• Часопісы
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    Пакуль што Лукашэнка вымушаны апраўдваць слова «дыктатура» — але яно ўжо прагучала.
    «По путн нз Кнтая мы очень долго разговарнвалн с премьер-мнннстром о том, что же быть с ценамн», — працягваў аратар, і ў слухача павінна
    было скласьціся ўражаньне, што кіраўнік ураду ня мог прыняць гэтае няпростае рашэньне, не параіўшыся з дырэктарам саўгасу «Гарадзец». Цэнаўтварэньне — тэма нават для Лукашэнкі складаная, але выйсьце было прэм’еру падказанае (тым больш, што час быў, дарога з Пэкіну да Менску і на самалёце няхуткая).
    «Ну ладно, я согласен с тем, что нелегко даётся нам хлеб, молоко, мясо. Тут цены, может быть, стойт й оставлть на этом уровне. Но совершенно недопустймо, й мйровой опыт об этом говорйт, когда поднймаются цены на промышленные товары. Ведь за гранйцей наручные часы, одежда, обувь, онй же стоят копейкй! А у нас — длкле деньгй. Поэтому нам, стремясь к млровым ценам на продукты пйтэнйя, к чему мы уже прйшлл, нам надо стремйться к тому, чтобы понйзйть цены на этй товары. Только так, а не йначе. Н премьер-мйнйстр co мной согласйлся. Н мы договорнллсь, что вот в блйжайшее время мы сядем н обсудйм этй проблемы. Но должен предупредйть свойх йзбйрателей, что цены еіцё подннмутся, адмйннстратйвно поднймутся, на мясо. Это нужно ожйдать. Но в то же время, мы будем бороться с монополйзмом цен в промышленностй. Вот такая сйтуацйя сегодня складывается в экономйке».
    Дарэчы, даволі разумны аратарскі прыём: вяскоўцам (а менавіта яны складалі большасьць аўдыторыі) былі выгодныя высокія цэны на іх прадукцыю, і такі падыход ім павінен быў спадабацца. А вось тое, што выпускаюць у гарадах, можа каштаваць і капейкі.
    Далей журналіст зьвярнуўся да тэмы, якая, магчыма, і была нагодай выступу Лукашэнкі па раённым радыё — зьяўленьне ўлёткі, у якой выкрываліся камэрцыйныя інтарэсы мясцовага начальства:
    «У горадзе Шклове зьявіліся лістоўкі аб тым, што некаторыя кіруючыя работнікі раёну, у якіх ёсьць улада, добра зарыентаваліся ў цяперашніх умовах. Пачалі браць зямлю пад фэрмэрскія гаспадаркі. Там жа, сярод іншых, прыгадваецца і ваша прозьвішча».
    Абарону Лукашэнка пачынае з нападу на, як ён мяркуе, аўтара ўлёткі.
    «... Но как может заявлять человек, у которого нет в руках этлх фактов? Это самая настояіцая клевета, клевета на народного депутата, л я думаю, это тема для судебного разблрательства, что мы, наверное, л сделаем.
    Но коль уж я затронул этот больной вопрос по этому человеку, я должен прояснлть слтуацлю... Вот он сейчас многлх крлтлкует, что что-то укралл там, что-то взялл, дачу построллл, а я прлведу только несколько фактов. Совсем недавно по чужой доверенностл он получает пшны для сволх собственных «жлгулей», через раз, по чужой доверенностл, л забывает внестл, заплатлть деньгл. Нарушает, во-первых, флнансовую длсцлпллну, получая по чужой доверенностл, вовторых, не платлт деньгл. Совсем недавло этот человек по доверенностл совхоза прлобретает трл телевлзора, два лз которых оказываются у него дома. Н когда я ему поставлл прлнцлплально
    вопрос, он мне заявляет: «А мы думалн, голосуя за тебя, что ты будешь поддержнвать нашу демократнческую партню!».
    Няцяжка заўважыць несупастаўнасьць выстаўленых абвінавачаньняў: з аднаго боку, зямля, якую Лукашэнка сапраўды атрымаў, і нейкія недаказаныя парушэньні з афармленьнем набыцьця аўтамабільных шынаў і тэлевізараў. Але яшчэ больш уражвае схема, ужытая з мэтай дыскрэдытацыі апанэнтаў: маўляў, дэмакратыя для дэмакратаў — усяго толькі спосаб скрасьці. Такія самыя мэтады ў сьнежні 1993-га Лукашэнка скарыстае ў сваім «антыкарупцыйным» выступе, калі пераключыць увагу з найбліжэйшага атачэньня Кебіча на адносна невысокіх чыноўнікаў і абвінаваціць дэпутатаў апазыцыі ў тым, у чым яны ўвогуле былі не вінаватыя.
    А крыху пазьней, ужо будучы прэзыдэнтам, будзе гэтак жа зьневажальна казаць пра тых, каму шмат у чым быў абавязаны пасадай, што ня ён ім, а яны яму абавязаныя.
    Арэнду зямлі Лукашэнка патлумачыў наступным чынам:
    «Что касается же прннцнпнального вопроса, то сегодня Лукашенко — не руководяіцнй работннк районного звена. Н по закону он нмеет право нметь землю. Но цель моя была совсем в другом. He столько мне нужна была эта земля, сколько дать толчок к развнтню этого процесса. Ведь меня нзбнрателн нзбнралн н зналн мон подходы. Зналн вот мою нацеленность на перестройку в сельском хозяйстве, я всё больше н больше в этом убежда-
    юсь. Но еслн сегодня нзбнрателл потребуют от меня, чтобы я не работал на земле, чтобы я не нзвлекал доходы нз землн, я подчннюсь воле свонх нзбнрателей н не буду работать на этой земле, до тех пор, пока людн мне доверяют, до тех пор, пока я народный депутат. Н я всё чаіце н чаіце подумываю о том, что мне всё-такн прндётся, наверное, отказаться от этого участка землн, наверное, для того, чтобы свонх детей научнть, мне хватнт трёх нлн пятн гектаров. Хотя детн уже взрослые н моглн бы обрабатывать. Я так же как любой гражданнн нмею право на этот клочок землн...»
    Сам па сабе гэты ўчынак Лукашэнкі — арэнда вялікага зямельнага ўчастку — на мой погляд, была станоўчым крокам, бо фэрмэрства сапраўды зьяўлялася добрай альтэрнатывай збанкрутаванаму калгасна-саўгаснаму ладу. Менавіта падтрымка фэрмэрства ў канцы 1980-ых і зрабіла Лукашэнку вядомым, і ўласны прыклад сьведчыў бы толькі на ягоную карысьць. Калі б не адна істотная акалічнасьць: Лукашэнка пасьлядоўна выступаў супраць увядзеньня прыватнай уласнасьці на зямлю, чаго настойліва патрабавалі мы, дэпутаты апазыцыі, і без чаго ніякія кардынальныя зьмены ў сельскай гаспадарцы не ўяўляюцца магчымымі.
    «й самое главное, ты вот в самом начале сказал о том, что партнн обьеднннлнсь н борются протнв другнх лндеров, протнв партнй. Смею доложлть свонм нзбнрателям, что в спнске под номером однн, протнв кого развернулась такая вот борьба за его познцню, за человеческую по-
    знцню в Верховном Совете, за популярность, которая суіцествует, нзвнннте за нескромность, в республнке — в сгшске этом под номером однн значнтся моя фамнлня».
    Тут, зразумела, Лукашэнка меў на ўвазе адзіную пазыцыю дэмакратычных партый адносна рэфэрэндуму. Натуральна, ніякага «сьпісу» «іншых лідэраў» (а Лукашэнка аднёс сябе да іх ліку, хаця ніякую партыю ці арганізацыю не ўзначальваў) — не было.
    Але галоўнае — у пачатку 1992-га Лукашэнка не разглядаўся дэмакратычнымі партыямі як апанэнт «нумар адзін».
    Калі паспрабаваць расчысьціць напластаваньні, якія ва ўспрыманьні асобы Лукашэнкі назапасіліся за наступныя гады і дзесяцігодзьдзі, і прыгадаць, якім ён бачыўся нам у той час, выявіцца наступнае.
    Лукашэнка ўжо выразна вызначыўся супраць дэмакратычных каштоўнасьцяў, супраць незалежнасьці Беларусі, за аўтарытарныя мэтады і ў палітыцы, і ў эканоміцы. Але гэта была пазыцыя большасьці дэпутатаў Вярхоўнага Савету, тут ён нічым асаблівым не вылучаўся. Арыгінальны ён быў хіба што ў стылі паводзінаў, калі выступаў па якіх заўгодна пытаньнях і вельмі часта з супярэчлівымі прамовамі, у якіх адны тэзісы маглі не сумяшчацца з другімі. Таксама ў ім выразна адчувалася вельмі хваравітае ўспрыманьне стаўленьня да ўласнай пэрсоны — нават самая дробная крытыка імгненна вымушала яго выходзіць да мікрафона і накідацца на «крыўдзі-
    целя». У значнай часткі дэпутатаў — прычым як у апазыцыянэраў, гэтак і ў намэнклятуры — ён меў рэпутацыю блазна, чалавека ненадзейнага.
    1	калі б уявіць, што ў тым самым студзені 1992-га Лукашэнка заявіў на сэсіі, што прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта (хаця такой пасады яшчэ не было) — я перакананы, што Авальную залю скалануў бы сьмех. Пры тым, што ў некаторых дзяржаўных выданьнях сустракаліся публікацыі «лістоў чытачоў», дзе яго называлі патэнцыйным кандыдатам на найвышэйшую ў краіне пасаду, такія меркаваньні таксама ўспрымаліся як несур’ёзныя (іншых палітыкаў — Ганчара ці Карпенку, называлі непараўнальна часьцей, ня кажучы ўжо пра Кебіча, Пазьняка ці Шушкевіча).
    Таму вылучыць Лукашэнку асобна, назваць яго «нумарам адзін» і сканцэнтравацца на барацьбе супраць яго — у тых умовах азначала б толькі ўзьняць ягоны рэйтынг. Чаго Лукашэнка відавочна і дамагаўся, што бачна нават у гэтай ягонай заяве. Тым ня менш, у 1993 годзе дэпутаты Апазыцыі БНФ паставілі пытаньне перад Вярхоўным Саветам аб пазбаўленьні дэпутацкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі ў ліку іншых дэпутатаў, якія выступілі супраць дзяржаўнасьці Беларусі (прапанова не знайшла падтрымкі Шушкевіча і не была нават унесеная ў парадак дня сэсіі).
    А завяршыў свой радыёвыступ Лукашэнка незвычайна.
    «... еслн кто-то поддержнвает днкне настроення, развернув какую-то борьбу протнв меня, не доверяет, я просто... очень-очень мне грустно
    просто становнтся за такнх людей. Ведь вы меня поднялн, вы меня растнлн, н вы знаете, что я сегодня советннк правнтельства нашего. Всё, что я сегодня нмею — от вас. Я бы вас проснл: не надо людей, которых вы когда-то поднялн, сегодня давнть н выступать протнв ннх. Давайте всё-такн спокойно, с трезвой головой, разберёмся во всех вопросах. Н посмотрнм, кто же прав, a кто внноват. Внднмо, очень невыгодно в нашем Шкловском районе, многнм невыгодно, та познцня, которую сегодня заннмает ваш народный депутат. Я же служнл вам н буду служнть до тех пор, пока я буду народным депутатом».
    Незвычайнасьць — не ў заяве пра тое, што ён «дарадца ўраду нашага». Кебіч сапраўды прапанаваў Лукашэнку быць сваім дарадцам па аграрных пытаньнях, але быў ім Лукашэнка не на сталай аснове, ні ў якіх даведніках у такім статусе не фігураваў, і што прыкметна — ніколі не прадстаўляўся дарадцам Кебіча на сэсіях Вярхоўнага Савету і, наколькі мне вядома, у інтэрвію агульнанацыянальным СМІ. Ён ня будзе згадваць пра гэты эпізод сваёй палітычнай біяграфіі і падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, бо тады прыйшлося б і на сябе браць долю адказнасьці. Але для мясцовага ўжываньня пасада дарадцы вельмі пасавала — як і тоны кітайскага цукру ці абмеркаваньне з прэм’ерам лёсу эканомікі.
    Незвычайнасьць тут у іншым. Я ніколі ня чуў, каб дэпутат у кантактах з выбаршчыкамі прыбягаў да гэткіх аргумэнтаў. Звычайна ў выпадку прэтэнзій дэпутаты казалі пра тое, што
    яны зрабілі для акругі (заасфальтавалі вуліцу ці дамагліся рамонту школы), якія законы распрацавалі. Тут жа — даволі прыніжальная просьба з адзіным аргумэнтам: вы павінны мяне падтрымліваць, бо вы мяне ўзьнялі. Тут ужо нешта такое, што палягае ня ў плоскасьці палітыкі і нават не ў катэгорыі міжасабовых адносінаў — а ў сфэры псыхалёгіі ці псыхіятрыі.