Дзевяноста другі
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 388с.
2017
Таму я зьвярнуўся да прафэсійнага псыхоляга Юліі Гурневіч і папрасіў зрабіць аналіз гэтых словаў, не называючы таго, каму яны належаць.
Вось яе вэрдыкт: ««Ведь вы меня поднялн, вы меня растнлн, н вы знаете, что я сегодня советннк правнтельства нашего. Всё, что я сегодня нмею — от вас» — гэта гучыць як падзяка («Всё, что я сегодня нмею — от вас»), але адначасова як маніпуляцыя і перакладаньне адказнасьці зь сябе, кшталту, «гэтаму навучылі мяне вы (а цяпер я вам не падабаюся?)». «... н вы знаете, что я сегодня советннк правнтельства нашего» — выразнае падкрэсьліваньне сваёй пасады, каб тыя, да каго прамоўца зьвяртаецца, выразна гэта адчулі. Гэта выяўляе такія рысы характару, як лідэрства і самаўпэўненасьць. «Я же служнл вам н буду служнть до тех пор, пока я буду народным депутатом» — гэта можа сьведчыць пра вернасьць сваім прынцыпам і гатовасьць ісьці дзеля іх насуперак сваім «настаўнікам». Рысы характару — вытрымка, упартасьць, мэтанакіраванасьць».
Патрапляньне, як гаворыцца, «у яблычак». Могуць сказаць, што ў Лукашэнкі ніколі не было прынцыпаў, ён быў гатовы іх мяняць у залежна-
сьці ад сытуацыі — але зноў жа паўтару, што, я перакананы, ён ніколі і ня быў дэмакратам, нават у пачатку 1991-га, калі стварыў фракцыю «Камуністы за дэмакратыю» (якую я называў «Канібалы за вэгетарыянства»), Галоўнаму свайму прынцыпу — дамагацца ўлады — ён якраз быў верны заўсёды, ажыцьцяўляў яго сапраўды мэтанакіравана, упарта і часьцей за ўсё — з вытрымкай. Самаўпэўненасьці ў яго было празьмерна, а перакладаньне адказнасьці на іншых асабліва выявіцца, калі ад яго будзе залежаць лёс амаль дзесяцімільённай краіны.
I выступ Лукашэнкі супраць рэфэрэндуму па раённым радыё ў самым пачатку кампаніі выглядаў цалкам лягічным з пункту гледжаньня стварэньня ўмоваў, пры якіх і зрабіўся магчымым ягоны прыход да ўлады.
люты
1 лютага. Удзельнікі Першай Асамблеі прадпрымальнікаў Беларусі заявілі пра намер падтрымаць БНФ у справе рэфэрэндуму, аднак адмовіліся ад гэтага пасьля абяцаньня кіраўніка ўраду зьменшыць падаткі.
2 лютага. 3 ініцыятывы Беларускай сацыялдэмакратычнай грамады ўтвораны блёк «Новая Беларусь».
б лютага. 3 прычыны недахопу паперы прыпынены выхад шэрагу дзяржаўных газэт, у тым ліку «Советской Белорусснм», «Белорусской ннвы», «Мінскай праўды».
7 лютага. На зьезьдзе палітвязьняў створаная Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
7 лютага. У Маастрыхце (Нідэрлянды) падпісанае пагадненьне аб утварэньні Эўрапейскага Зьвязу.
7 лютага. У Расеі зачынілася апошняя калёнія для палітзьняволеных.
10 лютага. У межах акцыі «Даць надзею» вайскова-транспартны самалёт ЗША даставіў у Менск мэдыкамэнты.
11 лютага. Пачаўся страйк шахцёраўу Салігорску.
11 лютага. Прыбраныя бюсты Маркса і Леніна перад былым будынкам ЦК КПБ (з пачатку 1992 — будынак Вярхоўнага Савету).
13 лютага. Цэнтральная камісія па выбарах і рэфэрэндумах зарэгістравала Ініцыятыўную групу і пытаньне, якое выносіцца на рэфэрэндум.
14 лютага. У Менску на сустрэчы кіраўнікоў СНД падпісаная заява аб недапушчэньні ўжываньня сілы супраць краінаў СНД.
15 лютага. Сойм БНФ абнародаваў падпісныя лісты за рэфэрэндум.
17 лютага. Машыністы чыгункі Менскуі Воршы абвясьцілі перадстрайкавы стан.
19 лютага. ВС Расеі прыпыніў дзейнасьць Пагадненьня СНД аб вяртаньні нацыянальных культурных каштоўнасьцяў краінам паходжаньня.
21 лютага. Рада Бясьпекі ААН накіравала міратворчыя сілы ў Югаславію.
23 лютага. Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў (БЗВ) ініцыявала падпісаньне пагадненьня на выпадак пагрозы сувэрэнітэту Беларусі.
26 лютага. У Хэльсынкі у палацы «Фінляндыя» Станіслаў Шушкевіч падпісаў Заключны акт Нарады ў справе бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.
ВЫБАРЫ — ТОЛЬКІ ПАВОДЛЕ НОВАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА ЗАКОНУ
Мажарытарная сыстэма (выбары дэпутатаў па акругах) ва ўмовах Беларусі — і ў 1992-м, і пазьней, як і ва ўсіх краінах з адсутнасьцю дэмакратычных традыцый і рэальнага падзелу ўладаў, мела істотныя недахопы. Галоўны зь іх — вялікая залежнасьць кандыдата, а затым і дэпутата, ад органаў улады — як мясцовых, гэтак і цэнтральных.
Прычына — у кантролі ўлады над выбаршчыкамі. Маю на ўвазе не працэдуру вылучэньня і падліку галасоў (хоць і гэта было), а фармаваньне грамадзкай думкі адносна кандыдата ці дэпутата.
Напрыклад, пасьля маёй перамогі на выбарах у сакавіку 1990-га мясцовае віцебскае начальства на нейкія просьбы жыхароў Чыгуначнага раёну (ён цалкам супадаў зь межамі маёй акругі) адказвала: «Вы абралі Навумчыка — цяпер да яго і зьвяртайцеся, каб ён дапамог вам адрамантаваць дарогу». Пазьней, калі наладзіліся адносіны са старшынём райвыканкаму (я сапраўды дапамагаў яму «выбіваць» у Саўміне ці Дзяржснабе патрэбныя для камунальнікаў матэрыялы), такіх заяваў зрабілася меней. Але паводле расповедаў дэпутатаў-фронтаўцаў, ведаю, што ў некаторых
адносіны зь мясцовым начальствам ня склаліся, і ледзь ня ўсе недахопы ў раёне «вешалі» на іх.
Вось гэтая патрэба пастаянна займацца «надзённымі праблемамі» акругі (капітальны рамонт жытла, пракладка новай каналізацыі, асфальтаваньне дарогі, сьпіс можа атрымацца вельмі даўгі) — займала шмат часу. I, канешне, ішла на карысьць выбаршчыкам. Толькі трэба ўлічыць, што шыфэр, які ты «выбіў» у намесьніка старшыні Дзяржснабу, мог бы пайсьці на такія самыя патрэбы іншай акругі, дзе дэпутат быў менш спрытны (праўда, у пачатку 1990-ых была вялікая верагоднасьць, што той самы шыфэр паводле карупцыйнай схемы быў бы прададзены ў некалькі разоў даражэй камэрцыйнай фірме, a грошы начальства і прадпрымальнік падзялілі б паміж сабой).
Існавала і безьліч прыватных праблемаў у выбаршчыкаў — ад традыцыйнай адсутнасьці жытла да канфліктных сытуацыяў з начальствам (альбо са сьвятаром — у адным выпадку мне нават давялося зьвяртацца да мітрапаліта Філарэта; ён паставіўся да просьбы ўважліва і дапамог).
I ня так ужо й рэдка можна было пачуць: «Вы там у Менску займаецеся сваёй палітыкай — лепш бы нам, простым людзям, тут дапамагалі!» Канешне, у людзей была свая праўда — ды вось толькі ня кожны разумеў, што бяз гэтай самай «палітыкі» немагчыма наладзіць жыцьцё «простым людзям».
Увогуле мушу прызнацца, што ў нейкі момант я зразумеў, што калі буду займацца выключна
праблемамі акругі — ператваруся ў «таўкача» (была такая неафіцыйная прафэсія за савецкім часам на кожным вялікім прадпрыемстве — чалавек езьдзіў па ўсім Саюзе і «выбіваў» патрэбныя матэрыялы, запчасткі, альбо «сватаў» прадукцыю роднага заводу). I ні на што іншае (на тую самую палітыку) сілаў ужо не застанецца. Але — нікуды ня дзенесься, мусіў займацца.
Цяпер я разумею, што тыя клопаты былі на карысьць і мне, і іншым калегам-дэпутатам. Быў назапашаны досьвед дзеяньняў у неспрыяльных умовах, досьвед перамоваў зь людзьмі, якія часта ставіліся да цябе апрыёры падазрона, выпрацавалася здольнасьць хутка разьбірацца ў нейкіх невядомых табе галінах. Увогуле, дэпутаты Апазыцыі БНФ у завяршэньні кадэнцыі Вярхоўнага Савету ўяўлялі сабой абсалютна ўнікальную групу сапраўдных палітыкаў з досьведам дзяржаўнай дзейнасьці, якой Беларусь ніколі (ва ўсялякім разе, за апошнія стагодзьдзі) ня мела. Такі досьвед немагчыма было атрымаць у акадэміях, на звычайнай дзяржаўнай службе, хай і на вельмі высокіх пасадах — альбо ў апазыцыйнай партыі. Ён набываўся толькі сумяшчэньнем палітычнай апазыцыйнай дзейнасьці ў парлямэнце, рэгулярнымі сустрэчамі з выбаршчыкамі і досьведам будаўніцтва новаўтворанай дзяржавы.
Вызначэньне «апазыцыйнай» я дадаю таму, што праўладныя дэпутаты пераважна выконвалі волю кіраўніцтва — фактычна, яны не прымалі палітычных рашэньняў. А дэпутатам апазыцыі
гэтыя рашэньні даводзілася прымаць ледзь не штодня.
Гэта былі ўнікальныя трыццаць чалавек — але пасьля 1995 году іх досьвед ня быў скарыстаны. A новых, раўназначных ім палітыкаў, не зьявілася.
Але занятак будзённымі клопатамі «сваёй» акругі парадзіў у мяне глыбокае перакананьне, што ўсе гэтыя хай і вельмі важныя для людзей, але не палітычныя праблемы — ня справа дэпутата парлямэнту, гэтым павінны займацца муніцыпальныя дэпутаты.
Датэрміновыя выбары Беларускі Народны Фронт прапаноўваў праводзіць паводле новага выбарчага закону і паводле новых прынцыпаў, якія, як мы былі перакананыя, істотна прасунулі б Беларусь на шляху да дэмакратыі і падзелу ўладаў. Мы меркавалі, што датэрміновыя выбары маюць сэнс толькі тады, калі яны пройдуць менавіта паводле дэмакратычнага закону, і зусім лягічным выглядала зьвязаць гэтыя два пытаньні — новы закон і новыя выбары.
Прыняць такі закон мы імкнуліся адразу, як пачаў працу Вярхоўны Савет XII скліканьня — яшчэ былі жывыя ў памяці недасканаласьці таго, паводле якога нас абіралі. Але камуністы адкідвалі гэтую прапанову. Пасьля абвяшчэньня ў жніўні 1991-га Незалежнасьці неабходнасьць выбараў новага найвышэйшага заканадаўчага органу ўлады зрабілася першаснай мэтай, і хоць парлямэнцкая большасьць на новыя выбары не пагаджалася — мы падрыхтавалі праект новага
Закону аб выбарах. Які і прапанавалі вынесьці на рэфэрэндум.
У працы над Законам удзельнічалі, у той або іншай ступені, амаль усе дэпутаты Апазыцыі БНФ, але найбольш актыўна — Зянон Пазьняк, Галіна Сямдзянава. Працавала і група экспэртаў, якую ўзначальвала кандыдат юрыдычных навук Марына Сатоліна.
У чым жа палягалі асноўныя палажэньні нашага Закону, якія кардынальна мяняў выбарчую сыстэму?
Па-першае, іншым быў прынцып фармаваньня парлямэнту: Вярхоўны Савет абіраўся паводле мажарытарна-прапарцыйнай сыстэмы: палова дэпутатаў, як і раней, абіралася па акругах, палова — паводле партыйных сьпісаў
Па-другое, скарачалася колькасьць дэпутатаў — ад 360 да 160.
Па-трэцяе, парлямэнт рабіўся прафэсійным. Гэта значыць, што адзіным месцам працы дэпутата быў Вярхоўны Савет.
Па-чацьвёртае, істотна мянялася сыстэма ўжо на ўзроўні рэгістрацыі выбаршчыкаў: уводзіўся прынцып добраахвотнай іх рэгістрацыі (у галасаваньні ўдзельнічалі толькі тыя грамадзяне Беларусі, якія самі выказалі такое жаданьне. I менавіта ад колькасьці зарэгістраваных выбаршчыкаў вылічваліся працэнты галасоў. пададзеных за кандыдатаў).
Нарэшце, у галасаваньні ня бралі ўдзел вайскоўцы. Ніжэй падрабязна патлумачу большасьць новаўвядзеньняў, але пра гэтае скажу адразу, бо