• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    красавік
    органы грамадзкіх арганізацый на пленумах, канфэрэнцыях рэспубліканскіх органаў могуць выказваць сваё меркаваньне па кандыдатурах, прапанаваных абласнымі і Менскім гарадзкім саветамі. Такія думкі выказваюцца да ўнясеньня прапаноў па кандыдатурах у Вярхоўны Савет на сэсіях адпаведных саветаў або пасяджэньнях прэзыдыюму, дзе абмяркоўваюцца кандыдатуры ў Цэнтральную камісію па выбарах народных дэпутатаў».
    Навумчык: «Паважаны Уладзімер Канстанцінавіч, вы сказалі, што гэтыя кандыдатуры абмяркоўваюцца ў грамадзкіх арганізацыях, на пленумах мясцовых філіялаў грамадзкіх арганізацый. Усё ж такі, калі ласка, хоць адзін прыклад. Ну, скажам, прадстаўнік ад Віцебску. Дзе ён абмяркоўваўся? А можа, у яго былі нейкія канкурэнты? А можа, віцебскі завод “Камінтэрн” вылучыў нейкую альтэрнатыўную кандыдатуру, а гэты аказаўся лепшым кандыдатам? Гэта людзі, якія будуць фармаваць выбарчыя камісіі і гэтак далей, кантраляваць правядзеньне будучых выбараў. Калі ласка, яны павінны прайсьці самі нейкую канкурэнтную барацьбу і быць лепшымі зь лепшых. Дык, калі ласка, прыклады, хоць па адным. Дзе вось гэта пройдзена?»
    Леўчык: «Я ўчора сказаў па кожнай кандыдатуры, дзе абмяркоўвалася пытаньне. Трэба ўважліва слухаць».
    Навумчык: «Я ўважліва слухаў. I высьвятляецца, што яны абмяркоўваліся кожны ў сваіх калектывах. I, скажам, начальнік юрыдычнага
    ўпраўленьня Менаблвыканкаму, гаварыў Садоўскі, абмяркоўваўся ў сваім упраўленьні, і яго, начальніка, вылучылі, прызналі найлепшым».
    Сямдзянава: «Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту. У мяне ў руках пастанова Вярхоўнага Савету яшчэ Беларускай ССР, дзе быў абраны склад цяпер дзеючай Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў. Махавікоў Сямён Сьцяпанавіч — намесьнік старшыні, першы намесьнік загадчыка Аддзелу арганізацыйнапартыйнай і кадравай работы ЦК Кампартыі Беларусі. Ліхач Іван Васільевіч — загадчык Аддзелу па рабоце саветаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР. Асіпенка Вячаслаў Аляксандравіч — сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі. Роднікаў Анатоль Анатольевіч — першы намесьнік начальніка палітуправы Чырванасьцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Раманчанка Канстанцін Сямёнавіч -— намесьнік старшыні Менскага гарадзкога савету вэтэранаў вайны і працы. Пытаньне. Чаму няма ў цяперашнім складзе, прапанаваным на сэсіі, прадстаўнікоў утвораных фракцый? Для даведкі. 11 красавіка на Сойме Беларускага Народнага Фронту была ўнесена кандыдатура ў склад Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў, старшыня камісіі пра гэтую кандыдатуру ведае. Вы зрабілі ўсё адмыслова. Трэба ўвесьці ў склад камісіі шэсьць чалавек, уводзіцца пяць. Чаму? Чаму зноў парушаецца? Чаму ў вас ідзе толькі засільле адной, ужо некіруючай партыі, хоць шосты і сёмы артыкул Канстытуцыі адмененыя ўжо даўно?
    красавік
    Таму, будзьце ласкавы, забудзьцеся пра тое, што вы жывяце пры КПСС. Час крыху іншы».
    Леўчык: «Камісія, уносячы прапановы на Вярхоўны Савет, кіравалася Законам “Аб выбарах народных дэпутатаў”, цяпер дзеючым. Заканадавец не прадугледзеў, на жаль, парадак разгляду прапаноў для Вярхоўнага Савету па складзе Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў, і таму на Прэзыдыюме разглядалі з улікам меркаваньня тых калектываў, дзе працуюць людзі, якія вам прапанаваныя».
    «Загнаных коней прыстрэльваюць»
    Грынёў (старшыня Менскага аблвыканкаму, які раніцай плакаўся пра распад CCCP): «Паважаны Вячаслаў Мікалаевіч! Паважаныя народныя дэпутаты! Мы гэты спэктакль будзем глядзець, мне ўяўляецца, да абеду, калі дамо волю пэўным палітычным сілам распаляць страсьці на Вярхоўным Савеце. Таму ў мяне ёсьць такая прапанова: калі пытаньняў няма, пасадзіць старшыню камісіі на сваё працоўнае месца, прагаласаваць пра тое, каб не абмяркоўваць гэтае пытаньне (мы дамовіліся шчыльна працаваць), і прагаласаваць за прапанаваныя кандыдатуры».
    Мы пачалі пратэставаць, але Кузьняцоў паставіў прапанову Грынёва на галасаваньне, яна, як і варта было чакаць, набрала патрэбную колькасьць галасоў — арытмэтыка перамагла. Леўчык сышоў з трыбуны, але дэпутаты працягвалі стаяць ля мікрафонаў. Слова ўзяў Віктар Ганчар, які не ўваходзіў у склад апазыцыі.
    Ганчар: «Калі ацэньваеш прадстаўленьне кандыдатураў у склад Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў, міжволі прыходзяць на памяць вядомыя словы Яна Гуса на вогнішчы інквізыцыі, зьвернутыя да бабулькі, якая падкідала ў яго вогнішча дровы: “О, сьвятая прастата”. Учора старшыня камісіі з такой самай абяззбройваючай прастатой і шчырасьцю запытаўся: “А што, уласна, здарылася?” Я ня буду браць партыйную прыналежнасьць кандыдатаў, але зьвярніце ўвагу на парадак фармаваньня гэтых кандыдатаў. Бо гэта фактычна філіял або прадстаўніцтва Міністэрства юстыцыі разам з былым міністрам юстыцыі, а цяпер першым намесьнікам. Падкрэсьліваю, я нічога супраць гэтых кандыдатаў ня маю. Большасьць зь іх я ведаю асабіста, гэта выдатныя спэцыялісты. Але ў новых умовах вось што зьмянілася, паважаны Уладзімер Канстанцінавіч: гэтыя людзі павінны быць абсалютна нэўтральныя і незалежныя. Таму я прапаную паставіць на галасаваньне іншую прапанову: зьняць гэтае пытаньне з абмеркаваньня як непадрыхтаванае».
    Гэтую прапанову пашырыў дэпутат Апазыцыі БНФ Уладзімер Заблоцкі.
    Заблоцкі: «Я думаю, тут у нас дэманструецца ранейшая практыка намэнклятурнага падбору на надзвычай важныя месцы. Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў, з майго пункту гледжаньня, — гэта вельмі важная структура ў нашай дэмакратычнай Беларусі. Таму аналіз прадстаўленых кандыдатураў гаворыць пра
    тое, што гэта працаўладкаваньне, або прадастаўленьне магчымасьцяў старым намэнклятурным работнікам. Я мяркую, што было б правільна сёньня не разглядаць гэтыя кандыдатуры, а прапанаваць вылучыць кандыдатуры ў Цэнтральную камісію па выбарах народных дэпутатаў сапраўды працоўным калектывам Беларусі, а не намэнклятурным аддзяленьням Міністэрства юстыцыі. Таму я заклікаю ўсіх уважлівым чынам падысьці да гэтага пытаньня. Гэта толькі ўяўнае глупства, нібыта неістотнае пытаньне. Але гэта вельмі важнае пытаньне, і мы павінны адказна падысьці да вырашэньня фармаваньня выбарчай камісіі, тым больш Цэнтральнай».
    Выступ Галіны Сямдзянавай, звычайна разважлівай, гэтым разам быў эмацыйны. На завяршэньне прамовы Галіна прыгадала фразу, якая ў тыя дні часта гучала як аргумэнт супраць рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах: «Коней на пераправе не мяняюць». Але прыгадала такім чынам, што некаторыя дэпутаты паўскоквалі са сваіх месцаў.
    Сямдзянава: «Тут прагучала, што вельмі добра, што прыйшлі туды юрысты, будзе які-небудзь парадак у Цэнтральнай камісіі. Вы ведаеце, гэта было б нядрэнна. Я, вы памятаеце, падтрымлівала кандыдатуру старшыні Цэнтральнай камісіі, таму што лічыла, што гэта юрыст, пісьменны чалавек, які зможа навесьці парадак у камісіі. На жаль, гэтага ня здарылася. I прыклад гэтаму я вам зараз прывяду. Цяпер працуюць над апрацоўкай матэрыялаў па рэфэрэндуму прыцягнутыя людзі.
    Сяргей Навумчык у Авальнай залі.
    Але хто яны? Гэта — старэйшыя рэфэрэнты і рэфэрэнты Вярхоўнага Савету, спэцыялісты Савету Міністраў—тыя людзі, якія не зацікаўленыя ў тым, каб рэфэрэндум адбыўся, і якія баяцца, што Вярхоўны Савет будзе разагнаны. Гэта самыя што ні на ёсьць зацікаўленыя людзі, якія атрымліваюць вялікую зарплату ў Вярхоўным Савеце як старэйшыя рэфэрэнты і выконваюць тэхнічную працу ў Цэнтральнай камісіі. Прабачце, што будуць рабіць высокакваліфікаваныя юрысты на тэхнічнай працы ў Цэнтральнай камісіі? Цэнтральная камісія — гэта ня толькі галасаваньне, але і тэхнічная праца... Вы любіце паўтараць, што коней на пераправе не мяняюць. Так я дазволю вам нагадаць іншае выказваньне, што загнаных коней проста прыстрэльваюць...»
    У стэнаграме пазначана «Шум у зале», але быў ня проста шум — былі абураныя крыкі.
    «Пяты мікрафон» і дэпутат Аляксандар Лукашэнка
    Навумчык: «Шаноўныя калегі! Мы ўсе зразумелі, што гэта быў такі жарт, ніхто тут нікога не зьбіраецца страляць. Шаноўныя калегі! Я думаю, што пасьля прызначэньня ўраду два гады назад і прызначэньня генэральнага пракурора гэта трэцяе па сваёй важнасьці кадравае пытаньне, якое мы тут разглядаем. Чаму? Таму што цяпер мы прызначаем людзей, якія шмат у чым будуць вырашаць вынікі будучай выбарчай кампаніі, а яна, мы думаем, не за гарамі, рэфэрэндум блізіцца, мы гэта ўсе цудоўна разумеем. I правільна казаў Ганчар: вось, скажам, мы прад’яўляем прэтэнзіі, што многія зь іх былі ў КПСС. Але задайце мне пытаньне: хацеў бы я, каб усе гэтыя людзі былі ў БНФ? Hi ў якім разе. Як бы я ні хацеў, каб яны былі, скажам, у “Грамадзе”, у нейкай іншай партыі, яны павінны быць (правільна казаў Віктар Ганчар) нэўтраль-
    нымі. А дзеля таго, каб быць нэўтральнымі, яны павінны прайсьці вельмі вялікі адбор і апытаньне ў працоўных калектывах. Гэта мінімум — прайсьці працоўныя калектывы, прайсьці гэтыя нізы. Магчыма, была б нейкая больш дасканалая працэдура, але лепшай пакуль няма. I толькі потым яны павінны быць вылучаныя сюды. Вось такім намэнклятурным падборам, які цяпер ажыцьцявіў спадар Леўчык... Ці ёсьць гэтая гарантыя нэўтральнасьці? Няма гэтай гарантыі. Я ні да адной з гэтых кандыдатураў ня маю асабістых прэтэнзій. Але вось, скажам, спадар Садоўскі выступіў, і ў мяне ўжо па адной кандыдатуры ёсьць стопрацэнтны адвод, таму што ня выканана патрэбная працэдура. Ужо толькі адно гэта прымушае нас зьняць гэтых людзей з абмеркаваньня і вынесьці на, магчыма, нейкі позьні тэрмін, тым больш што блізіцца рэфэрэндум. I гэтая камісія будзе кантраляваць этапы рэфэрэндуму, што нам вельмі важна. Мы ўяўляем, што ўзьнікне вельмі шмат спрэчных пытаньняў — і па рэфэрэндуме, і потым па выбарах. I каб потым не кусаць локці, давайце ўжо цяпер падыдзем з сумленьнем да гэтага пытаньня».
    Мы не спынялі націск — да мікрафона падышоў дэпутат Апазыцыі БНФ і сябра «Грамады» Віталь Малашка.
    Малашка: «Справа ў тым, што сапраўды ў працоўных калектывах гэтыя людзі не абмяркоўваліся, яны абмяркоўваліся ў аддзелах Міністэрства юстыцыі па месцы працы. Былі начальнікамі — начальніка вылучылі. Гэтую
    красавік
    практыку мы ведаем. Але, мусіць, і правесьці выбары ў працоўных калектывах таксама будзе надта складана і цяжка. Сюды прыйдзе шмат кандыдатаў, зь якіх мы будзем ізноў абіраць тых жа шэсьць. Таму менавіта сёньня, калі мы рыхтуемся да шматпартыйных выбараў, магчыма, найбольш кампрамісны варыянт — зрабіць так: зьвярнуцца да палітычных партый, якія сёньня зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарах, каб яны прапанавалі па адным кандыдаце».