• Часопісы
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    Шушкевіч мог зрабіць гэта ўжо ў студзені, калі ягоны рэйтынг, паводле сацыёлягаў, дасягаў 52%, і ягоная пазыцыя на карысьць рэфэрэндуму істотна паўплывала б і на грамадзкую думку, і на дэпутатаў.
    У гэтым выпадку наступныя старонкі кнігі былі б напісаныя па-іншаму як, магчыма, іншымі былі б для Беларусі і наступныя дзесяцігодзьдзі.
    ЛУКАШЭНКА: «РАЗУМНЫЯ ЛЮДЗІ ЎЖО ПАДУМВАЮЦЬ АБ ДЫКТАТУРЫ»
    У пачатку 1992 году мне перадалі аўдыёкасэту з запісам выступу 28 студзеня дэпутата Аляксандра Лукашэнкі па шклоўскім раённым радыё. Ён адказваў на пытаньні журналіста, але гэта быў фактычна маналёг, значная частка якога была прачытаная па паперцы.
    Кожны, хто піша пра самы пачатак 1990-ых гадоў, асабліва пра Вярхоўны Савет XII скліканьня, сутыкаецца з праблемай: у якой ступені казаць пра Лукашэнку? Надаваць вялікую ўвагу гэтай асобе ці абмежавацца канстатацыяй ягонага ўдзелу ў тым або іншым паседжаньні?
    3 аднаго боку, маюць рацыю тыя, хто нагадвае, што Лукашэнка не адыгрываў у тагачасным палітычным жыцьці Беларусі вызначальнай ролі — у лепшым выпадку, яе можна было б назваць толькі прыкметнай. I таму, лічаць яны, празьмернае акцэнтаваньне ўвагі на ягонай асобе скажае рэальнасьць.
    Але з другога боку — такі аргумэнт быў бы цалкам слушны ў тым выпадку, калі б Лукашэнка і пасьля 1994 году заставаўся дэпутатам парлямэнту, якіх сотні, альбо быў прызначаны міністрам, якіх дзясяткі ці, наадварот, вярнуўся да родных ніў у сваім саўгасе. Але гэтага ня здарылася. Адбылося іншае — Лукашэнка стаў на чале дзяржавы і на момант напісаньня гэтай кнігі кіруе ёй ужо болып як два дзесяцігодзьдзі;
    тэрмін, які даўно перавысіў тэрмін уладараньня Брэжнева і набліжаецца да тэрміну Сталіна. Калі ж казаць пра Беларусь, дык нават Машэраў, які з усіх першых сакратароў ЦК кіраваў найбольш (15 гадоў), ужо значна адстае паводле гэтага паказьніку ад Лукашэнкі. Вырасла пакаленьне беларусаў, якое нарадзілася пры Лукашэнку — і ў іх ужо ёсьць свае дзеці.
    Таму і дасьледчыкі, і мэмуарысты (а калі-небудзь, магчыма, і празаікі) будуць акцэнтаваць увагу на гэтай асобе, шукаць і знаходзіць тыя або іншыя ўчынкі, заявы, урэшце, пэўныя рысы характару, якія пазьней вызначаць Лукашэнку як прэзыдэнта.
    Зрэшты, гэта тычыцца ўсіх першых асобаў, якія адыгралі істотную ролю ў лёсе сваіх народаў, незалежна ад станоўчай ці адмоўнай ацэнкі іх дзейнасьці. Чэрчыль ня быў «першай скрыпкай» у парлямэнце ў пачатку 1900-х, роўна як і Гітлер не вызначаў палітычны пэйзаж Нямеччыны пачатку 1920-х, але аўтарам кніг пра сытуацыю ў Брытаніі на мяжы мінулага і пазамінулага стагодзьдзяў ці пра Ваймарскую рэспубліку не абысьціся без узгадваньня гэтых асобаў.
    Радыёвыступ Лукашэнкі перад сваімі выбаршчыкамі ў студзені 1992-га дае добры матэрыял як для аналізу ягонай асобы, гэтак і для ілюстрацыі тагачаснай палітычнай сытуацыі.
    Нагадаю, што ў самым пачатку дзейнасьці Вярхоўнага Савету Лукашэнка ўваходзіў у дэпутацкі Дэмклюб, вясной 1991-га абвінаваціў 1-га сакратара ЦК КПБ Малафеева ў дыктатарскіх па-
    мкненьнях, у жніўні падпісаў зварот больш як 80 дэпутатаў склікаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савету. На гэтым праявы «дэмакратызму» скончыліся. Ён адмовіўся ня тое што галасаваць, але нават рэгістравацца, калі галасавалі за незалежнасьць і прыпынялі дзейнасьць КПБ-КПСС, празь месяц фактычна паставіў пад сумнеў наданьне «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў. He падтрымаў Лукашэнка і ініцыятывы правядзеньня рэфэрэндуму.
    Усе расейскамоўныя тэксты ў гэтай кнізе — прамовы, артыкулы, дакумэнты — падаюцца ў перакладзе на беларускую. Тое самае тычыцца і сказанага Лукашэнкам. Але для выступу па шклоўскім раённым радыё я раблю выключэньне, пакідаючы яго на мове арыгіналу — бо гэта дае больш поўнае ўяўленьне пра асаблівасьці прамоваў Лукашэнкі, зьвернутых не да дэпутатаў у Авальнай залі, а да звычайных людзей. Пакідаю бязь зьменаў і пабудову фразаў — там, дзе ён адрываўся ад паперы.
    Пачаў Лукашэнка з тэмы рэфэрэндуму.
    «... He надо быть большнм полнтнком, чтобы вндеть прнчнну всего этого. Я нн в коем случае не стану заіцнтать Верховный Совет, волею вашей в котором мне прнходнтся работать. Это действнтельно непредсказуемый Верховный Совет, это Верховный Совет, который может неквалнфнцнрованно, неграмотно прннять то нлн нное решенне, уннчтожнть партню, вырезать её, откровенно говоря, не брезгуя ннкакнмн законамн. Верховный Совет, который может быстренько, за
    однн вечер поменять н флаг, н герб, н сувереннтет обьявнть, н так далее. Я нн в коем случае в этом плане Верховный Совет заіцніцать не стану».
    У гэтым абзацы — квінтэсэнцыя палітычнай пазыцыі Лукашэнкі, якой яна выявіцца ў дзесяцігодзьдзі будучага прэзыдэнцтва.
    Абвяшчэньне Незалежнасьці не ўяўлялася Лукашэнку ажыцьцяўленьнем мараў пакаленьняў беларусаў, як і наданьне нацыянальным сымбалям статусу дзяржаўных не ўспрымалася гістарычнай заканамернасьцю, а толькі праявай пасьпешлівага («быстренько, за однн вечер») рашэньня. Прычым рашэньня няправільнага, па сутнасьці злачыннага (потым Лукашэнка будзе ужываць менавіта гэтае вызначэньне), за якое Вярхоўны Савет павінен прасіць апраўданьня —але ён, Лукашэнка, усьведамляючы ўсю злачыннасьць такога рашэньня, апраўдваць парлямэнт не зьбіраецца.
    Тое самае тычыцца і пастановы аб прыпыненьні дзейнасьці КПБ-КПСС, якую Вярхоўны Савет прыняў пад ціскам Апазыцыі БНФ. Тут Лукашэнка выказваеццаяшчэ больш экспрэсіўна — «вырезать» партыю. Хаця ў фізычным сэнсе ніводзін волас ня ўпаў з галавы былых камуністаў (за выключэньнем таго, што сакратар ЦК КПБ Валер Ціхіня быў абпляваны на плошчы, але яго адразу ўзяла пад ахову дружына БНФ; інцыдэнт, між іншым, здарыўся яшчэ да рашэньня аб КПБ-КПСС). He было і ніякага судовага або палітычнага перасьледу былых камуністаў, a найбольш актыўныя зь іх рэгулярна зьбіраліся
    пад чырвонымі сьцягамі, выпускалі свае газэты, у якіх ставілі пад сумнеў існаваньне Беларусі як сувэрэннай краіны, палівалі брудам бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню». У пачатку 1992-га практычна ўся кіруючая намэнклятура была ўладкаваная ў структурах выканаўчай улады.
    «Хотя н себе, на себя не могу взять ответственность за такне действня. Я уже говорнл вам, по многнм, что у меня было своё особое мненне, которое я не прндержнвался частенько обшего мнення, которое бытовало в Верховном Совете».
    У гэтай не зусім пісьменнай канструкцыі Лукашэнка спрабуе данесьці, што за незалежнасьць і прыпыненьне дзейнасьці КПБ-КПСС ён не галасаваў (што поўная праўда: 25 жніўня 1991 ён ня ўдзельнічаў у галасаваньні. А вось супраць ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў у сьнежні 1991-га прагаласаваў толькі Валер Ціхіня — гэта я бачыў на ўласныя вочы, нашыя крэслы ў Авальнай залі былі побач).
    Далей Лукашэнка перайшоў да ініцыятараў рэфэрэндуму.
    «Людн этн в основном теоретнкн, к которым, к сожаленню, в последнее время прнмкнул н руководнтель Верховного Совета Станнслав Станнславовнч Шушкевнч. Наверное, многне заметнлн, что у меня на этой почве часто бывают столкновення с ннм, не только в Верховном Совете, но н здесь, на Могнлёвіцнне, когда он встречался с фермерамн. Ндёт днкая борьба за власть. Борьба в то время, когда она абсолютно не нужна, Н в этой борьбе ннчем не брезгуют. Поэтому к БНФ
    прнмкнулн н другне „демократнческне“ так называемые партнн. Вы знаете, что у нас й в Шклове яркнм представнтелем такой партнн является, в кавычках, надо сказать, бывшнй мой помоіцннк, товаршц ІЦербак».
    Шушкевіч зусім не «прнмкнул» да БНФ, пра што Лукашэнка цудоўна ведаў, назіраючы за паводзінамі сьпікера — хаця б за адным толькі адключэньнем мікрафонаў перад дэпутатамі апазыцыі. Што да рэфэрэндуму, дык Шушкевіч ад пачатку выступіў катэгарычна супраць.
    Лукашэнка невыпадкова згадаў Аляксандра Шчарбака — можна меркаваць, што менавіта ён і быў нагодай для выступу на раённым радыё.
    Вясной 1989-га Шчарбак працаваў у аргаддзеле Шклоўскага райкаму КПБ і ўдзельнічаў у камандзе Лукашэнкі на выбарах народных дэпутатаў СССР (тады выйграў Кебіч), а праз год, у 1990ым, фактычна ўзначаліў выбарчую кампанію дырэктара саўгасу «Гарадзец» у Вярхоўны Савет БССР XII скліканьня. Тагачасны дырэктар саўгасу «Іскра» суседняга Бялыніцкага раёну Рыгор Кастусёў лічыць, што ў вялікай ступені дзякуючы Шчарбаку Лукашэнка і стаў дэпутатам, і гэтае ягонае меркаваньне падзяляе шмат хто з тых, хто сачыў за той выбарчай кампаніяй альбо ўдзельнічаў у ёй.
    Аляксандар Шчарбак быў памочнікам Лукашэнкі як дэпутата, але ўжо ў 1991-ым зь ім разышоўся: «Шчарбак разгледзеў у Лукашэнку ворага беларускасьці, ворага незалежнасьці Беларусі і не пайшоў за Лукашэнкам. 1 заставаўся
    на гэтым баку да канца сваіх дзён», — прыгадваў Рыгор Кастусёў у інтэрвію Радыё Свабода. Аляксандар Шчарбак быў сябрам некалькіх партый (Сацыял-дэмакратычнай грамады, Аб’яднанай дэмакратычнай партыі, пэўны час узначальваў Шклоўскую раённую суполку БНФ), выпускаў газэту, затрымліваўся, штрафаваўся, быў жорстка зьбіты «невядомымі», перажыў тры інсульты і памёр у лютым 2013 году.
    Журналістка і суаўтарка разам з Паўлам Шараметам кнігі пра Аляксандра Лукашэнку Сьвятлана Калінкіна ў інтэрвію Радыё Свабода сказала, што Шчарбаку няпроста было прыгадваць часы супрацоўніцітва з Лукашэнкам: «...калі чалавек спрабуе нават не апраўдацца, а зразумець самога сябе: як ён ня мог заўважыць нейкіх такіх званочкаў, якія б сьведчылі пра тое, што Лукашэнка быў ня тым барацьбітом з карупцыяй, за якога сябе выдаваў? Гэта быў пошук адказаў, як я асабіста зрабіў гэтую памылку і як уся краіна зрабіла гэтую памылку» (Радыё Свабода, 19 лютага 2013).
    I ўсё ж Шчарбак адным зь першых разгледзеў у асобе Лукашэнкі тое, што іншыя ўбачылі значна пазьней, калі ён ужо заняў найвышэйшую ў дзяржаве пасаду. Да асобы Шчарбака Лукашэнка ў сваім выступе яшчэ вернецца, а пакуль — ізноў пра рэфэрэндум:
    «Н сегодня развернулась кампання сбора подпнсей о проведеннн всебелорусского референдума по недовернн Верховного Совета. Ну что ж, может быть, это й надо. Но я часто задумываюсь над другнм вопросом: а что это даст? Кто
    прндёт сегодня в Верховный Совет? Пазьняк co своей командой? Ну что ж, гражданской войны не нзбежать. Я в этом просто убеждён. Убеждён потому, что этн людн не умеют нскать компромнссов, н я нх хорошо знаю, тесно сотрудннчал н сотруднмчаю с ннмн. Этн людн не ндут нн на какне уговоры. Остервенелн. Остервенелая драка за власть, стремленне захватнть эту власть».