаў з Наталкай. Біць ката аброткай, Каб ён спаў з Аўдоткай.
Біці катка, біці, Нашто пабраў ніці? Біці яго палушкаю, Няхай бяжыць дарожкаю, Дарожкаю ды ў лясок Па Ясенька паясок. Трэба з катка зняці I Ясеньку даці.
Ходзіць каток па капусце, Водзіць дзеткі па том кусце.
67
Скочыў каток на платок I украў ніцей маток. А ты, коце-варкоце, Чаго сядзіш на плоце? Ой, будзем ката біці, Нашто украў нам ніці, Ой, зажэнем, зажэнем Да гумна малаціці, Лапкамі заграбаці, А хвастом замятаці.
68
Ой ты, коце сівы, He хадзі у сені.
Ой ты, коце стракаты, He хадзі дахаты.
Будзем катка біці, Нашто пакраў ніці.
Біці ката, біці, Нашто украў ніці? Сама бабка схавала, На коціка сказала.
70
Да люлі-люлі, каточак
Да злізаў бабчын мядочак. Сама бабачка злізала — На ката сказала.
Апсік, апсік, каточак Злізаў бабчын мядочак. Сама бабка злізала, На каточка сказала.
72
Як занадзіўся каток Па смятанку у скляпок. Як убачылі яго Дзве бабкі праз акно. Пабеглі за катком Ды з доўгім кійком. Яны білі ката Ды ўпоперак жывата.
73
Апсік, апсік, каточак, Нашто злізаў мядочак? Сама бабка злізала, На каточка сказала.
74
А-а-а, каточак, Злізаў бабчьш мядочак. Сама бабка злізала,
На катка сказала.
А ты, каток, не вурчы, А ты, Маня, спі-маўчы.
75
Апсік, апсік, каточак, З’еў бабін мядочак. А бабачка злізала, На коціка сказала.
Апсік, апсік, коця, He спі на рабоце, А спі на асеці, Дзе калышуць дзеці.
76
А-а, каточак Паеў бабін мядочак, Сама бабка злізала, Да на коціка сказала. Ай, кошачка бела Смятаначку з’ела, Сама бабка злізала, Да на кошачку сказала.
77
му з бан _кі мя _ до чак.
Баю-баю-баючык, Вазьму з банкі мядочак.
Сама бабка злізала, На коціка сказала. А той коцік спужаўся, За ступачку схаваўся.
Яго бабушка знайшла, За хвосцічак патрасла.
78
Люлі-люлі, каточак Злізаў бабкі мядочак. Сама бабка злізала, На каточка сказала. Каток бабкі збаяўся, Пад пярынку схаваўся. Бабка катка знайшла, За вушкі натрасла. Пайшоў каток плачучы, За ім бабка скачучы: — Ціха, коце, не тужы, Яшчэ з гадок паслужы. [Куплю табе боты] Слуцкае работы, Хоць не дарагія — Па тры залатыя.
Шыты боты штыхам, Насі, коце, з ліхам. Чаравічкі бабром, Насі, дзіця, з дабром.
Люлі-люлі, каточак, Злізаў бабчын мядочак. Сама бабка злізала, На катка сказала.
Люлі-люлі, кот шэры, Ды замяці нашы сені, Ды замяці нам хатку, Да.м катку заплатку.
Куплю катку боты He сваёй работы, Хоць недарагія — За два залатыя.
80
[J«4oa]
Сядзела котачка ў кухні,
У яе вочачкі спухлі.
— Чаго ж ты, котачка, плачаш?
Ці піці, ці есці хочаш?
— He піці, не есці хачу, Па сваёй крыўдачцы плачу:
Сам кухар смятанку злізаў, На мяне, котачку, сказаў.
Хочуць мне лапачкі адбіць.
Чым жа мне, бедненькай, хадзіць? Чым жа мне, бедненькай, хадзіць, Чым жа мне мышачак лавіць?
81
Сядзеў коцік на кухні, У яго вочачкі папухлі.
— Чаго ж ты, коцічак, плачаш, Ці піцькі, ці есцькі хочаш?
— He піцькі, не есцькі хачу, Па сваёй жалосці плачу: Сам кухар пячонку злізаў, На мяне, коціка, сказаў. Будуць мяне, коціка, біці, Будуць мне вушкі церабіці...
82
Сядзела котка на кухні, Ды ў яе вочкі падпухлі.
— Чаго ж ты, котачка, плачаш, Ці піці-есцікі хочаш?
— Я й піць-есці не хачу, Па сваёй крыўданьцы плачу: Сам кухар пячэню злізаў, На мяне, котаньку, сказаў! Меліся лапачкі пабіць,— Чым буду шчурачак лавіць?
Сядзіць коця на кухні, Яго вочкі папухлі.
— Чаго, коця, плачаш, Ці ты есці хочаш?
— А я есці не хачу, Па сваім горы плачу.
84
— Чаго ты, кошанька, плачаш, Мусіць, ты есці-піці хочаш?
— Я есці-піці не хачу, Па сваёй нядоленьцы плачу: Сам кухар пячэню злізаў, А на мяне, кошаньку, сказаў
85
Сядзела кошачка на кухні, У яе вочанькі папухлі.
— Чаго ж ты, кошачка, плачаш? Ці піцькі, ці есцікі хочаш?
— He піцькі, не есцікі хачу, Па сваёй жаласці плачу: Сам кухар пячонку злізаў, На мяне, кошачку, сказаў, Хоча мне лапкі адбіці.
Чым жа я буду хадзіці?
86
Сядзіць коцік, плача. — Чаго, коця, плачаш, Ай естачкі хочаш?
— Піці, есці не хачу, Па сваёй долі плачу.
У нас кухар — абманшчык: Сам мёд палізаў, На мяне, коціка, сказаў. Хочуць мне лапкі перабіць. Чым жа я буду мышак лавіць?
87
— Чаго ты, катулінька, так маркочаш, Ці піць, ці есць ты хочаш?
— Я ні піць, ні есць не хачу, Я па сваём няшчасційку клапачу: Меўся мне пан лапкі адсеч, Штоб я ў ловы не хадзіў, Штоб я й дзетак не карміў.
88
Г Andante ]
Апсік, апсік, мой каток, Паеў-папіў ўвесь мядок, Патэльнечку палізаў, А на котачку сказаў. А котачка плачыць, А каток смяецца — Котцы не ўдаецца.
89
А брысь, коцік, за мора, Прынясі Машы здароўя.
А брысь, коцік, на таржок, Прынясі Машы паясок.
А брысь, коцік, пад мосцік, Паймай рыбку за хвосцік. А брысь, коцік, кашку паеў Маёй Машы спаці вялеў. Баба мядок злізала, На коціка сказала.
А ты, коцік серанькі, Твой хвосцічак беленькі, Ходзіць кыска па лаўкі, Водзіць кошку за лапкі.
А баю-баю-баю, Калатушак надаю. Калатушак дваццаць пяць, 7’ады Маша будзець спаць. Баю-баю-баінькі!
Люлі-люлі-люлінькі !
90
Люлі-люлі-люлі, Паляцелі куры На чорныя балата Шукаць сабе золата. Пайшоў каток дай ў лясок, Назбіраў ён трасачок I зрабіў ён хатку Да ўзлез на палатку Пагрэць сваю лапку.
I з палатак ён зваліўся I моцненька ён забіўся, Абабіў спінку і плечы, Упаў каток з печы.
91
Ой, лелю-лелю, Праў кот кудзелю He стала валу — Падлез пад лаву.
Палез каток на шасток Ды адтуль зваліўся, Крэпенька пабіўся. А пайшоў другі на рынак Купіць табе скарынак, А тады на рэчку Нарваць табе парэчкі. Палез каток у чулан, Лапкі салам намажа, Табе дульку пакажа.
93
Ой, люлі-люлі, Ветры ў полі загулі. Ехаў каток ды па дрова, Загарэлася дуброва. Пайшоў каток ваду насіці, Стаў дубровушку тушыці. Ехаў каток ды па сена, Забалела калена.