• Часопісы
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    У гэтым кавалку праўды — толькі пра тое, што кампанія збору подпісаў за рэфэрэндум сапраўды пачалася.
    Канешне, Лукашэнка мог сказаць, што добра ведае дэпутатаў Апазыцыі БНФ, усё ж правёў разам з намі амаль два гады ў Авальнай залі, у часе сэсіяў — штодня па некалькі гадзінаў.
    Але — ня болей. За выключэньнем першых дзён працы Вярхоўнага Савету ў 1990 годзе, калі Лукашэнка прыходзіў на пасяджэньні Дэмакратычнага клюбу, у склад якога ўваходзілі і дэпутаты БНФ, Лукашэнка ні ў якай калектыўнай працы ня ўдзельнічаў.
    Ён не супрацоўнічаў з дэпутатамі БНФ (між іншым, даволі сумнеўная заява — супрацоўнічаць з тымі, хто нібыта прывядзе да грамадзянскай вайны; але супярэчлівасьці часта здараліся ў выступах Лукашэнкі нават у межах адной фразы). Аднойчы ў 1990 годзе ён прыйшоў на пасяджэньне Апазыцыі БНФ, мы якраз разьмяркоўвалі тэмы законапраектаў, прапанавалі яму далучыцца да групы, якая працавала над «аграрным» блёкам, ён нібыта пагадзіўся, але больш не прыходзіў. Я ўвогуле ня памятаю, каб Лукашэнка
    ўдзельнічаў у працы над нейкім законапраектам, разам з апазыцыяй ці разам з камуністамі — такая праца вымагала шмат высілкаў, якія зусім не абавязкова маглі быць узнагароджаныя посьпехам у Авальнай залі ды цікавасьцю журналістаў Іншая справа — рэплікі ад мікрафона і гучныя заявы, якія прыцягвалі ўвагу прэсы.
    Ну а тое, што распрацаваныя дэпутатамі БНФ заканадаўчыя прапановы, нягледзячы на палітычны антаганізм парлямэнцкай большасьці, усё ж час ад часу прымаліся, было вынікам ня столькі нашых прамоваў з трыбуны ці ад мікрафонаў, колькі чарнавой кулюарнай працы, пераконваньня нашых палітычных апанэнтаў, дзе-нідзе і ўзаемных саступак — і гэта цалкам абвяргае словы Лукашэнкі пра нібыта няздольнасьць лідэраў БНФ да кампрамісаў.
    «Я не могу согласнться с ннмн н в том, что правнтельство в данной крптнческой снтуацнм практаческй нйчего не делает, хотя й мало чего делает. Я в качестве прнмера доброй йнйцйатйвы co стороны правйтельства хотел бы прйвестй недавнюю поездку в Кйтай.
    Совсем недавно мне прншлось быть членом делегацйй этого... этой делегацйй, й я был в Кйтае, йзучая йх опыт й договарйваясь о конкретных делах».
    Гэта быў той самы візыт у Кітай, пра які ў чэрвені 1994-га, у самы пік выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі, будзе паказаны сюжэт па тэлебачаньні — Лукашэнку абвінавацяць у тым, што ён, так бы мовіць, узяў без дазволу з чамадана сьцю-
    ардэсы набыты ёй масажор. Сьцюардэса выявіла страту яшчэ ў палёце, паскардзілася камандзіру экіпажу, дайшло да Кебіча, і той прапанаваў праверыць багаж ва ўсіх. Але да гэтага не дайшло — паводле афіцыйнай вэрсіі, Лукашэнка сказаў, што выпадкова паклаў масажор у свой чамадан. Гісторыя ня мела працягу — аж да моманту, пакуль яна не была скарыстаная ў згаданым тэлесюжэце, дзе ўспамінам падзяліўся адзін з членаў дэлегацыі, намесьнік старшыні Дзяржкамітэту па зьнешнеэканамічных сувязях. Празь некалькі дзён былі пераможныя для Лукашэнкі выбары, але, што цікава, удзел у сюжэце намесьніку міністра пасады не каштаваў. Тады ж, у пачатку 1992-га, пра гэтую гісторыю ў кулюарах Вярхоўнага Савету казалі, зьвязваючы гэта з паваротам у палітычнай пазыцыі Лукашэнкі — ад дэмакратаў да Кебіча. Абвінавачаньне так і засталося галаслоўным і ніколі не было даказана судом.
    У кожным разе, мне падаецца, што паварот гэты не вымагаў нейкай экстраардынарнай прычыны — Лукашэнка заўсёды быў аўтарытарны паводле характару і прасавецкі паводле мэнтальнасьці. Ягоная прадэмакратычная рыторыка была ўсяго толькі інструмэнтам для кар’еры. Ён заўсёды адчуваў, на чым баку сіла і куды, як сказалі б пазьней, «ідзе трэнд». На мяжы 1980-х і 1990-х гадоў у грамадзтве пераважалі дэмакратычныя настроі — і Лукашэнка быў каля дэмакратаў (не з дэмакратамі — а вось менавіта прыстасаваўшыся недзе збоку). Студзень 1992-га быў сапраўды драматычны — лібэральныя гай-
    дараўскія рэформы ў Расеі, да якой Беларусь усё яшчэ была прывязаная, пры адсутнасьці рэформаў у Беларусі, як мы і папярэджвалі, прывялі да рэзкага «вымываньня» тавараў, пагаршэньня жыцьцёвага ўзроўню (як потым казаў старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, Беларусь «падаравала» Расеі каля ста мільярдаў рублёў). Сытуацыя патрабавала ўпэўненых крокаў у рынкавым накірунку — але ўрад Кебіча захоўваў «стабільнасьць», якая, акрамя ўсяго іншага, давала чыноўнікам магчымасьць стварыць базу пад будучыя канцэрны. Былая партыйная намэнклятура за некалькі месяцаў пасьля жніўня 1991-га перацякла ў выканаўчыя структуры, пад кантроль Кебіча, які ўсё больш канцэнтраваў у сябе рэальную ўладу. I Лукашэнка зрабіў выбар: не з дэмакратамі, а з Кебічам.
    Прыкметна, што падобны выбар адначасна зрабілі і ягоныя будучыя паплечнікі на прэзыдэнцкіх выбарах — старшыня камісіі па заканадаўстве Дзьмітры Булахаў і намесьнік старшыні Маладэчанскага гарсавету, дэпутат Віктар Ганчар (у кастрычніку 1992 году Ганчар увогуле заявіў, што Кебіч зьяўляецца адзіным гарантам стабільнасьці). Але пры гэтым кожны з трох меў свае мэты, і асноўнай сярод іх была ўласная кар’ера — разьлік зразумелы для палітыка, але ў гэтых выпадках інтарэсам дзяржаўнай незалежнасьці тут месца не было.
    Ну а паколькі выбар быў зроблены (Кебіч), быць апошнім у атачэньні прэм’ера Лукашэнка
    ніяк ня мог. Толькі першы. Калі і ня самы першы, дык у ліку іх.
    «Мы договорнлнсь, что кнтайцы помогут нам по бартеру, не за валюту, больше мнллнона тонн зерна н прнмерно двестн тысяч тонн сахара. A это прнмерно половнна потребностей Беларусн. Сейчас премьер-мнннстр попроснл меня снова поехать в Кнтай во главе делегацнн уже н договорнться о поставках конкретных нам, хлеб н сахар. Думаю, что еслн всё пойдёт нормально, то мз этнх двухсот тысяч тонн, очень надеюсь всё-такн, шкловчане около тысячн тонн получат. Еслн всё сложнтся так, как я рассчнтываю, я нмею обеіцанне премьер—мнннстра о том, что мы получнм около тысячн тонн сахара на Шкловскнй район за то, что я поеду договарнваться по этнм вопросам. Более того, скажу: Кебнч планнрует внзнт в Шкловскнй район. Я его очень проснл, говорнл, что людн воспрнмут его внзнт нормально, н думаю, что мы можем от него ждать помоіцн здесь, во время его прнсутствня. У нас в последнее время сложнлнсь очень добрые отношення с этнм человеком».
    Натуральна, ніякай тысячы тонаў кітайскага цукру жыхары Шклоўскага раёну не атрымалі, як ня ўбачылі беларусы дзьвесьце тысячаў тонаў (у іншым выпадку «салодкая» тэма некалькі месяцаў гучала б з вуснаў Лукашэнкі ў інтэрвію агульнанацыянальным СМІ і з трыбуны Вярхоўнага Савету). Падаецца, прычынай такіх словаў была нават не ўласьцівая Лукашэнку ўжо тады звычка даваць заведама невыканальныя абяца-
    ньні, а імкненьне падкрэсьліць сваю значнасьць. 1 ключавыя словы тут — «прэм’ер-міністар папрасіў мяне».
    Увогуле, я б ня стаў за такое Лукашэнку надта ўжо асуджаць, паколькі такое імкненьне — паказаць блізкасьць да першых асобаў дзяржавы — было ўласьціва, у той або іншай ступені, практычна ўсім дэпутатам, за выключэньнем адзінак, каму не было патрэбы такім чынам самасьцьвярджацца ў вачах выбаршчыкаў (напрыклад, Пазьняку або Карпенку). Вядома, што амэрыканскія кангрэсмэны вывешваюць ў сваіх офісах на бачных месцах фатаздымкі, дзе яны no634 з прэзыдэнтам. Пэўна, так было і будзе ва ўсіх краінах і ва ўсе часы. У гэтым выпадку адметна, што Лукашэнка выбраў блізкасьць не да Шушкевіча, які лічыўся дэмакратам і быў фармальна пэрсонай нумар адзін, а да пэрсоны нумар два — да Кебіча, які асацыяваўся з намэнклятурай. Ну і, канешне, уражвае маштаб матэрыялізацыі блізкасьці — сотні тысяч тонаў, палова патрэбаў краіны. Лукашэнка паказваў сябе перад выбаршчыкамі дзеячом менавіта агульнанацыянальнага маштабу.
    Але і зямных, мясцовых праблемаў не цураўся:
    «Сегодня как раз на совместном заседаннн презнднума районного Совета н нсполкома с участнем многнх депутатов, мне было поручено провестн это заседанне, мы обсуждалн план на этот год по пронзводству н районный бюджет. Депутаты прлсутствуюіцне увнделн очень много „белых пятен“ н проблем, которые сегодня суіце-
    ствуют. Н это не потому, что наше правнтельство не хочет работать, хотя я еіцё раз подчёркнваю: много н много вопросов к ннм, очень много. A потому, что мы развалнлн, ннчего не постронв, развалнлн старое. Я нмею ввнду Союз. Мы нарушнлн связн между предпрнятнямн. Сейчас нн одно предпрнятне гарантнрованно не может заявлть о том, что его смежннкн поставят ему сырьё н матерналы. Возьмнте фабрнку „Спартак“ нашу. Она на гранн остановкн. На гранн остановкм потому, что нет сырья, нет целлюлозы. Н она не может сегодня пронзводнть эту бумагу. Разве такне вопросы так остро стоялн раньше, когда суіцествовал этот Союз, который был развален просто-напросто?»
    На шклоўскіх тэмах аратар засяродзіўся ненадоўга і хутка перайшоў да міжнародных:
    «Н я должен прямо сказать, вы помннте, наша беседа последняя закончнлась тем, что я заявнл, что я за СНГ не голосовал. Я высказал свон сомнення в этом плане. К сожаленню, онн подтверднлнсь. СНГ практнческн нам кроме дракн презндентов на высшем уровне в Мннске поочерёдно н в Москве, потом в Казахстане в Алма-Ате, ннчего не даёт. Мы в экономнке нн на шаг не продвннулнсь. Мы началн заннматься там фехтованнем, Кравчук уколол Ельцнна, Ельцнн Кравчука, н пошло, н поехало, н наш Шушкевнч туда ввязался, н втянул в это парламент. Поэтому развал на союзном уровне, развал этого Союза, который мы очень успешно развалнлн, прнвёл к
    развалу экономнкн н ухудшенню жнзнн простого человека».
    Тут Лукашэнка (ці не ўпершыню публічна) выказаў тэзіс, што пагаршэньне жыцьця — вынік распаду імпэрыі. Але сувэрэнітэт — не адзіная прычына катастрофы, ёсьць яшчэ як мінімум адна:
    «Всё больше н больше сейчас звучат вопросы, что человек брошен в стнхню рынка. На последнем заседаннн Верховного Совета, выступая по вопросам экономнкн, по вопросам бюджета, я заявнл прямо, может быть, н несколько резко, особенно в ннтервью в „Раднофакте", другнм редакцням нашнм, нашего радно, я заявнл, что цнвнлнзованные н разумные людн в такой снтуацнн действнтельно уже подумывают о днктатуре. Мы самн свонмн действнямн в экономнке прншлн к днктатуре. Что я нмею в внду? Мы прншлн к тому, что нужно сегодня доводнть жёсткне планы, что за этн планы нужно спрашнвать, что надо регулнровать цены, надо отказаться от свободного ценообразовання. Вот этн вот... подьём цен, он убнвает людей. Людн болыпе не вынесут повышення цен. Поэтому нам надо ограннчнть цены. Н предложенне было, оно прннято на заседаннн глав государств, на заседаннн СНГ, ограннчнть рентабельность 50% этнх цен».