• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    Пройдзе дваццаць гадоў, і выявіцца, што дзеці віцэ-прэм’ераў, міністраў, старшыняў абласных і раённых выканкамаў, іх намесьнікаў ды начальнікаў упраўленьняў выканкамаў выявілі надзвычайныя бізнэс-здольнасьці, зрабіўшыся ўладаль-
    нікамі фінансавых кампаніяў, бэнзазаправачных і гандлёвых сетак, будаўнічых фірмаў з гіганцкім абаротам.
    Ну а ў пачатку 1992-га іх капітал толькі закладаўся. I на кожнай сэсіі Вярхоўнага Савету ўздымаўся які-небудзь дэпутат Гаркун і казаў пра «патрэбы працаўнікоў сяла» — найперш, канешне, у ільготных крэдытах. Крэдыты нязьменна выдаткоўвалі, «сяло» бяднела, фірмы набліжаных да ўлады — багацелі.
    He зрабілася выключэньнем і 9-ая сэсія, якая пачалася 11 сакавіка.
    МАГІЧНАЯ ЛІЧБА «25»
    Мушу прызнацца, што да дэпутацтва я вельмі мала ведаў пра Беларускую Народную Рэспубліку — у школе пра яе не распавядалі, ва ўнівэрсытэце таксама, ну а камуністычная прэса прадстаўляла заснавальнікаў БНР «буржуазнымі нацыяналістамі» — не даючы практычна ніякай інфармацыі. Акцыя Алеся Пушкіна 25 сакавіка 1989 году (пазьней яе б назвалі адзіночным пікетам) прымусіла афіцыйны друк зьвярнуцца да гэтай тэмы, выйшаў нават абавязковы для публікацыі ў газэтах артыкул агенцтва БЕЛТА -канешне, з крытыкай і ўдзельніка акцыі, і падзеі, якой яна была прысьвечаная. Тым ня менш, ад канца 1980-ых што-нішто пачало зьяўляцца ў друку, a ў 1990-м першы нумар будучай «Свабоды» меў адмысловую назву — «Дзень Волі» (там было надрукаванае і знакамітае эсэ Уладзімера Арлова «Незалежнасьць — гэта...»).
    Канешне, размовы з калегамі-дэпутатамі (найперш Зянонам Пазьняком, Валянцінам Голубевым, Алегам Трусавым) дапамаглі пашырыць уяўленьне пра слаўную старонку нацыянальнай гісторыі. Назапашваньне ведаў ішло супольна са змаганьнем за прызнаньне фактычна сымболікі БНР у якасьці дзяржаўнай нацыянальнай сымболікі, што і было дасягнута ў верасьні 1991 году.
    Перад 25 сакавіка 1992-га я падаў падаў просьбу ў сакратарыят сэсіі даць мне слова ў
    Настане час, калі дзень 25 сакавікі месца стане святам для кожнага беларус
    Такой была першая паласа газэты “Зьвязда” 25 сакавіка 1992 г.
    разьдзеле «Рознае», зь якога штодня пачыналіся пасяджэньні сэсіі.
    Цяпер ужо не прыгадаю, ці таму, што запісаўся ў папярэдні дзень, ці таму, што сабраў 20 дэпутацкіх подпісаў, ці мне проста пашанцавала — але Шушкевіч даў мне слова першаму.
    Далей цытую стэнаграму сэсіі Вярхоўнага Савету 25 сакавіка 1992 году.
    «Навумчык С. I. (Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга 181). Шаноўны Старшыня, шаноўныя спадары дэпутаты! У гісторыі кожнай нацыі ёсьць дні, веліч якіх зь цягам часу ўсьведамляецца ўсё болей. А 6-й гадзіне раніцы 25 сакавіка 1918 году ў Менску Рада Беларускай Народнай Рэспу-
    блікі абвясьціла Беларусь незалежнай дзяржавай. Была прынятая трэцяя Устаноўчая грамата, на падставе якой трацілі сілы старыя дамоўленасьці, што (цытую) «далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць за Беларусь дамову ў Берасьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі». Грамата пацьвярджала свабоду слова, друку, ды іншыя дэмакратычныя правы грамадзянаў, у тым ліку і права на зямлю.
    Беларусь, такім чынам, упершыню прадэманстравала перад сусьветам сваё жаданьне жыць самастойна, абапіраючыся ў сваіх палітычных актах на дэмакратычныя прынцыпы. А самае галоўнае — мы даказалі, што не згубілі нацыянальнай годнасьці і веры ў свае сілы, нягледзячы на векавую няволю.
    БНР адразу выйшла на міжнародную арэну, яе прызналі як незалежную дзяржаву Прыбалтыйскія краіны, Грузія, Украіна, Фінляндыя, Чэхаславаччына, Турцыя, Германія. He прызналі яе Расея ды Польшча, якія ваявалі паміж сабой за тэрыторыю Беларусі.
    Трагічны быў лёс у нашай дзяржаўнасьці. У сакавіку 1921 году ў Рызе Расея і Польшча падпісалі дамову, па якой Беларусь была падзелена. Многія дзеячы нацыянальнага Адраджэньня былі вымушаны зьехаць у эміграцыю. Наступныя дзесяцігодзьдзі пасылалі нашаму народу сапраўды апакаліптычныя выпрабаваньні, кожнае зь якіх адбірала мільёны жыцьцяў, але ня здолела адабраць веру ў сьветлую будучыню Бацькаўшчыны, веру, якую яе сыны захавалі, куды б ні
    закідваў іх лёс: на парыскія бульвары, за калючы ГУЛАГаўскі дрот ці да магільнай ямы Курапатаў.
    Ёсьць у нас нешта магічнае ў лічбе 25. Менавіта 25 сакавіка 1525 году Скарына заклаў у Вільні першую беларускую друкарню. У гэты ж дзень у 1918 годзе была прынятая Трэцяя Ўстаноўчая грамата, і 25 жніўня, летась, мы ў гэтай залі абвясьцілі Незалежнасьць Беларускай Рэспублікі.
    Мы пераканаліся ў тым, што адзінае, што можа зьяднаць і яднае нас у гэтай залі дый за яе межамі — гэта патрэба ўмацаваньня беларускай дзяржаўнасьці. Беларускі Народны Фронт — парлямэнцкая апазыцыя, не ідучы на ідэалягічныя кампрамісы, заўсёды з прыязнасьцю ўспрымаў усе захады, якія былі накіраваны на ўмацаваньне сувэрэнітэту.
    Тое, што наша воля і Незалежнасьць былі аплачаны крывёю і сьлязьмі пакаленьняў, не дазваляе нам лічыць сёньняшні дзень сьвятам для нейкай адной палітычнай сілы ці групы партый. Гэта ўсенароднае, нацыянальнае сьвята.
    Мы верым, што калі-небудзь 25 сакавіка стане днём нацыянальнай еднасьці, і хочам, каб такі час наступіў як найхутчэй. Са сьвятам вас, паважаныя калегі! Жыве Беларусь! (Аплядысмэнты)».
    I сапраўды — я сыходзіў з трыбуны пад аплядысмэнты ня толькі ад сяброў-фронтаўцаў, але і ад вэтэранаў ды былых камуністаў.
    Напэўна, тое быў адзін з самых удалых маіх выступаў у Вярхоўным Савеце.
    K P A C A B I К
    1	красавіка. Міністар па справах абароны Пётра Чавус узяў удзел у сустрэчы міністраў абароны краінаў НАТО, Усходняй Эўропы і СНД.
    2	красавіка. Мітынг Свабоднага прафсаюзу з удзелам страйкоўцаў-гарнякоў Салігорску, якія патрабавалі новага тарыфнага пагадненьня.
    3	красавіка. Кіраўнікі краінаў СНД зьвярнуліся да расейскага ўраду з просьбай устрымацца ад лібэралізацыі цэнаў на нафту.
    5	красавіка. У Менску ў Доме літаратара адбылася Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Беларусь і Вялікае Княства Літоўскае».
    8-9 красавіка. Візыт дэлегацыі Вярхоўнага Савету на чале са Станіславам Шушкевічам у Францыю і падпісаньне Беларусьсю Парыскай Хартыі вольнай Эўропы.
    13	красавіка. Перадача Ініцыятыўнай групай ў Цэнтральную выбарчую камісію 446 061 подпісу за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах.
    15	красавіка. Міжнародная канфэрэнцыя «Сьвет пасьля Чарнобылю», прывітальны зваротда ўдзельнікаў Васіля Быкава.
    16	красавіка. У «Народнай газэце» апублікаваная «Канцэпцыя эканамічнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаваная Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце.
    22	красавіка. Вярхоўны Саветзацьвердзіў генэрала Паўла Казлоўскага міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.
    23	красавіка. На сустрэчы кіраўнікоў архіўных фондаў 14 рэспублік былога СССР падпісаная Дамова аб праве на вяртаньне дзяржавам архіўных фондаў, калі яны фармаваліся на іх тэрыторыі ці адлюстроўваюць іх гісторыю.
    24	красавіка. Вярхоўны Савет дафармоўвае Цэнтральную выбарчую камісію.
    25	красавіка. Дэпутаты Апазыцыі БНФ заяўляюць, што пры дафармаваньні Цэнтральнай выбарчай камісіі Вярхоўным Саветам было парушана заканадаўства, усе новыя члены камісіі — прадстаўнікі кіруючай намэнклятуры.
    24 красавіка. Падпісанае Тарыфнае пагадненьне паміжурадам і прафсаюзамі. Дырэктар «Беларуськалію» падаў у адстаўку, страйк гарнякоў Салігорску завяршыўся выкананьнем іх асноўных патрабаваньняў.
    30	красавіка. У Жэнэве абвешчана, што тэхналёгія www будзе бясплатнай.
    Красавік. 3 тэрыторыі Беларусі завершаны вывад тактычных ядзерных ракет у Расею.
    ЭГІПЭЦКАЯ ПРАЦА БЕЛАРУСКІХ ЧЫНОЎНІКАЎ
    13 красавіка а 15-ай гадзіне да будынку Дому палітасьветы на вуліцы Кастрычніцкай, дзе месьцілася Цэнтральная камісія па выбарах пад’ехаў аўтобус.
    Яго суправаджаў міліцэйскі аўтамабіль, зь якога выйшла група міліцыянтаў з «калашнікавымі». За некалькі дзён да гэтага Зянон Пазьняк зьвярнуўся да міністра ўнутраных справаў Уладзімера Ягорава з просьбай забясьпечыць ахову пры перадачы подпісаў за рэфэрэндум. Міністар пайшоў насустрач.
    Актывісты Народнага Фронту — члены Ініцыятыўнай групы — пачалі выгружаць і заносіць у будынак пакункі з падпіснымі лістамі. На кожным пакеце была выява «Пагоні», у кожным — па 1000 падпісаных лістоў. Усяго ў Цэнтральную камісію была перададзена 446 061 подпіс грамадзянаў Беларусі.
    Разам з подпісамі ў ЦВК быў перададзены Заключны акт Ініцыятыўнай групы, у якім пацьвярджалася, што група працавала «ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ажыцьцявіла збор подпісаў у адведзены
    Вера Чуйко, Уладзімер Анцулевіч і Зянон Пазьняк каля пакетаў з падпіснымі лістамі за рэфэрэндум.
    Законам тэрмін і ў неабходнай колькасьці». Таксама паведамлялася, што «Ініцыятыўная група мае подпіс кожнага пакета, у тым ліку зьвесткі аб колькасьці подпісаў на кожным падпісным лісьце, і захоўвае гэтыя зьвесткі ў сябе. Гэтыя дадзеныя могуць быць прадстаўленыя ў Цэнтральную камісію па рэфэрэндуме Рэспублікі Беларусь для параўнаньня выніку падліку колькасьці подпісаў і складаньня пратаколаў рознагалосьсяў, калі такія ўзьнікнуць».
    Згадка пра вопіс кожнага пакета невыпадковая — было зразумела, што і пры праверцы подпісаў будуць шукаць якія заўгодна зачэпкі, каб прызнаць як мага большую колькасьць несапраўднымі; кіраўнікі Ініцыятыўнай групы не выключалі, што частка пакетаў можа ў працэсе падліку «згубіцца».
    Цэнтральная камісія атрымала таксама афіцыйную заяву Уладзімера Анцулевіча, што ягоны асабісты подпіс на лістах «выкананы факсымільным спосабам», і ўзор гэтага подпісу, а таксама заяву Ініцыятыўнай групы аб парушэньнях органамі ўлады правоў чалавека ў справе ціску на грамадзянаў, якія ставілі подпісы. Такіх выпадкаў былі сотні.
    У часе прэсавай канфэрэнцыі пасьля перадачы падпісных лістоў члены Ініцыятыўнай групы распавялі пра некаторую статыстыку (48% усіх подпісаў было сабрана ў сталіцы і ў Менскай вобласьці, а на другім месцы сярод гарадоў апынулася Горадня — тут за рэфэрэндум падпісаліся 32 тысячы).
    «Якімі будуць дзеяньні Вярхоўнага Савету ў дачыненьні да рэфэрэндуму, прадказаць абсалютна немагчыма. Па законе ад іх патрабуецца прызначыць толькі дату рэфэрэндуму. Але ад гэтага Вярхоўнага Савету можна чакаць чаго заўгодна: яны могуць наогул забараніць рэфэрэндум... Аднак якімі б ні былі іхнія дзеяньні, гэта ўжо ня мае асаблівага значэньня. Ёсьць факт: Ініцыятыўная група выканала ўсе патрабаваньні закону і сабрала патрэбную колькасьць подпісаў. На тэрыторыі былога Савецкага Саюзу гэта першы выпадак, калі ня ўлады ініцыююць рэфэрэндум, а ён прыйшоў зьнізу», — яшчэ напярэдадні пракамэнтаваў сытуацыю газэце «Свабода» Зянон Пазьняк.