Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Далей аўтары сканцэнтраваліся на Дзяржаўным сакратарыяце па барацьбе са злачыннасьцю і нацыянальнай бясьпецы, які ўзначальваў Генадзь Данілаў.
Дзяржсакратарыят «якога-небудзь заўважальнага ўплыву на ўмацаваньне правапарадку ў рэспу-
бліцы... ня робіць, але патрабаваньняў узгадняць чыста службовыя пытаньні ад яго ідзе аж занадта... Мэта самасьцьвярджэньня і стварэньня бачнасьці сваёй дзейнасьці, значнасьці сярод праваахоўных органаў выяўляецца ў настойлівым імкненьні Дзяржсакратарыяту і асабіста Г. Данілава падпарадкаваць сабе кадравую палітыку МУС... Аналіз дзеяньняў Г. Данілава дазваляе з усёй пэўнасьцю зрабіць выснову пра ягоныя спробы ўсталяваць сярод кіраўніцтва МУС атмасфэру падазронасьці і рознагалосьсяў».
Прыводзіліся і канкрэтныя факты — так, «зь відавочным перавышэньнем сваіх паўнамоцтваў і ў парушэньне існуючых правілаў Дзяржсакратарыят прыняў рашэньне пра ўвоз у рэспубліку вялікай партыі зброі з Расеі, ізноў жа праігнараваўшы пазыцыю МУС».
Шыркоўскі і Ягораў прапаноўвалі перападпарадкаваць войскі Грамадзянскай абароны і Чыгуначныя войскі Міністэрству абароны, а Памежныя войскі — КДБ.
Але галоўным было іншае: «Дзяржсакратарыят як структура, не прадугледжаная Асноўным Законам (Канстытуцыяй — С. Н.) дзяржавы і якая, сыходзячы з гэтага, не валодае ніякімі ўладнымі паўнамоцтвамі, зьяўляецца залішняй. Лічым, што далейшае ўмяшаньне дзяржсакратара Г. I. Данілава ў працу органаў зьнешняй контравыведкі, МУС і Унутраных войскаў цярпець нельга».
Тут упершыню на такім высокім узроўні была прызнаная неканстытуцыйнасьць створаных Кебічам структураў — раней пра гэта казалі толькі мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ.
У апошнім абзацы Шыркоўскі і Ягораў паведамлялі, што ліст 23 лістапада будзе распаўсюджаны сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савету, «якія, як мы спадзяемся, прымуць адпаведнае рашэньне па ўзьнятых пытаньнях».
БНФ абараняе генэралаў
Саюзьнікі ў палітыцы могуць быць розныя сталыя і часовыя, ідэйныя аднадумцы і апанэнты. Здараецца, што менавіта з часовымі саюзьнікамі зь лягеру ідэйных апанэнтаў дасягаюцца найбольшыя перамогі (прыклад — альянс Чэрчыля, Рузвэльта і Сталіна).
Думаю, што аўтарам ліста падавалася парадаксальным, што іх, былых камуністаў (Шыркоўскі свайго часу працаваў сакратаром райкаму камсамолу, а Ягораў — сакратаром ЦК камсамолу Беларусі), пракамуністычная большасьць падтрымаць адмовілася, а падтрымалі тыя, з кім яны калісьці змагаліся (Ягораў пэўны час служыў у КДБ, у структуры, якая займалася дысыдэнтамі — якраз тады, калі супраць Пазьняка ўжываліся рэпрэсіі за ўдзел у нацыянальным руху).
Аднак для нас было важна, што гэтыя два генэралы знайшлі ў сабе сьмеласьць выступіць супраць спаўзаньня краіны ў беззаконьне. Як потым нам стала вядома, яны разумелі, што нашая падтрымка будзе мець хіба што маральнае і палітычнае значэньне, але спадзяваліся яны на рашучыя дзеяньні Шушкевіча.
Наяўнасьць прозьвішча Кебіча сярод двух адрасатаў нікога не падманула: Шыркоўскі і Ягораў тым самым давалі прэм’еру шанец выправіць сытуацыю,
хоць бясспрэчна, што мізэрнасьць такога шанцу была для іх відавочная. Выступаючы супраць найбліжэйшага палітычнага паплечніка і асабістага сябра Данілава (і адначасна — асабістага ворага Шушкевіча), сілавыя міністры фактычна выступалі супраць Кебіча і ў падтрымку Шушкевіча.
Ва ўсякім разе, Шушкевіч мог разьлічваць на іх падтрымку, і гэта карэнным чынам мяняла расклад сілаў — ён цяпер мінімальна залежаў ад Вярхоўнага Савету.
У той сытуацыі гэта азначала шмат, калі ня ўсё. Нават калі ня браць у разьлік Барыса Ельцына, якога Шушкевіч падтрымаў у драматычныя дні кастрычніка і які мог бы адгукнуцца на просьбу Шушкевіча аб падтрымцы ў адказ. Але ў дні адстаўкі Шушкевіча Ельцын такой падтрымкі ня выкажа — праўда, і просьбы не было.
Магчымасьці Шушкевіча пашыраюцца
Ліст Ягорава і Шыркоўскага адкрываў перад Шушкевічам магчымасьці, пра якія яшчэ нядаўна можна было толькі марыць.
Канешне, мы ў тыя дні абмяркоўвалі, што мог і што мусіў зрабіць старшыня Вярхоўнага Савету, прычым цяпер ужо нават ня ставячы наперад пазыцыю большасьці дэпутатаў (гэта была ўлюблёная адгаворка Шушкевіча, у пэўных выпадках справядлівая — парлямэнцкая большасьць здольная была заблякаваць якую заўгодна прапанову).
Шушкевіч мог заявіць пра неабходнасьць адстаўкі ўраду Кебіча, фармаваньня кааліцыйнага пераходнага ўраду, прыняцьця новага закону аб выбарах і іх прызначэньня на вясну 1993 году (апошняе,
дарэчы, было абавязкам Вярхоўнага Савету паводле ўласнага рашэньня ў кастрычніку 1992 году).
Такі альгарытм дзеяньняў мы прапаноўвалі, і ён бы ўратаваў краіну ад таго, што адбылося неўзабаве (адстаўка Шушкевіча, прыняцьце пад ціскам атачэньня Кебіча прэзыдэнцтва і пасьля выбараў — спаўзаньне Беларусі ў аўтарытарызм). А галоўнае, гэта было цалкам рэальна.
Безумоўна, надзвычайнай сэсіі мусіла папярэднічаць падрыхтоўка.
У Шушкевіча была інфармацыя ад Шыркоўскага пра сумнеўныя камэрцыйныя гешэфты некалькіх дзясяткаў дэпутатаў, і індывідуальныя гутаркі з гэтымі дэпутатамі цягам некалькіх дзён прымусілі б іх узважыць сваю пазыцыю. Магчыма, гэта і не зусім прыгожы мэтад — але прыдатны, каб засьцерагчыся ад вялікай бяды ў будучыні. Як кажуць, людзі — не анёлы, такі мэтад прымяняецца ў парлямэнцкай практыцы пераходных краінаў.
Шушкевіч мог выступіць у жывым этэры тэлебачаньня і радыё з фактамі пра карупцыю ў структурах ураду (і гэта былі б рэальныя факты, іх яму ў вялікай колькасьці даваў Шыркоўскі).
I гэта было б тое, што завецца «інфармацыйнай бомбай».
Якая, акрамя іншага, перацягнула б на сябе антыкарупцыйныя чаканьні грамадзтва, і даклад Лукашэнкі ўжо ня меў бы таго эфэкту, які атрымаў (а найхутчэй, таго дакладу зусім бы не было — бо сэсія мусіла прыняць толькі рашэньні пра адстаўку Кебіча, пераходны кааліцыйны ўрад і новыя выбары).
Зусім няшмат трэба было Шушкевічу, каб стварыць адпаведную атмасфэру ў грамадзтве. Уласна,
такая атмасфэра ўжо існавала, у немалой ступені ў выніку дзейнасьці БНФ — атмасфэра недаверу Кебічу і чаканьня пераменаў.
А якраз незадоўга да ліста міністраў Шушкевіч меў магчымасьць пераканацца, што менавіта актыўныя энэргічныя і сьмелыя дзеяньні маюць эфэкт у няпростых сытуацыях.
Пасьля забойства старшыні Горадзенскага аблвыканкаму Дзьмітрыя Арцымені Шушкевіч паехаў на сэсію Горадзенскага абласнога савету — пад узмоцненай аховай.
Горадзенскія дэпутаты, большасьць зь якіх складала намэнклятура, даведаліся пра магчымы прыезд Шушкевіча і ўжо прадчувалі асалоду, як «уваляць яму, як каню» — і за «развал Саюзу», і за «разгул дэмакратыі».
Аднак выгляд ахоўнікаў з аўтаматамі, якія ўвайшлі ў залю, прыклеіў языкі, і «народныя абраньнікі» імгненна зьмянілі сваю пазыцыю ды прагаласавалі не за сваю крэатуру, а за прапанаванага сьпікерам Сямёна Домаша.
Розныя варыянты дзеяньняў былі ў Станіслава Шушкевіча пры падтрымцы старшыні КДБ і міністра ўнутраных спраў.
Ніводзін зь іх скарыстаны ня быў — Шушкевіч спадзяваўся, што яму ўдалося дасягнуць згоды, і Беларусь у новы 1994 год увойдзе «шляхам канстытуцыйных пераўтварэньняў».
Але да канца 1993-га адбылася яшчэ адна падзея — перадапошняя ў шэрагу драматычных падзеяў гэтага году, якой, аднак, давялося быць вызначальнай.
Павал Холад (Плешчаніцкая выбарчая акруга № 67): Депутат Лукашенко, ссылаясь на документ, полученный йз ремонтно-стройтельного управленйя Совмйна, обвтйл Станйслава Шушкевйча в неполной оплате ремонтных работ на 4 обьектах. Затем в подтвержденйе того, что Станйслав Шушкевйч за все расплатйлся, он огласйл в этом зале (й газеты напечаталй) запйску, подпйсанную вамй, Вячеслав Францевйч. Вот ее содержанйе. «Уважаемый Станйслав Станйславовйч, проверка РСУ не окончена. Нйкто справку не подпйсывал й не вйзйровал. Здесь полная фальсйфйкацйя. Там нйчего ненормального нет. Bee в порядке. Суваженйем. Кебйч». 16 декабря 1993 года за номером 10/349 этйм же совмйновскйм управленйем выданы справка й поясняюіцйй документ, подпйсанный началышком управленйя Н. П. Свйрйдовйчем й главным бухгалтером Р. Ф. Кожушко... «Заказчйком Шушкевйчем С. С. внесена оплата за выполненные работы: 1992 год — 191 636 рублей, 1993 год — 626 400 рублей. Всего 818 тысяч 36 рублей. Задолженностй no выполненным обьектам на 1 декабря 1993 года нет». Подпйсй. Печатй. Уважаемый Вячеслав Францевйч, коль вы утверждаете в данной Шушкевйчу запйске, что йспользованный Александром Лукашенко документ — фальсйфйкацйя, то кто же в РСУ Совмйна фальсйфйкатор?.. 14 не счйтаете лй вы правйльным (как в такйх случаях поступают порядочные людй) с этой трйбуны прйнестй йзвйненйя Станйславу Шушкевйчу за свойх подчйненных йз управленйя Совмйна, которые сфабрйковалй документ?
ЛУКАШЭНКА ВЫСТУПАЕ 3 ДАКЛАДАМ — НАМЭНКЛЯТУРА ЎЗАХАПЛЕНЬНІ
«Што ж ты, Саша, наляцеў на Навумчыка, папракаў яго “іншамаркай” — ты ж бачыў гэтую развалюху, ты ў яе нават сесьці не захочаш?» — «А навошта Навумчык заявіў, што “Лукашэнка ня той чалавек?” Увогуле, Мікалай, адыдзі ўбок, хіба ня бачыш — я катком пайшоў на апазыцыю!»
Гэтыя дыялёг з Аляксандрам Лукашэнкам дэпутата апазыцыі Мікалая Крыжаноўскага ў фае перад Авальнай заляй я ня чуў, але Мікалай неаднаразова пераказваў яго, прычым пераказваў у розныя гады, не зьмяніўшы ніводнага слова, таму дакладнасьць дыялёгу гарантую.
14 сьнежня 1993 году Авальная заля была перапоўненая — ня толькі дэпутаты, але і ўрад у поўным складзе, супрацоўнікі апарату Вярхоўнага Савету і Савету міністраў, журналісты і дыпляматычны корпус. Выступу Лукашэнкі чакалі.
Выступ Лукашэнкі ў якасьці старшыні так званай антыкарупцыйнай камісіі 14 сьнежня і ягоныя адказы на пытаньні 15 сьнежня зьявіліся ня толькі этапнымі для ягонай палітычнай біяграфіі, але і вызначальнымі для будучыні Беларусі. (Пазьней у сьвядомасьці людзей і ў ацэнках палітолягаў яны будуць аб’яднаныя пад адным назовам — «антыкарупцыйны даклад Лукашэнкі».)
«Я не чакаў выкрыцьця асабліва вялікіх фактаў ад спадара Лукашэнкі»
Гэтага выступу чакалі, чаканьне гэтае накручвалася дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі, Лукашэнка прамаўляў у наўпроставай радыётрансьляцыі, і ля прыёмнікаў сядзелі мільёны. Уласна, у гэтыя дні было вырашана, хто будзе прэзыдэнтам Беларусі.