Дзевяноста другі
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 388с.
2017
Ганчар: «Я хачу скарыстацца сваім правам і задаць пытаньне першаму намесьніку міністра юстыцыі, калі ён захоча на яго адказаць. Гэтае самае пытаньне я адрасую і свайму калегу Аляксандру Міхайлавічу Абрамовічу. Ці лічыце вы як людзі і спэцыялісты (бо гаворка ідзе і аб вашым аўтарытэце), што працэдура галасаваньня была выканана правільна і не было парушэньня закону?»
ярасавік
Грынёў: «Паважаны Вячаслаў Мікалаевіч, я вас хачу падтрымаць як старшынствуючага, пажадаць болып жорстка весьці сэсію, не рэагаваць на крыкі і енкі, якія тут раздаюцца. Давайце скончым. Перад намі сядзіць група кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў. Калі камусьці сёньня ня трэба ні мяса, ні малака, хоць за зямлю крычаць так, што мікрафон разрываецца... (Грынёў меў на ўвазе намаганьні Апазыцыі БНФ увесьці прыватную ўласнасьць на зямлю — С.Н.). Я прапаную жорстка павесьці далей сэсію. У нас ёсьць надзвычай сур’ёзнае аграрнае пытаньне».
Старшыня: «Дзякую за падтрымку».
Пасьля гэтага выступіў старшыня ЦВК Уладзімер Абрамовіч.
Абрамовіч (Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь): «Я хачу падзякаваць Вярхоўнаму Савету за тое, што ён папоўніў склад камісіі, паколькі бяз гэтага папаўненьня праца практычна магла быць дэзарганізаваная. Фактычна гэта трэцяя частка складу камісіі. Што тычыцца таго, як зрабіў Вярхоўны Савет, — гэта кампэтэнцыя толькі Вярхоўнага Савету, гэта значыць вас, паважаныя народныя дэпутаты. I ў гэтым пляне Віктару Іосіфавічу Ганчару я хацеў бы параіць патурбавацца аб уласным аўтарытэце».
На гэтым пытаньне аб даўкамплектаваньні Цэнтральнай выбарчай камісіі было завершанае.
Празь некалькі дзён мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ, выступілі з заявай, у якой далі палітычную і юрыдычную ацэнку падзеям у Вярхоўным Савеце.
«Пасьля таго, як больш чым 440 тысяч грамадзянаў Беларусі выказаліся за рэфэрэндум аб датэрміновым роспуску Вярхоўнага Савету і правядзеньне новых парлямэнцкіх выбараў, пракамуністычная намэнклятура пачала шукаць спосабы захаваньня ўласных кіруючых пазыцый.
22 красавіка ў Вярхоўным Савеце адбылося даабраньне членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая, згодна з існуючым заканадаўствам, павінна кантраляваць і правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў
Усе прапанаваныя кандыдатуры прадстаўлялі кіруючую намэнклятуру, у іх вылучэньні ня ўдзельнічалі працоўныя калектывы заводаў, калгасаў, навучальных установаў, а таксама грамадзкіх арганізацый, што зьяўляецца парушэньнем заканадаўства. Галасаваньне ж па кандыдатурах адбывалася з парушэньнем Часовага рэглямэнту Вярхоўнага Савету — дэпутаты нават былі пазбаўленыя магчымасьці задаць пытаньні прэтэндэнтам, высьветліць узровень іх кваліфікацыі.
Аднак у выніку сілавога ціску кансэрватыўнай парлямэнцкай большасьці ўсе пяцёра прапанаваных кандыдатаў былі абраныя — у мэтах самазахаваньня Вярхоўны Савет ізноў пайшоў на парушэньне заканадаўства. Такім чынам, сёньня ў складзе Цэнтральнай выбарчай камісіі няма ніводнага прадстаўніка дэмакратычных партый і рухаў, зарэгістраваных у Беларусі.
Мы асуджаем падобныя дзеяньні Вярхоўнага Савету і пакідаем за сабой права зьвярнуцца да сусьветнай супольнасьці, замежных дзяржаўных
красавік
і грамадзкіх арганізацый з просьбай накіраваць сваіх назіральнікаў на будучы рэфэрэндум».
Заяву падпісалі Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў, Сяргей Навумчык, Ігар Гермянчук, Лявонці Зданевіч, Лявон Баршчэўскі, Лявон Дзейка, Галіна Сямдзянава, Мікалай Крыжаноўскі, Уладзімер Заблоцкі, Юрась Беленькі, Генадзь Грушавы, Алег Трусаў, Сяргей Папкоў, Віталь Малашка, Аляксандар Шут, Мікола Маркевіч, Віктар Какоўка, Аляксандар Паруль, Яўген Глушкевіч, Уладзімер Новік, Уладзімер Грыбанаў, Уладзімер Станкевіч, Васіль Даўгалёў, Леанід Зьвераў, Станіслаў Бабачонак, Сяргей Антончык, Яўген Цумараў, Віктар Алампіеў.
Між іншым, у той самы дзень пасьля зацьвярджэньня членаў ЦВК Вярхоўны Савет зацьвердзіў першага ў гісторыі краіны міністра абароны — Паўла Казлоўскага. I адкінуў нашую прапанову, каб новы міністар адразу прынёс прысягу перад Вярхоўным Саветам. Амаль увесь 1992 год новы міністар ня будзе прыведзены да прысягі на вернасьць Беларусі — як і дзясяткі тысяч афіцэраў новаўтворанага беларускага войска.
Тады ж у Авальнай залі адбылася яшчэ адна падзея, якая, як потым выявілася, адыграла вялікую ролю ў лёсе рэфэрэндуму.
Шмат якія намэнклятурныя дэпутаты прапаноўвалі спыніць сэсію «ідзе пасяўная». Але заставаліся неразгледжанымі болыіі як два дзясяткі пытаньняў парадку дня.
Тады мы прапанавалі сэсію не спыняць, а проста зрабіць доўгі (магчыма, пару тыдняў) перапы-
нак. Гэта было ў інтарэсах ініцыятараў рэфэрэндуму: за гэты час Цэнтральная камісія скончыла б праверку, вынесла вэрдыкт (мы не сумняваліся, што ён будзе станоўчы), і калі дэпутаты сабраліся б на працяг сэсіі ім нічога не заставалася б, каб прызначыць дату рэфэрэндуму. Тут важна было і тое, што наступныя пасяджэньні былі б працягам сэсіі, якая называлася «чарговая» а толькі «чарговая», паводле закону, магла прызначаць дату рэфэрэндуму. Сэсія, скліканая адмыслова, мела б назоў «нечарговай» або «надзвычайнай», і праціўнікі рэфэрэндуму маглі ўчапіцца за гэта, каб адмовіцца разглядаць пытаньне аб рэфэрэндуме.
«Сяргей Навумчык: Паважаныядэпутаты! Мы сабраліся сюды, каб прымаць законы, а прымаць іх у сьпешцы сапраўды нельга. Таму нармальна, што такое абмеркаваньне вельмі часта доўга ідзе. Гэта высьвятленьне ісьціны. Аднак той блёк законаў, які вынесены ў парадак дня, паважаны Васіль Іванавіч, не дазваляе прыняць іх за чатыры дні, каб гэта было зроблена грунтоўна і кваліфікавана. Таму вельмі лягічныя прапановы, якія тут гучалі. Я разумею дэпутата Кавалёва і разумею вас, шаноўныя дэпутаты, асабліва, як кажуць, ад палёў і фэрмаў, што трэба сеяць. Таму, напэўна, перапынак трэба зрабіць не да 10 траўня, а можа да 20 траўня. Зрабіць вялікі перапынак, а потым мы зноў зьбярэмся на сэсію і спакойна дапрацуем, як трэба».
I тут ўзьняўся дэпутат Уладзімер Грыбанаў, які раней падтрымліваў апазыцыю.
красавік
«Уладзімер Грыбанаў: Паважаныя народныя дэпутаты! Я ня супраць рэфэрэндуму, але я за тое, каб «гуляць адкрытымі картамі». Па ўсёй бачнасьці, некаторыя, якія сядзяць у залі, не разумеюць тых матываў, па якіх выступалі прадстаўнікі апазыцыі, каб перапыніць сэсію і пачаць яе як мага пазьней. Пытаньне, якое Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў вынесе (па рэфэрэндуме, я маю на ўвазе) на сэсію, па законе можна вынесьці толькі на чарговую сэсію. I калі на гэтую сэсію не пасьпяваюць (а яны не пасьпяваюць, калі мы закрыем яе), то тады атрымліваецца, што пытаньне выносіцца на восень, на лістапад, а значыць, рэфэрэндум страчвае сэнс, таму што ў гэтым годзе выбары не адбудуцца. Я ня супраць рэфэрэндуму, я супраць «гульні мечанымі картамі». Давайце гуляць «у адкрытую». Таму прапанову аб тым, каб перапыніць сэсію, можна інтэрпрэтаваць па-іншаму яшчэ: закрыць гэтую сэсію, a 15 траўня адкрыць пазачарговую.
Старшыня. Уладзімер Міхайлавіч, дзякуй за тлумачэньні».
He люблю экзальтаваных выразаў, але гэты выступ справядліва можна назваць «нажом у сьпіну», бо Грыбанаў падпісваў амаль усе заявы апазыцыі. Цяпер ні пра які перапынак гаворка ісьці не магла: тлумачэньні Грыбанава, за якія яму падзякаваў Шаладонаў, добра зразумелі і прадстаўнікі дэпутацкай большасьці. Адбылося тое, што праз гады Зянон Пазьняк назаве пераломам гісторыі Беларусі: 24 красавіка сэсія была завершаная, і Вярхоўны Савет не зьбіраўся паўгода.
ТРАВЕЕЬ
1 траўня. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі на чале з Уладзімерам Ганчарыкам разам з камуністамі правяла ў Менску сьвяточны мітынг — пад сьцягамі БССР і рэспублік СССР.
4 траўня. На нарадзе па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Хэльсынкі пацьверджаны намер правесьці ў Менску канфэрэнцыю па Нагорным Карабаху («Менскі працэс»).
5 траўня. Пачатак грамадзянскай вайны ў Таджыкістане.
10 траўня. У моладзевым цэнтры «Юнацтва» пад Менскам прадстаўнікі БНФ і Нацыянальнадэмакратычнай партыі ўзялі ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі «Шляхі пабудовы дэмакратычнай дзяржавы» з удзелам нацыянальнадэмакратычных рухаў краінаў Закаўказьзя, Балтыі, Украіны, Малдовы і Польшчы.
11 траўня. ЦВК вынесла станоўчае заключэньне па праверцы падпісных лістоў за рэфэрэндум.
12 траўня. Урад падвысіў цэны на некаторыя прадукты харчаваньня, у тым ліку на алей і цукар.
16 траўня. РСФСР пераўтварылася ў Расейскую Фэдэрацыю.
20траўня. Візыту Беларусь прэзыдэнта Фінляндыі Маўна Койвіста.
23 траўня. У Лісабоне Беларусь, ЗША, Расея, Казахстан і Ўкраіна падпісалі пратакол да дамовы START 1 (аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў). Паводле пратаколу, уся ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі, Казахстануі Ўкраіны падлягала зьнішчэньню альбо пераводу пад кантроль Расеі.
25 траўня. Паралельна з расейскім рублём уводзяцца разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь («зайчыкі»).
26 траўня. Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Ізраілем.
31 траўня. Урад удвая падвысіў цэны на малако, хлеб і некаторыя іншыя прадукты.
«ПАД ЦІСКАМ БНФ ПРЫНЯЛІ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ, I ВОСЬ МЫ ЛЯ РАЗЬБІТАГА КАРЫТА»
Старт антырэфэрэндумнай прапагандзе быў дадзены публікацыяй у газэце «Советская Белоруссня» артыкулу Вольгі Абрамавай — як яна падпісалася, «кандыдата філязофскіх навук».
Аўтарка не абцяжарвала чытача філязофскімі матэрыямі, а з самага пачатку выказалася без эўфэмізмаў:
«...у выпадку станоўчых вынікаў рэфэрэндуму ёсьць варыянт атрымаць у далейшым новы парлямэнт, сфармаваны з абаронцаў палітыкі ізаляцыянізму — палітыкі, непрымальнай для рынкавых адносінаў. Бо як Сойм БНФ матываваў сваю ідэю пра падрыхтоўку адстаўкі таго самага ўраду? Маўляў, гэты ўрад ня ў стане стварыць нацыянальную гвардыю, ўласную мытную службу, увесьці нацыянальную валюту. Тут праглядаецца болей клопат пра атрыбутыку сувэрэнітэту рэспублікі, чым пра неадкладныя патрэбы эканомікі, а значыць, і грамадзтва».
Гэтыя словы даюць чытачам адэкватнае ўяўленьне пра тое, як частка інтэлігенцыі, якая не ўспрыняла нацыянальнае Адраджэньне, успрымала само існаваньне беларускай дзяржаўнасьці. Тое, на чым трымаецца кожная дзяржава — войска, уласная грашовая сыстэма, мытня — адсоўваюцца на нейкае другое-трэцяе месца перад «неадкладнымі патрэбамі эканомікі». Тое, што менавіта парлямэнцкая Апазыцыя БНФ (у тым ліку і ў канцы 1991-га, і ў пачатку 1992-га) уносіла ў Вярхоўны Савет законапраекты і дзясяткі прапановаў, якія тычыліся менавіта эканомікі — Вольга Абрамава абмінула. Хоць яе абазнанасьць у праграмных палажэньнях БНФ выключае магчымасьць, што ня ведала. Пэўна ж, ведала. Але гэта ня ўпісвалася ў прапагандысцкую канцэпцыю, якая гучала ўжо пару гадоў і будзе гучаць дзесяцігодзьдзі: «БНФ — толькі мова ды сьцягі, а эканоміка ім нецікавая».