Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
зладзіў некалькі антыкарупцыйных мітынгаў — але ўсё гэта ігнаравалася найвышэйшым кіраўніцтвам краіны. Заканадаўства, якое б паставіла бар’еры для карупцыі, не было.
У выніку тэма карупцыі зрабілася тым самым рычагом, якім краіна ад хай сабе і недасканалай, але дэмакратыі — была павернутая да аўтарытарызму.
«Аляксандар Лукашэнка — беларускае ЧК»
Жаданьне аматараў інтрыгаў выкарыстаць некага супраць ворага можа вылезьці бокам: прадмет маніпуляцыі з інструмэнта ператвараецца ў маніпулятара, і вось ужо інтрыганы гойсаюць марыянэткамі ў ягоных руках.
Кебіч хацеў скарыстаць Лукашэнку ў змаганьні з Шушкевічам, «маладыя ваўкі» (Булахаў, Ганчар, Сініцын) рабілі з Лукашэнкі таран супраць Кебіча. У выніку, Лукашэнка абыграў іх усіх.
3 моманту «антыкарупцыйнага» выступу Лукашэнкі адзіным спосабам спыніць яго на шляху ў прэзыдэнты было не дапусьціць самога прэзыдэнцтва (дэпутаты апазыцыі спрабавалі гэта зрабіць, байкатуючы галасаваньне) альбо падвысіць узроставую мяжу для кандыдатаў да 40 гадоў (Лукашэнку было 39). Аднак, да пэўнага часу, парлямэнцкая болыііасьць глядзела на Лукашэнку як на таран супраць БНФ і зусім не ўспрымала яго як сур’ёзную пагрозу Кебічу. I Лукашэнка сваім дакладам яшчэ болей «закалыхаў» намэнклятуру.
Асабліва спадабаўся пракамуністычным дэпутатам закід у бок Станіслава Шушкевіча — пры рамонце ягонай кватэры былі скарыстаныя магчы-
масыді гаспадарчагаўпраўленьня Савету міністраў. Лукашэнка прыгадваў нейкія скрыні зь цьвікамі.
Аднак тады я заўважыў, што калі і папракаць Шушкевіча — дык у тым, што ўвесь рамонт і кватэры і прыватнай дачы ад пачатку і да канца ня быў зроблены гэтым самым упраўленьнем пры шчыльным кантролі КДБ, паколькі любая замежная выведка заплаціць якія заўгодна грошы прыватнай будаўнічай фірме, каб паставіць ў часе рамонту свае «жучкі».
Празь месяц на закрытым пасяджэньні Вярхоўнага Савету Лукашэнка абвінаваціць Шушкевіча ў тым, што ён не абараніў супрацоўнікаў расейскай выведкі, якія працавалі ў беларускім прадстаўніцтве ААН у Нью-Ёрку і якіх выслалі з ЗША. «Нашнх, росснйскнх людей не заіцнтнл!» — абурыўся Лукашэнка і ўнёс прапанову аб адстаўцы Шушкевіча. Гэтым разам праімпэрская, пракамуністычная большасьць дамаглася свайго.
Але ў народнай сьвядомасьці адстаўка Шушкевіча ўвязаная з дакладам Лукашэнкі.
Аляксандар Лукашэнка — беларускае ЧК
Мільёны правароніў — скінуў Стася з-за цьвіка!
—даслалі чытачы ў «Звязду» на конкурс прыпевак.
Як і іншыя дэпутаты Апазыцыі БНФ, я ня ўдзельнічаў у галасаваньні 26 студзеня 1994 году за адстаўку Шушкевіча. Мы ўвогуле не апускалі бюлетэні ў скрыні, хоць і разумелі з настрою большасьці дэпутацкага корпусу, што гэтым разам нам ня ўдасца заблякаваць галасаваньне. Калі позна ўвечары старшыня падліковай камісіі абвясьціў сумныя для Шушкевіча вынікі, пасяджэньне сэсіі
скончылася, і Шушкевіч выйшаў у бакавыя дзьверы за прэзыдыюмам — звычайна ён пакідаў свае рэчы ў пакоі за Авальнай заляй (кабінэт старшыні быў ужо ў будынку былога ЦК).
Я пайшоў усьлед за Шушкевічам. Спачатку я хацеў выказаць заўвагі адносна ягонага выступу перад галасаваньнем (выступ сапраўды быў ня самым удалым), але калі ўжо ўвайшоў у пакой, проста выказаў спачуваньне. Шушкевіч ужо быў у паліто і зьбіраў у папку паперы, а потым надзеў шалік.
Гэта быў ірляндзкі шалік шэра-крэмавага колеру са сьветлымі палоскамі на канцах, якія ў пачатку 80-х завезьлі ў Савецкі Саюз у даволі вялікай колькасьці (невядома зь якой нагоды — здаецца, «калашнікавы» ў Ісьляндыю Масква не пастаўляла). Набыць яго можна было толькі «па знаёмстве», але ён быў даволі распаўсюджаны.
Я глядзеў на гэты стары шалік, які папраўляў на сабе чалавек, што яшчэ чвэрць гадзіны таму быў кіраўніком дзяржавы, і адчуваў, наколькі абсурдным было абвінавачаньне яго ў карупцыі з вуснаў сіпатага дырэктара саўгасу. Я дакладна ведаў, што некаторыя намесьнікі старшынь аблвыканкамаў клалі сабе ў кішэню сотні тысяч даляраў хабару за ліцэнзіі на рээкспарт нафты, што «актывы» аднаго зь віцэ-прэм’ераў ацэньваліся на дваццаць мільёнаў даляраў, што сотні менш значных чыноўнікаў мелі фірмы, якія штомесяц прыносілі ім даходы ў дзясятак разоў большыя за афіцыйныя зарплаты — і ўсё гэта мог мець ён, кіраўнік дзяржавы. Мог, пры жаданьні. Але — не захацеў, і вось цяпер сыходзіць, маючы тое, з чым і прыйшоў на найвышэйшую пасаду.
Была ў гэтым нейкая вялізная несправядлівасьць, адчуваньне якой абвастрылася потым, калі той дырэктар саўгасу стаў прэзыдэнтам і разам са сваім атачэньнем паказаў зусім іншыя спосабы жыцьця і іншы ўзровень уласнага дабрабыту.
Каля я вяртаўся ў Авальную залю, я думаў пра тое, што яшчэ пару гадзінаўтаму, калі б Шушкевіч патэлефанаваў Ельцыну і папрасіў падтрымкі — расейскі прэзыдэнт адным званком Кебічу мог бы спыніць тое, што адбылося ў Авальнай залі. Але цяпер было ўжо позна.
— Ён яшчэ не даедзе дадому, а спэцсувязь у кватэры адключаць, — нібыта прачытаў мае думкі сустрэты ў фае каардынатар парлямэнцкай большасьці Генадзь Казлоў.
Подпіс пад навагодняй ялінкай
Перад адстаўкай Станіслаў Станіслававіч пасьпеў зрабіць яшчэ адзін гістарычны ўчынак.
У апошні дзень 1993-га, 31 сьнежня, старшыня Вярхоўнага Савету Шушкевіч усё ж падпісаў дакумэнт, у якім заявіў, што Беларусь далучаецца да Дамовы аб калектыўнай бясьпецы.
Даціснулі.
Настояіцнм уведомляется, что
РЕСПУБЛЙКА БЕЛАРУСЬ
прйсоедяняется к
ДОГОВОРУ 0 КОЛЛЕКТНВНОЙ БЕ30ПАСН0СТЙ, подпнсанному на заседаннн
Совета глав государств
Содружества Незавлсшлых Государств
в г.Ташкенте 15 мая 1992 года
С.С.Шушкевнч
Пведседатель Верховного
Совета Республякн Беларусь
Совершено в г.Мннске 31 декабря 1993 года
Дакумэнт, падпісаны Станіславам Шушкевічам, аб далучэньні Беларусі да сыстэмы калектыўнай бясьпекі СНД.
УДЗЯЧНЫ ВУЧАНЬ ПАПРАЎЛЯЕ НАСТАЎНІКА
Пасяджэньні Вярхоўнага Савету штодня пачыналіся разьдзелам «Рознае» — імі адкрываюцца і разьдзелы гэтай кнігі. Але для гэтага выступу я раблю трайное выключэньне: цытую яго, хоць ён адбыўся не ў 1993-м годзе, а ў наступным. He скарачаю яго, як іншыя, а даю поўны фрагмэнт стэнаграмы. I — стаўлю яго не ў пачатку разьдзелу, a завяршаю ім кнігу.
Аўторак, 1 сакавіка 1994 году. Заля пасяджэньняў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. 9 гадзін 30 хвілін. Старшынствуе Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь М. I. Грыб.
Старшыня: Добрай раніцы, паважаныя народныя дэпутаты! Прашу заняць свае месцы. Будзем прыступаць да працы, пачнём з «Рознага»... Слова мае Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч.
Шушкевіч С. С. (Адоеўская выбарчая акруга № 44, г. Менск): Паважаны Старшыня! Шаноўныя дэпутаты! Я баюся, што вы зараз будзеце выключаць мікрафон, таму што мой аналіз таго пытаньня, па якому ў нас адбываецца галасаваньне, паказвае, што фактычна мы хочам у адсутнасьць Канстытуцыйнага суду, у адсутнасьць структуры, якая дае тлумачэньне законаў, прыняць адразу тры разьдзелы нашай Канстытуцыі, па якіх вы, паважаны Мечыслаў Іванавіч, адразу станеце прэзыдэнтам, у вас будуць функцыі. Прачытайце артыкул 106. I таму, хоць ідзе галасаваньне, я кажу, што такім чынам народ уводзіцца ў зман, Вярхоўны Савет уво-
дзіцца ў зман. I мы хочам зрабіць фактычна пераварот. Я лічу, што гэта недапушчальна. А цяпер па тэме. Паважаныя народныя дэпутаты! Ці можа быць законапаслухмяным народ, калі Вярхоўны Савет не зьяўляецца законапаслухмяным? Гэтага ня можа быць. Вярхоўны Савет прыняў рашэньне, прыняў пастанову зацьвердзіць заяву аб канстытуцыйных пераўтварэньнях. Сёньня 1 сакавіка. Дзе ж наша сумленьне? Дзе ж нашы датэрміновыя выбары, аб якіх мы аб’явілі? Мы падменьваем сёньня... Я разумею, што вам вельмі хочацца сядзець на гэтых месцах, бо вы да другой работы не ўсе здатныя. (Шум у залі). I таму, дзе ж наша сумленьне?
Старшыня: Выключыце мікрафон, таму што ідзе зьнявага народных дэпутатаў. Прабачце, але гэта так. Гэта ваша слова, Станіслаў Станіслававіч.
Шушкевіч С. С.: (He чуваць)... а сёньня падманваем народ і ўводзім яго зноў у зман. Мы хочам, каб людзям зрабіць іншае абяцаньне. Я хачу сказаць, я вельмі многа сустракаюся зь людзьмі, яны вам ужо ня вераць, і мне прыемна гэта бачыць. (Шум у залі).
Старшыня: Паважаныя народныя дэпутаты! Выключаць мікрафон, калі чалавек ганьбіць народных дэпутатаў, — гэта не мая школа. Гэта школа майго папярэдніка. Я так зрабіў, як мяне вучылі.
ПАКАЗЬНІК АСОБАЎ
A
Абламейка Сяргей 353
Абрамава Вольга 376, 377
Авечкін Аляксандар 141
Адамовіч Алесь 114, 414
Айзэнштадт Галіна 275
Акандан Тансу 188,189,192
Аксаміт Мікалай 253, 401
Акуджава Булат 414
Алампіеў Віктар 179, 324, 374, 396-398, 401, 418
Алексіевіч Сьвятлана 355
Алексіеўскі, генэрал 47
Андропаў Юры 385
Андрусышын Багдан 59, 280
Андрэеў В. 131
Антановіч Іван 89, 90, 394
Антончык Сяргей V, 42-44,159, 168,186, 227-230, 232, 250,
324, 374, 401, 418, 486, 488, 489
Анцулевіч Уладзімер 209
Анцыповіч Мікола 55
Арлоў Валянцін 334, 335, 337
Арлоў Уладзімер 111, 71, 347, 348, 350
Арцыменя Дзьмітры 30, 394, 395, 456, 483
Асіноўскі Сьвятаслаў 339
Асінскі Ігар 83, 358, 490, 491
Аскоцкі Валянцін 414
Астапчык Станіслаў 73
Астаф’еў Віктар 414
Асташынскі Валянцін 209
Астраўцоў Сяргей 274, 356
Астроскі Канстанцін 76
Афанасьеў Вячаслаў 366
Афанасьеў Юры 112
Ахмадуліна Бэла 414
Б
Бабачонак Станіслаў 324
Бабкіна Марына 355
Багданкевіч Станіслаў 32, 33, 225, 412
Байчышын Міхайла 309, 312-314
Бакланаў Грыгоры 414
Бакун А. 293
Бамбіза Іван 422
Бандарчук Сяргей 363
Банкевіч Генадзь 209
Барадулін Рыгор II, 114, 222, 407, 408, 411
Баршчэўскі Аляксандар 297
Баршчэўскі Лявон V, 9, 41, 43, 55,140,159, 168,179, 203, 251,
255, 277, 316, 324, 338, 351, 374, 376, 418
Баўкалава Натальля 275
Бачароў Яўген 478
Беленькі Юры 42, 43,131, 324, 374, 396, 397, 401, 418
Блакіт Валянцін 273
Бойка Мікалай 280
Бользін Л. 360
Боршч Аляксей 395
Бразаўскас Альгірдас 94,101
Брыль Станіслаў 395
Брыль Янка 343
Бубневіч Сяргей 78, 79
Будзённы Сямён 76
Будынка 423
Буйвал Валер 209
Букчын Сямён 376
Булахаў Дзьмітры 12, 89, 109, 128, 241, 399, 405, 493
Буракявічус Мікалас 418
Бураўкін Генадзь III, 95, 103, 113, 262, 373, 374
Бутройд Бэці 161
Бутэвіч Анатоль 95, 338, 342