Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!
Сяржук Вітушка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 114с.
Мінск 2011
- Дазвольце прадставіцца! Асвяжальнік паветра «Сасновы лес», ідэнтычны натуральнаму паху, - ён паіграў біцэпсамі і па-трос кулакамі. - Наняты на вайну з гэтымі злодзеямі. Вунь яны: дым цыгарэтаў, чад матору і смурод пацёртых сядушак. 3 вашай дапамогай мы іх прыб'ем хутчэй.
Рызыка апынуцца ў чужой бойцы ніяк не вабіла Духмяну. Тым больш, яна разнюхалася і раскусіла, што пах «Сасновага лесу» падманны. Ён аказаўся штучным і даўкім, і ад яго таксама можна было ачмурэць.
Раптам дзверы таксоўкі адчыніліся, і Духмяна вырвалася на свежае паветра, дзе адразу ўдарылася аб нешта вялізнае і ад-скочыла на другі бок вуліцы. Утаксоўку сядала стройная жан-чына, а разам з ёю шчамілася цэлая хмара яе парфумы. Якраз аб гэтую хмару і ўдарылася Духмяна.
«Оёй! - здзівілася яна. - Відаць, гэтая маладзіца так шмат часу прабавіла ў парфумнай краме, што яе водар растаўсцеў да не-прыстойнасці. Цяпер Асвяжальнік паветра будзе мець добрую парачку!»
Нечакана яна пачула лагодны смех побач і ўбачыла вусатую, пуцатую каціную пысу. На плоце сядзеў стары кудлаты кот. Яго дух, які зваўся Мяўскі-Курняўскі, бачыў апошнюю прыгоду Дух-мяны:
- А чаму ж ты так адчайна ўцякала з таксоўкі?
- Оёй, уцякала ад Асвяжальніка паветра, ледзь не самлела ад гэтай хіміі...
104
- Як я цябе разумею, - спачувальна прамовіў Мяўскі-Кур-няўскі. Мы разам з маім гаспадаром, катом, служым у нашай ба-булі экспертамі-дэгустатарамі. Яна ходзіць у краму, купляе ма-ленькі кавалачак кілбасы і дае нам пакаштаваць. Калі там намяшанаўсякайхіміі, мы гэтага неядзём,і бабуля неесць. А калі смакі й пахі натуральныя,і кілбаса ядомая,тады бабуляідзеі куп-ляе болей.
Тут Мяўскі-Курняўскі хуценька развітаўся і следам за катом шмыгнуўу суседні пад'езд. Духмяна азірнулася і ўбачыла сквер, у глыбіні якога высіўся вялізны гмах Францішканскага касцёла. Яна падляцела да ўвахода, але ўжо звечарэла і бажніца такой парой была зачыненая. На старых масіўных дзвярах вісела таб-лічка з раскладам святочных набажэнстваў. Заўтра ж вялікае свя-та - Святога Яна.
Раптам Духмяна пачула:
- Якая позняя госця! - пры самым касцёле рос стары куст бе-лых бухматых ружаў, водар якіх спадабаўся нашай аблачынцы і нават падаўся родным. - Я сястра Ружана.
- А я Духмяна. Я тут заблукала.
У цёплых абдымках сястры яна супакоілася і расказала пра свае сённяшнія прыгоды. Асабліва як нацярпелася страху адуся-лякіх смуродаўі даўкай хіміі.
- Ты, відаць, аднекуль здалёку, што не ведаеш такіх гарадскіх навінаў. Нажаль, цяпертакі час. Людзі захапіліся гульнёюў штуч-ныя водары і скралі ў сябе радасць чакання і сустрэчы з нату-ральнымі пахамі. Вазьмі мой пах: раней людзі так чакалі вясны, калі расквітнеюць першыя ружы, наўмысна прыходзілі пагля-дзець і панюхаць. Ітак радаваліся гэтаму! А цяпер паліваюць сябе адэкалонам круглы год і, баюся, хутка замест сапраўдных ружаў наторкаюць пластмасавых кветак... Эх, няма таго, што
105
раньш было. Але ж слухай, табе трэба хутчэй дабрацца дадому. Ужо ж позні вечар!
- Я з мясцовасці Красны Бор. Там высокі лес і наўкола шыро-ка сцелюцца палі. Але як туды вярнуцца, я не ведаю. Насу горад прывезлі ў вялікім кашы, букецікі кветак былі загорнутыя ў вільготную тканіну, і я па дарозе нічога не бачыла...
- He бядуй. Я ведаю, хто нам можа дапамагчы. Тут побач,у біб-ліятэцы, жыве мая даўняя каляжанка, Княжна Кніжульская. Па-ляцім да яе.
Яны ўмомант апынуліся каля бібліятэкі Міцкевіча. На трэцім паверсе каля няшчыльна зачыненай форткі шпацыравала цэлая чарада кніжных духаў. Сястра Ружана адрэкамендавала Духмя-ну адной важнай пані. Гэта й была тая самая Княжна Кніжуль-ская, якая ціхенька напявала сабе «... Галаву маю кружыў пах чабаровы...» Гэты пах і песня былі з кніжкі класічнай беларус-кай паэзіі.
Сястра Ружанахутка пераказала гісторыюіхняй маладой госці і спытала пра Красны Бор.
- 0, абавязкова знойдзем! - запэўніла Княжна, - нам учора прывезлі новенькі, толькі надрукаваны план Вільні і ваколіц. Адчуваеце пах друкарскай фарбы?
I ўмомант да іхняй кампаніі далучыўся маладзён. Адрэкамен-даваўся: «Першадрук!» Ён глянуў на гасцей. Сястра Ружана яму была ўжо знаёмая, а маладая госця прымусіла заняёмчыцца. Ён ветліва прадставіўся, але ў думках мільганула: «Во, клумба ней-кая...» Духмяна элегантна адказала на прывітанне,але пра сябе падумала: «Ну во, дручок нейкі знайшоўся...»
- Памажыце нам, калі ласка, знайсці мясцовасць Красны Бор, -уступіла ў размову сястра Ружана. - Гэтай маладой асобе трэба дапамагчы вярнуцца дадому.
106
- 0, мне ўсё вядома! - і спадар Першадрук застракатаў: Зялё-ны Мост, Белыя Слупы, Чорны Шлях, Красны Двор...
- Не-не-не! - паспяшалася Духмяна. - Красны Бор.
- Ведаю-ведаю, Красны Бор, - усміхнуўся Першадрук. - Мяс-цовасць непадалёк ад Свянцянаў. Адсюль дабірацца так: назад па Троцкай, потым па Завальнай у бок вакзала, тады цягніком да станцыі Малыя Свянцяны.
- Чакайце! - усклікнула Княжна Кніжульская. - Аяк жа яна дабярэцца адна? Дый цягнікі такой парой ужо не ходзяць.
- Ну, тут мы не ведаем, чым дапамагчы, - сказалі сястра Ружа-на і Першадрук.
- Я ведаю! - раптам успомніла нешта Княжна Кніжульская. -Мы паляцім да аднаго знаёмага чараўніка. Ён жыве ў антыквар-най краме.
Яны развіталіся зсястрой Ружанай і Першадрукам, пакінулі бібліятэку і паляцелі наперад па Троцкай аж на Дамініканскую.
Як вядома, на Дамініканскай вуліцы ажно тры антыкварныя крамы: букіністычная на пачатку, маленькая насупраць Даміні-канскага касцёла і вялікая - бліжэй да Універсітэцкай вуліцы. Вось утую вялікую яны й скіраваліся. Але тут іх чакала новая прыгода. Дзверы й вокны крамы былі шчыльна замкнёныя.
- He бяды! - сказала Княжна Кніжульская. - Будзем прабі-рацца праз верх, - і явіла нечаканы спрыт. Яна паднялася ўгору і рашуча нырнула ўкомін, трымаючы спалоханую Духмяну за РУКУ-
Выскачыўшы ў залу, яны абтрэсліся і агледзеліся. Гэта была зала ўсходняй экзотыкі - розныя кінжалы, вееры ды імбрыкі не мелі ніякага ўсходняга паху. У суседняй зале розныя драўляныя вясковыя прылады, вычышчаныя і вымытыя на продаж, таксама былі пазбаўлены свайго сапраўднага паху. Ітолькі ўапошняй
107
зале, дзе стаялі розныя шафы, крэслы і сталы, яны знайшлі тое, што шукалі - стары настольны гадзіннік разам з прыладамі для пісьма. Чарніліцу-непралівашку гаспадар крамы не здолеў вы-мыць усярэдзіне, і там засталіся сляды старога атраманту. Тут і жыў чараўнік Атрамант Пісарскі.
- Знаёмся, Духмяна, - прамовіла Княжна Кніжульская. - Гэта і ёсць той чараўнік-казачнік, пра якога я табе казала.
Яны хуценька пераказалі свой клопат, і спадар Атрамант ах-вотна ўзяўся ім дапамагчы:
- Гэта будзе нескладана,тым больш, што сёння Купальская ноч і хутка дванаццаць. Усе цуды магчымыя.
Ён адчыніў дзверцы свайго настольнага гадзіннікаі паклікаў іх за сабой.
«Дзінь-дзілінь!» - пачуўся званочак. Стрэлкі гадзінніка скра-нуліся з месцаі пайшлі ў адваротны бок. А нашы героі, Атрамант Пісарскі, Княжна Кніжульская і Духмяна паляцелі ў прасторы і ў часе.
Яны апынуліся на Святаянскай вуліцы ўтой самы дзень, але пяцьдзясят гадоў назад. Тут мільгацеў фарбамі, шумеў галасамі і песнямі, пахнуў самымі неверагоднымі пахамі традыцыйны кірмаш зёлак з падвіленскіх вёсак. Уся вуліца была застаўленая кашамі, а гаспадыні заклікалі:
- Каму дзівасілу?
- Каму румянку?
- Каму лёдавай мяты?
- He, гэта зёлкі з гародчыка, - сказаў Атрамант Пісарскі. -А нам трэба лясныя.
- Каму бэзу белага?
- Каму цвету ліповага?
- Каму ягад рабінавых?
108
- He, гэта зёлкі з прысадаў, - сказаў чараўнік.
- Каму цыкорыю, валяр'яну, палыну?
- He, гэта з дзікага поля!
- Каму малінніку, святаянніку, каму чабору з Краснага Бору?
- Вось гэта тое, што трэба! - сказаў Атрамант Пісарскі.
Маладзіца з вялікім плеценым кашом прадавала лясныя зёлкі, а над ёй гайдалася вясёлая кампанія водараў. Сэрца Духмяны шчасліва забілася, яна пазнала сваіх родных. Яе прынялі ў кам-панію і запэўнілі, што разам з імі яна абавязкова вернецца да-дому.
Духмяна падзякавала сваім памочнікам, развіталася з імі і да-лучылася да гульняў сваіх землякоў. Пакуль ішоў гандаль, пахі бегалі навыперадкі па Святаянскай вуліцы, гулялі ў хованкі ў дво-рыках Універсітэта ці караскаліся на вежу Святога Яна. А гэтая вежа, як вядома, самая высокая ў Вільні.
Тым часам гаспадыня распрадала ўсе свае запасы і пакінула толькі букецік свянцоных зёлак. Яна прыкупіла вялікіх смар-гонскіх абаранкаў і маляваных віленскіх пернікаў і скіравалася ў родныя мясціны. Разам з ёю над пустым кашом стомленая, але шчаслівая, вярталася дадому Духмяна.
НА КУПАЛЛЕ
Як вядома, на Купалле здараюцца цуды. Скарбы паказваюцца з зямлі, звяры і птушкі гавораць чалавечымі галасамі, дрэвы і ка-мяні пераходзяць з месца на месца...
I вось аднойчы ў Менску на Купалле здарыўся такі цуд. Позна ўначы, калі ўвесь горад ужо спаў, каля помніка Янку Купалу за-цвіла нарэшце папараць-кветка. Ад яе абудзіўся і вялікі паэт. А як потым аказалася, і іншыя помнікі.
Купала расправіў плечы, абтрос пыл вякоў,узяў кіёк дарожны і сказаў: «На сход, на вялікі сход!» I сам пайшоў.
Спачаткуён пайшоўда рэчкі Свіслачы (яна цячэ непадалёку). Там плёскаліся Дзяўчаты-купалінкі.
- Дзеўкі, канчай гэтыя распусныя гульні! Настаў час змаган-ня. Сёння нам трэба разбіць ворагаў і ачысціць родную зямлю ад чужынцаў! Апранайцеся зараз жа і бяжыце збірайце ўсіх на-шых, - сказаў Янка Купала і нават паліто сваё зняў, каб дзяўча-там было што апрануць.
- Што вы, спадар Янка! Мы пойдзем так - як сапраўдныя ама-зонкі. Нашых будзем натхняць, а ворагаў заманьваць у засаду.
Кінуліся яны бегчы. Адна пабегла да Максіма Багдановіча.
Багдановіч убачыў дзяўчыну і пачаў горача шаптаць: «Зорка Венера...»
- Адставіць, спадар паэт! Цяпер не час на любошчы. Час вы-праўляцца ў пагоню.
- А-а-а! Дыктады ў пагоню! - сказаў паэті рашуча працягнуў іншым вершам. - Біцеў сэрцы іх, біце мячамі...
111
А Марат Казей тым часам падглядаў за гэтай сцэнай, ён жа партызан! I кажа:
- Вазьміце й мяне, вазьміце й мяне!
- Пачакай, - спыніла яго дзяўчына, - ты ж малы яшчэ!
- А што, вы не глядзіце, што я малы. Вунь якузброены - і гра-ната, і аўтамат!
- Добра, ідзі,толькі не лезь наперад.
Другая дзяўчына пабегла да Якуба Коласа. Колас, пачуўшы навіну, трохі пасядзеў, падумаў і сказаў: «Я маўчу, маўчу, тры-ваю, але хутка загукаю - стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»