• Часопісы
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    «Ці лічыце Вы неабходным правядзеньне ўвосень 1992 году выбараў у найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь на падставе Закону «Аб выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь», праект якога ўнесены Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце, і ў сувязі з гэтым, датэрміновы роспуск цяперашняга Вярхоўнага Савету?»
    У Ініцыятыўнай групе былі 28 дэпутатаў Вярхоўнага Савету, усе — члены Апазыцыі БНФ. Ніхто з так званага «Дэмакратычнага клюбу» да нас не далучыўся. Але гэта было зразумела.
    Ужо ў першы дзень, калі паводле закону быў дазволены збор подпісаў, у Менску і ў іншых гарадах зьявіліся пікеты — зборшчыкі прапаноўвалі мінакам падтрымаць ідэю рэфэрэндуму. I хоць людзі ахвотна падпісваліся, выказвалі такое жаданьне, але кіраўніцтвам Ініцыятыўнай групы стаўка рабілася не на вулічны збор: закон
    патрабаваў пазначыць дадзеныя пашпарта, а ён быў пры сабе, канешне, ня ў кожнага.
    Значна лепей подпісы зьбіраліся па кватэрах: у 1992 годзе ў Менску пад’езды не замыкаліся, людзі адчынялі дзьверы.
    Асабліва ўгаворваць не даводзілася: усе наслухаліся трансьляцый сэсій Вярхоўнага Савету і разумелі вартасьць большасьці дэпутацкага корпусу.
    Магчыма таму, што ўжо зь першых дзён збор подпісаў набраў дынамічны тэмп, кіруючы апарат адразу ўжыў розныя мэтады супраціву. Тым болып што Закон даваў ім для гэтага добрыя магчымасьці.
    Увогуле, збор подпісаў за рэфэрэндум, дый уся кампанія яшчэ раз ўразілі здольнасьцю чынавенства клапаціцца пра свае карпаратыўныя інтарэсы, яго інстынктам самазахаваньня і прадбачлівасьцю ў стварэньні казуістычных прававых сытуацый.
    У працэсе прыняцьця Закону аб рэфэрэндуме ў 1991-ым мы, канешне, імкнуліся зрабіць яго максымальна дэмакратычным, унесьці свае папраўкі, часам гэта ўдавалася, часьцей — не, бо парлямэнцкая большасьць простай перавагай галасоў блякавала нашыя прапановы. Але нікому не вядомымі, сьціплымі чыноўнікамі ці то з апарату Савету Міністраў, ці то з апарату Вярхоўнага Савету былі закладзеныя «мэханізмы запаволенага дзеяньня» ў выглядзе двух-трох словаў — але здольныя пусьціць пад адхон справу тысяч людзей. I нават — калі не спыніць хаду гісторыі,
    дык разьвярнуць краіну ў супрацьлеглы ад дэмакратыі бок — дакладна.
    Некаторыя такія мэханізмы нам удалося вылічыць і выкрасьліць з закону яшчэ на этапе яго прыняцьця, але іншыя Вярхоўны Савет зацьвердзіў.
    Закон аб рэфэрэндуме вельмі абцяжарваў працу Ініцыятыўнай групы, але некалькі палажэньняў былі асабліва адметныя і зрабіліся прадметам юрыдычных і палітычных дыскусій.
    Іх было чатыры, пералічу ў той пасьлядоўнасьці, у якой зь імі нам давялося сутыкнуцца.
    Першае — пытаньне рэфэрэндуму, на які трэба даць адназначны адказ — «так» або «не». Апанэнты заяўлялі, што ў пытаньні, прапанаваным БНФ, утрымліваецца некалькі пытаньняў, і таму на іх немагчыма даць адназначны адказ.
    Другое — неабходнасьць заверыць кожны падпісны ліст старшынём і членам Ініцыятыўнай групы, які зьбіраў подпісы. Праціўнікі рэфэрэндуму сьцьвярджалі, што «завераны» — гэта азначае «уласнаручна падпісаны».
    Трэцяе — подпіс старшыні Ініцыятыўнай групы мусіў быць завераны пячаткай мясцовага выканкаму. У некаторых выканкамах адмаўляліся ставіць пячатку.
    I,	нарэшце, чацьвёртае: у выпадку наяўнасьці патрэбнай колькасьці подпісаў, Вярхоўны Савет мусіў прызначыць дату рэфэрэндуму на чарговай сэсіі Вярхоўнага Савету. Закрыўшы вясновую сэсію, Шушкевіч сьцьвярджаў, што чарговая сэсія можа сабрацца толькі ўвосень — бо калі яе
    прызначыць празь некалькі тыдняў або месяцаў пасьля папярэдняй, яна будзе лічыцца «нечарговай» альбо «надзвычайнай».
    Некаторыя з штучна створаных цяжкасьцяў (гэтых самых «мэханізмаў запаволенага дзеяньня») нам удалося пераадолець, іншыя адыгралі фатальную ролю — адыгралі не самі па сабе, а з актыўным удзелам тых, хто не жадаў пакідаць свае дэпутацкія і чынавенскія крэслы.
    C A K A B I К
    2	сакавіка. Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Польшчай.
    3	сакавіка. Войскі былога СССР пачалі пакідаць Літву.
    12	сакавіка. У Салігорску пачаўся страйк шахцёраў.
    13	сакавіка. Візыту Менск міністра замежных справаў Нямеччыны Ганса-Дытрыха Геншэра, перамовы з кіраўніцтвам Беларусі і сустрэча з дэпутатамі Апазыцыі БНФ.
    14	сакавіка. Стварэньне Антыкрызіснага камітэту і падпісаньне кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету, Савету міністраў, лідэрамі палітычных партый, грамадзкіх арганізацый пагадненьня «Аб супольных дзеяньнях пры ўзьнікненьні пагрозы сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь».
    19 сакавіка. Вярхоўны Савет прыняў рашэньне аб стварэньні самастойных узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
    21 сакавіка. На рэфэрэндуме ў Татарстане 62% удзельнікаў выказаліся за сувэрэнітэт.
    28	сакавіка. Адбылася канфэрэнцыя па праблемах беларускага школьніцтва.
    Прадстаўнікі дзяржаўных органаў і дзяржаўных СМІ яе праігнаравалі.
    29	сакавіка. Першы авіярэйс Менск-Франкфурт кампаніі «Люфтганза».
    30	сакавіка. Старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч паведаміў, што першая партыя беларускіх грашовых адзінак («зайчыкаў») дастаўленая ў Беларусь.
    31	сакавіка. У Маскве падпісаны Фэдэратыўная дамова. Татарстан і Чачня ня ўдзельнічалі ў падпісаньні.
    ФАКСЫМІЛЕ ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ
    ПРАБЛЕМА
    У тыя некалькі тыдняў, калі ішоў збор подпісаў, самым, напэўна, часьцей ужываным словам у кіраўніцтва Ініцыятыўнай групы — зразумела, пасьля слова «рэфэрэндум» — было «факсыміле».
    Паводле закону, старшыня Ініцыятыўнай групы мусіў заверыць кожны падпісны ліст. Зразумела, што расьпісацца больш за сотню тысяч разоў было вельмі праблематычна.
    Але ў законе не было сказана—«расьпісацца». А заверыць можна па-рознаму, і мы абралі факсыміле.
    Праціўнікі рэфэрэндуму заявілі, што падпісныя лісты нельга прызнаваць сапраўднымі, паколькі на іх стаіць не ўласнаручны подпіс кіраўніка Ініцыятыўнай групы, а факсыміле ягонага подпісу.
    Пра гэта казалі і некаторыя члены Цэнтральнай выбарчай камісіі і кіраўнікі выканкамаў, якія адмаўляліся ставіць пячаткі на падпісныя лісты.
    I тут пачалося змаганьне з чынавенствам зброяй, якую яно само і абрала — юрыдычнай казуістыкай.
    Збор подпісаў за рэфэрэндум
    20 сакавіка Цэнтральная камісія прыняла адмысловую пастанову, якая забараняла засьведчваць подпіс, выкананы факсымільным спосабам.
    Чыноўнікі стваралі пэўную юрыдычную калізію, якую, аднак, Ініцыятыўнай групе ўдалося пераадолець — скарыстаўшы закон больш дасканала, чым зрабілі гэта чыноўнікі і Цэнтральная камісія. Я б нават сказаў — віртуозна.
    Але спачатку — пра ўласна факсыміле.
    Факсыміле — гэта пячатка, якая дакладна паўтарае подпіс.
    Ёсьць некалькі спосабаў капіяваньня подпісу. Гэта можа быць зроблена паліграфічным спосабам. Менавіта так у СССР рабілі на «ордэнскіх кніжках», дзе быў подпіс сакратара Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, а пазьней — старшыні Прэзыдыюму. У часы «позьняга» Брэжнева ягоны подпіс як старшыні Прэзыдыюму ВС СССР паліграфічна друкаваўся на большасьці граматаў, якія прыкладаліся да залатых зорак Герояў Савецкага Саюзу і Сацыялістычнай працы, а таксама мэдалёў «Маці-гераіня». Падобным спосабам у некаторых краінах зьмяшчаюцца на грашовых купюрах подпісы кіраўнікоў нацыянальных банкаў. Існуе так званы «аўтапэн» — мэханізм, які пяром або флямастэрам выводзіць подпіс — яго выкарыстоўвалі найболын папулярныя амэрыканскія астранаўты, каб праставіць подпіс на фатаздымках для калекцыянэраў, часта выкарыстоўваюць канцылярыі кіраўнікоў дзяржаваў — для падпісаньня вялікай колькасьці лістоў або тых самых фатаздымкаў. Напрыклад, у 1994 годзе я атрымаў ліст падзякі ад амэрыканскага прэзыдэнта Біла Клінтана за дапамогу ў арганізацыі ягонага візыту ў Менск — подпіс быў не ўласнаручны, а выкананы аўтапэнам (дарэчы, дата на лісьце была — 25 сакавіка, як мне патлумачыў амбасадар Дэйвід Сўорц — невыпадкова). Выкананы аўтапэнам подпіс складана адрозьніць ад арыгінальнага, добры спосаб — параўнаць з
    аналягічным: яны супадуць ідэальна, пры тым што ніхто ня можа паставіць свой подпіс абсалютна аднолькава.
    Факсыміле — напэўна, самы стары мэтад капіяваньня подпісу. Дэпутаты-камуністы, якія выступалі супраць рэфэрэндуму і сьцьвярджалі, што факсыміле — гэта ня подпіс (а значыць, ня мае юрыдычнай сілы), цудоўна ведалі сілу факсыміле.
    Менавіта факсыміле сакратароў ЦК КПБ і сакратароў абкамаў выкарыстоўвалася на дакумэнтах, якія рассылаліся ў райкамы (у буйных гарадах, падзеленых на раёны, факсыміле мелі і сакратары гаркамаў). Факсыміле прастаўляліся на рашэньнях старшыні Савету міністраў і міністраў, якія рассылаліся ў аблвыканкамы, абласныя ўпраўленьні і галіновыя прадпрыемствы.
    Некалькі дэпутатаў са складу нашага Вярхоўнага Савету зь ліку вышэйшай камуністычнай намэнклятуры маглі прыгадаць, што бачылі факсыміле генэральных сакратароў ЦК КПСС — арыгінальныя подпісы генсэкаў практычна не выходзілі са Старой плошчы ў рэспублікі і вобласьці.
    У выпадку невыкананьня распараджэньня, заверанага такім спосабам, ад генсэка да сакратара гаркаму, кіраўніка чакалі непрыемнасьці рознай ступені цяжкасьці, аж да зьняцьця з пасады.
    Гэта—у часы, на якія прыпаў кар’ерны росквіт большасьці дэпутатаў зь ліку намэнклятуры.
    У гады ранейшыя, якія памяталі дэпутаты ад вэтэранскай арганізацыі, за невыкананьне пасылалі ў ГУЛАГ альбо ў Курапаты.
    3 1930-ых гадоў Сталін даў права ставіць факсыміле свайго подпісу некалькім набліжаным асобам, у тым ліку і Бэрыі. Гэтая пачатка вырашала лёсы сотняў тысяч людзей, а часам і народаў — так, на распараджэньні аб высылцы калмыкаў стаіць факсыміле Сталіна.
    У момант, калі я пішу гэтыя радкі, грамадзянскае заканадаўства абсалютнай большасьці краінаў прызнае факсыміле аналягам уласнаручнага подпісу. Але ў 1992 годзе не было заканадаўча вызначана, на дакумэнты якога кшталту можна ставіць факсыміле, а на якія — не. А гэта значыць, што дзейнічаў прынцып—тое, што не забаронена законам — тое дазволена.
    Ініцыятыўная група зьвярнула ўвагу нашых апанэнтаў на частку 3 артыкулу 11 Закону аб рэфэрэндуме, дзе было сказана: «Кожны падпісны ліст павінен быць завераны старшынём і членам Ініцыятыўнай групы, які ажыцьцяўляе збор подпісаў, якія нясуць адказнасьць за праўдзівасьць дадзеных, што ў іх зьмяшчаюцца».
    Пазьней у адмысловым адкрытым лісьце Анцулевіч і Пазьняк зьвярталі ўвагу на тое, што ў працытаваным вышэй палажэньні думка заканадаўцы выяўленая цалкам. «Старшыня і член Ініцыятыўнай групы ўскладаюць на сябе адказнасьць, завяраючы падпісныя лісты, — пісалі яны. — Але Закон не рэглямэнтуе, якім спосабам гэта рабіць! Гэта дае права выкарыстоўваць любы