• Часопісы
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Але ў канцы 1980-х ад страху пазбавіліся і pa61 лі генэралу дробныя гадасьці, а ў пачатку 1990-х Шыркоўскі, ужо старшыня КДБ, толькі і мог сабе дазволіць, што скардзіцца на віцебскае начальства.
    У 2000-х страх перад чэкістамі вернецца.
    У мяне былі своеасаблівыя адносіны з Шыркоўскім, заснаваныя на знаёмстве яшчэ па Віцебску. Якраз у 1993 годзе я паспрабаваў дамагчыся рассакрэчаньня справы забойцы прэзыдэнта ЗША Кенэ-
    дзі Лі Гарві Освальда, якая была вернутая ў архіў КДБ Беларусі з Масквы. Перамовы з кіраўніцтвам камітэту ішлі доўга, адзіны рэальны вынік — я стаў першым чалавекам не ў чэкісцкіх пагонах, які патрымаў тую справу ў руках, а таксама пагутарыў з «куратарам» Освальда — усё гэта, зрэшты, падрабязна апісана ў кнізе Аляксандра Лукашука «Освальд у Менску» (больш поўнае выданьне — «Галіяфы», 2017).
    Вось тады і давялося пабываць у кабінэце старшыні КДБ, дзе партрэт «жалезнага Фелікса» быў заменены на нейкі пэйзаж з возерам і бярозкамі. Шыркоўскі любіў паразважаць пра цяжкую сытуацыю і «дэстабілізуючыя фактары» (праўда, фактары без фактуры — «Ты сам усё ведаеш, навошта мне табе называць»), а аднойчы паўжартам-паўсур’ёзна прапанаваў мне ісьці ў КДБ прэс-сакратаром — «Уяўляеш, які будзе знак перабудовы органаў!»
    Канешне, да прапановы я паставіўся з жартам, але КДБ сапраўды перабудоўваўся. Ва ўсялякім разе, тады так падавалася: адкрываліся архівы, чэкісты самі друкавалі артыкулы пра рэпрэсаваных. Памятаю, як на Дзяды, магчыма, у гэтым самым 1993 годзе, калі мы праходзілі па праспэкце, супрацоўнікі КДБ выйшлі на прыступкі свайго будынку і моўчкі стаялі — без капелюшоў.
    У мяне таксама засталіся добрыя ўражаньні ад тых некалькіх маладых афіцэраў дзяржбясьпекі, якія былі ў ахове Станіслава Шушкевіча.
    Ня думаю, што Шыркоўскага можна назваць чалавекам дэмакратычных поглядаў, але ён ня быў сатрапам.
    Зрэшты, магчыма, гэта была гульня пад «новыя
    часы».
    Шушкевіч — шэф КДБ
    Ня маю намеру ствараць палітычны партрэт старшыні КДБ — у кантэксьце падзеяў першых гадоў беларускай незалежнасьці важна тое, што, паводле закону, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі падпарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету.
    Але мэханізм гэтага падпарадкаваньня вызначаны ня быў. На практыцы гэта выглядала так, што толькі старшыня Вярхоўнага Савету атрымліваў рэгулярную, практычна штодзённую інфармацыю з КДБ і толькі яму старшыня КДБ дакладаў тое, што лічыў патрэбным дакласьці.
    Нават «профільная» камісія Вярхоўнага Савету па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, абароны і барацьбы са злачыннасьцю (заўважым — на першым месцы «нацыянальная бясьпека»), якую ўзначальваў Мечыслаў Грыб, — нават яна такой інфармацыі ня мела, і старшыня КДБ на даклады да кіраўніцтва парлямэнцкай камісіі не хадзіў. Ведаю таксама, што ніколі парлямэнцкая Камісія па пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правах чалавека, членам якой я зьяўляўся, ня мела дакладаў з КДБ (натуральна, я не бяру ў разьлік нашу перапіску ў справе рэабілітацыі рэпрэсаваных).
    Тыя парлямэнцкія камісіі, якія зьвярталіся ў камітэт па нейкую інфармацыю, звычайна яе атрымлівалі (напрыклад, гэтым карыстаўся Пётра Садоўскі ў бытнасьць старшынём камісіі па міжнародных сувязях і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці), але гэта былі адзінкавыя выпадкі.
    Такім чынам, Станіслаў Шушкевіч фактычна адзіны атрымліваў рэгулярную інфармацыю ад Шыркоўскага.
    Які аб’ём быў гэтай інфармацыі, што расказваў старшыня КДБ сьпікеру парлямэнту, у якой ступені і наколькі глыбока закраналася сытуацыя, якую прынята называць «унутрыпалітычнай», ці паведамляў Шыркоўскі Шушкевічу пра ўзаемаадносіны ўнутры партый (кіраўнікі КДБ заяўлялі, што не вядуць палітычны вышук), пра ўзаемаадносіны кіраўніцтва ўраду — магу толькі здагадвацца. Але ў студзені 94-га, калі Вярхоўны Савет адправіў яго ў адстаўку, Шыркоўскі сказаў Пазьняку: «Я рабіў для Шушкевіча ўсё!» Нам таксама было вядома, што Шыркоўскі інфармаваў Шушкевіча пра найбольш яскравыя факты карупцыі ў дзяржаўным апараце (ні адзін, ні другі гэтага не хавалі).
    Словам, ад канца 1991-га і да студзеня 1994-га, да сваёй адстаўкі, цягам больш як двух гадоў Станіслаў Шушкевіч быў самым інфармаваным чалавекам у краіне.
    Акрамя самога Шыркоўскага, зразумела.
    I адзіным чалавекам, якому падпарадкоўваўся КДБ.
    Пэўна, варта ўдакладніць — адзіным у Беларусі, бо ці выйшаў КДБ цалкам з-пад кантролю Лубянкі — спрэчнае пытаньне (пасьля сваёй адстаўкі Шыркоўскі пераехаў у Маскву).
    Такая сытуацыя давала Шушкевічу вялікія магчымасьці для дзеяньняў.
    I што асабліва важна — Шушкевіч мог разьлічваць на падтрымку Шыркоўскага.
    I тут трэба нагадаць, што Савет міністраў і дзяржсакратар Данілаў неаднаразова рабілі спробы перавесьці КДБ ва ўласнае падпарадкаваньне, але гэта ім не ўдавалася: мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ, заўсёды выступалі супраць, да нас далучаліся ін-
    шыя, і нават ня ўсе падкантрольныя Кебічу дэпутаты былі згодныя даць прэм’еру канчаткова поўны кантроль над краінай.
    He атрымаўшы посьпеху легітымным шляхам, атачэньне Кебіча пачало дзейнічаць ціха, праз створаныя і непадкантрольныя (у адрозьненьне ад міністэрстваў) так званыя «галоўныя ўпраўленьні» Савету міністраў. Галоўная роля тут адводзілася Генадзю Данілаву, чыё ведамства выступала ініцыятарам далучэньня Беларусі да сыстэмы калектыўнай бясьпекі.
    У пэўны момант спробы кантролю зрабіліся нагэтулькі нязноснымі, што супраць выступіў і міністар унутраных спраў Уладзімер Ягораў, які быў членам ураду і падпарадкоўваўся Кебічу паводле Канстытуцыі. Кебічу, але не Данілаву.
    Генэралы КДБ і МУС абараняюць Канстытуцыю
    У адзін з апошніх дзён восені 1993-га мне пазванілі адразу некалькі журналістаў і запыталі, ці сапраўды Шыркоўскі і Ягораў выступілі супраць Кебіча? Спачатку я падумаў, што гэта нейкая ня надта прадуманая дэзінфармацыя, бо нічога падобнага ў Беларусі яшчэ не здаралася. Аднак неўзабаве я трымаў у руках некалькі аркушаў — ліст, які неўзабаве быў распаўсюджаны і сярод дэпутатаў.
    Ліст меў назоў «Пра некаторыя пытаньні дзяржаўнага ўладкаваньня Рэспублікі Беларусь», падпісаны быў Шыркоўскім і Ягоравым 20 лістапада 1993 года.
    Журналісты ня мелі рацыі — ліст ня быў супраць Кебіча, больш таго, ён меў два адрасы, Шушкевічу
    Председателю Верховного Совета Республйкй Беларусь
    С. С.Шушкевйчу
    ■ .	Председателю Совета Мйнйстров
    . -	Республйкй Беларусь,
    В. Ф. Кебйчу
    Уважаемый Станнслав Станйславовйч! Уважаемый Вячеслав Францевйч!
    0 некоторых вопросах государственного
    устройства Республйкй Беларусь
    Комнтет государственной безопасностн в теченші 1992х93 годов неоднократно ннформнровал высшме органы властм н управлення республнкн о негатнвных процессах в Вооруженных Снлах, вызванных тороплнЬостью прн нх реформярованнн (W 3/1-30-92Г., 3/1-290-92г., 3/1-114-93г'). однако вноснмые предложенмя былн оставлены без вннманмя.
    Выступая на Х-й сесснн Верховного Совета Беларусн (ноябрь 1992г.) Председатель КГБ отмечал, что одной нз прнчнн тяжелого положенйя в Вооруженных Снлах, офнцерского корпуса являются поспешность прннятых решеннй о судьбе КБВО, допуіценные перекосы в реформнрованнн армші.
    Это было обусловлено некомпетентностью отдельных лнц нз чпола представнтелей Верховного Совета й Совета Мннмстров, участвовавшнх в подго товке для рассуотренмя высшймй органамн властн н управ'л^нпя документов н предложеннй. . *
    Как показало время, ошнбочным решеннем явнлось созданне самостоятельных Погранмчных войск. да еіце н с Главным управленнем, Железнодорожных н войск Гражданской обороны. Это прнвело к необоснованным колоссальным фмнансовым н матернальным затратам государственных средств.
    Представляется, что в практнке кадровой полнтнкн Вооруженных Снд Республнкн сегодня решаюіцймй крмтернямн прн назначенпп на должностн стано вятся лнчная преданность, налнчне блнзкнх связей в опреДеленных правптельственных кругах. Это прнвело к беспрерывным перестановкам п назначе нням командных кадров. Так, тольхо за полтора года в Мннпстерстве оборо ны сменнлось четыре заместнтеля мнннстра; все командуюшйе обіцевойсковых н танковых армнй, начальннкн йх штабов, командуюіцйй ПВО. Аналогнчная сн
    Ліст старшыні КДБ Э. Шыркоўскага і міністра ўнутраных спраў У. Ягорава, распаўсюджаны сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савету.
    -	4 -
    С явным преьышрннем свомх полномочнй н в нарушенле сушествуюцнх правпл Госсекретарчат самостоятельно прннял решенне о ввозе в республаку крупной парткн оружня нз Росснн, опять же пронгнорнровав познцмю МВЛ по этому вопросу.
    , На основаннм нзложенного полагаем:
    -	в целях значнтельного сокраіцення расходов на созданный управленческйй аппарат целесообразно переподчйнмть войска Гражданской ’обороны н Железнодорожные войска Мнннстерству обороны Беларусн, а Погранвойска КГБ, что значмтельно сократнт колйчвство руководяшего состава іі сохраннт огромные матсрнальные средства: попыснт нх ЧмТектнпность.
    -	Госсекретарнат. как структура, не предусмотренная Основным Законом государства, й, йсходя нз этого, не обладаюшая ннкакнмн властнымн полно мочмямн является мзлншней. Счнтаем, что дальнейшее вмешательство Госсекретаря Г.Н.Данйлова в работу органов военной контрразведкп. МВД н Внутренвнх войск не может быть терпнмо.
    Данное пнсьмо 23 ноября с. г. .булет распространвно срелн лепутатов Верховного Совета, которые, как мы надеемся. прнмут соответствуюіцяе решення по поднятым вопросам.
    Прсдседатель Колаітета госбезопасносш Міінйстр внутреннйх дел Республшш Беларусь	.	Республйкй Беларусь
    	3. Н. Шйрковскйй.	В. Д. Егоров.
    " ноября 1993 года"^	" •’-°" ноября 1993 гола.
    . *
    і Кебічу, і аўтары зьвярталіся да абодвух — «Паважаны Станіслаў Станіслававіч! Паважаны Вячаслаў Францавіч!»
    Аўтары зьвярталі ўвагу на «нэгатыўныя працэсы ва Ўзброеных Сілах», на прызначэньне на кіруючыя пасады паводле прынцыпу «асабістай адданасьці». Адмоўна ацэньвалі стварэньне самастойных Памежных войскаў («гэта прывяло да неабгрунтаваных калясальных фінансавых і матэрыяльных затратаў»),
    Раней памежнікі ўваходзілі ў структуру КДБ, а з моманту вылучэньня Памежных войскаў у асобную структуру імі камандаваў былы камандзір Віцебскай дэсантнай дывізіі, дэпутат Вярхоўнага Савету Яўген Бачароў, якога называлі генэралам, цалкам падкантрольным Данілаву. Фактычна, Данілаў атрымаў даволі моцную ўзброеную групоўку. Шыркоўскі і Ягораў сьцьвярджалі, што Памежныя войскі ўзялі на сябе функцыю спэцслужбы: «уводзячы КДБ і іншыя органы ўлады ў зман адносна сапраўдных мэтаў, карыстаючыся падтрымкай Дзяржсакратара па барацьбе са злачыннасьцю і нацыянальнай бясьпецы, камандуючы Памежнымі войскамі стварыў АСАМ («асобную службу актыўных мерапрыемстваў»), Апошняя, падмяняючы органы дзяржаўнай бясьпекі і ўнутраных спраў, праводзіць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі апэратыўна-вышуковыя дзеяньні ў поўным аб’ёме».