• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!  Сяржук Вітушка

    Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!

    Сяржук Вітушка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 114с.
    Мінск 2011
    36.34 МБ
    Канец - значыць канец. Але гэта цмоку канец, а не нашай ка-зачцы. Зняў Іван з той здыхаты зоркі - выпусціў на неба. Тады -месяц. Тады - сонца. Як добра стала. Цёпла! Светла! Вольна! Толькі цяпер адчуў Іван, як стаміўся. Пусціў ён каня папасвіцца, а сам там жа, дзе біўся, спаць паваліўся.
    Тым часам для ўсіх людзей свята настала. П'юць, гуляюць, толькі каму дзякуй сказаць, не знаюць. Праўда, былыя Іванавы сябрукі здагадаліся, хто цмока забіў. I стала ім так зайздросна... Тады задумалі яны здраду. Пайшлі, знайшлі нашага Івана, які яшчэ ўсё спаў, ні пра што не дбаў. Забілі яго, на кавалачкі па-секлі ды ўзямлю закапалі. Цмокавы галовы на дзіды сабе па-чапілі, ідуць і хваляцца:
    72
    - Гэта мы цмока забілі! Гэта мы цмока забілі! Мы героі!
    Што ж, ёсць такія разумнікі. Самі сябе абдураць. Так на гэты раз і выйшла. Бо цмокава жонка-ведзьма засталася жывая. Па-плакала, пагаласіла яна і зашыпела:
    - Ну пачакай, паплаціцца той, хто зрабіў мяне ўдавой.
    Узнялася яна ў неба. Ляціць, бачыць: ідуць трое, такія героі, ды хваляцца, што гэта яны цмока забілі. Наляцела на іх ведзьма, забрала ў палон. Спярша думала забіць, з'есці. А тады разважы-ла, што ёй, удаве, якраз спатрэбяцца. Дык яны недзе да гэтага часу ёй і служаць.
    А што ж Іван? Можа б, так і застаўся ляжаць нязнаны, у чужой зямлі закапаны, але ягоныя сябры верныя пра яго не забыліся. Сабраліся мышка, крумкач і конь крылаты і давай Івана ратаваць. Мышка зямлю раскапала, усе костачкі разам сабрала. Крумкач прынёс удзюбе вадзіцы-жывіцы, Івана пакрапіў- ён і аджыў. А конь крылаты адвёз яго дахаты...
    Зтой пары многа часу прайшло. Але народ гэтай слаўнай гісто-рыі не забыўся. Памятаюць пра пагоню на цмока. Шануюць. Дзень той пераможнай бітвы - а было гэта шчаслівай вясновай парой, 25 сакавіка, - святкуюць яны цяпер як Дзень Волі. У кож-най хаце на пачэсным месцы вісіць карціна малявана, у рамачку прыбрана. Пагоня называецца - рыцар на кані, з мячом. Толькі за даўнасцю часу некаторыя блытаюць - кажуць, што гэта ў каня гунька намаляваная. Ніякая гэта не гунька - гэта крылы. Яны проста ў той момант уніз апушчаны, а потым яны шух - і ўверх. I ляціць, ляціць пагоня!..
    КАЗКАПРАСЦЯГ
    Лепшай казкі пра беларускі сцяг, чым напісаў мой сябра Сяржук Сокалаў-Воюш, я не знайшоў і не склаў.
    Таму з ласкавага дазволу аўшара змяшчаю ягоную песню-казкуў гэтай трыядзе.
    Балада пра князя
    Ахвярую Міколу Купаву
    Жыў ды быў на свеце стольны князь.
    Так легенда цвердзіць, а не я.
    Кронік мудрагелістая вязь He данесла нам яго імя.
    Ён з пагардай ставіўся да тых,
    Хто у замках век адбаляваў, Еў і піў з начынняў залатых, Ды для ўцехі ў пушчах паляваў.
    Час быў неспакойны і цяжкі: He было калі ўзараць раллю -3 трох бакоў, не меней, чужакі Асаджалі княжую зямлю.
    3 раніцы да вечара ў сядле, Hi сабе спачынку, ні людзям, Толькі б даць спакой сваёй зямлі, Толькі б вольна уздыхнуць грудзям...
    75
    Восень зацягнулася ў той год, Снег змянялі цёплыя дажджы, Калі князь выходзіўу паход, Каб сустрэць чужынцаў ля мяжы. Важкі меч і лёгкая страла, Часта скіраваныя ў яго, Выкінуць не здолелі з сядла Нашага героя да таго.
    Але гэтым разам - як праклён -Лёс рукі варожай не адвёў, I упаў на дол халодны ён Між засохлых горкіх палыноў, Як гарэх раструшчыўся шалом, Крутануўся свет, нібы ў віры. Князя з акрываўленым чалом Ратавалі з бою ваяры.
    Вынеслі. Вадой абмылі твар. Белым палатном спынілі кроў... А у сечы княжацкі штандар Стаў здабычай прышлых ваяроў. Іўцякалі княжыя палкі, Ног не адчувалі пад сабой.
    Задніх высякалі чужакі, Ды хіліўся да сканчэння бой.
    I тады падняўся князь з зямлі. Белыя павязкі зняў з чала.
    Як штандар яны ў руках былі, Як праменне зыркага святла. Кроўлягла чырвонай паласой
    76
    Цераз палатна сляпучы снег, I схапіўся зноў за зброю вой!
    I чужак заснуў у кургане’
    Жыў ды быў на свеце стольны князь.
    Так легенда цвердзіць, а не я.
    Кронік мудрагелістая вязь He данесла нам яго імя...
    КАЗКАПРАГІМН
    Жылі-былі дзяды і бабы. Мно-о-ога дзядоў і бабаў. I іх дзеці, і іхунукі. Усяго мільёнаўтак з дзесяць. I жылі яны не абы дзе, ні сям-там, а менавіта тут. I таму зваліся тутэйшымі.
    Цяжка яны жылі. Дзень удзень, дзень удзень рабо-о-ота, рабо-о-ота. А гнулі карак - свету белага не бачылі. Яшчэ й самі сябе падганялі: «Песнямі сыты не будзеш! Давай, рабі без раз-гаворчыкаў!» А адрабіўшы падымуцца са сваёй баразны, прый-дуць дадому, бульбачкі пад'ядуць і - спаць.
    Але вось аднойчы нешта здарылася. На сонцы нешта здары-лася. Нейкае падвышэнне сонечнай актыўнасці. I заглянула сон-ца ў іхняе ваконца.
    Абудзіліся яны і чуюць: неяк званчэй цурчаць ручаі, весялей шчабечуць птушкі і нават кузуркі гучней гудуць.«Дыкі мыжсваю мову маем! I мы ж спяваць умеем!»
    I сабраліся яны на вялікі сход. I ўспомнілі, што ніякія яны не тутэйшыя, а народ, беларусы. I краіна іхняя называецца Рэспуб-ліка Беларусь. I ёсць у іх самы прыгожы ў свеце сцяг - бел-чыр-вона-белы. I ёсцьу іхстаражытны герб - Пагоня. Хацелі сказаць, што ўіх ёсць гімн, і не маглі ўспомніць: які ж у іх гімн. Успамі-налі, успаміналі, не ўспомнілі.
    I тут знайшоўся адзін дабрадзей, зваўся Тарас. Трэба ісці, кажа, да Парнаса, я там ужо адзін раз быў, дарогу ведаю. Там жывуць народныя песняры. Яны нам дапамогуць: ці ўспомняць, які быў стары гімн, ці новы напішуць. I пайшлі беларусы ўсёй грамадой да Парнаса.
    79
    Прыйшлі, пакланіліся нізка і вітаюцца:
    - Добры дзень, народныя песняры! Маем да вас просьбу. Пад-кажыце, які гэта наш беларускі гімн. Ці новы напішыце.
    - 0! Гімны напісаць мы можам.
    Павыскоквалі песняры з-за сталоў, сабраліся вечамі пачалі вы-біраць. Першымі выйшлі наперад князі-баяры і ўрачыста запяялі:
    - Багародзіца, Дзявіца, Богам слаўлена Марыя! Ў твайго сына, Гаспадзіна, Маці велічна, Марыя, Нам ласкі прасі спаслаць.
    А пасля й кажуць:
    - 3 гэтым гімнам мы перамагалі пад Грунвальдам, пад Воршай, пад Кірхгольмам.
    Загуло парнаскае веча:
    - Слаўны гімн! Нічога не скажаш. Але ж час змяніўся. Цяпер людзі ўжо не такія вернікі, многія й не зразумеюць.
    Тады выйшлі наперад адраджэнцы-нашаніўцы. Янка Купала сказаў:
    - Дык я маю гімн.
    I запяяў: «А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе? Беларусы»...
    Зноў загуло парнаскае веча:
    - Бра-а-атка Янка! Музыка ў цябе вельмі ўрачыстая. Але ж словы якія... Крывавыя мазалі, лапці, беды-крыўды... Трэба не-шта станоўчае і больш бадзёрае.
    Янка Купала не пакрыўдзіўся, бо народныя паэты міжсобку любіліся й паважаліся. Ён элегантна саступіў сваё месца Кан-станцыі Буйлянцы:
    80
    - Можа нашы паненкі што прапануюць?
    Канстанцыя зацягнула сваю славутую песню:
    Люблю наш край, старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
    Люблю народ наш беларускі,
    I хаты ў зелені садоў,
    Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў.
    I песню родную люблю я, Што ў полі жнеі запяюць, Як гукі звонкія над нівай, Пераліваюцца, плывуць.
    Усе запляскалі ў ладкі:
    - Прыгожая песня. Але ж, прабачце, гэта не гімн. У гімне му-сіць быць экспрэсія, дынамізм, напор. Вось сярод нас ёсць Алаі-за Пашкевічанка, от яна сказала: «Мы дамо, мы сіла, мы права!» Каб жа гэта яна вершам напісала, лепшага гімна не было б.
    Тады наперад выйшаў Максім Багдановіч:
    - Ну дык паслухайце маю прапанову. «У белай пене прано-сяцца коні, рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...»
    Зноў загуло парнаскае веча. Адны хвалілі, другія засумня-валіся:
    - Але ж вялікі ты верш напісаў, Максім. Ёсць там розныя ра-дочкі. Хто пачуе гэтыя - заспявае верш як гімн. А хто пачуеіншыя словы: «Мо яны, Беларусь, панясліся за тваімі дзяцьмі уздагон»? А мо і не за тваімі? Мо за літоўцамі? Гэта ўжо хутчэй верш-роз-дум, балада, быліна...
    81
    Тады ўступілі ўспрэчку ваяры-адраджэнцы Касцюшка, Калі-ноўскі й Булак-Балаховіч. Яны зразумелі, штотрэба ратаваць сі-туацыю, бо інакш усё ператворыцца ў базар.
    -	Хлопцы, дзяўчаты. Непатрэбныя спрэчкі вы тут ведзяце. У 1918 годзе, калі стваралася Беларуская Рэспубліка, быў за-цверджаны гімн. Макар Краўцоў, хадзі сюды. Давай заспявай.
    I грымнула: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі на вольны род-ны свой прастор...»
    Усе заслухаліся, ацанілі і пагадзіліся: сапраўдны гімн. Толькі Скарына сказаў:
    -	Ад 1918 года шмат часу прайшло. Трэба было б гэты гімн паднавіць.
    I песняры ўзяліся за працу, хто слова прапанаваў, хто два.
    I нарэшце атрымалася.
    Тады ўсёй грамадой заспяшаліся ўніз, каб паведаміць сваё рашэнне. А ўнізе нікога няма.
    Здарылася вось што. Людзі чакалі-чакалі вестак з Парнаса і не дачакаліся. «Прыдумаем сабе гімн якумеем»,- вырашылі. I пры-думалі.
    Пайшлі на радасцях, накрылі на стол, селі і заспявалі:
    3 бульбы клёцкі, з бульбы каша, Ой, смачная доля наша.
    3 бульбы дранікі-аладкі,
    3 бульбы дзедкі, з бульбы бабкі. Буль-буль-буль-буль, Бульбачка кіпіць, Трэба бульбу пасаліць.
    Буль-бул ь-бул ь-бул ь, Бульбяны булён, Варым мы з даўных давён.
    82
    Бульбу вараць, бульбу параць, Ўсе аб гэткай долі мараць, Бульбу жараць і жаруць, Бульбашамі нас завуць.
    Акурат у гэтую хвіліну песняры з Парнаса знайшлі свой на-род. Падышлі да сталоў і загукалі: «Маем, маем гімн!» Але дзе ты застолле перакрычыш!
    Замаркоціліся песняры. А ваяры-адраджэнцы - ізноў на да-памогу:
    - Хлопцы, дзяўчаты! He журыцеся. Трэба ісці ўдругі канец стала, дзе моладзь сядзіць.
    I праўда. Пайшлі яны ў другі канец стала. А моладзь, ведама, доўга на адным месцы неўседзіць, трохі перакусілі, паўскоквалі і - на танцы. А песняры да іх. I давай разам скакаць. А наска-каўшыся, давай пяяць. Тутужо народныя песняры пастараліся. I «Зорку-Венеру» заспявалі, і «Ты мне вясною прыснілася», і «Мой родны кут»...
    - Во якія песні прыгожыя! - здзівілася моладзь. - А чаму ж мы такіх не ведаем? Толькі пра чарку ды скварку спяваем.
    А народныя песняры й кажуць:
    - Дык мы яшчэ й змагарны гімн маем!
    I грымнулі:
    Мы выйдзем шчыльнымі радамі, Пагоня кліча на прастор.
    Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор.
    Над родным краем смела вее, Магутна вее вольны дух.
    Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух.
    83
    Наступныя радкі падхапіла і моладзь. Іўсе разам пяялі так смела, так гучна і моцна, што сваім спевам перабілі чарак звон. I тады паўсталі дзяды і бабы і далучыліся да агульнага хору. I да-лёка-далёка, шырока-шырока разнеслася: