Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Былі прыведзены да адзінай сістэмы тэмпавыя і дынамічныя абазяачэнні.
У дзіцячай песнятворчасці, асабліва ў калыханках, значную ролю адыгрываюць варыянтныя пераўтварэнні метрыкі тэксту. Гэта выклікана галоўным чынам імправізацыйнымі момантамі. Многія ўстаўкі, пропускі і кантамінацыі ўзнікаюць у працэсс саміх спеваў. Жорсткая метрычная схема напеву калыханак, абумоўленая мерпымі рухамі выханаўцы, часта з’яўляецца прычынай змяшчэння граматычных націскаў у тэксце. Часам у адной з наступных строф метрыка і агульная структура мяняюпца настолькі рашуча, што ўжо ні пры якіх рэдакцыях не могуць быць суаднесены з напевам, які ўвогуле нярэдка супадае толькі з першай страфой.
Ва ўсіх гэтых, як і ў іншых аналагічных выпадках, свой удзел у рэдагаванні нотных запісаў складальнікі ўказваюць з дапамэгай квадратных дужак. У больш складаных эпізодах абгрунтаванне тых або іншых неабходных правак (або іх адсутнасць) даецца ў каментарыях.
В. Ялатаў
КАЛЫХАНКІ, 5АБАЎЛЯНКІ
КАЛЫХАНКІ
А й сон з драмой * Лугам ішоў.
А й сон драмы Ды пытаецца:
— А й дзе будзем Начаваці?
— Заначуем У Цімошачкі, У Цімошачкі I ў Вулічкі, Будзем мы ў іх Начаваці
I дзіцятка Калыхаці: «Люлі-люлі, Дзіцятачка, Люлі-люлі, Маленькае!
* Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
A спі доўга, Расці скора Бацьку-маці На пацеху, Чужым людзям На паслугу».
Су
це
»4
— Люляй-люляй, мой сыночак, Хто це будзе калыхаці?
— Будзе веяць буйны вецер, To гой мяне пакалыша.
— Люляй-люляй, мой сыночак, Хто це будзе есць даваці?
— Будзе ляцець да пчоланька, Прынясе яна мне мёду.
— Люляй-люляй, мой сыночак, Хто це будзе піць даваці?
— Будзе іці дробны дожджык, To той жа мяне напоіць.
3
J=76
Яю _лі _лю ЛІ . лю лі. спаць, пя я ж б'/ _лу
Люлі-люлі-люлі, спаць, Да я ж буду калыхаць, Буду песеньку спяваць: «Ходзіць пава па таку У чырвоным калпаку. А пан кажа: — Засяку. Пава кажа: — Уцяку. А я пана не баюся, Я ад пана 'дбаранюся».
4
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі, А ты, мой сыночак, He спіш, не гуляеш, 3 катком размаўляеш Аб мужыцкай долі У панскай няволі Без хлеба, без солі, Без праў чалавечых.
Люлі-люлі, сынку, Зажмур хутчэй вочкі, Бо я ўжо з паўночкі 3 табой прасядзела, А заўтра на дзела. Дай мне хоць хвілінку Адпачыць, памарыць, Як лепш гаспадарыць I паноў пазбыцца.
5
He плач, маё дзецятка, А цыц, маё родна: Вунь дзе войт ідзе, На татку, на мамку Ен бізун нясе.
У тым у бізуне Скураты ўвіты, На тым на бізуне Слёзкі паліты. Тыя слёзкі крывавыя 3 сэрца раненага... Схавайся ты, дзетка, На божу пасцельку. Няхай твае вочкі Заплюснуць навекі: He бачыў бы гора, Гора мужыкова, He ўзнаеш ты долі, Кроўкай палітое...
6
Спі, дачушка, спі Ды аб долі сні. Maui будзе калыхаці, Будзе песеньку спяваці.
Расце ў жыце кветка, Кветка васілёчак.
Расце маё дзіцятка У ясненькі дзянёчак.
Жыта зжалі, кветка звяла.
Па дзянёчку змрок. Адыдзі ты, доля злая, Ад майго дзіцяці ўбок.
7
Баю-баю, дзецітка.
Паспі, дзецітка, паспі, У бога шчасця папрасі.
Божа шчасціца даець, Цябе ў люленьку кладзець.
8
А... а..., люлі, а... а..., люлі. Спі, сыночак міленькі, Галубочак сізенькі.
Мой сыночак будзе спаць, А я буду калыхаць.
Нашто, вецер, ты гудзеш, Спаць Міхаську не даеш? Спі, сыночку міленькі, Ой, да люлі-люленькі...
Успомніш матку ты сваю, Як цябе люляла, Як табе у ноч не раз Песню я спявала.
9
А-а, люлі. He маю кашулі. — Чаму не напрала? — Лёньку калыхала. — Чаму не пашыла? — Лёнечку насіла.
10
Люлі-люлі, люляшу, Я дзіцятка калышу, Нітачку звіваю, Песеньку спяваю.
Як саўю я нітачку Дзіцятку на світачку, Астануцца кончыкі Дзіцятку на штончыкі.
11
Люлі-люлічкі, Сяду а я прасці I дзіцяці калыхаці. Што выведу нітачку — Камару на світачку. Астануцца кончыкі — Камару на штончыкі.
12
Люлі-люлі, люляшу, Я дзіцятка калышу, Нітачку звіваю, Песеньку спяваю. Што выведу нітку Камару на світку, Астануцца кончыкі Камару на штончыкі.
13
Брэнчы муха каля вуха, Калыбку махаю.
А я сваю Геленачку Шчыра калыхаю.
5*
Ходзіць кот па сенажаці, Кліча сон ён да дзіцяці. Ой, сонечку-галубоч (ы) ку, Прыспі маю Ганулеч(ы) ку.
15
=72-80 ]
сіў сон чык ў бе _ дав хуст _ цы.
Хадзіў каток па капусце, Насіў сончык ў белай хустцы. Усім сончык прадаваў, А табе, Зосю, дарма даў.
вень
мў<
ЛО «ДЗІЦЬ Усень_кім
дзе «дям
ыо _ сіць сон у бе лай хуст ды.
а Га «уль _цы дер _ ма д&у.
Ходзіць певень па капусце, Носіць сон у белай хустцы. Усенькім дзецям прадаваў, А Ганульцы дарма даў.
17
Ходзіць каток па сяле, Носіць дзяцей сон ў кашале. Ходзіць каток па капусце, Носіць сон у белай хусце,
Бабы катка злапалі, Сон для дзетак забралі. А ты, коце, вон, вон, А на Зосю сон, сон.
Ідзі, коце, мышкі лапаць, Зося будзе сама спаць.
18
Ходзіць каток па сяле Носіць дзіця ў кашале. Ходзіць каток па капусце, Носіць дзіця ў белай хустцы. Дай катка злапалі, Дзіця адабралі.
19
Moderate
A-a, a-a, каткі два, Шэры, белы — абадва. Адзін, лысы, ловіць мышы, Другі, буры, ловіць шчуры. Адзін пайшоў па капусце, Носіць Свеце сон у хусце. Апсік, каток, на кірмаш, А Светачка спацькі ляж.
21
Апсік, апсік, Каткі два, Шэранькія абадва. Адзін каток шэры I хвасточак белы, Другі каток шэры I хвасточак белы.
22
Котка шэры,
Котка белы, Котка валахаты, Хадзі дзіця калыхаці.
А каты, мае каты, У іх шэрыя хаасты. Прасіліся начаваць, Нашых хлопцаў калыхаць.
24
Каток серы, каток серы, Прыбяжы да нас у сені. Будзеш у нас начаваць I дзяціну калыхаць.
25
А ты, коце буры, He хадзі па гуры, Жджэм на це ў хаце Дзіця калыхаці.
26
Ой ты, коце сівы, Просім цябе ў сені. А ты, коце стракаты, Просім цябе дахаты. Будзеш у нас начаваці, Мікалайка калыхаці.
= 4-ів
Баю-баю-баенькі, Люлі-люлі-люленькі, Прыляцелі гуленькі, Селі яны у люленькі, Сталі яны гуркатаць, Дзіцятачка калыхаць. Маўчы, маўчы, не крычы.
Пайшоў каток на таржок, Купіў сабе піражок, Яшчэ табакі ражок.
I сеў сабе на калодзе А ў добранькай выгодзе, I табакі панюхаў, Добрых людзей паслухаў.
На каточка варката, На дзіцятка дрымата. Прыдзі, каток, начаваць, Дзіцятачка калыхаць. На каточка варката, На дзіцятка дрымата. Засні, засні, ціха спі.
Баю-баю, люлюшкі! Прыляцелі гулюшкі, Садзіліся ў люлюшкі. Яны сталі гаркуваць, Малютачку калыхаць. Ля коціка варката, На малютку сон-драмата. Ты спі, ляжы, малютка! Прыдзі, коцік, начаваць, Малютачку калыхаць. Ішоў коцік па лаўкі, Нёс малютку баранкі, Ішоў па дарожкі, Нёс сапожкі, Ішоў коцік з замор’я, Нёс малютку здароўя.
29
і=ао
— А ты, каток шэры, Прыйдзі павячэраць, Будзеш у нас начаваць, Малу Галю калыхаць.
— Ой, не прыйду, не прыйду, Я сабакі баюся.
— Я сабачку навяжу, Лусту хлеба палажу.
30
Цыбуліца горка, А Марылька зорка.
Люляй-люляй, дзеткі, спаць, Катрк будзе калыхаць.
31]
/-76-8О J
А ты, коцік, не хадзі Да малюльку не будзі. Малюлька малая, Няхай спіць, гуляе.
32
Цішай, коцік, не бурчы, Майго Ваню не будзі. А Ванечка будзе спаць, А я буду калыхаць.
Пайдзі, коця, на вулку, А дзіця у люльку.
На ката варкота, А на дзіця дрымота. На ката безгалоўе, А на дзіця здароўе. На ката ўсё ліха, А ты, дзіця, спі ціха. Ты, коця, не вурчы, А ты, дзіця, спі-маўчы.
34
А ты, коця, не вурчы, А Рыгорка, спі-маўчы. На коціка варкота, На Рыгорку сон-дрымота.
35
Хадзіў котка Па платку У чырвоным Чабатку.
Трэба катка Паняці Да чаботка Зняці Да й Іванку Накласці. Ой ты, котка Валахаты, He хадзі Каля хаты. Ой, на катка Еркаты, А на Йванку
Драматы.
Ой ты, котка, Ярчы, ярчы, А ты, Іванка, Маўчы, маўчы.
36
Апсі, коцік, крэпка спаць, Спі, Валечка, крэпка спаць. Апсі, коцік, на ток малаціць, Прыкажы сям’е ціханька хадзіць, Каб маёй Валечкі не ўзбудзіць. Апсі, коцік, на рынак.
Прынясі Валечкі скарынак.
37
А ты, коце, дадому. He кажы ніц нікому. Наша Ганулька не спіць, Трэба яе усыпіць.
38
Люлі-люлі-люлі, спаці, Добры сон дзіцяці. Дзіця ж маё малое, Да сну яно благое, Усю ночку не спіць, Як каточак, бурчыць. Палажу ў калубельку На мяккую пасцельку. Люлі-люлі-люлі, спаці, Добры сон дзіцяці. А сыночак не спіць, Як каточак, бурчыць.
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі.
Адна мая ляля He спіць, не гуляець, 3 катком размаўляець.
40
nurgiu uimrcidiu і
• AV I (л/v)
Яю-m ЯЮ_ЯІ .TW лі; ?ca ЛІСТ_ кі іа _ счу _ лі.
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі. Адна наша Светка He спіць, не гуляець, 3 катком размаўляець. Апсік, каток, у лясок, Найдзі Свеце паясок, Апсік, каток, на вулку, Светка спаці у люльку. Апсік, каток, не вурчы, А Светачка, спі-маўчы.
Люлі-люлі-люлі,
Усе дзеці паснулі, Толькі мой браточак He спіць, не гуляець, 3 катком размаўляець.
42
J=eo
Лю _ лі лю лі лю лі^ ўсе ку ры па не спіді^ не гу _
Люлі-люлі-люлі, Усе куры паснулі. Адзін мой сыночак He спіць, не гуляець, 3 катком размаўляець.
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі, Адна ты не спіш, He спіш, не гуляеш, 3 катком размаўляеш. А ты, коця шэры, Прыдзі павячэры, Ночкі не даспаўшы, Галю калыхаўшы.
44
Люлі-люлі-люлі, Усе дзеці паснулі. Адна Галька не спіць, He спіць, не гуляе, 3 катком размаўляе. А ты, коцік, не бурчы, А ты, Галька, спі-маўчы. Пайшоў каток на вулку, А Галька — спаць у люльку. Люлі-люлі, коця, He спі на балоце, А спі ў калыбельцы На мяккай пасцельцы. Люлі-люлі, Пайшоў кот у дулі, Прынёс ён дульку, А Галька — спаць у люльку. Люлі, люлі, каточак, Злізаў бабчын мядочак. Сама бабка злізала, На коціка сказала. Біці катка, біці, He йдзець малаціці, Вочкамі свяціці, А лапкамі падграбаць, А хвасточкам падмятаць.
Люлі-люлі-люлі спаць, Будзем дзіця калыхаць. Люлі-люлі-люлі Малую дзятулю. Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі. Адно маё дзіця He спіць, не гуляе, Вочкамі маргае, 3 катком размаўляе. А ты, коця сівы, He йдзі ў нашы слівы, Нашы слівы дарагія — Па чатыры залатыя. Люлі-люлі-люлі, Узлез каток па дулі. Памарозіў лапкі, Скочыў на палаткі. Недзе катку дзецца — Прыдзі да нас грэцца. Наша хата цяпленькая, Наша Маня маленькая. Будзеш ночку начаваць, Будзеш дзіця калыхаць. Люлі-люлі, каткі два, Шэранькія абадва. Пайшоў каток у лясок Шукаць Манін паясок. Паясочка не знайшоў, Сам дахаткі не прыйшоў. Прыйдзі, прыйдзі, коця, Маня спаці хоча.
Хоча, хоча, да не спіць, Трэба яе прысыпіць. Хадзіў кот край варот, Наставіўшы вушы. — Куды, коця, пойдзеш? — Пайду да Марысі. Хадзіў каток па капусце,