Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Важнасьць моманту разумеў і сам герой дня: Лукашэнка ўзышоў на трыбуну ў новым гарнітуры (здаецца, шэра-блакітнага колеру).
Нам удалося дамагчыся, каб з альтэрнатыўным дакладам выступіў Сяргей Антончык, і вось ён сапраўды прывёў факты злоўжываньняў і карупцыі на самым версе выканаўчай улады, і назваў прозьвішчы, і абвінаваціў Лукашэнку ў тым, што той сьвядома ў сваім дакладзе не назваў гэтых імёнаў, — але даклад Сяргея ня меў таго эфэкту, як выступ Лукашэнкі, бо адбываўся не ў рэжыме жывой радыётрансьляцыі і быў фактычна замоўчаны дзяржаўнымі СМІ.
Ну а разьюшылі Лукашэнку гэткія мае словы ў часе абмеркаваньня ягонага дакладу:
«Я не чакаў выкрыцьця асабліва вялікіх фактаў ад спадара Лукашэнкі. Гэта ня тая асоба. Але і без таго гэтая справаздача асабіста ў мяне пакінула пачуцьцё расчараваньня. Праўда, выступы іншых дэпутатаў — членаў камісіі і, у прыватнасьці, Сяргея Антончыка, далі больш фактаў. Бо калі справаздача ўтрымлівала ў асноўным больш палітыку, нават не палітыку, а палітыканства, дык выступленьне Антончыка было пабудавана на фактах і толькі на фактах. Я перакананы, што калі б яму далі
не 30 хвілін, а гадзіну і 30 хвілін, то і яшчэ засталіся б факты. “Я готов предоставнть ннформацню о крупных руководнтелях”, — сказаў спадар Лукашэнка, але не прадаставіў. “ймеется ннформацня об участнн высшнх должностных лнц в торговле оружнем”, — але чаму тут, на гэтай парлямэнцкай трыбуне, гэтая інфармацыя не была названая? Мне ў ліку іншых народных дэпутатаў ужо, напэўна, тры разы з гэтай трыбуны даводзілася выступаць з запытамі пра справу «Белмедполя», дзе працуе спадарыня Алена Кебіч і куды былі перададзеныя 3 мільёны даляраў для закупу мэдычнага абсталяваньня. Няма адказу».
У выступе я нагадаў, што «ў нас за гэты год толькі 20 тысяч рублёў узята падатку за транзыт, транзыт таго транспарту, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Вось гэта злачынства супраць дзяржавы. Гэта праява таго, што ўрад абсалютна не клапоціцца пра дзяржаўныя інтарэсы».
20 тысяч рублёў у тым часе — гэта дзесяць даляраў; хто з урадоўцаў быў зацікаўлены ў тым, каб патэнцыйныя мільёны не пайшлі ў бюджэт, ці альтруістычным было такое зацікаўленьне — пра гэта Лукашэнка не казаў. Як не сказаў і пра сытуацыю вакол 3 мільёнаў даляраў для фірмы, дзе працавала жонка Кебіча, пра што і дэпутаты апазыцыі, і газэта «Свабода» казалі і пісалі ўвесь 1993 год.
Даклад пісалі людзі Кебіча
Выступам Лукашэнкі 14-15 сьнежня можна было б прысьвяціць ня тое што асобны разьдзел кнігі, a і цэлую кнігу. Але я ня буду гэтага рабіць: больш
важна сказаць пра тое, хто насамрэч быў стваральнікам дакладу.
I ўсё ж — некалькі словаў пра ягоны зьмест, паколькі ён тычыўся і нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ, і мяне асабіста.
Пазьней маю ацэнку таго дакладу як сумесі праўды, напалову праўды і заведамай хлусьні будуць цытаваць біёграфы Лукашэнкі, таму тут расшыфрую: праўдай былі названыя імёны чыноўнікаў невысокага рангу, паўпраўдай — наяўнасьць у мяне і Заблоцкага, як гэта вынікала з выступу Лукашэнкі, замежных (мелася на ўвазе — не савецкай ці расейскай вытворчасьці) аўтамабіляў (насамрэч, тое былі старыя, «дабітыя» машыны, кожнай — больш за дзесяць гадоў), ну а поўнай хлусьнёй было сьцьвярджэньне, што апазыцыя замешаная ў карупцыі гэтак сама, як і ўлада.
«Каля кармушкі і чыноўнікі, і апазыцыянэры хрукаюць аднолькава», — надрукавала «Советская Белоруссня» словы Лукашэнкі.
Адказваючы на пытаньні з трыбуны сэсіі, Лукашэнка сказаў: «Ответ Наумчнку. Первое. Нет, нн с Шушкевнчем, нн с вамн, Вячеслав Францевнч, я не согласовывал наш матернал. Да, Сергей, я действнтельно не рос в черных обкомовскнх “волгах” н на черной лкре (сьмех у зале) л жлзнь влдел не через ветровое стекло той черной “волгл”».
Чорная ікра і чорны аўтамабіль, ва ўяўленьні Лукашэнкі, былі атрыбутам сям’і сакратара абкаму партыі, якім мой бацька быў да жніўня 1991 году. У залі сапраўды стаяў рогат, карэктна пазначаны ў стэнаграме «сьмехам у залі».
Сяргей Антончык, Апазыцыя БНФ: «Я проста абураны, калі дэпутат Лукашэнка папракае дэпу-
тата Навумчыка толькі ў тым, што ён зьяўляецца сынам работніка абкаму. Бо так пры Сталіне людзей... А я сын рэпрэсаванага. Бацьку страціў у сямнаццаць гадоў. Але гэта не перашкаджае мне сябраваць і быць у нармальных адносінах з чалавекам, бацька якога, можа быць, быў па іншы бок барыкад. I толькі тыя сталіністы за тое, што нехта сябраваў з Троцкім ці яшчэ з кімсьці, саджалі ў турмы. Таму я прасіў бы, каб Лукашэнка папрасіў прабачэньня перад дэпутатам Навумчыкам».
Канешне, ніякага прабачэньня Лукашэнка не папрасіў, а большасьць дэпутатаў была задаволеная словамі пра «чорную ікру» і зусім ня ўбачыла ў падобных пасажах ніякай небясьпекі.
Празь некалькі гадоў прыгаданыя Сяргеем Антончыкам сталінісцкія мэтады расправы з апанэнтамі ўвойдуць у сілу і будуць каштаваць жыцьця некаторым з тых, хто ў той момант знаходзіўся ў Авальнай залі і ўхваляў словы Лукашэнкі.
Адказваючы 15 сьнежня на маё сьцьвярджэньне, што ягоны выступ быў узгоднены з найвышэйшымі асобамі, Лукашэнка заявіў, што «Нет, нн с Шушкевнчем, нн с вамн, Вячеслав Францевнч, я не согласовывал наш матернал». Гэтатаксамабыла хлусьня напалову.
I не таму, што з Шушкевічам свой даклад Лукашэнка сапраўды не ўзгадняў. He ўзгадняў ён яго і з Кебічам. Лукашэнку проста не было патрэбы насіць свой тэкст да Кебіча — таму што пісаўся гэты тэкст разам зь людзьмі Кебіча, пры поўным спрыяньні Кебіча і пры поўным кантролі Кебіча.
Вось што праз гады сказаў тагачасны галоўны рэдактар «Советской Белорусснн», а пазьней рэдактар (паводле некаторых зьвестак — фактычны
суаўтар) мэмуараў Кебіча, Ігар Асінскі: «14 сьнежня 1993 году на ўнутраным развароце газэты быў надрукаваны антыкарупцыйны даклад Аляксандра Лукашэнкі... публікацыя, ва ўмовах строгай сакрэтнасьці падрыхтаваная журналісткай Людмілай Масьлюковай, выклікала неверагодны ажыятаж у грамадзтве. Увесь розьнічны наклад разышоўся за лічаныя хвіліны... А празь некалькі гадзінаў Аляксандар Лукашэнка выступіў з гэтым дакладам на сэсіі Вярхоўнага Савету, зрабіўшы, магчыма, самы важны крок да вяршыняў дзяржаўнай улады» (Натальля Кулінка, Натальля Фядотава. «Время несбывшнхся надежд», Вільня, Логвінаў, 2014, с. 173-174).
Варта ўдакладніць сказанае Асінскім — тэкст дакладу друкаваўся ў форме інтэрвію з супрацоўніцай газэты Людмілай Масьлюковай. Але гэта дэталь, а галоўнае — прызнаньне тагачаснага рэдактара газэты Савету міністраў, што ён меў тэкст яшчэ перад тым, як ён быў зачытаны з трыбуны Вярхоўнага Савету.
А вось прызнаньні самой Масьлюковай (якая адным са сваіх палітычных дасягненьняў лічыць тое, што, калі балятавалася ў ВС-13 у 1995 годзе, «у сваёй акрузе нямала крыві папсавала суперніку Валянціну Голубеву — самаму гарластаму з БНФ» (там сама, с. 141).
Яна кажа, што даклад Лукашэнкі пісаўся з удзелам журналістаў «СБ».
Масьлюкова не хавае радасьці: «Поўны фурор, і над разваротам — маё імя буйным шрыфтам. Але! Ідэя Лукашэнкі. Гэта ён узначаліў у парлямэнце антыкарупцыйную камісію, якая і рыхтавала яму даклад—лёсавызначальны і для яго самога, і для ўсёй
краіны. Факты “нарылі” прафэсійныя сьледчыя. Канцэпцыю выбудоўваў палітык Васіль Новікаў (будучы кандыдат у прэзыдэнты ад камуністычнай партыі — С. Н.). Усе разам мы з Аляксандрам Рыгоравічам ацэньвалі, што атрымліваецца. Ён даклад ухваляў, але тыкаў у старонкі пальцам: маўляў, тут, вось тут і яшчэ вось тут я свой “фіціль” устаўлю. На мой погляд, менавіта “фіцілі” і зрабілі палымянай тую ягоную прамову з парлямэнцкай трыбуны...» (там сама, с. 136).
У інтэрвію Аляксандру Фядуту для ягонай кнігі Масьлюкова кажа: «Малумаў правяраў дакладнасьць фактуры, Сазонаў пастаўляў “сьвяжак”, каб нешта ўзмацніць, Новікаў адсочваў жорсткасьць лёгікі, разьвіцьцё думкі. А я, як і належыць журналісту, гарэзьнічала над тэкстам» (Аляксандар Фядута. Лукашенко. Полнтпческая блографня. Масква, «Референдум», 2005, ст. 94).
I Асінскі, і Масьлюкова блытаюць даклад, адказы на пытаньні і інтэрвію — але ў дадзеным выпадку важна тое, што ўсё гэта пісалася з дапамогай супрацоўнікаў газэты Савету міністраў. Прычым ня проста журналістаў, а давераных Кебічу асобаў. Ня лішне заўважыць, што Масьлюкова мела непасрэдны доступ да Кебіча: «Я мела, як кажуць, “доступ да цела” прэм’ера. Вячаслаў Францавіч даў мне тэлефон свайго ахоўніка, каб, у выпадку неабходнасьці, я магла наўпрост выйсьці на яго» («Время несбывшнхся надежд», с. 145).
Прызнаньні Людмілы Масьлюковай пацьвярджаюць тое, пра што мы ведалі. I, бадай, апошняя яе цытата: «Ня без удзелу “СБ” быў адпраўлены ў адстаўку сьпікер парлямэнту Станіслаў Шушкевіч — “белавескі зубар”. Так яго называлі, таму
што ён як кіраўнік Беларусі 8 сьнежня 1991 году падпісаў у Віскулях вось гэта: “Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як... геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне”» (там сама, с. 135). I праз 20 гадоў Масьлюкова гневаецца з прычыны ліквідацыі СССР і ганарыцца датычнасьцю да адстаўкі Шушкевіча.
Калі можна казаць пра нейкую долю віны Шушкевіча ў кантэксьце дакладу Лукашэнкі, дык яна толькі ў тым, што ён, Шушкевіч, не надаў праблемам карупцыі асаблівай увагі. Але калі Шушкевічу можна закінуць ігнараваньне тэмы карупцыі, дык Кебічу — непасрэднае спрыяньне сумнеўнаму ўзбагачэньню. Зусім розная ступень вінаватасьці.
Міжнародная няўрадавая арганізацыя Transparency International, якая вывучае стан карупцыі ў розных краінах сьвету, невыпадкова пазначае свой штогадовы рэйтынг менавіта як «успрыманьне» карупцыі.
Гэтым самым на першае, асноўнае месца выводзіцца нават ня сам рэальны ўзровень карупцыі, а ягонае ўспрыманьне насельніцтвам (у момант, калі я пішу гэтыя радкі, у індэксе Transparency International, Беларусь знаходзіцца на 68-м месцы, паміж Сэнэгалам і Аманам).
У 1993 годзе ў Беларусі ўзровень жыцьця пагоршыўся, і многія зьвязвалі гэта з дэмакратычнымі і эканамічнымі рэформамі (хоць тое было якраз вынікам адсутнасьці такіх рэформаў). Але каб убачыць, хто імкліва багацее, ня трэба было разьбірацца ў паліталёгіі: багацелі чыноўнікі ды тыя, хто быў да іх набліжаны. БНФ прапаноўваў прыняць пакет антыкарупцыйных законаў, у тым ліку і пра асновы службы ў дзяржаўным апараце, нават