Дзевяноста другі
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 388с.
2017
IHIЦЫЯТЫУНАЯ ГРУПА РЭФЕРЭНДУМУ
ДАВЕДКА
Сп.
зьяўляацца нлвнам'ініцыятыўнай групы рэферэндуму, зарэгістраваны
ў Цэнтральнай камісіі па рэферзндуму Рэспублікі Беларусь пад нумарам & , мзе права зьбіраць подаісы грамадзянаў у падтрымку прапановы аб правядзеньні рэферэндуму 1 зьвяртацца ў выканаўчыя t распарадчыя органы мясцовых Саввтаў на ўсёй тэрыторыі Бвларусі для засьведчаньня асабістага подпіса t подпіса старшыні ініцыятыўнай групы шгчаткай.
Артыкул 11: ..Завяраючыя подаісы старшыні і члена ініцыятыўнай групы засьведчвагцца пячаткай выканаўяага і распарадчага органа гарадскога, райннага ў горадзе, пасялковага, сельскага Саввта народных дзпутатаў..."
Артыкул 43: "Асобы, якія перашкаджаюць шляхам насільля, падману, пагроз, подкупу або іншьш шляхам свабоднаму ажыцьцяўлвньню грамадзянамі Рзспублікі Беларусь іх права на ўдзвл у рэферзндуме, а таксама службовыя асобы дзярхаўных або грамадскіх органаў, прадпрыействаў, устаноў, артаніэацьій, члены ініцыятыўнай групы і камісій па рэферэндуму, якія ўчынілі падлог дакументаў, прыпіску, яўяы няправільны падлік галасоў, парушылі тайну галасаваньня або дапусьцілі іншыя оарушэньні гзтага Закона, нясуць устаноўлвную законам адказнасьцьЛ
Пасьведчаньне члена Ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму
зручны нам спосаб — ці подпіс, ці пячатку, ці адбітак пальца, ці, нават, магнітнае кадзіраваньне. Галоўнае — каб было магчыма па гэтым завяраючым знаку ідэнтыфікаваць чалавека, якому ён належыць. Таму члены Ініцыятыўнай групы
завяралі лісты асабістым подпісам, а Старшыня, якому неабходна было заверыць звыш 126 тысяч подпісаў — подпісам, выкананым факсымільным спосабам».
Але ў праціўнікаў рэфэрэндуму ўзьнікла яшчэ адно пярэчаньне. У Законе было сказана, што «завяральныя подпісы Старшыні і члена Ініцыятыўнай групы засьведчваюцца пячаткай выканаўчага і распарадчага органу» мясцовага Савету.
I ў выканкамах пачалі адмаўляцца завяраць пячаткай падпісныя лісты, патрабуючы, зноў жа, арыгінал подпісу на іх старшыні Ініцыятыўнай групы.
Пасьля нашых перамоваў з членамі Цэнтральнай камісіі камісія выдала пастанову, якая патлумачыла выканкамам, што пячаткай выканкаму засьведчваецца завяральны подпіс Старшыні Ініцыятыўнай групы, а не факсыміле ягонага подпісу.
Іншымі словамі — факсыміле пячаткі не патрабавала. Патрабаваў пячаткі толькі завяральны подпіс.
У спрэчцы з гэтай юрыдычнай казуістыкай нам удалося атрымаць перамогу — фактычна, Цэнтральная камісія патрапіла ў створаную ёй самой юрыдычную пастку.
Анцулевіч і Пазьняк нагадалі, што ў сваёй пастанове Цэнтральная камісія патлумачыла, што закону «не супярэчыць разьдзельнае засьведчаньне подпісаў старшыні і члена Ініцыятыўнай групы».
«Мы вельмі ўдзячныя Камісіі за своечасовасьць гэтага растлумачэньня, — пісалі Анцулевіч і Пазьняк пасьля таго, як подпісы былі сабраныя і здадзеныя. — У адпаведнасьці зь ім мы перадалі ў Камісію разам з Заключным актам і падпіснымі лістамі дакумэнт, які называецца «Завяральны подпіс», у якім Старшыня паведаміў «усім службовым асобам і іншым грамадзянам, што кожны падпісны ліст... зь ліку тых, якія перададзеныя ў Цэнтральную камісію па рэфэрэндуме Рэспублікі Беларусь разам з Заключным актам 13 красавіка 1992 году, завераны мною асабіста подпісам, выкананым факсымільным спосабам». У дакумэнце маецца ўзор гэтага подпісу, а таксама ўласнаручны подпіс Старшыні, які ў адпаведнасьці з Законам засьведчаны пячаткай Першамайскага гарвыканкаму гораду Менску».
Гэта азначала, што фактычна Анцулевічу ў межах працэдуры збору подпісаў трэба было расьпісацца толькі адзін раз — на тым самым лісьце, дзе быў узор ягонага факсыміле (калі не лічыць падпісаньня заявы ў Цэнтральную выбарчую камісію і Заключнага акту па выніках збору подпісаў).
Убачыўшы, што на юрыдычнай казуістыцы фронтаўцаў не правядзеш, улада ўзмацніла прапагандысцкую кампанію.
ДЕНЬ, КАЛІ КЕБІЧ ПАДТРЫМАЎ ПАЗЬНЯКА. АЛЕ МАЎКЛІВА
Яшчэ ў канцы жніўня 1991-га, адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Украінай і Беларусьсю, Крэмль вуснамі прэзыдэнцкага прэсавага сакратара заявіў пра магчымасьць тэрытарыяльных прэтэнзій да новаўтвораных дзяржаваў. Да падзелу земляў не дайшло, але на пачатак 1992 году Масква ўжо выкарыстоўвала шырокі арсэнал ціску — палітычнага, вайсковага, але найперш эканамічнага.
Важным (і небясьпечным) фактарам была наяўнасьць на тэрыторыі Беларусі вялікай (больш за 140 тысяч) вайсковай групоўкі, якая пакуль фармальна падпарадкоўвалася Маскве.
Вярхоўны Савет, які ўвосень 1991-га адкінуў прапанаваныя Апазыцыяй БНФ распрацаваныя разам зь Беларускім згуртаваньнем вайскоўцаў законапраекты аб войску, з пачатку 1992-га ўсё ж пачаў прымаць пэўныя рашэньні, але вельмі неахвотна і марудна.
У выпадку, калі б Масква пажадала рэалізаваць леташнія жнівеньскія пагрозы і захапіць частку тэрыторыі Беларусі (альбо нават усю Беларусь), яна магла гэта зрабіць без асаблівых клопатаў. Прычым Ельцын знайшоў бы тлумачэньне, якое збольшага задаволіла б Захад — кантроль над разьмешчанай на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброяй (яшчэ некалькі месяцаў перад тым Захад і чуць не жадаў ні пра якую незалежнасьць бы-
лых савецкіх рэспублік, акрамя Балтыі, а пасьля распаду СССР яго найперш цікавіў лёс ядзерных боегаловак). Масква магла б аддаць загад камандаваньню Беларускай вайсковай акругі (якое ўсё яшчэ не прымала прысягу на вернасьць Беларусі), а магла пры патрэбе захапіць кіраўніцтва краіны альбо парлямэнт, даслаўшы некалькі самалётаў з дэсантам (што праз два дзесяцігодзьдзі будзе зроблена ў Крыме).
Менавіта таму ўзьнікла неабходнасьць пагадненьня паміж кіраўніцтвам краіны і суб’ектамі грамадзянскай супольнасьці на выпадак пагрозы Незалежнасьці.
«Было вельмі важным у часе, калі будаўніцтва беларускага войска толькі пачыналася, як мага гучней заявіць волю беларускага грамадзтва мець і абараняць сваю дзяржаву», — патлумачыў у 2017 годзе падпісаньне Антыкрызіснага пагадненьня адзін зь ягоных ініцыятараў, тагачасны старшыня Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў Мікола Статкевіч (архіў аўтара).
Пагадненьне называлася «Аб супольных дзеяньнях пры ўзьнікненьні пагрозы сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь» і было падпісанае ў канфэрэнц-залі Дому літаратара 14 сакавіка 1992 году. Арганізацыю падпісаньня і пасяджэньня ўзялі на сябе дэпутаты Апазыцыі БНФ. Перад гэтым Пазьняк асабіста запрасіў прыйсьці кіраўніка ўраду Вячаслава Кебіча («Мы падтрымаем», — паабяцаў прэм’ер Пазьняку), ягонага намесьніка Міхаіла Дземчука і старшыню КДБ Эдуарда Шыркоўскага.
Пасяджэньне Антыкрызіснага камітэту 14 сакавіка 1992 году.
Выступае Зянон Пазьняк, справа ад яго Станіслаў Шушкевіч і Мікола Статкевіч.
Вёў пасяджэньне Пазьняк. Яно было прадстаўнічым — з удзелам Станіслава Шушкевіча, старшыні КДБ, лідэраў дэмакратычных партый і арганізацый. Сярод апошніх былі БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, БЗВ, Сялянская партыя, Саюз прадпрымальнікаў. Пагадненьне таксама падпісалі Ліга жанчынаў, Аб’яднаньне яўрэйскіх арганізацый, Саюз палякаў, Аб’яднаньне татараў-мусульманаў.
Галоўным было тое, што падпісанты дамовіліся аб’яднаць намаганьні дзяржаўных уладных органаў, палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацый у выпадку рэальнай пагрозы агрэсіі супраць Беларусі.
Станіслаў Шушкевіч у кароткай уступнай прамове сказаў, што пагроза сувэрэнітэту сыходзіць, найперш, ад ініцыятараў аднаўленьня Зьезду народных дэпутатаў СССР (яны не прызнавалі сувэрэнітэту былых савецкіх рэспублік).
Выступ Пазьняка журналісты назвалі «самым нечаканым». Гэтая нечаканасьць для іх выявілася ў тым, што, пацьвердзіўшы курс на датэрміновыя выбары Вярхоўнага Савету і адстаўку ўраду, лідэр БНФ заявіў пра гатовасьць, у выпадку неабходнасьці, супольна выступіць у абарону дзяржавы.
Аднак нечаканым можна назваць якраз успрыманьне журналістаў: нягледзячы на жорсткае супрацьстаяньне ў парлямэнце паміж апазыцыяй і намэнклятурай, Пазьняк, дый усе дэпутаты Апазыцыі БНФ заўсёды заклікалі сваіх палітычных апанэнтаў да супольнай працы на глебе ўмацаваньня Незалежнасьці. Іншая справа, што нашыя намаганьні звычайна не сустракалі той рэакцыі, на якую мы разьлічвалі.
Тут, між іншым, характэрная асаблівасьць успрыманьня ў тыя дні падзеяў нават тымі, хто, здавалася, няблага ў іх арыентаваўся (журналістамі): Фронт (у выніку антыфронтаўскай камуністычнай прапаганды і сапраўднай інфармацыйнай вайны супраць БНФ, галоўнымі нападнікамі ў якой былі якраз пракамуністычныя журналісты) па-ранейшаму ўспрымаўся як сіла, галоўнай мэтай якой было супрацьстаяньне, а не стваральная праца (і гэта нягледзячы на наяўнасьць пакету на той момант дзясяткаў законапраектаў).
Болыпасьць журналістаў (нават дэмакратычнай арыентацыі) ігнаравалі або проста не заўважалі стваральных ідэй Фронту, жылі нядаўнімі стэрэатыпамі і ацэнкамі, сфармаванымі намэнклятурай, і гэта адыграла даволі нэгатыўную ролю ў фармаваньні іміджу БНФ і ўвогуле дэмакратычнай апазыцыі ў грамадзкай сьвядомасьці.
Наступная заява Пазьняка была яшчэ больш нечаканая: ён прапанаваў абраць старшынём Антыкрызіснага камітэту кіраўніка ўраду Вячаслава Кебіча.
Празь некалькі тыдняў у інтэрвію Пазьняк даў такое тлумачэньне сваёй прапанове: «Антыкрызісны камітэт, калі падыходзіць да яго сур’ёзна, павінен быў узначаліць той, хто мае дзяржаўныя магчымасьці, гэта значыць уладу альбо частку ўлады. Гэта натуральна. С. Шушкевіч адмовіўся. В. Кебіч пагадзіўся, не раздумваючы, зразумеўшы адразу сэнс гэтага акту» («Знамя юностп», 8 красавіка 1992).
Аднак тут былі свае «падводныя камяні», пра якія ў той час казаць не выпадала (дый далёка ня ўсе яны былі нам бачныя).
Прапанова, зробленая Кебічу Пазьняком, была тонкім і шматплянавым ходам. Пад заявай пра стварэньне камітэту паставілі подпісы падначаленыя старшыні Саўміну — кіраўнікі міністэрстваў унутраных справаў і абароны. Падпісаў пагадненьне старшыня КДБ Эдуард Шыркоўскі, які падпарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету, тым самым цалкам дапаўняючы «сілавы блёк».
Вышэй я казаў, што Кебіч паабяцаў Пазьняку падтрымку. Але сам прэм’ер на пасяджэньне ў Дом літаратара не прыйшоў.
Якімі б прычынамі гэта ні тлумачылася, адсутнасьць выпадковай не была. Нароўні з Шушкевічам і сілавымі міністрамі (пры тым, што Міністэрства абароны пакуль далёка ня ў поўнай ступені кантралявала войскі на тэрыторыі краіны) Кебіч быў ключавой фігурай у арэапагу асобаў, якія адказвалі за абароназдольнасьць Беларусі. А фактычна, нават першай — з улікам рэальнай канцэнтрацыі ўлады.