• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    «Апарат міністэрства — таксама працоўны калектыў»
    Да прызначэньня членаў ЦВК справа дайшла толькі на вечаровым пасяджэньні, калі дэпутаты былі стомленыя даволі экспрэсіўнай дыскусіяй па спрэчных палажэньнях «прафсаюзнага» закону.
    Выглядала, што старшыня парлямэнцкай Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Ўладзімер
    Леўчык, які прадстаўляў гэтае пытаньне парадку дня, спадзяваўся, што яно будзе разгледжана хутка.
    Але мы імкнуліся сарваць такі сцэнар.
    У сваім выступе Леўчык нагадаў, што Цэнтральная выбарчая камісія «была ўтворана 4 сьнежня 1989 году. Як бачна, прайшло ўжо болып за два гады, і за гэты час у яе складзе адбыліся значныя зьмены. На асабістую просьбу быў звольнены з пасады старшыні камісіі Лагір, нядаўна мы зацьвердзілі на гэтую пасаду Аляксандра Міхайлавіча Абрамовіча». Паколькі са складу камісіі па розных прычынах выбылі некалькі членаў, Леўчык паведаміў, што «Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету 3 красавіка разгледзеў пытаньне аб папаўненьні складу Цэнтральнай камісіі. У прынятай пастанове даручана Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве ўнесьці гэтае пытаньне на разгляд Вярхоўнага Савету. У адпаведнасьці з артыкулам 20 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь” прэзыдыюмы Берасьцейскага, Віцебскага, Магілёўскага і Менскага абласных саветаў народных дэпутатаў разгледзелі прапановы працоўных калектываў аб вылучэньні кандыдатур у склад Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і рэкамэндавалі іх для разгляду ў Вярхоўным Савеце».
    Далей Леўчык сказаў, што ягоная камісія, «разгледзеўшы ўсе прадстаўленыя матэрыялы, ня выявіла парушэньняў парадку вылучэньня кандыдатураў у склад Цэнтральнай камісіі», і
    вынес кандыдатуры на зацьвярджэньне парлямэнтам. «Я спадзяюся на станоўчае вырашэньне гэтага пытаньня», — завяршыў сваю кароткую прамову Уладзімер Леўчык.
    Першым да мікрафона падышоў дэпутат Апазыцыі БНФ Валянцін Голубеў і запытаўся, якія грамадзкія арганізацыі ўдзельнічалі ў вылучэньні кандыдатаў, паколькі закон прадугледжвае іх удзел. Адказу ад Леўчыка ён не атрымаў, і тады пытаньне паўтарыла Галіна Сямдзянава.
    Сямдзянава: «Артыкул 20 Закону аб выбарах абвяшчае, што вылучаецца прэзыдыюмамі абласных саветаў з улікам меркаваньня працоўных калектываў і рэспубліканскіх грамадзкіх арганізацый. Якія грамадзкія арганізацыі рэкамэндавалі Прэзыдыюму дадзеныя кандыдатуры? Гэта адно пытаньне. Пытаньне другое. Чаму ваша камісія не ўлічыла пастанову Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету? Там выразна напісана... аб кандыдатурах у склад Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў замест выбыўшых з улікам прапановаў прэзыдыюмаў Берасьцейскага, Віцебскага, Магілёўскага і Менскага гарадзкога саветаў, але ніяк ня Менскага абласнога савету, прабачце. Чаму не выконваецца пастанова Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету?»
    Стэнаграма сэсіі не патлумачыць будучым дасьледнікам, чым было выклікана акцэнтаваньне Галінай Сямдзянавай увагі менавіта на адным з рэгіёнаў — здавалася б, чыста фармальная розьніца, прэзыдыюм Менскага гарадзкога альбо Менскага абласнога саветаў вылучыць сваю
    кандыдатуру. Розьніца, аднак, была, і вялікая. Бо менавіта Менскі гарадзкі савет быў, паводле складу дэпутацкага корпусу, адным з найболып прагрэсіўных органаў мясцовай прадстаўнічай улады — палову там складалі дэпутаты дэмакратычных перакананьняў, шмат было членаў БНФ, такіх як Галіна Вашчанка, Алесь Бяляцкі, Сяргей Антончык і Юрась Беленькі (апошнія двое былі адначасна дэпутатамі і Менскага гарадзкога савету, і Вярхоўнага Савету). Адпаведна, дэпутаты мелі ўплыў і на рашэньні прэзыдыюму, і ў выпадку, калі б давялося вылучаць кандыдатуру ў ЦВК, гэта, бясспрэчна, быў бы калі і ня «фронтавец», дык як найменей чалавек дэмакратычных поглядаў. Менавіта таму прэзыдыюму Менгарсавету не прапанавалі вылучыць кандыдатуру — пры тым, што нават Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету даў для яго «разнарадку» (апошняе, канешне, было ня болып чым спробай захаваць выгляд законнасьці). Свайго кандыдата прадставіў прэзыдыюм Менскага абласнога савету — які цалкам кантраляваўся намэнклятурай.
    Леўчык патлумачыў, што Менгарсавет ліквідаваў свой прэзыдыюм і можа сабраць сэсію толькі ў траўні, да таго ж у ЦВК, паводле яго, было дзевяць прадстаўнікоў ад Менску, тады як ад Гомельскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай вобласьцяў — па адным, а ад Віцебскай — увогуле нікога.
    Усе гэтыя дзевяць прадстаўнікоў, аднак, былі прызначаныя ў ЦВК яшчэ за камуністычным
    часам.
    Мітынг БНФ і салігорскіх гарнякоў, 16 красавіка 1992 г.
    I	РЭфЕРЭНД VM —
    1 ШЛЯХ ДА ЛЕЛШАГА ЖЫЦЦЯ
    Далей старшыня Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве паведаміў, якія «працоўныя калектывы» вылучылі кандыдатаў.
    Леўчык: «Аб рэкамэндацыі таварыша Баня. Адбыўся сход аддзелу... агульны сход работнікаў Упраўленьня юстыцыі Менаблвыканкаму. Па Мініну — агульны сход работнікаў Віцебскага абласнога аб’яднаньня прафсаюзаў. Па Сукалу — агульны сход супрацоўнікаў апарату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Па Цімафеевічу — сход працоўнага калектыву Упраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму. Па кандыдатуры Ярмошынай Лідзіі Міхай-
    красавік
    лаўны — сход калектыву работнікаў Бабруйскага гарвыканкаму».
    Зразумела, такім сходам можна палічыць якую заўгодна працоўную нараду, сабраную, напрыклад, старшынём Бабруйскага гарвыканкаму. Фармальна — парушэньня закону тут не было: гэта — таксама працоўны калектыў. Але ва ўсіх пяці выпадках гэты былі калектывы чыноўнікаў. Канешне, не было ніякага вылучэньня альтэрнатыўных кандыдатураў, бо начальства ўжо назвала кандыдата, не было і дыскусіяў — сабраліся і аднадушна прагаласавалі. А магчыма — нават і не зьбіраліся, а проста аформілі пратакол.
    Сытуацыя ўзьнікла для парлямэнцкай большасьці непрыемная.
    Уратаваў яе, як гэта ўжо неаднойчы здаралася, былы другі сакратар Гомельскага абкаму Міхаіл Мачуленка, які прапанаваў «не пароць гарачку» і не «псаваць настрой» кандыдатам, а перанесьці галасаваньне на заўтра, на «сьвежую галаву».
    Камуніст зразумеў камуніста — для зацьвярджэньня кандыдатураў, з улікам таго, што на вечаровых пасяджэньнях дэпутатаў было заўсёды меней, магло банальна не хапіць галасоў. Старшыня пасяджэньня заявіў, што «людзі прыехалі з усёй рэспублікі» (дарэчы, вельмі рэдка з вуснаў камуніста гучала слова «краіна»), і зьвярнуўся да дэпутатаў з просьбай усім прыйсьці, «каб у нас быў максымальны кворум».
    Гэтак і вырашылі — без галасаваньня.
    «Засільле адной, ужо не кіруючай партыі»
    Наступны дзень, 22 красавіка, як заўсёды, пачаўся з разьдзелу «Рознае», у якім, сярод іншых, выступіў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Грынёў: «Расея вінаватая рэспубліцы 12 мільярдаў рублёў за прадукцыю, якая пастаўляецца зь Беларусі, у тым ліку па Магілёўскай вобласьці Расея вінаватая 370 мільёнаў рублёў за прадукцыю сельскай гаспадаркі. I давайце ўдумаемся, чаму кіраўніцтва Расеі не ідзе на прапанову аб перазаліку. Я расцэньваю так: каб “задушыць” і калгасьнікаў, і прамысловасьць. Бо за тое, што мы пастаўляем у Расею мяса і малако, Расея з намі не разьлічваецца. I, у рэшце рэшт, апошнімі, крайнімі застаюцца калгасы і саўгасы. 3 гэтай трыбуны неаднаразова гучалі прамовы аб тым, што калгасы трэба разагнаць. Гэта значыць, атрымліваецца, што праз Расею ідзе «здушэньне» калгасаў і саўгасаў нашай рэспублікі. Вы памятаеце, калі мы абмяркоўвалі дамову СНД, колькі было запэўненьняў, што гэта добра, што развал Саюзу — гэта таксама добра і гэтак далей. Я так разумею, што калі кіраўніцтву рэспублікі хапіла розуму разваліць Саюз і нам паабяцаць, што СНД будзе лепшае, чым Савецкі Саюз, хай яно паступова ідзе да таго, каб людзі пачулі і ўбачылі, што гэта лепш».
    У гэтай рэпліцы кіраўніка Магілёўскай вобласьці выявіўся ці ня ўвесь спэктар пазыцыі тых, хто кіраваў краінай і павінен быў вызначаць яе палітыку (у тым ліку і міжнародную). Як кіраўнік
    красавік
    вобласьці, Грынёў бачыў (напэўна, куды лепей за нас, дэпутатаў апазыцыі), што Расея папросту выціскае зь Беларусі плён працы, нічога не даючы ўзамен (так было і пры СССР — Беларусь пастаўляла прадукты ў Маскву і Ленінград). Аднак у яго (дарэчы, былога першага сакратара райкаму) не хапала здольнасьці зразумець, што якраз такі прыклад і павінен быць нагодай для пераасэнсаваньня адносінаў з Масквой — па ўсіх пытаньнях Грынёў галасаваў за саюз з Расеяй. I прычыны ўсіх бедаў бачыў у развале СССР — інакш кажучы, у Незалежнасьці. Пазьней, ужо пры Лукашэнку, у пачатку 2000-х, у адным з прапагандысцкіх фільмаў тэлебачаньня ён выкажацца пра развал Савецкага Саюзу як пра злачынства — непрыманьне Незалежнасьці застанецца зь ім на ўсё жыцьцё. Але ў гэтым сэнсе Грынёў нічым не адрозьніваўся ад іншых кіраўнікоў вобласьцяў у 1992 годзе. I менавіта такія людзі і вызначалі палітыку ў Вярхоўным Савеце.
    Калі я чуў гэткія выступы (а яны гучалі на сэсіях Вярхоўнага Савету ледзь не штодня), я ўспрымаў абвяшчэньне Незалежнасьці гэтымі самымі людзьмі 25 жніўня 1991 году як цуд (цуду, канешне, не было — тое быў вынік тактыкі дэпутатаў Народнага Фронту і выключна ўдалага, дарэчнага выступу Пазьняка перад галасаваньнем).
    Нарэшце, вярнуліся да разгляду кандыдатаў у склад Цэнтральнай камісіі.
    Мы адразу пайшлі ў наступ.
    Голубеў: «Апазыцыя БНФ. Я спадзяюся, сёньня паважаны старшыня камісіі дасьць тлумачэньне, што закон кажа пра вылучэньне гэтых кандыдатаў, і раскажа нам, з прадстаўнікамі якіх рэспубліканскіх грамадзкіх арганізацый раіліся пры вылучэньні гэтых людзей. Скажа, прадстаўнікі якіх грамадзкіх арганізацый, акрамя былой КПБ, прысутнічаюць і вылучаюцца цяпер у склад Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў. Як ішло гэтае вылучэньне? Ці адпавядала яно на гэтым этапе вылучэньням у першапачатковы склад Цэнтральнай выбарчай камісіі? Дзякую».
    Леўчык: «У артыкуле 20 Закону “Аб выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь” гаворыцца: “Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь утвараецца Вярхоўным Саветам па прапановах абласных і Менскага гарадзкога саветаў народных дэпутатаў ці іх прэзыдыюмаў з улікам меркаваньняў працоўных калектываў і рэспубліканскіх органаў грамадзкіх арганізацый не пазьней чым за 90 дзён да выбараў у складзе старшыні, двух намесьнікаў старшыні, сакратара і 15 членаў камісіі. Тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь — пяць гадоў”. 3 гэтага вынікае, па-першае, што кандыдатуры ў склад Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў прапануюцца Вярхоўнаму Савету толькі абласнымі і Менскім гарадзкім саветамі або іх прэзыдыюмамі. Па-другое, працоўныя калектывы вобласьці, рэспубліканскія